Беларусы любяць беларускую мову, але не хочуць яе вучыць 🤷♀️
Чаму так адбываецца, у праграме «Мова нанова» тлумачыць палітолаг Рыгор Астапеня, паслухайце ☝🏻
Выданне цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Чым пагражае размяшчэнне «Арэшніку» на тэрыторыі Беларусі
🔸25-годдзе падпісання дамовы аб стварэнні «Саюзнай дзяржавы»
🔸Агляд навінаў замежжа: Румынія, Сірыя, Украіна, Норт-Дам
🔸Беларуская выцінанка - у спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКО. Як развівалася мастацтва выразання з паперы і ці складана самому зрабіць выцінанку
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/s22VSEzACk0
🎄 Што будзе ў навагоднім шоу на Белсаце?
31 снежня вас чакае святочная праграма з вядомымі музыкамі! Дзелімся падрабязнасцямі ў нашым сюжэце
Давайце сустракаць Новы год разам!
☝️ За бясцэнак прадаюць гістарычную сядзібу Грабніцкіх на Віцебшчыне. Але ёсць нюанс…
Гістарычны маёнтак ужо быў калісьці прададзены, але зараз зноў з’явіўся ў спісе аўкцыёнаў для продажы неўжыванай дзяржаўнай маёмасці, якія Дзяржаўны камітэт маёмасці прызначыў на снежань.
👉 Чаму сядзібу забралі ў былых ўласнікаў і якія ўмовы ставяць будучым, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
😢 Па кожнай чацвёртай заяве — адмова
«Белсат» даведаўся, колькі студэнцкіх візаў Польшчы атрымалі беларусы, якія паступілі ў польскія ўстановы адукацыі.
👉 Статыстыка сумная.
🔥 Навукова-папулярны самвыдат «Pamyłka» задумаў прэмію беларускім навукоўцам
Беларусы ў эміграцыі прыдумалі «самаробны» навукова-папулярны часопіс па-беларуску «Pamyłka», выдалі ўжо шэсць нумароў на паперы і ў інтэрнэце, а цяпер задумалі і прэмію для беларускіх навукоўцаў ад супольнасці чытачоў.
👉 Падрабязней
🤬 На OnlyFans выкладаюць відэа з гвалтамі, а ахвяры чакаюць год, пакуль гэты кантэнт выдаляць з платформы
Кіраўніцтва платформы сцвярджае, што ўвесь кантэнт правяраецца, аднак «Reuters» знайшло доказы таго, што гэта не так.
У ЗША больш ста чалавек звярнуліся са скаргамі, пасля таго як выявілі кантэнт сэксуалізаванага характару са сваім удзелам, размешчаны на платформе без іх згоды.
👉 Падрабязней
😮 Гарадзенскі суд развёў маладых, бо вырашыў, што тыя ажаніліся праз размеркаванне
Пазоў падаў пракурор Горадні. Ён сцвярджаў, што шлюб паміж маладымі людзьмі быў фіктыўным — заключаным толькі дзеля пераразмеркавання, піша Hrodna.life.
Муж вучыўся на бюджэце ў Гарадзенскім медуніверсітэце. Пасля выпуску яго размеркавалі ў Гомель. Дзяўчына была вайскоўкай, і пасля вяселля ў Гарадзенскім ЗАГСе хлопец змог перавесціся на працу ў Горадне.
Паводле пракурора, пара не жыла разам, не вяла сумесны побыт, у кожнага быў свой бюджэт, а пасля вяселля ўвогуле раз’ехаліся па сваіх дамах.
Суд стаў па старане пракурора і прызнаў шлюб несапраўдным.
🤔 Самі маладыя з абвінавачваннямі не пагадзіліся і прасілі суд адмовіць у пазове. Аднак пасля вынясення рашэння не сталі яго абскарджваць, таму яно набыло моц.
⚡️Беларуса Яўгена Муравіцкага ўдалося эвакуяваць з Грузіі
Пра гэта «Белсату» паведаміў праваабаронца Раман Кісляк. З яго слоў, прама зараз Муравіцкі ляціць у Вільню.
☝️Дзякуючы дапамозе беларусаў, праваабаронцаў, дэмсілаў Беларусі і Фондам салідарнасці атрымаць візу маладому чалавеку атрымалася практычна ў рэкордныя тэрміны. Амбасада Літвы выдала Муравіцкаму разавую візу адным днём.
Нягледзячы на тое, што беларусу нават дазволілі падаць дакументы на міжнародную абарону, ён усё ж вырашыў пакінуць Грузію з меркаванняў бяспекі.
😳 Бульбы ў беларускіх крамах засталося на 2 дні
«Белпол» перахапіў дакументы, з якіх вынікае, што ў беларускіх крамах не стае харчоў. Напрыклад, гандлёвая сетка «Санта» ў лісце да Міністэрства гандлю скардзіцца, што бульбы на складах засталося на два дні, капусты – на дзень.
А гандлёвая сетка «Грын» паведамляе, што айчынных яблыкаў на іх складах увогуле няма.
👉 Што адбываецца з беларускай садавінай і гароднінай, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
◾️ 13 чалавек загінулі з-за ўдараў Расеі па Запарожжы і Крывым Рогу
Расейскія войскі вечарам 6 снежня нанеслі ўдар па Запарожскай вобласці — загінулі 10 чалавек. Пацярпелі 24 чалавекі, у тым ліку чатырохмесячнае немаўля і дзеці чатырох і адзінаццаці гадоў.
Абстрэлы таксама адбыліся ў Крывым Рогу. Уначы з-пад завалаў дасталі цела трэцяга загінулага. Пацярпелі 17 чалавек, у тым ліку адна дзіця.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 У Лукашэнкі знайшлі пазашлюбную дачку?
Толькі ўчора стала вядома, што, акрамя сыноў, Лукашэнка мае і дачку. Хто яна і кім з'яўляецца яе маці — чытайце на старонцы праз VPN.
🔺 У Беларусі — адны з самых нізкіх заробкаў сярод краін ЕАЭС
Калі параўноўваць заробкі ў далярах сярод краін Еўразійскага эканамічнага саюза, Беларусь займае толькі перадапошняе месца. Наколькі нас апярэджваюць іншыя чальцы — чытайце на сайце праз VPN.
🔺 Для падтрымання беларуса сабралі 8 тысяч еўра
Беларуская салідарнасць зноў паказала сябе моцнай як ніколі. За амаль два тыдні для дэпартаванага Васіля Верамейчыка беларусы ахвяравалі 8115 еўра. Што цяпер вядома пра затрыманага і на што пойдуць грошы — чытайце па спасылцы (праз VPN).
У Каліфорніі пачалося паўстанне машынаў 🤖
Паглядзіце, як маленькі, але вельмі самастойны пыласмок выбраўся ў горад і насмяшыў суседзяў.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Што за пагадненні падпісалі Лукашэнка з Пуціным. У Менску праходзіць вышэйшы дзяржсавет так званай саюзнай дзяржавы
🔸Запасы бульбы на складах – на два дні, капусты – на дзень – скардзіцца гандлёвая сетка «Санта» ў лісце да Міністэрства гандлю. Белпол перахапіў дакументы, з якіх вынікае, што ў беларускіх крамах не стае харчоў
🔸Беларускі расследавальніцкі цэнтр апублікаваў звесткі аб вугорскай кампаніі, звязанай з Віктарам Шаўцовым, якога называюць «гаманцом Лукашэнкі». Вынікае, што не гледзячы на санкцыі Шаўцоў зарабляў у Еўропе
🔸Ваенком Гомельскай вобласці, які ў 2021-м атрымаў «зарад энергіі і рашучасці» ад Лукашэнкі, анансаваў дапамогу Сірыі, дзе цяпер узнавілася поўнамаштабная грамадзянская вайна
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/R6qudzElrpM
🦈 Да акулаў таксама прыходзіць Санта Клаўс
Такая мілая святочная традыцыя ёсць у акварыуме ў Будапешце.
Распавядаем, што там адбываецца.
🔥 На адкрыцці касцёлу Нотр-Дам будзе граць скрыпач беларускага паходжання
Пасля пяцігадовай рэстаўрацыі і аднаўлення ад наступстваў зруйнавальнага пажару нарэшце адкрываюць касцёл Нотр-Дам дэ Пары
Цырымонія адкрыцця пачынаецца сёння, 7 снежня, і працягнецца ўсе выходныя.
Сярод ганаровых гасцёў – Доналд Трамп, Украіны Уладзімр Зяленскі, брытанскі прынц Уільям.
🤔 Навошта Лукашэнку «Орешник» і што пра гэта кажуць эксперты
Расея можа размеціць такія комплексы, «Орешник», на тэрыторыі Беларусі ў другой палове 2025 года.
👉 У Генштабе Збройных Сілаў Беларусі заяўляюць, што такое рашэнне было прынятае «ў адказ на крокі, што прымаюцца Злучанымі Штатамі і Нямеччынай па размяшчэнні ракет сярэдняй далёкасці ў Еўропе».
☝️ Аднак эксперты маюць іншае меркаванне. Падрабязней
☝️ Прынялі рашэнне «не падвяргаць дадатковай небяспецы або стрэсу беларуса»
Леанід Марозаў, дарадца Святланы Ціханоўскай у прававых пытаннях, расказаў «Белсату» падрабязнасці эвакуацыі затрыманага на пратэстах у Грузіі беларуса Яўгена Маравіцкага.
🪵 У Польшчы правяраюць фірмы якія ўвозяць санкцыйную беларускую драўніну
Паліцыянты абшукалі склады, офісы, кватэры і транспартныя сродкі.
Былі забяспечаныя сродкі з бухгалтарскай, фінансавай і мытнай дакументацыяў, запісаў, ноўтбукі, тэлефоны, флэшкі, відэарэгістратары.
🤔 «Можа мець пабочкі». ГУБАЗіКу забаранілі публікаваць відэа затрыманых
Відэа затрыманых у палітычных справах беларусаў перасталі публікавацца ў тэлеграм-канале ГУБАЗіКа, заўважыла «Наша Ніва». Але сілавікі ўсё ж не здолелі абысціся без кантэнту з прыніжэннем затрыманых беларусаў.
👉 Падрабязней
😡 «Ім падабалася біць. Яны – каты і садысты»
Украінскі вайсковец Уладзіслаў Задорын, які абараняў востраў Змяіны і трапіў у расейскі палон, прыехаў у Варшаву ў межах праекту «Break The Fake».
Мужчына расказаў «Белсату» пра здзекі, якія ён і іншыя палонныя зазналі ад расейцаў, і пра іх спробы даведацца, хто ж насамрэч прамовіў тую самую фразу пра «расейскі ваенны карабель».
👉 Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
💥 «Белсат» па-беларуску – у Google News
🙌 Падпісвайцеся на нас (калі гэта бяспечна) і будзем разам прасоўваць беларускую мову ў Google.
Нашая старонка ў Google News
📌 Беларуска паслізнулася каля дома і пайшла ў суд
Жанчына паслізнулася на прыступках у пад'езд свайго дома на вуліцы Адэскай у Менску: іх не апрацавалі ад наледзі. У выніку мянчанка трапіла ў больніцу з пераломам.
Жанчына пайшла ў суд супраць Таварыства ўласнікаў.
👉 Што там вырашылі?
🙈 Машына перакулілася 3-5 разоў
Мяркуючы па ружова-зялёных кветках, яны 6 снежня ехалі на арганізаваны нявесткай Лукашэнкі «Марафон адзінсва» у Оршу.
Сын спевака, Аляксандр Саладуха-малодшы, апублікаваў у сацсетках фота перакуленага чырвонага Renault Sandero, які бацька падарыў яму за нараджэнне ўнука, звярнула ўвагу «Наша Ніва».
Саладуха-старэйшы таксама знаходзіўся ўнутры і напісаў у сваім Instagram «Мы жывы!».
🎁 Сёння ў адвэнт-календары «Белсату» – Аляксандр Чарнуха!
Журналіст, пісьменнік, вядоўца тэлеграм-канала «Беларуская музыка» і YouTube-канала «Міністэрства сепультуры», дзе знаёміць людзей з музычным светам Беларусі. У 2021 годзе з’ехаў жыць у Польшчу, у 2022-м напісаў кнігу «Свінні».
👉 13 шчырых адказаў Аляксандра глядзіце тут.
#адвэнткаляндарбелсату
🤔 Ці ўпадзе рэжым Башара Асада ў Сірыі?
Захоп гарадоў паўстанцамі без бою і знос помнікаў Асаду – уявіць такое яшчэ год таму сірыйскаму рэжыму было неверагодна. Расея і Іран больш не прыходзяць на дапамогу, а заявы Лукашэнкі пра падтрымку дзеючай ўлады ў Сірыі сітуацыю не вырашаць.
Дык хто такі гэты Асад, які «набіраў» 95% на выбарах, а цяпер яго рэжым сыплецца на вачах? Разабраліся, якой можа стаць Сірыя пасля яго і хто хоча яго зрынуць (далёка не ўсе паўстанцы з’яўляюцца хаўруснікамі) – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
💥 #галоўнае за 12 снежня
✔️ Сёння ў адвэнт-календары «Белсату» – Юлія Лейдзік і Яўген Канаплёў
✔️ Літва скасавала мытнае пагадненне з Беларуссю
✔️ Дзе пройдзе ўжо 2-гі Hastrafest SVAE ад платформы «Новая Беларусь»
✔️ У Гомлі паліклініка склала пазоў супраць работнікаў
✔️ Альгерд Бахарэвіч атрымаў Лейпцыгскую Кніжную Прэмію еўрапейскага паразумення
✔️ Не толькі Коля. Расследавальнікі знайшлі магчымую пазашлюбную дачку дыктатара
✔️ Расея паставіць у Беларусь «Арэшнік»
✔️ Беларусь і Расея дамовіліся пра адмену роўмінгу
✔️ У Румыніі суд ануляваў вынікі выбараў
✔️ Маналог беларуса Яўгена Муравіцкага, якога затрымалі пад час пратэстаў ў Тбілісі
#рэпрэсіі:
▪️ Супраць кіраўніка BYSOL Андрэя Стрыжака і заснавальніка BY_help Аляксея Лявончыка распачатая спецвытворчасць
▪️ Што вядома пра хвалю рэпрэсіяў у Горадні
▪️ У Гомлі асудзілі экс-палітзняволенага журналіста Андрэя Толчына
▪️ 21-гадовую дзяўчыну з Баранавічаў судзяць па чатырох палітычных артыкулах, у т.л. «здзек з дзяржаўных сімвалаў»
Барысаўчанін зірнуў у акно і не паверыў вачам 😳
«Што адбываецца?» Прымаем вашыя версіі ў каментары 👇🏻
😡 «Біць стараліся ў асноўным па галаве»
Мы ўжо пісалі пра беларуса Яўгена Муравіцкага, якога затрымалі пад час пратэстаў ў Тбілісі. Пасля таго, як яго выпусцілі, хлопец падаўся на міжнародную абарону.
👉 Малады чалавек распавёў нашым калегам з «Вот Так», што адбывалася, калі яго затрымаў спецназ, як да яго ставіліся ў ізалятары і навошта ён падаўся на міжнародную абарону ў Грузіі, якую ў гэтай краіне пакуль не атрымаў ніводзін грамадзянін Беларусі.
🇷🇴 Канстытуцыйны суд Румыніі ануляваў вынікі першага туру выбараў прэзідэнта
У ім перамог кандыдат прарасейскі Кэлін Джарджэску, які набраў папулярнасць, дзякуючы 25 тысячам ботаў у TikTok.
Рашэнне з'яўляецца канчатковым. Дату новых выбараў павінен вызначыць румынскі ўрад.