🔥Мара многіх жыхароў Варшавы нарэшце спраўдзілася - гнома-пранкера Crawly дэпартавалі ва Украіну
Да таго ж блогеру Уладзіславу Алійнічэнку, або crawly_possessed забаранілі ўезд у Шэнгенскую зону цягам 10 гадоў.
👉 Падрабязней
🔥 Беларуса Дзмітрыя Лукомскага вярнулі ў адкрыты лагер для ўцекачоў
Пра гэта распавяла прадстаўніца ў сацыяльнай палітыцы АПК Вольга Зазулінская:
«Яго вызвалілі, прывезлі назад у лагер, у якім ён быў да затрымання, дзе ён, нарэшце, сустрэўся з жонкай Віялетай»
🫠 Твары дэманаў на еўрах і доларах?
🫠 «Марафон народнага адзінства». Ірына Дарафеева паміж аўтобусамі ў Магілёве
🫠 Алег Гайдукевіч сабраў 100 тысячаў подпісаў. Будзе экспертыза
🫠 Што Лукашэнка рабіў у Пакістане
Міхась Зуй і Дзмітрый Есяневіч зноў сустрэліся, каб абмеркаваць крынжовыя навіны з Беларусі і свету ды прыправіць іх сваім непаўторным гумарам.
👀 Глядзіце, з чаго яны ўгараюць у чарговым выпуску сатырычнай праграмы «Хай Так TV» на канале «Белсат LIFE»
💥 «Белсат» па-беларуску – у Google News
🙌 Падпісвайцеся на нас (калі гэта бяспечна) і будзем разам прасоўваць беларускую мову ў Google.
Нашая старонка ў Google News
🫤 Дзядзю Ваню абвінавачваюць у грубым парушэнні парадку
Пра тое, што спевака Івана Вабішчэвіча, які выступае пад псеўданімам Дзядзя Ваня, абвінавачваюць па «народным» артыкуле паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».
Разгляд справы прызначаны на 10 снежня ў менскім судзе Партызанскага раёна.
#рэпрэсіі
😡 Зрабіць ліквідацыю ВКЛ дзяржаўным святам
Журналісты «Бюро медыя» сцвярджаюць, што атрымалі доступ да аналітычных нататак Расейскага інстытуту, які ўзначальвае былы кіраўнік расейскай выведкі.
👉 Як Масква збіраецца ўмешвацца ў выкладанне ў беларускіх школах і якую прапанову маюць лукашэнкаўцы для нязгодных? Пачытайце
🐶 Толькі зірніце, з якім мілым спадарожнікам пашанцавала ехаць магілёўцам у аўтобусе
Хочацца спадзявацца, што гэты пёсік урэшце даехаў дадому
💥 #галоўнае за 29 лістапада
✔️Злітыя дакументы «BELPOL»: як перад чыноўнікамі паставілі задачу развіваць Палессе, але тыя не даюць рады
✔️Спецслужбы Украіны вядуць працу над тым, каб дамагчыся вызвалення Васіля Верамейчыка
✔️Якія наступствы будзе мець рэзкі рост курсу долара? Сёння, дарэчы, ён трохі адкаціўся назад
✔️Еўразвяз пакінуў Грузію? Ці не здадуць Расеі Малдову, Украіну, Беларусь? Разважае аналітык
✔️У Тбілісі адбываюцца пратэсты пасля заявы прэм'ер-міністра пра спыненне шляху еўраінтэграцыі. Наш фотарэпартаж
✔️Польскія візы для «палітычных» беларусаў у Грузіі будуць выдавацца паводле паскоранай працэдуры
✔️Улады прадаюць з аўкцыёну чыгуначную ветку і самалёт
✔️Больш за 3% беларусаў жывуць у месяц на суму, ніжэйную за бюджэт пражытковага мінімуму
#рэпрэсіі:
▪️ГУБАЗіК і прапагандысты пагражаюць блогеру Мікіце Мелказёраву рэпрэсіямі ў дачыненні да сваякоў і расстрэламі. Прычына – той груба выказаўся пра аднаго з кіраўнікоў БССР
▪️Грамадзянку Грузіі, якая жыве ў Беларусі і мае тут мужа ды дзяцей, гразяцца дэпартаваць, бо яна «ўважліва сачыла за інфармацыйнымі рэсурсамі» ў 2020-м
▪️Cілавікі сцвярджаюць, што затрымалі адміністратара чату «Беларусы ў Ольштыне», які «таемна прыехаў у Беларусь». Праўда, гэта не галоўны чат беларусаў гэтага гораду
▪️Праваабаронцы падлічылі, колькі замежнікаў асудзілі ў Беларусі апошнім часам за «агентурную дзейнасць»
🌚 П-с-с-с... Не хочаце трохі свежых падляшскіх рытмаў гэтым пятнічным вечарам?
Тут полька з беларускімі каранямі Ніка Юрчук (вядомая пад сцэнічным імем Niczos) у супрацоўніцтве з прадзюсарам Sw@da выпусціла альбом #INDAWOODS.
Дастаткова толькі націснуць «play», а спыніцца слухаць гэтую чароўную музыку немагчыма будзе аж да апошняй секунды! Не верыце?
Бягом правяраць 🌝
🇵🇱 МЗС Польшчы паабяцаў Паўлу Латушку, што «палітычным» беларусам у Грузіі будуць выдаваць візы паводле паскоранай працэдуры
«Да нядаўняга часу Грузія ўспрымалася як адносна бяспечны прытулак, аднак сацыяльна-палітычная сітуацыя ў Грузіі, якая змянілася, выклікае асцярогі», – адзначыў Латушка.
📍Чытайце болей на старонцы
🔻 «Збівалі ўсіх. Але вайскоўцаў у меншай ступені, чым цывільных»
Станіслаў Івашкевіч, кіраўнік Беларускага расследавальніцкага цэнтру, пра расейскі фільтрацыйны лагер у Нароўлі.
▶️ Размову цалкам глядзіце ў перадачы «BelsatZOOM»
📍Спецслужбы Украіны вядуць працу над тым, каб дамагчыся вызвалення Васіля Верамейчыка
У кантакце з ГУР Украіны па гэтым пытанні знаходзяцца іншыя беларускія добраахвотнікі і прадстаўнікі дэмсілаў. Падрабязнасці гэтых дзеянняў пакуль не раскрываюцца.
🔍 Гэтая тэма (а таксама іншыя актуальныя тэмы для беларусаў, што цяпер знаходзяцца ў Літве) была закранутая на адмысловай прэс-канферэнцыі ў Вільні
🇬🇪 Шматтысячныя пратэсты ў Тбілісі − здымкі ад нашага карэспандэнта
Прычынаю чарговага мітынгу стала заява прэм'ер-міністра Іраклія Кабахідзэ аб прыпыненні перамоваў пра далучэнне Грузіі да Еўразвязу.
Натоўп абураных пратэстоўцаў рушыў пад будынак парламенту, супраць людзей ужывалі вадамёты і слёзацечны газ, вядома пра прыкладна 40 затрыманых.
📷 Болей здымкаў глядзіце ПА СПАСЫЛЦЫ
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Аўстралія забароніць дзецям да 16-ці гадоў карыстацца сацыяльнымі сеткамі
🔻ГУБАЗіК і прапагандысты пагражаюць YouTube-блогеру Мікіце Мелказёраву ды ягоны сваякам
🔻У Тбілісі адбыліся сутыкненні пратэстоўцаў з паліцыяй пасля таго, як урад адклаў перамовы аб далучэнні Грузіі да Еўразвязу
🔻Міністр абароны РФ наведвае Пхеньян з неанансаваным візітам
🔻100 вакансіяў на аднаго беспрацоўнага. Гэтак выглядае рынак працы ў Менску
🔻Смяротная аварыя ў Талачынскім раёне. Загінулі маці і сын
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
☝️«Новы час» і «Маланка медыя» – у складаным фінансавым становішчы. Яны абвесцілі зборы салідарнасці
Калі ў вас ёсць магчымасць і жаданне, дапамагчы беларускім незалежным СМІ можна па гэтых спасылках:
📍«Новы час»
📍«Маланка медыя»
❗️Ні ў якім разе не рабіце пераводы з картак беларускіх банкаў
🇬🇪 Жыхары Грузіі працягваюць змагацца за еўрапейскі кірунак краіны…беларусы ловяць флэшбэкі
На вуліцах грузінскіх гарадоў трываюць маштабныя пратэсты. У ноч на 30 лістапада ў Тбілісі адбыліся асабліва моцныя сутычкі паліцыі з дэманстрантамі.
📸 «Белсат» прапануе ўласны фотарэпартаж з месца падзеяў.
📌 Новыя станцыі метро і змены адносна даўжнікоў за камуналку. Чаго чакаць беларусам у снежні
У апошні месяц 2024 года нас чакае шэраг зменаў для беларусаў.
У прыватнасці, чакаецца змяненне правілаў, што датычаць аплаты камунальных паслугаў і якасці сувязі. Многіх беларусаў могуць чакаць штрафы і падаражэнні.
👉 Сабралі асноўнае ПА СПАСЫЛЦЫ
🤡 Кусай локці, Ілан Маск! Беларусь імпартазамясціла Starlink
Беларуская армія атрымае айчынны мабільны камплект сувязі, які называюць аналагам Starlink.
«Сёлета мы ў выніку дапрацавалі гэты камплект практычна да дасканаласці і палепшылі яго якасць, а таксама колькасць паслуг, якія ён прадастаўляе»
🤔 Фінансавая падтрымка ЗША Украіне будзе ў якасці пазыкі і будзе залежыць ад перамоваў Украіны з Расеяй
Будучы спецыяльны прадстаўнік ЗША па Украіне і Расеі Кіт Келаг у сваім «мірным плане» прапануе замарозіць лінію фронту.
Ён таксама выступае за прымус Кіева і Масквы да перамоваў і частковае зняцце санкцый з Расеі.
👉 Падрабязней
🐕🐈⬛ Сёння - міжнародны дзень хатніх гадаванцаў
Гэтае свята служыць напамінам, што «Ты назаўжды ў адказе за тых, каго прыручыў».
Нашыя гадаванцы любяць нас проста за тое, што мы ёсць. І часам гатовыя на неверагодныя ўчынкі, каб быць побач са сваім чалавекам.
🐈 Як кот з ЗША ў нашым відэа. Паглядзіце!
😍 На Мядзельшчыне з вады выцягнулі незвычайнага тапельца
Больш за ўсё радавалася ягоная гаспадыня, якая вельмі перажывала за выхаванца.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🗞 «Бюро медыя»: Расея хоча перапісаць беларускую гісторыю
Зрабіць ліквідацыю ВКЛ дзяржаўным святам, падтрымаць Гігіна і прыбраць Марзалюка. Журналісты «Бюро медыя» сцвярджаюць, што атрымалі доступ да аналітычных нататак Расейскага інстытуту, які ўзначальвае былы кіраўнік расейскай выведкі.
🗞 Еўразвяз пакінуў Грузію? Ці не здадуць Расеі Малдову, Украіну, Беларусь?
Грузія адмовілася ад еўраінтэграцыі, і хоць пратэсты трываюць, не відаць, каб яны маглі змяніць курс ураду. І Еўропа быццам бы не супраць, каб Расея забрала Грузію ў сваю сферу ўплыву. Аналітык Рыгор Ніжнікаў тлумачыць «Белсату», чаму так склалася.
🗞 Як спрабуюць ратаваць Верамейчыка: «праца вядзецца на ўзроўні, які не варта агалошваць»
Беларускія добраахвотнікі і прадстаўнік АПК Вадзім Кабанчук кантактуюць з ГУР Украіны па пытанні вызвалення з Беларусі былога байца палка Каліноўскага Валіся Верамейчыка.
#штопачытаць
💁🏻♂️ Па машыне на дзень. За апошні месяц Транспартавая інспекцыя забрала больш за 30 аўтаў у парушальнікаў новага ўказу
Новыя захады прывялі да таго, што ў Менску колькасць таксі скарацілася на траціну, а ў Беларусі – на чвэрць.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
💬 «Еўропа стамілася ад свайго пашырэння. Ёсць шмат тых, хто не хоча ніякага пашырэння далей»
Цяперашні ўрад Грузіі не хавае, што збіраецца цясней інтэгравацца з Расеяй, а не з Еўропай. А Еўропа нібы і не асабліва супраць 💁🏻♂️
📍Ці змірыцца «калектыўны Захад» з тым, што Украіна, Грузія, Малдова і Беларусь – сфера ўплыву РФ і рабіць з гэтым нічога не трэба? Тлумачыць аналітык Рыгор Ніжнікаў
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Як расейцы перапісваюць беларускую гісторыю на свой лад.
🔸Жанчыны ў беларускіх турмах і іхнае здароўе. З якімі праблемамі сутыкаюцца, пра парушэнні аказання медыцынскай і псіхалагічнай дапамогі за кратамі.
🔸Былы кіраўнік СТВ Казакоў распавёў, што асабіста гатовы расстраляць блогера Мікіту Мелказёрава. Да таго ж блогеру пагражаюць губазікаўцы.
🔸Перад выходнымі долар патаннеў. На 2 з паловаю капейкі. Да гэтага з 11 лістапада ўвесь час даражэў.
🔸Спецназ ужыў сілу супраць пратэстоўцаў у Тбілісі.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=P1vjxNI8Zv0
☕️ Асцярожна, гэтае відэа можа выклікаць вострую неабходнасць выпіць кавы!
Паглядзіце на сапраўднае мастацтва ☝️
🍿 «Гэта выглядае як другі сезон нейкага серыялу на „Netflix“»
🔹Чаму Лукашэнка маўчаў некалькі месяцаў пра тое, што ядравая зброя – у Беларусі?
🔹І чаму Лукашэнка заявіў, што прапанаваў Пуціну размясціць у РБ ракеты «Арэшнік»?
Абмяркоўваем гэтыя ды іншыя тэмы ў праграме «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою. Госць праграмы – Аляксандр Атрошчанкаў, сузаснавальнік парталу REFORM.news⤵️
Цалкам новае выданне «ПраСвет» глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» ▶️
🤬 Выкрыты расейскі фільтрацыйны лагер у Беларусі
Дзе ён быў і што там адбывалася – глядзіце ў відэа ☝️
💬 «Слово "подъём" заменено каким-то диким словом "уздым", слово "товарищ" заменено словом "сябр"...»
Кім быў Панцеляймон Панамарэнка, якога Мікіта Мелказёраў назваў «кавалкам лайна» і цяпер атрымлівае за гэта пагрозы ад лукашыстаў?
Гэты чалавек быў першым сакратаром ЦК Кампартыі БССР у гады Другой сусветнай вайны, а таксама кіраваў Цэнтральным штабам партызанскага руху (менавіта апошні факт і робіць яго ледзь не святым у вачах лукашэнкаўскіх прапагандыстаў, якія цяпер пазрываліся з ланцугоў на Мелказёрава).
Аднак паводле паходжання Панамарэнка не быў беларусам – ён нарадзіўся на Кубані, а ў Беларусь упершыню прыехаў толькі ў 1938 годзе. І адразу ж заняўся ўзмацненнем чырвонага тэрору на сваёй новай «вотчыне».
💁🏻♂️ Стаўленне да беларускага народу і культуры было ў яго адпаведным – пераканацца ў гэтым можна, паслухаўшы змест ягонага ліста Сталіну, які зачытвае Лявон Вольскі.
💁🏻♂️ Злітыя дакументы «BELPOL»: як перад чыноўнікамі паставілі задачу развіваць поўдзень Беларусі, але тыя не даюць рады
Стварыць з Палесся «Эльдарада» хочуць ужо даўно, але пакуль атрымліваецца вельмі кепска. І гэта ў дакументах адлюстравана таксама.
📍Чытайце наш разбор па спасылцы, там шмат цікавага!