У баях ва Украіне загінуў 25-гадовы беларус, які ваяваў у складзе Інтэрнацыянальнага легіёну
Ён нарадзіўся ў Наваполацку, а пасля доўгі час жыў у Маскве, бо бацька хлопца – грамадзянін РФ.
📍Чытайце на старонцы, як ён апынуўся на фронце
🫠 Вы маглі не заўважыць, але ў Беларусі проста цяпер разгортваецца «гарачая перадвыбарчая гонка»
Сёлета галоўная інтрыга ў ёй хіба што ў тым, колькі працэнтаў «намалююць» Лукашэнку, а колькі – «кандыдатам-спойлерам».
🔍 Разважаем пра гэта з нашымі экспертамі
🔺«Я разумею, што калі пачну гаварыць, са мной спыняць супрацоўніцтва»
Больш за палову апытаных беларусак у эміграцыі заявілі, што сустракаліся з харасментам на працы. Даведаліся, чаму харасмент пераехаў за мяжу разам з беларусамі, чаму жанчыны маўчаць і як вырашаць праблему.
Адказы на гэтыя пытанні чытайце ў нашым артыкуле
🍾 Новы дзень - новае акенца ў нашым адвэнт-календары! Сёння - акторка Зоя Белахвосцік
Зоя Белахвосцік, акторка тэатру і кіно, народная артыстка Беларусі і былая акторка Купалаўскага тэатру, якая звольнілася разам з астатняю трупаю на знак пратэсту. Пасля пераезду ў Польшчу Зоя працягвае іграць у тэатры, апошнія ролі – у спектаклі «Экстрэмісты» і аўтабіяграфічнай монадраме «Moj Hleb».
13 шчырых адказаў Зоі чытайце ў нашым артыкуле
💥 #галоўнае за 10 снежня
✔️«Белсату» споўнілася 17 гадоў!
✔️Пасля падзеяў у Сірыі Лукашэнка зноў пужае суседзяў ядравай зброяй і «Орешником»
✔️КДБ выпадкова «засвяціў» людзей, якія ствараюць «спіс тэрарыстаў»
✔️Макс Корж збірае стадыён Narodowy ў Варшаве. У першы дзень продажу квіткоў узнік вялізны ажыятаж
✔️Зняволенага журналіста Ігара Ільяша адзначылі Прэміяй беларускай праваабарончай супольнасці
✔️Ізраіль скарыстаўся зменаю ўлады ў Сірыі, каб умацаваць свае пазіцыі на Галанскіх вышынях
📺 Асобы і праграмы года: напярэдадні свайго 17-годдзя «Белсат» падвёў вынікі-2024
Як вы ведаеце, гэты год быў для нас вельмі няпростым. Тым не меней, праца не спынялася ні на хвіліну!
📍Чытайце на старонцы, якія персоны і праграмы былі адзначаныя сёлета
🔸Зняволенага журналіста Ігара Ільяша адзначылі Прэміяй беларускай праваабарончай супольнасці
Намінацыю «Праваабарончая салідарнасць», у якой і стаў лаўрэатам Ільяш, летась дадалі да трох іншых намінацыяў.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
📍Сілавікі прыходзілі з вобшукам у менскае рэкламнае агенцтва AdPlanes
Раней яно называлася Vondel і належала Аляксандру Васілевічу (таксама валодаў «Галерэяй Ў» і быў суўладальнікам сайту kyky.org).
Праваабаронцам вядома, што ў супрацоўнікаў агенцтва правяралі мабільныя тэлефоны на «экстрэмісцкія» падпіскі. Інфармацыі пра затрыманні няма.
Кіраўніцтва AdPlanes падчас вобшуку адсутнічала на працы.
📍Следчы камітэт заявіў пра пачатак «спецвытворчасці» ў дачыненні да 5 байцоў Палка Каліноўскага
Пакуль завочна збіраюцца судзіць Арцёма Бігеля, Ігнація Кірэева, Вячаслава Граноўскага, Яна Мельнікава і Анастасію Махамет. Усім ім прапанавалі прыйсці па адрасе Менск, Першамайская 7. Імаверна, пазней абвесцяць і пра справы ў дачыненні іншых ваяроў.
Сілавікі заяўляюць, што «группа [Полк Каліноўскага] объединена идеей вторжения в Республику Беларусь для инициирования вооруженных столкновений с правоохранительными органами и вооруженными силами нашей страны, насильственного изменения конституционного строя, захвата государственной власти преступным путем и ликвидации граждан несогласных с пропагандируемой ими идеологией».
Колькасць крымінальных артыкулаў, якія інкрымінуюць першым пяці фігурантам, перавальвае за 10.
🐈 «Кацяня было цёплым – яно выратавала яму жыццё»
Паглядзіце гісторыю неверагоднага ўратавання ў гарах Румыніі ☝️
🔸У сваім звароце да Дня правоў чалавека Святлана Ціханоўская прыгадала пра беларускіх палітвязняў і пра свайго мужа Сяргея
«Замест таго, каб быць гарантам нашых правоў, дзяржава ператварылася ў інструмент прыгнёту. Тысячы беларусаў былі кінутыя за краты за тое, што адважыліся абараняць сваю свабоду і годнасць. Іх трымаюць у жахлівых умовах, адбіраюць свабоду і здароўе, пазбаўляюць сувязі з роднымі», – сказала яна.
📍Чытайце болей па спасылцы
🥇 «У праўды два бакі медаля»
Да такой высновы ў размове з Андрэем Павуком прыйшла прапагандыстка з раённай газеты. Але потым пашкадавала пра гэтыя словы.
👀 Паглядзіце, як блогер вывеў яе на чыстую ваду ў сваёй праграме «Шухер-шоу».
🤮 Беларускіх дзяцей пяць гадоў кармілі мясам са скатамогільнікаў
Інфармацыя пра гэта патрапіла ў агульны доступ дзякуючы ініцыятыве «BELPOL», якія раскапалі адпаведныя дакументы.
🔍 Як такое ўвогуле стала магчымым? Чытайце наш тэкст па спасылцы
🔹Суд пакараў Івана Вабішчэвіча, якога судзілі за пратэсты-2020, «хатняй хіміяй»
Вырак сёння ў судзе Партызанскага раёна Менску агучыла Вольга Царык.
Вабішчэвічу (таксама вядомы пад сцэнічным імем «Дзядзя Ваня») інкрымінавалі стандартны для ўдзельнікаў пратэстаў 342-гі артыкул. Згодна з матэрыяламі справы, 23 жніўня 2020-га ён «прыняў удзел у дзеяннях, што груба парушалі грамадскі парадак, выкарыстоўваў пратэставую сімволіку і рухаўся па праезнай частцы дарогі, што выклікала парушэнне працы транспарту і прадпрыемства».
#рэпрэсіі
❓Хто такі Вільгельм Кубэ: добры кіраўнік ці злыдзень?
❓Чаму Кубэ не хацеў паліць беларускія вёскі?
❓Як Асгард мог стаць сталіцаю Беларусі?
👀 У новым выпуску нашай праграмы «Вусы Скарыны» вы даведаецеся, як нямецкі гаўляйтэр змагаўся за лаяльнасць беларусаў
🇰🇷 Хочаце як у Паўднёвай Карэі? Там плануюць затрымаць прэзідэнта за дзяржаўную здраду і злоўжыванне ўладай
Прычынаю ўсяму – ваеннае становішча, якое ён знянацку ўвёў тыдзень таму, каб умацаваць сваю ўладу.
Аднак усё абярнулася для яго ганьбаю і пагрозаю арышту, а сам ён цяпер кажа, што «шчыра шкадуе».
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
◽️Палітзняволены журналіст Анджэй Пачобут быў узнагароджаны прэміяй Grand Press Awards
Уручэнне ўзнагародаў адбылося ў Музеі гісторыі Польшчы. Узнагароду ад імя Анджэя Пачобута атрымаў леташні Журналіст года Войцех Чухноўскі, які падзякаваў публіку за тое, што яна памятае рэпрэсаванага ў Беларусі журналіста.
Grand Press Awards – найбуйнейшы журналісцкі конкурс Польшчы. За званне «Журналіст года» галасавалі 88 рэдакцый польскай прэсы, радыё, тэлебачання і Інтэрнэту. У выніку галасавання Анджэй Пачобут заняў чацвёртае месца.
Добрай серады, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔹Новая жалезная заслона, гібель беларускі Лізы, памілаванне некаторых палітзняволеных
Падзеі 2024 года ў сюжэтах «Белсату».
🔹КДБ выпадкова раскрыў сваіх супрацоўнікаў, якія ствараюць спіс «тэрарыстаў»
Распавядаем, хто гэтыя людзі.
🔹«Я завёз ядравыя боегалоўкі»
Лукашэнка паспрачаўся з «BELPOL» і сказаў, што Сірыя для яго – урок.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 10 снежня:
▫️Спявак Іван Вабішчэвіч (ён жа «Дзядзя Ваня») атрымаў 2,5 года «хатняй хіміі» за ўдзел у маршы пратэсту ў 2020-м
▫️Журналістку Вольгу Радзівонаву пакаралі 4-ма гадамі калоніі
▫️18-гадовую дзяўчыну затрымалі за «здзеклівыя відэа» пра сілавікоў у TikTok. У іх яна жартавала са свайго знаёмага супрацоўніка міліцыі
▫️Сілавікі прыходзілі ў менскае рэкламнае агенцтва AdPlanes
▫️Следчы камітэт распачаў «спецвытворчасць» для завочнага суду над пяццю ваярамі Палка Каліноўскага
🗿 У Сірыі масава валяць помнікі бацьку Башара Асада
Ён захапіў уладу ў краіне ў 1970-я гады, і з таго часу дынастыя Асадаў заняла мясцовы «трон» на больш як паўстагоддзя.
Але ўсяму прыходзіць канец 💁🏻♂️
💬 «Мае першае відэа эратычнага характару было, калі мне было 13 гадоў, і здымаў яго мой бацька»
Былая жонка беларускага стэндап-коміка Славы Камісаранкі, якая выявілася webcam-мадэллю, расказала пра сваё няпростае дзяцінства.
🔍 Дэталі, якія яна расказала, шакуюць
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸«Белсату» сёння спаўняецца 17 гадоў, згадваем найяскравейшыя праекты за ўвесь час існавання каналу.
🔸Дзясяткі ядравых боегаловак у Беларусі, падзенне рэжыму ў Сірыі і эфектыўная барацьба з кавідам. Лукашэнка разгаварыўся ў Барысаве.
🔸Міжнародны дзень правоў чалавека. Сітуацыя ў Беларусі пагаршаецца.
🔸Сяргей Сыранкоў стаў першым зарэгістраваным кандыдатам у прэзідэнты на выбарах-2025.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=rqHvnQQ9Muo
🎄 У вас ужо з'явіўся святочны настрой? А ў пасажыраў гэтага рэйсу з'явіўся
Нават нягледзячы на тое, што самалёт затрымалі. І ўсё дзякуючы саксафаністу, які апынуся на борце.
Што ён такога зрабіў? Глядзіце ў нашым відэа!
📍Аб'яднаны пераходны кабінет адрэагаваў на тое, што рэжым Лукашэнкі вызваліў чарговую групу палітвязняў
Там гэта назвалі «важнай падзеяй, якую нельга ігнараваць» і «палёгкаю для сем'яў вызваленых», аднак заклікалі не разглядаць як жэст гуманнасці.
🔍 Падрабязней чытайце на нашым сайце
👆«Цяпер Сірыя – гэта хаос з пробліскамі надзеі»
Пакуль Сірыя святкуе падзенне рэжыму Башара аль-Асада, Ізраіль увёў войскі на тэрыторыю гэтай краіны ўпершыню з 1973 года, а ЗША нанеслі авіяўдары па пазіцыях «Ісламскай дзяржавы».
Распавядваем, што цяпер адбываецца ў Сірыі 🔍
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Візавыя цэнтры Польшчы правяраюць беларусаў, якія маюць намер атрымаць польскую візу. Некаторым анулююць запіс на падачу дакументаў
🔻«Я сюды завёз ядравыя боегалоўкі. Не адзін дзясятак штук». Ваяўнічы Лукашэнка з візітам у Барысаве
🔻КДБ выпадкова раскрыла асобы двух супрацоўнікаў, датычных да стварэння «спісу тэрарыстаў»
🔻БЧ: сілавікі будуць узмоцнена патруляваць вакзалы і цягнікі
🔻У Менску сёння запаляць святочную ілюмінацыю
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🏟 Макс Корж збірае стадыён Narodowy ў Варшаве. Канцэрт адбудзецца ў 5-ю гадавіну выбараў, якія змянілі найноўшую гісторыю Беларусі
Продаж квіткоў стартаваў сёння, аднак купіць іх онлайн на гэты момант няпроста – жадаючых вельмі шмат.
📍Чытайце па спасылцы, колькі давядзецца аддаць за квіток і якую колькасць гледачоў плануе сабраць Корж
💁🏻♂️ Пасля падзеяў у Сірыі Лукашэнка зноў пужае суседзяў ядравай зброяй і «Орешником»
Сёння, наведваючы Барысаў, ён прыгразіў «ворагам, "сябрам" і супернікам»: «Калі толькі вы наступіце на лінію дзяржаўнай мяжы, адказ будзе імгненным».
📍Падрабязней чытайце на нашым сайце
💱 Курсы валютаў 10 снежня
Долар і еўра пайшлі ў розныя бакі – амерыканская валюта падрасла амаль на тры капейкі, а еўрапейская адкацілася на дзве.
Расейскі рубель апусціўся трохі больш як на капейку.
#курсывалютаў