💥 #галоўнае за 12 снежня
✔️ Сёння ў адвэнт-календары «Белсату» – Юлія Лейдзік і Яўген Канаплёў
✔️ Літва скасавала мытнае пагадненне з Беларуссю
✔️ Дзе пройдзе ўжо 2-гі Hastrafest SVAE ад платформы «Новая Беларусь»
✔️ У Гомлі паліклініка склала пазоў супраць работнікаў
✔️ Альгерд Бахарэвіч атрымаў Лейпцыгскую Кніжную Прэмію еўрапейскага паразумення
✔️ Не толькі Коля. Расследавальнікі знайшлі магчымую пазашлюбную дачку дыктатара
✔️ Расея паставіць у Беларусь «Арэшнік»
✔️ Беларусь і Расея дамовіліся пра адмену роўмінгу
✔️ У Румыніі суд ануляваў вынікі выбараў
✔️ Маналог беларуса Яўгена Муравіцкага, якога затрымалі пад час пратэстаў ў Тбілісі
#рэпрэсіі:
▪️ Супраць кіраўніка BYSOL Андрэя Стрыжака і заснавальніка BY_help Аляксея Лявончыка распачатая спецвытворчасць
▪️ Што вядома пра хвалю рэпрэсіяў у Горадні
▪️ У Гомлі асудзілі экс-палітзняволенага журналіста Андрэя Толчына
▪️ 21-гадовую дзяўчыну з Баранавічаў судзяць па чатырох палітычных артыкулах, у т.л. «здзек з дзяржаўных сімвалаў»
Барысаўчанін зірнуў у акно і не паверыў вачам 😳
«Што адбываецца?» Прымаем вашыя версіі ў каментары 👇🏻
😡 «Біць стараліся ў асноўным па галаве»
Мы ўжо пісалі пра беларуса Яўгена Муравіцкага, якога затрымалі пад час пратэстаў ў Тбілісі. Пасля таго, як яго выпусцілі, хлопец падаўся на міжнародную абарону.
👉 Малады чалавек распавёў нашым калегам з «Вот Так», што адбывалася, калі яго затрымаў спецназ, як да яго ставіліся ў ізалятары і навошта ён падаўся на міжнародную абарону ў Грузіі, якую ў гэтай краіне пакуль не атрымаў ніводзін грамадзянін Беларусі.
🇷🇴 Канстытуцыйны суд Румыніі ануляваў вынікі першага туру выбараў прэзідэнта
У ім перамог кандыдат прарасейскі Кэлін Джарджэску, які набраў папулярнасць, дзякуючы 25 тысячам ботаў у TikTok.
Рашэнне з'яўляецца канчатковым. Дату новых выбараў павінен вызначыць румынскі ўрад.
🤬 Лукашэнка папрасіў Пуціна паставіць у Беларусь «Арэшнік»
«Я хачу публічна папрасіць вас, каб новыя сістэмы ўзбраення і перш за ўсё «Арэшнік» былі размешчаныя на тэрыторыі Беларусі. Гэта супакоіла б некаторыя розумы»
🫤 «Сімвал зламаных абяцанняў»
Сумна вядомаму Будапэшцкаму мемарандуму – 30 гадоў
Тлумачым, што пайшло не так ☝️
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Візіт Пуціна ў Менск
✔️У Гомлі адна з гарадскіх паліклінік судзіцца з медыкамі
✔️Кіраўніка крымінальнай міліцыі Клімавічаў затрымалі за хабар
✔️У Віцебску з канцэртнай залы эвакуявалі тры тысячы асобаў
✔️Кіраўніка дабрачыннага фонду BYSOL Андрэя Стрыжака будуць судзіць завочна
✔️У Бухарэсце за два дні да другога туру прэзідэнцкіх выбараў прайшлі пратэсты
✔️У Вашынгтоне запалілі навагоднія агні на галоўнай каляднай ялінцы краіны
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💩 Колер дзіцячай нечаканасці стаў колерам 2025 года
Аднак эксперты называюць яго - Mocha Mousse
Інстытут вывучэння колеру Pantone назваў свой выбар сагравальным, працятым багаццем.
Мы сабралі беларускую палітру дабрабыту і цяпла☝️
💭 «Вынік гэтага цырку абсурду ўжо перадвызначаны»
Сузаснавальнік фондаў BY_help і BYSOL Аляксей Лявончык, пракаментаваў нам пачатак працэдуры спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні сябе і Андрэя Стрыжака ☝️
💱 Курсы валютаў 6 снежня
Еўра страціў ажно 15 капеек. Долар - больш за 7 капеек. Расейскі рубель амаль на 5 капеек падрос.
#курсывалютаў
🩺 У Гомельскім судзе разглядаецца цывільная справа, у якой адказнікамі прызнаныя адразу аж 20 медыкаў
Як піша «Флагшток», пазоўнікам выступае Гомельская цэнтральная гарадская клінічная паліклініка, якая патрабуе пакрыцця нанесенай шкоды.
💉 Якую менавіта шкоду нанеслі ўстанове працаўнікі, не ўдакладняецца. Аднак адна з адказніц працавала медычнай сястрой у кабінеце вакцынацыі. А ў Гомлі ў сакавіку гэтага года ўжо судзілі медыкаў за знішчэнне больш як 92 тысяч дозаў вакцынаў ад COVID-19 і грыпу. Вінаватымі тады былі прызнаныя загадчыца аддзялення прафілактыкі адной з паліклінік Гомля і дзве медычныя сястры, якія рабілі прыпіскі наконт аб’ёмаў вакцынацыі.
😋 Пакаштаваць беларускія дранікі ў Грузіі, ці смачную салянку ў Літве? Лёгка!
З 6 па 15 снежня пройдзе Hastrafest SVAE ад платформы «Новая Беларусь». Беларускія бары і рэстарацыі ў Польшчы, Літве і Грузіі прапануюць адмысловыя стравы, якія можна будзе пакаштаваць толькі ў гэтыя дні.
🍳 Куды прыходзіць і колькі грошай з сабой браць ПА СПАСЫЛЦЫ
👆Дональд Туск назваў выбары ў Беларусі адным з выклікаў у перыяд польскага старшынства ў ЕЗ
Гэта адбылося на прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы з прэзідэнткай Еўрапарламенту Рабертай Метсола.
📍Таксама польскі прэм’ер закрануў сваю ідэю часова прыпыніць права на прытулак, што, як мяркуе выданне, «азначала б адмову ад прыёму заяваў ад людзей, якія перасякаюць польска-беларускую мяжу ў выніку дзеянняў рэжыму Лукашэнкі»:
«Не ўсе ў захапленні ад польскіх ініцыятыў, напрыклад, магчымасці прыпынення падачы заяў аб наданні прытулку. Гэта таксама было пацверджана на сённяшняй сустрэчы, але Польшча, безумоўна, будзе праводзіць тут жорсткую палітыку».
🍾 Сёння ў адвэнт-календары «Белсату» – Юлія Лейдзік і Яўген Канаплёў
У акенцы № 6 нашага святочнага календара схаваліся адразу двое – гэта фатографы «Kanapleidiki» і вядоўцы праекту «Без ретуши» на «Маланка Медыя» Юлія Лейдзік і Яўген Канаплёў. Таленавіты дуэт паспеў папрацаваць з шэрагам вядомых людзей — ад Д'ега Марадоны і Дольфа Люндгрэна да Віктара Бабарыкі і Сяргея Пукста. У 2022 годзе пераехалі жыць у Польшчу.
13 шчырых адказаў Юліі і Яўгена чытайце на нашай старонцы
#адвэнткаляндарбелсату
💥 #галоўнае за 5 снежня
✔️У Менску разбурылі гістарычны будынак, дзе некалі быў музей Галакосту. Эксперт патлумачыў нам, чаму так адбылося
✔️Кампанія з беларускімі каранямі сёння выпусціла футбольны сімулятар UFL, у стварэнне якога інвеставаў Крышціяну Раналду
✔️Амбасада РБ у ЗША абвінаваціла Вашынгтон ва «ўмяшанні ва ўнутраныя справы» праз дыялог з дэмсіламі
✔️Нямецкаму «цыбульнаму плантатару» Ёргу Дорнаў можа пагражаць да 15 гадоў пазбаўлення волі за абыход санкцыяў
✔️Украінская, польская і чэшская дэлегацыі дэманстратыўна пакінулі залу падчас выступу Лаўрова на сустрэчы АБСЕ
✔️Кошт біткойна пераваліў за $100 000
✔️Які адсотак ад свайго заробку беларусы аддаюць дзяржаве ў выглядзе падаткаў і ўнёскаў? Аналізуем і параўноўваем з суседзямі
✔️Улады РБ працягнулі дзеянне закона, што дазваляе «шэры» імпарт і крадзёж інтэлектуальнай уласнасці
✔️ДАІ трохі змяніла правілы інфармавання кіроўцаў пра камеры кантролю хуткасці
✔️Колькі каштуе навагодні карпаратыў у Беларусі?
#рэпрэсіі:
▫️У сярэдзіне снежня ў Менску пачнуць судзіць двухразовага ўдзельніка шоу «X-фактар»
▫️Жыхара Астравеччыны пакаралі штрафам у 50 базавых, бо сілавікам не спадабаўся «няправільны» колер альтанкі ў яго на падворку
▫️У Мёрах за «распаўсюд экстрэмізму» судзілі электраманцёра, якога летась кіраўніцтва адзначыла за добрую працу
▫️А ў Гарадку за тое ж самае асудзілі музыку Уладзіміра Шакуцёва, які неаднаразова прызнаваўся найлепшым работнікам культуры Прыдзвіння. Яго пакаралі 10 соднямі арышту
У Каліфорніі пачалося паўстанне машынаў 🤖
Паглядзіце, як маленькі, але вельмі самастойны пыласмок выбраўся ў горад і насмяшыў суседзяў.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Што за пагадненні падпісалі Лукашэнка з Пуціным. У Менску праходзіць вышэйшы дзяржсавет так званай саюзнай дзяржавы
🔸Запасы бульбы на складах – на два дні, капусты – на дзень – скардзіцца гандлёвая сетка «Санта» ў лісце да Міністэрства гандлю. Белпол перахапіў дакументы, з якіх вынікае, што ў беларускіх крамах не стае харчоў
🔸Беларускі расследавальніцкі цэнтр апублікаваў звесткі аб вугорскай кампаніі, звязанай з Віктарам Шаўцовым, якога называюць «гаманцом Лукашэнкі». Вынікае, што не гледзячы на санкцыі Шаўцоў зарабляў у Еўропе
🔸Ваенком Гомельскай вобласці, які ў 2021-м атрымаў «зарад энергіі і рашучасці» ад Лукашэнкі, анансаваў дапамогу Сірыі, дзе цяпер узнавілася поўнамаштабная грамадзянская вайна
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/R6qudzElrpM
🦈 Да акулаў таксама прыходзіць Санта Клаўс
Такая мілая святочная традыцыя ёсць у акварыуме ў Будапешце.
Распавядаем, што там адбываецца.
❗️ Беларусь і Расея дамовіліся пра адмену роўмінгу
Дыктатары прынялі рэзалюцыю аб стварэнні «камфортных тарыфаў» для карыстання паслугамі сувязі і перадачы дадзеных на тэрыторыі СД, якія набудуць моц ужо 1 сакавіка 2025 года.
Як яны будуць выглядаць ?
📞 Напрыклад, калі ваш тарыфны план уключае бясплатныя 300 хвілінаў для званкоў у іншыя сеткі, то гэтыя ж хвіліны будуць выкарыстоўвацца і ў роўмінгу. Калі такіх хвілін не прадугледжана, кошт званка ў роўмінгу складзе 11 беларускіх капеек за хвіліну.
Акрамя таго, у роўмінгу можна будзе выкарыстоўваць 5 Гб мабільнага інтэрнэт-трафіку на льготных умовах: 1 Гб - 4 беларускія рублі
🤦♀️ Дыпфейк Лізы Баярскай замест Ліі Ахеджакавай у фільме «Іронія лёсу, або з лёгкай парай!»
З такой ініцыятывай выступіла афіцыйны прадстаўнік Федэральнага праекта па бяспецы і барацьбе з карупцыяй Расеі Алена Крайт.
Нагодай, як піша Shot, стала фраза «Слава Украіне!» на спектаклі ў Лос-Анджэлесе, якую сказала 86-гадовая артыстка.
😢 «Маштабы рэпрэсіяў новай хвалі жахлівыя»
Пачынаючы з другой паловы кастрычніка, у Горадні праходзіла хваля затрыманняў і ператрусаў.
Паводле крыніцаў «Нашай Нівы», сілавікі наўмысна ствараюць такія напружаныя ўмовы жыцця для тых, у кім бачаць пагрозу, каб прымусіць да ад’езду.
👉 Што адбываецца ў Горадні, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
#рэпрэсіі
📌 BelPol лічыць, што пагадненне з РФ аб гарантыях бяспекі дасць магчымасць адпраўкі беларусаў на вайну з Украінай «дзеля абароны тэрытарыяльнай цэласнасці Расеі»
Пра гэта заявіў прадстаўнік BelPol Мацвей Купрэйчык 5 снежня ў Вашынгтоне на слуханнях Камісіі ЗША па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.
☝️ Акрамя таго, дагавор, які Пуцін з Лукашэнкам плануюцуь падпісаць 6 снежня, дазволіць Маскве размясціць на тэрыторыі Беларусі новыя ваенныя базы і кантынгенты войскаў.
Як паведаміў Купрэйчык, у распараджэнні BelPol маецца мноства дакументаў, якія даказваюць, што рэжым Лукашэнкі павялічвае вайсковую падтрымку Расеі.
🤯 У Колі Лукашэнкі ёсць зводная сястра? Расследавальнікі знайшлі магчымую пазашлюбную дачку дыктатара
Журналісты «Бюро» мяркуюць, што асабістая цырульніца дыктатара нарадзіла ад яго дачку ў 2000 годзе.
Пасля таго, як Сняжана Моцная стала асабістай цырульніцай Лукашэнкі, яна зацяжарыла і займела кватэру ў новабудоўлі на Магілёўскай вуліцы ў Менску. Бацькам дзяўчыны ў дакументах пазначаны Аляксандр Рыгоравіч Моцный, аднак, як высветлілі «Кіберпартызаны», такой асобы ў Беларусі не існуе.
👉 Падрабязней
🏆 Альгерд Бахарэвіч атрымаў Ляйпцыгскую Кніжную Прэмію эўрапейскага паразуменьня
Пра гэта пісьменнік паведаміў у сваім Facebook:
«Час падзяліцца навіной. Мой раман «Сабакі Эўропы» атрымаў значную і важную міжнародную ўзнагароду — Ляйпцыгскую Кніжную Прэмію эўрапейскага паразуменьня. Рады, што мая галоўная кніга ацэненая так высока; рады, што яна чытаецца, перакладаецца, абмяркоўваецца.»
❗️Супраць кіраўніка BYSOL Андрэя Стрыжака і заснавальніка BY_help Аляксея Лявончыка распачатая спецвытворчасць
Абодвух абвінавачваюць паводле рэкорднай колькасці крымінальных артыкулаў за «злачынствы здзейсненыя ў складзе арганізаванай групы».
👉 Таксама справу за працу ў фондах салідарнасці завялі на Яраслава Ліхачэўскага, Аляксея Кузьменкова, Аляксандра Лапко, Аляксандру Жук і Аляксандра Падгорнага. Ім інкрымінуюць падобныя артыкулы.
#рэпрэсіі
🐮🐷Думаеце, жыццё на хутары не можа быць цікавым?
А вось і можа! І гэта ў сваім блогу даказвае беларускі школьнік Яўген.
Паглядзіце, пра што ён там распавядае!
🤷♀️ «Літоўскія палітыкі, якія не настроеныя на ўзаемадзеянне нашых краін»
Літва скасавала пагадненне аб мытнай супрацы. Але ў Менску прызнаюць, што дакумент і так ужо даўно не працаваў. Літоўская мытня перастала супрацоўнічаць і абменьвацца інфармацыяй з беларускімі памежнікамі ад пачатку вайны Расеі супраць Украіны.
👉 Як гэта паўплыве на беларусаў, чытайце ў нашым артыкуле
❓ Як звярнуцца да незнаёмага чалавека па-беларуску?
❓ Які расейскі зварот мае беларускі радавод?
❓ Хто такі васпан?
👀 Глядзіце ў нашым відэа ад праграмы «Мова нанова» і размаўляйце па-беларуску.
Дабрыдзень, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць па дарозе пра працу? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔸ЕАБР прагназуе запаволенне росту эканомікі Беларусі ў найбліжэйшыя некалькі гадоў
Чаму так адбываецца? Спрабуем разабрацца з дапамогаю эксперта.
🔸Колькі сабе і колькі дзяржаве?
Падлічылі падаткі і заробкі.
🔸У Менску знеслі будынак Гістарычнай майстэрні
Што адбываецца?
#штопачытаць
💁🏻♂️ Белстат прызнаў вялікі дэфіцыт вонкавага гандлю таварамі за 10 месяцаў бягучага года
🔍 Як выглядае гэтая лічба ды баланс беларускага экспарту-імпарту агулам, чытайце на нашым сайце