💱 Курсы валютаў 5 снежня
Еўра сёння аслабеў адразу на 5 капеек. Долар таксама пайшоў уніз, але не так заўважна. Расейскі рубель крыху падрос.
#курсывалютаў
💬 «Пасля дбайных пошукаў, на шчасце, мы не знайшлі пацярпелых»
Чэшская паліцыя абвяргае, што каля ўніверсітэту ў Пльзене ўчора нехта страляў.
Хаця пасля паведамленняў пра імаверную страляніну на месца прыехалі дзясяткі сілавікоў і нават прыляцеў верталёт.
📍Чытайце болей па спасылцы
✍️ «На заінелым трамвайным акне
хтось напісаў:
«Я кахаю».
Усе пазіраюць на свет
праз гэтыя словы»
Сёння – дзень народзінаў выбітнага беларускага паэта і філосафа Алеся Разанава.
У час брэжнеўскага застою Алесь Разанаў (тады студэнт) напісаў ліст дзеля абароны беларускай мовы, калі паўсюль закрываліся беларускія школы, а сама мова выходзіла з ужытку.
Ён быў унікальны не толькі ў творчасці, але і ў жыцці. І як ніхто адданы паэзіі.
👀 Паглядзіце пра яго наш фільм з цыклу «Лабірынты»
☝️Нямецкаму «цыбульнаму плантатару» Ёргу Дорнаў можа пагражаць да 15 гадоў пазбаўлення волі
Палітык і бізнесовец, на палях якога працавалі беларускія палітвязні, падазраецца ў пастаўках у Беларусь тэхнікі паводле фальшывых дакументаў.
📍Чытайце тут падрабязней, у чым справа
👆Кошт біткойна ўсталяваў новы рэкорд - цяпер ён каштуе больш за 100 тысяч долараў
На біржы Binance кошт крыптавалюты складае 102 200 долары.
Курс біткойна пачаў моцна расці пасля абрання Трампа прэзідэнтам ЗША.
👆Добрага дня, сябры!
Мы вам ранішняе чытво прынеслі! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔻Як беларусы адаптуюцца на працоўным рынку Еўразвязу? Даследаванне
Сярод беларускіх эмігрантаў амаль палова здолелі захаваць за мяжою сваю былую прафесію.
🔻Суд заслухаў шакавальныя сведчанні імавернага забойцы беларускі Лізы
Распавядаем, што адбывалася на першым судовым паседжанні.
🔻Ціханоўская прапанавала ЗША ўдасканаліць стратэгію адносна Беларусі ў чатырох пунктах
У Вільні распачаўся чарговы раўнд сустрэчаў у межах стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША». Лідарка дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская выступіла з прапановамі для ўдасканальвання стратэгіі ЗША адносна Беларусі.
#штопачытаць
😲 Як слон рэагуе на музыку?
Гэта вырашыў праверыць супрацоўнік заапарка Buttonwood Park.
Паглядзіце, што атрымалася!
🤔 У чэшскім Пльзене хтосьці, імаверна, страляў каля ўніверсітэту
Пра гукі, падобныя на стрэлы, паведаміў наш чытач. На месца прыбыла вялікая колькасць паліцыі і нават верталёт.
📍Чытайце падрабязней, што чуў і бачыў сведак падзеяў
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸У акруговым судзе Варшавы распачаўся разгляд справы аб згвалтаванні і забойстве беларускі Лізаветы.
🔸Непублічныя справаздачы міністэрства аховы здароўя пра нараджальнасць у Беларусі.
🔸ЦВК Беларусі адзначае 35-годдзе. Лукашэнка дзякуе Цэнтрвыбаркаму за «палітычную стабільнасць».
🔸Палітычны крызіс у Паўднёвай Карэі.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=Bl5b0h7JJA4
☝️ЮНЕСКА дадала беларускую выцінанку ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны
Раней у гэтым спісе было 5 беларускіх элементаў. Цяпер дадаўся яшчэ адзін.
📍Калі вы раптам ніколі не чулі пра выцінанку, пачытайце тут, што гэта такое
💬 «Ключавым словам павінна быць паслядоўнасць. Менавіта гэтага мы чакаем ад Злучаных Штатаў і ўсіх дэмакратычных саюзнікаў»
У Вільні адбываюцца сустрэчы ў межах стратэгічнага дыялогу Беларусь – ЗША. Прысутная на іх лідарка дэмсілаў Беларусі ў чарговы раз нагадала заходнім партнёрам пра чаканні дэмакратычна настроеных беларусаў.
📍Чытайце па спасылцы, пра што там ішла гаворка
😔 Вайна забрала самага блізкага чалавека, але не зламала духу
Паглядзіце кранальнае відэа ☝️
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Ніводнай лішняй хвіліны для пацыентаў. Мінздароўя выпусціла пастанову аб платных медычыных паслугах
🔻У Варшаве распачаўся суд над абвінавачаным у забойстве беларускі Лізы
🔻Калявыбарчы фарс: кіраўнік лукашэнкаўскага ЦВК кажа, што «кандыдаты-спойлеры» набралі 100 тысяч подпісаў
🔻Літва зрабіла апошні крок у прыпыненні мытных стасункаў з Беларуссю
🔻Раптоўны палітычны крызіс у Паўднёвай Карэі
🔻Беспілотнік атакаваў базу кадыраўцаў у Чачэніі
🔻Пратэсты ў Грузіі працягваюцца: супрацьстаянне мітынгоўцаў і паліцыі становіцца ўсё больш жорсткім
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💬 «Інстытуцыю ганьбы не віншую. А пра злачынствы памятаем»
Сёння Лукашэнка павіншаваў беларускі Цэнтрвыбаркам, які з 1996 года стабільна дапамагае яму фальсіфікаваць выбары і рэферэндумы. Ён на поўным сур'ёзе заявіў у сваім віншаванні, што «благодаря усилиям ЦИК выборы в Беларуси стали инструментом подлинной демократии».
☝️Наш вядоўца Сяргей Падсасонны віншаваць ЦВК не стаў, але і так знайшоў што прыгадаць пра дзейнасць гэтай арганізацыі з нагоды ейнага юбілею
💱 Курсы валютаў 4 снежня
Долар папоўз уніз, страціўшы тры з лішнім капейкі. Расейскі рубель стаў каштаваць на 1,5 капейкі даражэй. Па еўра гандляванні не праводзіліся.
#курсывалютаў
🎄 Свята набліжаецца, а ялінак шмат не бывае
Так лічаць у горадзе Рынтэльн у Нямеччыне ☝️
Паглядзіце!
💁🏻♂️ Дзяўчына з Менску выпадкова выкрыла здраду чужога мужа. Па гэтай сітуацыі можна здымаць камедыю
Пачалося ўсё з таго, што мянчанка замовіла ў майстрыхі сумачку ручной працы. Сумачка ёй так спадабалася, што яна вырашыла запісаць станоўчы водгук і далучыць да яго фота.
📍Аднак на гэтае фота патрапіла цікавая дэталь. Чытайце па спасылцы, якая менавіта
😢 Пёс Пшон дапамагаў людзям
Але гісторыя скончылася трагічна.
Паглядзіце, ці вартыя мы сваіх меншых сяброў ☝️
🫠Амбасада Беларусі ў ЗША абвінаваціла Вашынгтон ва «ўмяшанні ва ўнутраныя справы» праз дыялог з дэмсіламі
Беларуская амбасада заявіла, што ўрад ЗША праводзіў «так званы» дыялог «ні з кім», а меры Дзярждэпартамента па падтрымцы беларускага дэмакратычнага руху названыя «няшчырымі патугамі па «падтрымцы дэмакратычных памкненняў» беларускага народа».
«Заклікі, заўвагі, асуджэнні, абмеркаванні ўдзельнікаў, адабраных уручную рэжымам [прэзідэнта ЗША Джо] Байдэна, бессэнсоўныя, бескарысныя і нерэлевантныя»,
🍾 Працягваем адкрываць наш святочны адвэнт-календар, і сёння ў ім - Аляксандр Івулін
Беларускі спартовы журналіст, футбаліст, блогер і вядоўца каналу «ЧестнОК-LIVE». Адбыў два гады зняволення ў калоніі паводле палітычна матываванага прысуду, пасля вызвалення ў 2023 годзе з’ехаў жыць у Польшчу.
13 шчырых адказаў Аляксандра чытайце на нашай старонцы
#адвэнткаляндарбелсату
💥 #галоўнае за 4 снежня
✔️У Варшаве распачаўся судовы працэс над абвінавачаным у згвалтаванні і забойстве беларускі Лізы. Ён прызнаў віну часткова. Чытайце тут, якія паказанні давалі фігурант і сведкі
✔️ЮНЕСКА дадала беларускую выцінанку ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны
✔️Святлана Ціханоўская прапанавала ЗША ўдасканаліць стратэгію адносна Беларусі
✔️У чэшскім Пльзене хтосьці страляў каля ўніверсітэту. Наш чытач расказаў, што чуў і бачыў
✔️Як беларусы адаптуюцца на працоўным рынку Еўразвязу? Даследаванне
✔️35 гадоў таму была створаная Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі. Лукашэнка падзякаваў ёй за «забеспячэнне палітычнай стабільнасці»
#рэпрэсіі:
▫️За інтэрв'ю «Белсату» будуць судзіць бабулю дзяцей са шматдзенай сям'і
▫️На журналіста Алеся Ляўчука, які цяпер жыве ў Польшчы, завялі крымінальную справу за «абразу Лукашэнкі»
▫️Вайсковага аналітыка Ягора Лебядка хочуць перавесці на турэмны рэжым
▫️Жыхара Берасцейшчыны будуць судзіць за «распальванне варожасці», «экстрэмісцкі»я падпіскі і данаты
▫️Каналы сілавікоў заявілі пра затрыманне хлопца, у якога на руцэ набітае тату з Пагоняй і фразаю пра «рускі ваенны карабель»
🧵Што рабілі нашыя продкі, каб іхнае адзенне выглядала «па-багатаму»?
Напрыклад, вышывалі залатымі ніткамі, якія можна было вырабіць ажно трыма рознымі спосабамі!
Не бракавала і элементаў з шоўку, які таксама падкрэсліваў статус гаспадара такой вопраткі ☝️
👀 Кацярына Ваданосава і ейная праграма «Нітка Зорка» зноў спяшаюцца пагрузіць вас у свет сярэднявечнай беларускай моды. Будзе цікава!
💬 «Я не пазнаваў сябе. Я не ведаю, чаму згвалціў яе. Напэўна, мне штосьці падсыпалі»
Якія паказанні даваў на судзе абвінавачаны ў забойстве беларускі Лізы, а таксама сведкі?
📍Запісалі нашыя карэспандэнты, чытайце па спасылцы
🪓 «Рабі як бацька!»
Пад такім лозунгам у Беларусі ў чарговы раз правялі спаборніцтвы па шчапанні дроваў. Усё таму, што трэнд на гэта задаў Лукашэнка, за якім заўсёды рады паўтараць статак дробных чыноўнікаў, якое разлічвае на кар'ерны рост 💁🏻♂️
🤔 А калі ўжо чакаць трэнду на аднолькавыя прычоскі (такія самыя як у вярхоўнага лідара)? Ну а што, чым мы горш за Паўночную Карэю, дзе гэта ўжо актыўна практыкуецца?
👀 Зміцер Лупач разважае пра гэта ў свежым выданні сваіх «Фельетонаў», якія выйшла на канале «Белсат LIFE»
❓ Як правільна: суткі або содні?
❓ Ці праўда, што слова «суткі» – русізм?
❓ Адкуль пайшло слова «содні» і чаму яно так рэдка сустракаецца ў слоўніках?
Усё гэта вы будзеце ведаць, калі паглядзіце нашае відэа ад праграмы «Мова нанова» ☝️
🤗 Вучыце мову разам з «Белсатам» і не трапляйце ні на суткі, ні на содні!
🤬 За інтэрв'ю «Белсату» будуць судзіць бабулю дзяцей са шматдзенай сям'і
Цяпер жанчыну трымаюць у СІЗА № 7 у Берасці. Ейны каментар нашаму каналу (дадзены яшчэ ў 2021 годзе) самаабвешчаныя ўлады расцэньваюць як «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
📍Падрабязней чытайце па спасылцы
🔸Камандзір Палка Каліноўскага звярнуўся да беларусаў замежжа з просьбаю сабраць грошы на падарункі для дзяцей загінулых байцоў
Мэта збору – 7 тысячаў еўра.
📍Спасылкі для грашовых пераводаў глядзіце тут.
☝️І памятайце, што пераводы ў мэтах бяспекі ні ў якім разе не трэба рабіць з картак беларускіх банкаў!
☝️Суд па справе забойства беларускі Лізы: фігурант прызнаў віну ў згвалтаванні, але заявіў, што не меў намеру забіваць дзяўчыну
Нагадаем: злачынства ў цэнтры Варшавы было здзейсненае ў ноч на 25 лютага. Дзяўчыну шпіталізавалі ў крытычным стане, праз 6 дзён яна памерла.
📍Чытайце болей пра ход працэсу на нашай старонцы
🌠 У Якуціі ўпаў астэроід
Падзенне нябеснага цела загадзя спрагназавалі навукоўцы – гэта 11-ты падобны выпадак ад 2008 года.
Паглядзіце, як гэта было!
📍На журналіста Алеся Ляўчука ў Беларусі завялі крымінальную справу за «абразу Лукашэнкі»
Сам Ляўчук цяпер жыве ў Польшчы і знаходзіцца ў бяспецы.
«Абразу Лукашэнкі» ўгледзелі ў адным з допісаў журналіста на Facebook, дзе ён, сярод іншага, ужыў такую фразу:
«Лукашэнка ніколі ні пры якіх умовах не аддасць уладу. Для гэтага яго трэба забіць (ён пра гэта сам сказаў)».