🗿 У Сірыі масава валяць помнікі бацьку Башара Асада
Ён захапіў уладу ў краіне ў 1970-я гады, і з таго часу дынастыя Асадаў заняла мясцовы «трон» на больш як паўстагоддзя.
Але ўсяму прыходзіць канец 💁🏻♂️
💬 «Мае першае відэа эратычнага характару было, калі мне было 13 гадоў, і здымаў яго мой бацька»
Былая жонка беларускага стэндап-коміка Славы Камісаранкі, якая выявілася webcam-мадэллю, расказала пра сваё няпростае дзяцінства.
🔍 Дэталі, якія яна расказала, шакуюць
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸«Белсату» сёння спаўняецца 17 гадоў, згадваем найяскравейшыя праекты за ўвесь час існавання каналу.
🔸Дзясяткі ядравых боегаловак у Беларусі, падзенне рэжыму ў Сірыі і эфектыўная барацьба з кавідам. Лукашэнка разгаварыўся ў Барысаве.
🔸Міжнародны дзень правоў чалавека. Сітуацыя ў Беларусі пагаршаецца.
🔸Сяргей Сыранкоў стаў першым зарэгістраваным кандыдатам у прэзідэнты на выбарах-2025.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=rqHvnQQ9Muo
🎄 У вас ужо з'явіўся святочны настрой? А ў пасажыраў гэтага рэйсу з'явіўся
Нават нягледзячы на тое, што самалёт затрымалі. І ўсё дзякуючы саксафаністу, які апынуся на борце.
Што ён такога зрабіў? Глядзіце ў нашым відэа!
📍Аб'яднаны пераходны кабінет адрэагаваў на тое, што рэжым Лукашэнкі вызваліў чарговую групу палітвязняў
Там гэта назвалі «важнай падзеяй, якую нельга ігнараваць» і «палёгкаю для сем'яў вызваленых», аднак заклікалі не разглядаць як жэст гуманнасці.
🔍 Падрабязней чытайце на нашым сайце
👆«Цяпер Сірыя – гэта хаос з пробліскамі надзеі»
Пакуль Сірыя святкуе падзенне рэжыму Башара аль-Асада, Ізраіль увёў войскі на тэрыторыю гэтай краіны ўпершыню з 1973 года, а ЗША нанеслі авіяўдары па пазіцыях «Ісламскай дзяржавы».
Распавядваем, што цяпер адбываецца ў Сірыі 🔍
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Візавыя цэнтры Польшчы правяраюць беларусаў, якія маюць намер атрымаць польскую візу. Некаторым анулююць запіс на падачу дакументаў
🔻«Я сюды завёз ядравыя боегалоўкі. Не адзін дзясятак штук». Ваяўнічы Лукашэнка з візітам у Барысаве
🔻КДБ выпадкова раскрыла асобы двух супрацоўнікаў, датычных да стварэння «спісу тэрарыстаў»
🔻БЧ: сілавікі будуць узмоцнена патруляваць вакзалы і цягнікі
🔻У Менску сёння запаляць святочную ілюмінацыю
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🏟 Макс Корж збірае стадыён Narodowy ў Варшаве. Канцэрт адбудзецца ў 5-ю гадавіну выбараў, якія змянілі найноўшую гісторыю Беларусі
Продаж квіткоў стартаваў сёння, аднак купіць іх онлайн на гэты момант няпроста – жадаючых вельмі шмат.
📍Чытайце па спасылцы, колькі давядзецца аддаць за квіток і якую колькасць гледачоў плануе сабраць Корж
💁🏻♂️ Пасля падзеяў у Сірыі Лукашэнка зноў пужае суседзяў ядравай зброяй і «Орешником»
Сёння, наведваючы Барысаў, ён прыгразіў «ворагам, "сябрам" і супернікам»: «Калі толькі вы наступіце на лінію дзяржаўнай мяжы, адказ будзе імгненным».
📍Падрабязней чытайце на нашым сайце
💱 Курсы валютаў 10 снежня
Долар і еўра пайшлі ў розныя бакі – амерыканская валюта падрасла амаль на тры капейкі, а еўрапейская адкацілася на дзве.
Расейскі рубель апусціўся трохі больш як на капейку.
#курсывалютаў
🖼 154 гады таму нарадзіўся мастак Фердынанд Рушчыц
Ён з'явіўся на свет у невялікай вёсцы на Валожынчыне, аднак у выніку здолеў заявіць пра сябе ва ўсёй Еўропе – ад Пецярбургу да Парыжа. І гэта далёка не поўны спіс гарадоў, якія сталі важнымі ў біяграфіі Рушчыца.
👀 З нагоды дня народзінаў мастака прапануем паглядзець прысвечанае яму выданне нашай праграмы «Вусы Скарыны»
📍«Плюс 18% на наземным транспарце, плюс 8% на падземным». Менгарвыканкам хваліцца ростам пасажыраў грамадскага транспарту пасля больш жорсткага рэгулявання таксі
Нагадаем: з 1 лістапада працаваць у таксі дазволена толькі тым, хто зарэгістраваўся ў адмысловым рэестры. Калі ж зловяць таксіста, які працуе без рэгістрацыі, яму пагражае нават канфіскацыя аўтамабіля.
🔍Чытайце падрабязней на старонцы
👆 Новая жалезная заслона, гібель беларускі Лізы, памілаванне некаторых палітзняволеных
Якім быў 2024 год у нашых сюжэтах? Мы вылучылі некалькі тэмаў, якія прыцягвалі нашую ўвагу цягам гэтага года больш за ўсё і якія ўжо паўплывалі або яшчэ паўплываюць на развіццё падзеяў у нашай краіне і за яе межамі.
Што за падзеі? Чытайце ў нашым артыкуле!
🍾 А мы працягваем адчыняць наш адвэнт-каляндар. Сёння – імяніннік Зміцер Лукашук
У акенцы № 10 нашага святочнага календара – журналіст, пісьменнік, паэт і сённяшні імяніннік Зміцер Лукашук. Зміцер – вядоўца праграмы «Iдэя X» на «Еўрарадыё», на падставе якой выдаў тры тамы кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне».
13 шчырых адказаў Змітра чытайце на нашай старонцы
#адвэнткаляндарбелсату
💥 #галоўнае за 9 снежня
✔️Памілаваныя яшчэ 29 палітвязняў
✔️Таксама выйшла на волю былая дырэктарка БелаПАН Ірына Леўшына. Яна цалкам адбыла тэрмін
✔️З флагштоку каля амбасады Сірыі ў Менску знялі дзяржаўны сцяг гэтай краіны
✔️Еўра сёння вырас ажно на 8 капеек
✔️Прынялі толькі 11 фур з 500 магчымых. Памежны камітэт РБ абвінавачвае літоўскіх калегаў у штучным запавольванні трафіку на мяжы
✔️Лешэк Бальцэровіч – чалавек, якія адрадзіў польскую эканоміку ў 1990-я. Вялікая размова з «Белсатам»
✔️Коля – не адзінае пазашлюбнае дзіцё Лукашэнкі?
✔️Рэжым Асада абрынуўся. Але што будзе з Сірыяй далей?
✔️У акупаваным Данецку падарвалі джып былога начальніка Аленаўскай калоніі, дзе два гады таму загінулі дзясяткі ўкраінскіх палонных
🔸Зняволенага журналіста Ігара Ільяша адзначылі Прэміяй беларускай праваабарончай супольнасці
Намінацыю «Праваабарончая салідарнасць», у якой і стаў лаўрэатам Ільяш, летась дадалі да трох іншых намінацыяў.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
📍Сілавікі прыходзілі з вобшукам у менскае рэкламнае агенцтва AdPlanes
Раней яно называлася Vondel і належала Аляксандру Васілевічу (таксама валодаў «Галерэяй Ў» і быў суўладальнікам сайту kyky.org).
Праваабаронцам вядома, што ў супрацоўнікаў агенцтва правяралі мабільныя тэлефоны на «экстрэмісцкія» падпіскі. Інфармацыі пра затрыманні няма.
Кіраўніцтва AdPlanes падчас вобшуку адсутнічала на працы.
📍Следчы камітэт заявіў пра пачатак «спецвытворчасці» ў дачыненні да 5 байцоў Палка Каліноўскага
Пакуль завочна збіраюцца судзіць Арцёма Бігеля, Ігнація Кірэева, Вячаслава Граноўскага, Яна Мельнікава і Анастасію Махамет. Усім ім прапанавалі прыйсці па адрасе Менск, Першамайская 7. Імаверна, пазней абвесцяць і пра справы ў дачыненні іншых ваяроў.
Сілавікі заяўляюць, што «группа [Полк Каліноўскага] объединена идеей вторжения в Республику Беларусь для инициирования вооруженных столкновений с правоохранительными органами и вооруженными силами нашей страны, насильственного изменения конституционного строя, захвата государственной власти преступным путем и ликвидации граждан несогласных с пропагандируемой ими идеологией».
Колькасць крымінальных артыкулаў, якія інкрымінуюць першым пяці фігурантам, перавальвае за 10.
🐈 «Кацяня было цёплым – яно выратавала яму жыццё»
Паглядзіце гісторыю неверагоднага ўратавання ў гарах Румыніі ☝️
🔸У сваім звароце да Дня правоў чалавека Святлана Ціханоўская прыгадала пра беларускіх палітвязняў і пра свайго мужа Сяргея
«Замест таго, каб быць гарантам нашых правоў, дзяржава ператварылася ў інструмент прыгнёту. Тысячы беларусаў былі кінутыя за краты за тое, што адважыліся абараняць сваю свабоду і годнасць. Іх трымаюць у жахлівых умовах, адбіраюць свабоду і здароўе, пазбаўляюць сувязі з роднымі», – сказала яна.
📍Чытайце болей па спасылцы
🥇 «У праўды два бакі медаля»
Да такой высновы ў размове з Андрэем Павуком прыйшла прапагандыстка з раённай газеты. Але потым пашкадавала пра гэтыя словы.
👀 Паглядзіце, як блогер вывеў яе на чыстую ваду ў сваёй праграме «Шухер-шоу».
🤮 Беларускіх дзяцей пяць гадоў кармілі мясам са скатамогільнікаў
Інфармацыя пра гэта патрапіла ў агульны доступ дзякуючы ініцыятыве «BELPOL», якія раскапалі адпаведныя дакументы.
🔍 Як такое ўвогуле стала магчымым? Чытайце наш тэкст па спасылцы
🔹Суд пакараў Івана Вабішчэвіча, якога судзілі за пратэсты-2020, «хатняй хіміяй»
Вырак сёння ў судзе Партызанскага раёна Менску агучыла Вольга Царык.
Вабішчэвічу (таксама вядомы пад сцэнічным імем «Дзядзя Ваня») інкрымінавалі стандартны для ўдзельнікаў пратэстаў 342-гі артыкул. Згодна з матэрыяламі справы, 23 жніўня 2020-га ён «прыняў удзел у дзеяннях, што груба парушалі грамадскі парадак, выкарыстоўваў пратэставую сімволіку і рухаўся па праезнай частцы дарогі, што выклікала парушэнне працы транспарту і прадпрыемства».
#рэпрэсіі
☝️Менскі гарадскі суд вынес прысуд для журналісткі Вольгі Радзівонавай. Ёй інкрымінавалі чатыры крымінальныя артыкулы
У выніку суддзя Вера Галаўкова пастанавіла прызнаць Вольгу вінаватай у «паклёпе на Лукашэнку», «абразе Лукашэнкі», «распальванні варожасці» і «дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь». Журналістцы прызначылі пакаранне з выглядзе 4 гадоў калоніі.
Вольга Радзівонава была затрыманая ў сакавіку. Яе трымалі ў СІЗА № 1 і накіроўвалі на псіхіятрычную экспертызу ў Навінкі. Вольга мае хворую 80-гадовую маці, якая патрабуе пастаяннага дагляду.
🔹Ізраіль скарыстаўся зменаю ўлады ў Сірыі, каб умацаваць свае пазіцыі на Галанскіх вышынях
Ізраільскія ВПС нанеслі ўдары па складах са зброяй на тэрыторыі Сірыі. Афіцыйна – каб тая не патрапіла ў рукі паўстанцаў, якія зрынулі Асада.
📍Чытайце на старонцы болей пра тое, што адбываецца
☝️КДБ выпадкова «засвяціў» людзей, якія ствараюць «спіс тэрарыстаў»
У метазвестках файлу журналісты пабачылі імёны стваральніка спісу і чалавека, які апошнім яго рэдагаваў.
📍Вось што гэта за спецслужбісты
💪 «Нягледзячы на ўсе межы і забароны мы працягваем рабіць сваю працу»
«Белсату» сёння спаўняецца 17 гадоў!
Увесь гэты час мы працуем для вас: штодня выходзім у эфір, пішам артыкулы, выпускаем праграмы і распавядаем навіны ў сацсетках.
Дзякуй, дарагія чытачы, што застаяцеся з намі!
Дабрыдзень, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй кавай? Мы вам прынеслі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
⭕️ «Новы рэжым можа быць люцейшы»
Сірыі прадказваюць цяжкія часы пасля краху Асада.
⭕️ Расейцы блізкія да атачэння Курахава. Ці плануюць ЗСУ адыход?
Распавядаем пра становішча на фронце.
⭕️ Польская эканоміка вырасла амаль на 300 % ад таго, што было ў 1989-м
Вялікая размова з Лешэкам Бальцэровічам.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 9 снежня:
▫️Стала вядома, што беларускі футбаліст Андрэй Салавей разам з жонкаю атрымалі па 2 гады «хатняй хіміі». Іх судзілі па 342-м артыкуле за пратэсты 2020 года
▫️Рэдактар гарадзенскага блогу «S13» не выйшаў на волю пасля 45 содняў арышту
▫️Станам на канец лістапада сярод беларускіх палітвязняў было больш за 170 дзеячоў культуры
▫️«Палітычныя» асуджаныя сутыкаюцца з тым, што ім не выдаюць копіі пратаколаў і судовых пастановаў
▫️Сайт «Письмо.бел», які прызналі «экстрэмісцкім» месяц таму, перастаў працаваць
▫️Мабільны дадатак «Беларусь ID», з дапамогаю якога праходзіла верыфікацыя людзей на выбарах у Каардынацыйную раду, прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»