💥 #галоўнае за 9 снежня
✔️Памілаваныя яшчэ 29 палітвязняў
✔️Таксама выйшла на волю былая дырэктарка БелаПАН Ірына Леўшына. Яна цалкам адбыла тэрмін
✔️З флагштоку каля амбасады Сірыі ў Менску знялі дзяржаўны сцяг гэтай краіны
✔️Еўра сёння вырас ажно на 8 капеек
✔️Прынялі толькі 11 фур з 500 магчымых. Памежны камітэт РБ абвінавачвае літоўскіх калегаў у штучным запавольванні трафіку на мяжы
✔️Лешэк Бальцэровіч – чалавек, якія адрадзіў польскую эканоміку ў 1990-я. Вялікая размова з «Белсатам»
✔️Коля – не адзінае пазашлюбнае дзіцё Лукашэнкі?
✔️Рэжым Асада абрынуўся. Але што будзе з Сірыяй далей?
✔️У акупаваным Данецку падарвалі джып былога начальніка Аленаўскай калоніі, дзе два гады таму загінулі дзясяткі ўкраінскіх палонных
🎆 Феерверкі і дроны – спалучэнне сапраўды ўражвае
Паглядзіце на «прызямленне НЛА» у Кітаі!
🚘Сірыйцы едуць на Радзіму пасля падзення рэжыму Асада
Паглядзіце, як гэта выглядае!
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Расследаванне: прадзюсарскі цэнтр нявесткі Лукашэнкі выплочвае ганарары ў 3.5 разы вышэйшыя, чым заробак сярэднестатыстычнага беларуса.
🔸Памілаваныя 29 палітвязняў, а таксама Ірына Леўшына на волі.
🔸У эфіры дзяржаўнага тэлебачання распавялі пра заробкі кіраўнікоў у рэгіёнах, якія перавышаюць сярэдні ў некалькі разоў.
🔸Пуцін даў Башару Асаду палітычны прытулак. Рэакцыі ў Менску і паралелі для Лукашэнкі?
🔸Міліцыя і суды не выдаюць пратаколы асуджаным з палітычных матываў.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=bbatU_3GN7E
🔍 Коля – не адзінае пазашлюбнае дзіцё Лукашэнкі?
Расследавальнікі выявілі, што (з вялікай доляй верагоднасці) самаабвешчаны кіраўнік РБ мае яшчэ і пазашлюбную дачку.
Яе завуць Крысціна і яна нарадзілася на чатыры гады раней за Мікалая (ад іншай жанчыны, таксама не афіцыйнай жонкі Лукашэнкі).
👀 Ігар Кулей дзеліцца падрабязнасцямі ў нашай студыі. А яшчэ разважае пра сямейныя каштоўнасці, якія прапагандуюць Азаронак і Гігін, але не спяшаецца ўласным прыкладам прапагандаваць іхны бос 💁🏻♂️
💁🏻♂️ Акторку з нашага серыялу «Працэсы» завочна арыштавалі ў РФ
Прычынаю стала адно з інтэрв'ю Яны Траянавай, у якім яна дапусціла выказванні, «выражающие и формирующие враждебно-ненавистническое отношение к русским, обосновывающее и утверждающее необходимость совершения насильственных действий в отношении русских». Невядома дакладна, пра якое інтэрв'ю гаворка, аднак, хутчэй за ўсё, сілавікі прычапіліся да выказванняў Яны ў матэрыяле, апублікаваным «Новой Газетой. Европа».
Раней Яну Траянаву ўносілі ў расейскі спіс «экстрэмістаў і тэрарыстаў», а таксама «иноагентов».
👀 Серыю «Працэсаў» з яе ўдзелам глядзіце па спасылцы
💬 «Незразумела, ці змогуць гэтыя групоўкі кіраваць краінаю, бо адна справа – захапіць гарады, а іншая – наладзіць дзяржаўнае кіраванне»
Што будзе з Сірыяй пасля канца эпохі Асада? Нягледзячы на тое, што большасць жыхароў краіны ўздыхнулі з палёгкаю пасля ўцёкаў папярэдняга кіраўніка, новыя ўлады таксама зусім не выглядаюць «белымі і пухнатымі».
🔍 Чаму так – тлумачаць нашыя эксперты
☝️Вызвалілі з калоніі Ірыну Леўшыну, якая ачольвала БелаПАН
Яна цалкам адбыла тэрмін пакарання (ён складаў 4 гады) і выйшла на волю пазаўчора, 7 снежня.
Ірыну затрымалі ў жніўні 2021 года. Пазней суд пастанавіў, што яна вінаватая ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання».
📍Сайт «Письмо.бел», які прызналі «экстрэмісцкім» месяц таму, перастаў працаваць
Адкрыць старонку нельга ні з Беларусі, ні з-за мяжы. Сэрвіс быў створаны для дасылання лістоў зняволеным. Прычым ён быў афіцыйна зарэгістраванай арганізацыяй і супрацоўнічаў з «Белпоштай».
🔍 Падрабязней у нас на сайце
#рэпрэсіі
🎄 Хто сказаў, што калядныя святкаванні – толькі для людзей?
Хатнія гадаванцы таксама не супраць пакрасавацца на публіцы ў святочных строях!
Глядзіце, якое шэсце арганізавалі для сабачак у Паўднёвай Амерыцы!
❗️Памілаваныя яшчэ 29 палітзняволеных
Пра гэта пішуць дзяржаўныя СМІ РБ, падкрэсліваючы, што рашэнне прыняў Лукашэнка, разгледеўшы адпаведныя звароты.
Імёны памілаваных зноў не раскрываюцца. Аднак паведамляецца, што сярод іх 11 жанчын і 18 мужчынаў.
Яшчэ факты, якія даюць дзяржСМІ: сярод памілаваных тры пенсіянеры, 6 асобаў маладзейшых за 25 гадоў, 2 чалавекі з інваліднасцю і 15 – з хранічнымі захворваннямі.
📍Станам на канец лістапада сярод беларускіх палітвязняў было больш за 170 дзеячоў культуры
Такую статыстыку «падбіў» Беларускі ПЭН.
Рэпрэсіі супраць «няправільнай» культуры з боку самаабвешчаных уладаў РБ уключаюць у сябе не толькі крымінальны пераслед канкрэтных творцаў, але і шмат чаго яшчэ.
🔍Чытайце падрабязней на старонцы
☝️Расейская армія працягвае прасоўванне на Данбасе – у Курахава вайскоўцы ЗСУ рызыкуюць патрапіць у атачэнне
Траса Курахава-Запарожжа, па якой ідзе забеспячэнне ўкраінскіх груповак, узятая пад агнявы кантроль.
Украінскае камандаванне пакуль не адводзіць войскі з Курахава на захад, хаця такое рашэнне выглядае лагічным.
📍Чытайце на старонцы наш агляд апошніх падзеяў з фронту расейска-ўкраінскай вайны
⚖️ «Палітычныя» затрыманыя і асуджаныя сутыкаюцца з тым, што ім не выдаюць копіі пратаколаў і судовых пастановаў
Практыка не новая ды існуе яшчэ з 2020-га года. Вось яшчэ некалькі гісторыяў, пра якія стала вядома.
📍Чытайце на нашай старонцы, навошта дзяржаўныя органы РБ так робяць
Паліцыя арыштавала двух асоб, якія здымалі беларускіх заўзятараў падчас матчу «Дынама» – «Легія»
Адзін з іх нядаўна падаў заяву на міжнародную абарону ў Польшчы.
Вядома, што затрыманыя не рэагавалі на просьбы наведвальнікаў матчу і службы аховы спыніць здымкі. На іх выклікалі паліцыю, якая вывела мужчын са стадыёна.
У аднаго з арыштаваных знайшлі наркотыкі. Іх справы перададзены ў суд Варшавы.
У першым выпадку заведзена справа аб дробным правапарушэнні ў звычайным парадку. У другім — праведзена судовае пасяджэнне і вынесена рашэнне: адмяніць пакаранне, забараніць наведваць масавыя мерапрыемствы на два гады і вызваліць ад судовых выдаткаў.
#рэпрэсіі Асноўнае за 9 снежня:
▫️Стала вядома, што беларускі футбаліст Андрэй Салавей разам з жонкаю атрымалі па 2 гады «хатняй хіміі». Іх судзілі па 342-м артыкуле за пратэсты 2020 года
▫️Рэдактар гарадзенскага блогу «S13» не выйшаў на волю пасля 45 содняў арышту
▫️Станам на канец лістапада сярод беларускіх палітвязняў было больш за 170 дзеячоў культуры
▫️«Палітычныя» асуджаныя сутыкаюцца з тым, што ім не выдаюць копіі пратаколаў і судовых пастановаў
▫️Сайт «Письмо.бел», які прызналі «экстрэмісцкім» месяц таму, перастаў працаваць
▫️Мабільны дадатак «Беларусь ID», з дапамогаю якога праходзіла верыфікацыя людзей на выбарах у Каардынацыйную раду, прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
🔫 Той самы снайпер, які выратуе Беларусь?
У трэйлеры фантастычнага баевіка The Gorge («Цясніна»), які апублікавала Apple TV+, нечакана з'явіўся беларускі матыў.
Баевік расказвае пра снайпераў, што ратуюць свет. І на адным з кадраў відаць, як гераіня прыцэльваецца ў мужчыну, што выходзіць з самалёту. Здавалася б, а да чаго тут Беларусь?
А да таго, што на борце самалёту... чырвона-зялёны дзяржаўны сцяг РБ!
А што, калі гэта спойлер на 2025-ты год? 🫠
🤦🏻♀️ Новы ўказ абавязвае беларусак інфармаваць дзяржорганы пра свой намер удзельнічаць у конкурсах прыгажосці за мяжою
Калі ж гэтага не зрабіць – будзе штраф.
📍Чытайце падрабязней, што за схему прыдумалі ўлады
💭 «Я думаю, што ў Менску гэты сігнал таксама зразумелі»
Гісторык, палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман падзяліўся з намі меркаваннем пра падзенне рэжыму ў Сірыі ☝️
🤔 Прынялі толькі 11 фур з 500 магчымых. Памежны камітэт РБ абвінавачвае літоўскіх калегаў у штучным запавольванні трафіку на мяжы
На латвійскім і польскім пунктах пропуску сітуацыя трохі лепшая, але да ідэалу ўсё роўна далёка.
📍Чытайце, што адбываецца, у нас на старонцы
😳 Дзяцей гадамі кармілі мярцвячынай у дзіцячых садках Менску
Абсалютна неверагодная гісторыя з Беларусі, у якую нават цяжка паверыць.
Паглядзіце!
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ У Нотр-Дам прайшла першая імша пасля рэканструкцыі, звязанай з пажарам 5-гадовай даўніны
🔻«Не патануць у расейскай бездані». Лукашэнка наракае на ненадзейнасць партнёраў з РФ
🔻З няволі выпусцілі яшчэ адну групу палітвязняў
🔻19-гадовы кіроўца патануў разам з уласным аўтам
🔻Канец эпохі Асада. Ці застануцца ў Сірыі расейскія вайскоўцы?
🔻У акупаваным Данецку выбухнуў аўтамабіль былога начальніка калоніі ў Аленаўцы. Ён загінуў
🔻Прэзідэнт Паўднёвай Карэі стаў невыязным
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🔹З флагштоку каля амбасады Сірыі ў Менску знялі дзяржаўны сцяг гэтай краіны
Падчас кіравання Башара Асада дзяржаўным сцягам было палатно з гарызантальнымі чырвонай, белай ды чорнай палосамі. На белай частцы месціліся дзве зялёныя зоркі.
Паўстанцы, якія днямі захапілі ўладу ў Сірыі, выкарыстоўвалі сцяг Сірыйскай рэспублікі перыяду 1932-1958 гадоў. Гэта таксама тры гарызантальныя паласы, аднак іхныя колеры зверху ўніз – зялёны, белы і чорны. На белай паласе – тры чырвоныя зоркі.
Новы-стары сцяг ужо паднялі над амбасадаю Сірыі ў Маскве. Цяпер, падобна, тое самае плануюць зрабіць і ў Менску.
📹 Відэа: ТАСС
💣 Аперацыя «Адплата». Як ліквідоўвалі гаўляйтара Беларусі Вільгельма Кубэ
📍Што Кубэ рабіў у Менску?
📍Ці праўда, што ён быў супраць спалення беларускіх вёсак?
📍Кім былі жанчыны, якія ўдзельнічалі ў аперацыі па ягоным зайбойстве?
📍Як пазней склаўся іхны лёс? А таксама лёс жонкі Кубэ Аніты?
👉 Глядзіце ў новым выпуску праграмы «Вусы Скарыны» на канале «Белсат HISTORY»
☝️У акупаваным Данецку выбухнуў Land Cruiser начальніка Аленаўскай калоніі
Улетку 2022 года выбух у гэтай калоніі прывёў да загібелі дзясяткаў украінскіх ваеннапалонных. Расейскі бок сцвярджаў, што ўдар нанеслі ўкраінцы, выкарыстаўшы HIMARS. Афіцыйны Кіеў гэта адмаўляў і абвінавачваў расейцаў у масавым забойстве палонных.
📍Чытайце болей у нас на старонцы
💱 Курсы валютаў 9 снежня
На сённяшніх гандляваннях еўра вырас ажно на 8 капеек 🤯. Расейскі рубель дадаў трохі меней за 2 капейкі.
Тым часам долар пайшоў уніз амаль на тры капейкі.
#курсывалютаў
💛 Беларускі паэт, рэвалюцыянер і аўтар гімну «Пагоня»
Сёння ў нашага класіка Максіма Багдановіча – дзень народзінаў. Яму споўнілася б 133 гады.
📍З гэтай нагоды прапануем вам паглядзець выпуск нашай праграмы «Лабірынты», прысвечаны класіку беларускай літаратуры
З'явілася відэа вызвалення вязняў з сірыйскай турмы «Седная»
Гэтае месца называлі «чалавечай бойняй» з-за жорсткіх здзекаў і катаванняў. На кадрах відаць, як з камер выпускаюць жанчын і дзяцей.
Паводле дакладу Amnesty International за 2016 год, рэжым Асада без суда пакараў смерцю ў «Седнаі» тысячы чалавек. Турма выкарыстоўвалася для таемных пакаранняў смерцю іншадумцаў.
💬 «Рэалізуючы "шокавую тэрапію", я ніколі не называў яе "шокаваю". Толькі радыкальнаю. Мова тут шмат значыць»
Напрыканцы 1980-х Польшча мела найгоршую эканамічную сітуацыю сярод сацыялістычных краінаў таго часу. Гіперінфляцыя дасягала 500% за год, замежная запазычанасць была такою, што Захад фактычна лічыў краіну банкрутам.
Адным з тых людзей, які здолеў спыніць пагружэнне Польшчы на эканамічнае дно і прыклаў руку да адраджэння ейнай гаспадаркі, стаўся Лешэк Бальцэровіч.
📍Яго вялікую размову з «Белсатам» чытайце па спасылцы
🎁 Сёння ў адвэнт-календары «Белсату» – Аляксандр Ярашэвіч!
Журналіст-расследвальнік, сузаснавальнік «Бюро медыя». Дзякуючы раследванням каманды «Бюро» стала вядома, як зарабляюць і як абыходяць санкцыі «гаманцы» Лукашэнка, куды трацяць грошы беларускіх падаткадаўцаў іхнія жонкі і многае іншае.
👉 Пачытайце 13 шчырых адказаў Аляксандра (праз VPN)
#адвэнткаляндарбелсату