📸 Сэлфі ў прэзідэнцкім палацы і святкаванні на вуліцах
Падзенне рэжыму Башара аль-Асада ў фотаздымках. Сабралі моцныя фота з апошніх падзеяў у Сірыі ды свеце, паглядзіце ☝🏻
❗️Асад са сваёй сям'ёй прыбыў у Маскву
РФ дае ім прытулак, піша ТАСС са спасылкай на крыніцу ў Крамлі.
Разам з Асадам з Сірыі ўцякалі таксама расейскія камандзіры, для гэтага з Расеі былі накіраваныя дадатковыя караблі, у тым ліку Балтыйскага флоту.
💥 СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоу «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸Беларускіх школьнікаў не менш за пяць гадоў кармілі мясам са скатамагільнікаў
🔸Пагаворым пра крах Асада ў Сірыі
🔸Падсумуем спробы і планы прыйсці да замірэння ва Украіне
🔸Спраўдзім, пра што быў на гэтым тыдні стратэгічны дыялог дэмсілаў з ЗША
🔸Настроі ў Грузіі абмяркуем з экс-амбасадарам Польшчы ў гэтай краіне Марыюшам Машкевічам
Далучайцеся да нашага эфіру! 🔽
https://www.youtube.com/live/gcgEQ0xi9Lc
📸 Рэвалюцыя ў Сірыі, пратэсты ў Грузіі, адкрыццё Сабору Нотр-Дам-дэ-Пары
Галоўнае за тыдзень у фотаздымках.
☝️ Фрыдман: «Арэшнікі» не выганяць з рэзідэнцый Пуціна Лукашэнкі прывіда зрынутага дыктатара Башара Асада
Пасля падзення дыктатуры Башара Асада будучыня Сірыі выглядае змрочна, лічыць гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.
На яго думку, Сірыя мае ўсе шанцы ўвязнуць на доўгія гады ў «крывавым балоце грамадзянскай вайны і ператварыцца ў «новую Лівію», што прывядзе да новай вялікай хвалі уцекачоў у Еўропу.
Акрамя ўсяго, гэта ўсё выстаўляе Маскву як «папяровага тыгра».
👉 Падрабязней
📌«Нам патрэбны справядлівы і моцны мір»
Уладзімір Зяленскі і Дзмітрый Пяскоў адказалі на словы Доналда Трампа пра спыненне вайны ва Украіне і агучаныя ім лічбы стратаў бакоў у вайне.
☝️ Зяленскі заявіў, што «патрэбны справядлівы і моцны мір, які расейцы не зруйнуюць за некалькі гадоў, як яны гэта ўжо рабілі.»
Да таго ж ён аспрэчыў лічбы стратаў з абодвух бакоў, якія называў Трамп.
👉 Падрабязней
😂 Калі прагляд Tiktok перашкаджае працы…то навошта тая праца
Вядоўца так захапілася нейкім відэа, што прапусціла момант пачатку эфіру.
😏 Прызнавайцеся, хто з вас таксама замест працы коцікаў у Tiktok разглядае ммм?
😳 Рубінавыя туфлі Дораці з «Чараўніка з краіны Оз» прадалі… за $ 30 млн
Менавіта ў такую суму на аўкцыёне «Heritage Auctions» ацанілі рэквізіт, які насіла акторка Джудзі Гарлэнд у культавым фільме 1939 года.
🙈 Туфлі маюць гісторыю. У 2005 годзе іх скралі з музею, прысвечанага Джудзі Гарлэнд. Зламыснік заяўляў, што верыў, быццам туфлі ўпрыгожаныя сапраўднымі рубінамі. Але калі высветлілася, што гэта проста шкло, ён перадаў іх у іншыя рукі і нічога не ведаў пра іх далейшы лёс. У 2018 годзе, дзякуючы FBI, туфлі ўдалося вярнуць.
«Чараўнік з краіны Оз» застаецца адным з самых знакавых фільмаў Галівуду.
🤡 «У праўды дзве стараны і адна з іх працівапаложная»
Андрэй Павук патэлефанаваў у раённую газету Клімавіцкага раёна з пытаннем, чаму яны не пішуць пра важныя навіны. У прыватнасці, пра затрыманне кіраўніка крымінальнай міліцыі Клімавічаў за хабар.
Адказы вас здзівяць.
👉 Глядзіце новы выпуск «Шухер-шоу» проста цяпер
🤔 Reuters: Башар Асад «з высокай доляй верагоднасці» загінуў
Паводле інфармацыі Reuters, незадоўга да захопу Дамаска паўстанцамі самалёт (імаверна «Іл-76») авіякампаніі Syrian Air вылецеў з аэрапорта Дамаска. Невядома, хто менавіта знаходзіўся на борце, аднак мяркуецца, што гэта мог быць Башар Асад.
Судна накіроўвалася ў прыбярэжную частку Сірыі, якая застаецца пад кантролем лаяльных Асаду алавітаў. У нейкі момант самалёт павярнуў у іншы бок, а потым і зусім знік з радараў на вышыні 500 метраў каля горада Хомса.
🤷♀️ Прабачэнні не дапамаглі. Прэзідэнта Паўднёвай Карэі абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе і злоўжыванні ўладай
Напярэдадні арыштавалі экс-міністра абароны таксама паводле падазрэння ў дзяржаўнай здрадзе.
Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёль 3 снежня абвясціў аб увядзенні ваеннага становішча, абвінаваціўшы апазіцыю ў «антыдзяржаўнай дзейнасці». Пазней ён выступіў са зваротам на нацыянальным тэлебачанні, у якім сказаў, што «шчыра шкадуе» аб сваім рашэнні.
📌 Адміністрацыя Джо Байдэна вылучыла ўжа дваццаць другі пакет дапамогі Украіне…на амаль мільярд долараў
Пакет уключае, у прыватнасці боепрыпасы для артылерыйскіх ракетных сістэм (HIMARS), беспілотныя авіяцыйныя сістэмы, абсталяванне, кампаненты і запасныя часткі для абслугоўвання, рамонту і капітальнага рамонту артылерыйскіх сістэмаў, танкаў і бронетэхнікі.
👉 Тым часам Уладзімір Зяленскі 7 снежня сустрэўся ў Парыжы з Эманюэлем Макронам і Доналдам Трампам.
🎁 Сёння ў адвэнт-календары «Белсату» – Уладзімір Цэслер!
Вядомы мастак і дызайнер. Створаны разам з Сяргеем Войчанкам «Праект стагоддзя. 12 з XX», у якім дванаццаць самых значных мастакоў 20 стагоддзя былі прадстаўлены ў выглядзе яек, быў выстаўлены на Венецыянскай біенале ў 2005 годзе. У 2020 годзе Цэслер з’ехаў жыць з Беларусі на Кіпр.
👉 Пачытайце 13 шчырых адказаў Уладзіміра (праз VPN)
#адвэнткаляндарбелсату
💥 #галоўнае за 7 снежня
✔️ 13 чалавек загінулі з-за ўдараў Расеі па Запарожжы і Крывым Рогу
✔️ Сёння ў адвэнт-календары «Белсату» – Аляксандр Чарнуха
✔️ Беларускія крамы скардзяцца на адсутнасць садавіны і гародніны
✔️ Аляксандр Саладуха трапіў у ДТП
✔️ Беларуса Яўгена Муравіцкага ўдалося эвакуяваць з Грузіі
✔️ Гарадзенскі суд развёў маладых, бо вырашыў, што тыя ажаніліся праз размеркаванне
✔️ Расследаванне: на OnlyFans выкладаюць відэа з гвалтамі
✔️ Украінскі вайсковец, які абараняў востраў Змяіны, распавёў пра расейскі палон
✔️ Для беларускіх навукоўцаў у эміграцыі прыдумалі прэмію
✔️ У Польшчы правяраюць фірмы якія ўвозяць санкцыйную беларускую драўніну
#рэпрэсіі:
▪️ ГУБАЗіКу забаранілі публікаваць відэа затрыманых
🫤 МКС можа стаць прычынай экалагічнай катастрофы…
Міжнародная Касмічная Станцыя можа рухнуць на Зямлю раней, чым плануюць у НАСА, ужо ў 2031-м годзе. Меркаванае месца падзення — паўднёвая частка Ціхага акіяну.
Да таго ж, навукоўцы лічаць, што гэта можа панесці за сабой дрэнныя экалагічныя наступствы, бо пры падзенні абломкаў у акіян або іх згарання ў атмасферы могуць утварыцца шкодныя рэчывы, якія негатыўна паўплываюць на асяроддзе.
🙏🏻 У якасці рашэння НАСА абрала кампанію SpaceX для распрацоўкі апарата, які дапаможа бяспечна завяршыць місію. Кошт яго складзе $850 млн.
😉 Усе рабілі гэта ў дзяцінстве, проста не ведалі назвы
Паглядзіце, якую беларускую прыгажосць прызнала UNESCO. Што гэта — глядзіце ў відэа.
❗️ Ізраіль нанёс авіяўдары па сірыйскім Дамаску
Як піша Reuters, удары былі нанесеныя па будынках мытнага ўпраўлення і ваеннай разведкі ў Дамаску.
☝️ Таксама быў атакаваны даследчы цэнтры, які імаверна Іран выкарыстоўвае для распрацоўкі кіраваных ракет вялікай дальнасці.
Ізраільскі ўрад ніяк не пракаментаваў паведамленні аб ударах.
🤔 «Я не абавязаны захоўваць краіну ў альянсе»
Доналд Трамп не выключыў магчымасці выхаду Злучаных Штатаў з блоку NATO.
👉 Аднак, назваў умову, пры якой краіна застанецца ў альянсе
🤦♀️ У Грузіі хочуць забараніць насіць маскі пад час масавых мерапрыемстваў
Падаецца, мы ведаем каму Лукашэнка перадаў сваю метадычку.
Паводле словаў прэм’ер-міністра краіны Іраклія Кабахідзэ, закон мае ўступіць у моц ужо да канца месяца і будзе тычыцца менавіта грамадзянскіх асобаў, але не супрацоўнікаў сілавых структур. А робіцца гэта «для прэвенцыі гвалту».
❗️ Прэзідэнцкі палац Асада амаль цалкам разрабаваны
Раней доступ сюды простым грамадзянам быў зачынены. Цяпер жа ў палац увайшло мноства людзей і практычна цалкам вынеслі або знішчылі ўсю маёмасць. Паведамляецца, што паўстанцы спрабавалі спыніць марадзёраў.
Паводле інфармацыі ВВС, жыхары элітнага раёна недалёка ад рэзідэнцыі Асада выходзяць на вуліцы, спрабуючы абараніць свой раён, бо марадзёры ўрываюцца ў дамы. Паводле мясцовых, сярод рабаўнікоў няма паўстанцаў, толькі жыхары прыгарадаў.
Паведамлялася таксама, што ў палацы было невялікае ўзгаранне, аднак яно зліквідаване.
Тым часам у гаражы ў Асада знайшлі калекцыю люксавых аўтамабіляў: BMW, Audi, Ferrari, Lamborghini Diablo і Mercedes-AMG SLS у розных колерах і камплектацыях.
☝️ А паводле інфармацыі Reuters, паўстанцы заявілі, што вызвалілі зняволеных з ваеннай турмы Сайедная, дзе ўтрымлівалі праціўнікаў рэжыму Асада.
🔥 НАУ хоча ўнесці ў санкцыйныя спісы яшчэ 40 суддзяў
Каманда Народнага антыкрызіснага ўпраўлення падрыхтавала дакументы для ўнясення ў санкцыйныя спісы Еўрапейскага Звязу яшчэ пяці беларускіх суддзяў, адказных за рэпрэсіі ў дачыненні беларусаў.
👉 Вось некаторыя з іх.
🎥 Цалкам фільм НАУ глядзіце тут
📌 МЗС Расеі расказала пра лёс Башара Асада
Там заявілі, што Асад у выніку перамоваў «з шэрагам удзельнікаў збройнага канфлікту» «прыняў рашэнне пакінуць прэзідэнцкую пасаду і пакінуў краіну, даўшы ўказанне ажыццявіць перадачу ўлады мірным шляхам».
👉 Дзе знаходзіцца цяпер Асад, не ўдакладняецца. Аднак паведамляецца, што Масква «знаходзіцца ў кантакце з усімі групоўкамі сірыйскай апазіцыі».
😋 IKEA ў Вялікабрытаніі зноў выпусціла велізарную калядную фрыкадэльку
Нават дзве - да традыцыйнай мясной дадалі соевую для вегетерыянцаў.
👉 Фрыкадэлькі будуць разыграныя ў сацсетках брэнда.
❤️ «Хопіць існаваць імперыі зла»
8 снежня паў не толькі рэжым Асадаў. У гэты ж дзень роўна 32 гады таму спыніў сваё існаванне СССР.
8 снежня 1991 году тагачасныя кіраўнікі Беларусі, Украіны і Расеі падпісалі Белавежскае пагадненне.
📌 «Неабходна неадкладна спыніць агонь і пачаць перамовы»
Доналд Трамп заявіў, што Украіна хацела б заключыць пагадненне для спынення вайны. Нагодай для гэтай заявы сталася падзенне рэжыму Башара Асада ў Сірыі.
Паводле яго словаў, «Расея і Іран цяпер знаходзяцца ў аслабленым стане», а Украіна хацела б «заключыць угоду і спыніць вар’яцтва».
👉 Падрабязней
🔥 Спрошчаны парадак выдачы польскіх праязных дакументаў замежніка для грамадзянаў Беларусі працягнулі на паўгода
Да 30 чэрвеня 2025 года.
Пра гэта заявіў намеснік міністра ўнутраных справаў Польшчы Мацей Душчык на сустрэчы з прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў.
👉 Асобна абмяркоўвалася прызнанне праязнога дакумента замежніка ў якасці дакумента, які сведчыць асобу на тэрыторыі Польшчы. Падрабязней
Рэжым Башара Асада паў
Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Дамаск, а прэм’ер-міністр краіны заявіў аб гатоўнасці прыняць любыя меры для «перадачы» ўлады. Сам Башар Асад не выступіў з афіцыйнымі заявамі і мог пакінуць сталіцу. Дзяржаўная сірыйская армія не аказвала супраціву.
Паведамляецца і пра вызваленне палітычных зняволеных. Паўстанцы выпусцілі вязняў з турмы, якую арганізацыя Amnesty International называла як «чалавечая бойня». Там маглі быць пакараныя смерцю ад 5 да 13 тысяч чалавек.
Як піша Reuters, Башар Асад пакінуў Дамаск у невядомым кірунку. Самалёт Іл-76, які, магчыма, перавозіў яго, знік з радараў.
На вуліцах Дамаску пачаліся святкаванні. Рэжым Асада кіраваў у краіне больш за 50 гадоў.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Ці ўпадзе рэжым Башара Асада ў Сірыі?
Паўстанцы захопліваюць гарады без бою і зносяць помнікі Асаду — такое яшчэ год таму здавалася б немагчымым для сірыйскага рэжыму. Расея і Іран не аказваюць дапамогі, а заявы Лукашэнкі пра падтрымку сітуацыю не ратуюць. Што цяпер чакае Асада і як можа змяніцца Сірыя пасля яго сыходу — чытайце на старонцы праз VPN.
🔺 ГУБАЗіКу забаранілі публікаваць відэа затрыманых
Апошняе відэа з затрыманым, дзе быў бачны яго твар, з'явілася на канале ГУБАЗіКу 30 кастрычніка. Адсутнасць «пакаяльных відэа» пракаментаваў нават канал, блізкі да міністра інфармацыі Маркава. Што ён сказаў пра гэта — чытайце на сайце праз VPN.
🔺 У беларускіх крамах пачаўся дэфіцыт гародніны?
Ініцыятыва «BelPol» апублікавала дакументы гандлёвых сетак, якія паведамляюць пра праблемы з пастаўкамі садавіны і гародніны. Як там выглядае сітуацыя і хто можа быць вінаваты — даведайцеся па спасылцы праз VPN.
Гэтая гульня — сапраўдны сімулятар настальгіі!
Савецкія шпалеры, дываны на сцяне, мэбля і прадметы – вы дакладна ўбачыце вельмі знаёмыя для вас рэчы, якімі можаце адбудаваць сваю кватэру. Гульня ўжо зусім хутка выйдзе.
Паглядзіце, як яна выглядае!
📌 Сірыя: паўстанцы вядуць баі на ўскрайку Дамаску, дзе Асад – невядома
Падобна, што кіраванне Асадаў у Сірыі падыходзіць да заканчэння.
Пад кантроль паўстанцаў і розных апазіцыйных сілаў пераходзіць усё больш гарадоў, а месца знаходжанне афіцыйнага кіраўніка краіны невядома.
На 20:00 паводле менскага часу быў анансаваны зварот да нацыі прэзідэнта Сірыі Башара Асада, але ў апошні момант ягоная прэс-служба абвергла паведамленне, што такі зварот мае адбыцца.
👉 Разбіраемся, што там адбываецца