📍Ноччу ў Беларусі на пэўны час перасталі працаваць YouTube і сацсеткі
Як піша @motolkohelp, YouTube перастаў працаваць з 01:30. Праблемы былі ў аператараў А1, МТС, Life і ByFly.
Таксама пісалі пра праблемы з доступам да Twitch, TikTok і Discord. Telegram, Instagram, Viber і TikTok таксама пераставалі працаваць без VPN.
Каля 03:00 паступова сэрвісы пачалі працаваць.
💥 #галоўнае за 9 студзеня
✔️«BELPOL»: усе дзяржаўныя прамысловыя прадпрыемствы РБ працуюць на расейскую «абаронку»
✔️Франак Вячорка расказаў, як прайшлі перамовы Ціханоўскай з топавымі польскімі чыноўнікамі
✔️Як беларусы вяртаюцца аўтобусамі з Польшчы? Цяпер гэта цэлы квэст
✔️Лукашэнка сабраўся ў Кітай, хоць на носе ў яго «выбары». Навошта ён туды едзе?
✔️Пратасевіч расказаў трохі болей пра сваю сустрэчу з Віктарам Бабарыкам у калоніі
✔️Перавознікі з РБ і РФ цяпер маюць праблемы праз раптоўна ўведзеныя Казахстанам абмежаванні. Эксперт патлумачыў, калі праблема можа быць вырашаная
✔️Уладзімір Някляеў ды яшчэ чатыры чалавекі атрымалі ўзнагароды ад Святланы Ціханоўскай
✔️Бібліятэка «Kamunikat» прэзентавала мабільны дадатак для праслухоўвання кніг у iPhone
✔️Памерла маці Лявона Вольскага. Ёй было 92 гады
✔️2024-ты паставіў у Беларусі гістарычныя тэмпературныя рэкорды
✔️Коля Лукашэнка ў чарговы раз атрымае стыпендыю ад бацькі
✔️Энергетычны крызіс у Прыднястроўі: разбіраемся, чаму ён узнік
💬 «Беларусь рукамі Лукашэнкі ператвараецца ў зборачны цэх прадукцыі ваеннага прызначэння для РФ»
Паразмаўлялі з Уладзімірам Жыгарам з «BELPOL» пра тое, ці працуюць санкцыі супраць дзяржаўных прадпрыемстваў Беларусі. А яшчэ пра тое, чым, уласна, цяпер займаюцца многія з гэтых самых прадпрыемстваў.
🔍 Чытайце матэрыял на сайце
❓ Ці ёсць сярод шэрых беларускіх чыноўнікаў той, хто мог бы замяніць Лукашэнку?
❓ Ці абавязкова гэты чалавек будзе мець прарасейскія погляды? Падтрымкай каго ён павінен заручыцца перадусім?
❓ Які лёс можа яго чакаць?
Паслухайце, як у нашай праграме «Двубой» пра гэта спрачаліся палітолагі Юрась Губарэвіч і Дзмітрый Балкунец.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Санкцыі не працуюць? Толькі вось чыноўнікі ўсё меней гучна кажуць пра гэта.
🔸Арменія стала на крок бліжэй да ЕЗ.
🔸Калі чакаць сезон прастудаў і каляндар прышчэпак.
🔸Каліфорнія палае: ёсць загінулыя і пацярпелыя.
🔸Пахавальныя рэгаліі валадароў ВКЛ і Польшчы знайшлі ў Вільні
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=z968_ouYaFM
📍Франак Вячорка расказаў, як прайшлі перамовы Ціханоўскай з топавымі польскімі чыноўнікамі
Лідарка дэмакратычных сілаў сустрэлася ў тым ліку з прэм'ерам Доналдам Тускам і міністрам замежных справаў Радославам Сікорскім.
👀 Чытайце ў матэрыяле на нашым сайце, што яны абмяркоўвалі
🤑 Коля Лукашэнка ў чарговы раз атрымае стыпендыю ад бацькі
Малодшы сын самаабвешчанага кіраўніка Беларусі трэці год запар значыцца ў спісе амаль 200 таленавітых студэнтаў, якім выдзелілі «прэзідэнцкую стыпендыю».
📍Чытайце болей на старонцы
▪️На 93-м годзе жыцця памерла маці Лявона Вольскага – пісьменніца Святлана Яўсеева
Святлана Георгіеўна не была этнічнай беларускаю ды нарадзілася ў сям'і вайскоўца. Аднак з пачатку 1960-х яна пераехала ў Менск, бо пабралася шлюбам з беларускім пісьменнікам Артурам Вольскім.
Яна, між іншым, займалася перакладамі на расейскую мову твораў класікаў беларускай літаратуры.
😥 Лявон Вольскі з нагоды смерці маці напісаў у сваім Facebook шчымлівыя радкі: «Велізарны талент, бескампрамісны характар, складаны лёс… Апошнім часам была вельмі слабая. Стэлефаноўваліся, пакуль гэта было магчыма. Да апошняга верыла, што мы вернемся і сустрэнемся з ёй. Не атрымалася…»
🤔 Сілавікі заявілі пра ўзлом тэлеграм-акаўнту Вадзіма Кабанчука. Той абвяргае
Аднак, падобна, сілавікі гэтым разам не падманваюць. Бо ў якасці доказу яны прывялі адну важную дэталь.
🔍 Чытайце падрабязнасці па спасылцы
🔹Энергетычны крызіс у Прыднястроўі: разбіраемся, чаму ён узнік
Прыднястроўе лічыцца міжнародна прызнанай тэрыторыяй Малдовы, аднак фактычна гэта «клачок зямлі», падкантрольны Расеі. І менавіта ён (а не падкантрольная малдаўскім уладам тэрыторыя) найбольш пацярпеў у выніку «газавых» спрэчак Кішынёва ды Масквы.
🔍 Чаму так адбылося? Разбіраемся ў нашым матэрыяле
☀️ 2024-ты паставіў у Беларусі гістарычныя тэмпературныя рэкорды
Напрыклад, у верасні сярэдняя тэмпература склала 17,5 градусаў, што вышэй за кліматычную норму ажно на 4,8 градуса.
📍Як выглядала сітуацыя ў іншыя месяцы, чытайце па спасылцы
💱 Курсы валютаў 9 студзеня
Долар сёння страціў капейку, а расейскі рубель падрос амаль на дзве. Курс еўра фактычна не змяніўся.
#курсывалютаў
🇦🇲 Армянскі ўрад выказаўся ў падтрымку грамадзянскай ініцыятывы, датычнай далучэння да ЕЗ
Раней яна набрала 50 тысяч подпісаў. Праўда, прэм’ер Нікол Пашыньян хоча вырашаць такое пытанне выключна праз рэферэндум.
🔍 Чытайце падрабязней на нашым сайце
🙄 Пратасевіч расказаў трохі болей пра сваю сустрэчу з Віктарам Бабарыкам у калоніі
Усе падрабязнасці ён раскрываць не стаў (у тым ліку «по просьбе самого Виктора Дмитриевича»), аднак напісаў пра некаторыя тэмы размоваў з палітвязнем:
«Обсуждали наши и мировые новости. Разговаривали, например, о геополитике и о приходе Трампа обратно к власти в США. По его мнению, всё может существенно поменяться. Затронули и тему оппозиции. Я охарактеризовал текущую ситуацию, на что он ответил мне сказкой Пушкина о рыбке и рыбаке.
А ещё мы много шутили, в том числе о том, что Виктор Дмитриевич задумывается о карьере профессионального бодибилдера. Говорил, что именно в тюрьме ему удалось сбросить лишний вес и немного заняться спортом.
А по поводу написания прошения о помиловании − ничего комментировать не буду, это дело сугубо Виктора Дмитриевича и его близких».
🤔 У прадпрымальніка з Падляшша знайшлі сувязі з кланам Лукашэнкі
Хто гэты чалавек і што пра яго вядома?
🔍 Чытайце па спасылцы
Дабрыдзень, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй каваю? Мы вам прынеслі тры найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔸«Кухар Лукашэнкі»
Польскія журналісты вінавацяць бізнесоўца ў супрацы з уладамі Беларусі.
🔸«BELPOL»: Усе прамысловыя прадпрыемствы Беларусі працуюць у інтарэсах абароннай сферы Расеі
Ці працуюць санкцыі супраць Беларусі і а чаго яны прывялі? Задалі гэтыя пытанні прадстаўніку «BELPOL» Уладзіміру Жыгару.
🔸Як беларусы вяртаюцца з Польшчы: чэргі на мяжы, спазненні аўтобусаў і дадатковыя грошы
Як беларусы вяртаюцца з Польшчы пасля святаў?
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 9 студзеня:
▫️Сілавікі заявілі пра ўзлом тэлеграм-акаўнту Вадзіма Кабанчука
▫️За «распаўсюд экстрэмізму» судзілі прадавачку вясковага магазіну ў Мёрскім раёне
▫️А ў Рэчыцы па тым жа артыкуле судзілі настаўніцу, якая ў 2018-м была ў складзе выбарчай камісіі
▫️За «абразу Лукашэнкі» пачалі судзіць пілота вайсковай авіяцыі
▫️Сайт і сацсеткі праекту «Petitions.bу» атрымалі «экстрэмісцкі» статус
❤️🇵🇱 Святлана Ціханоўская сустрэлася з Анджэем Дудам
Прэзідэнт Польшчы ладзіць традыцыйны калядны прыём для прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Варшаве.
Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Польшчу таксама сустрэлася з прэм'ерам Польшчы Дональдам Тускам, міністрам замежных справаў Польшчы Радославам Сікорскім і іншымі польскімі палітыкамі.
📍 Чытайце падрабязнасці ў нас на старонцы
🇵🇱 Польскі ZUS падлічыў, колькі замежнікаў легальна працуюць у краіне. Беларусы – на другім месцы ў спісе
Першы радок прадказальна занялі ўкраінцы. Законна ўладкаваных на працу прадстаўнікоў гэтага народу ў Польшчы больш за мільён.
🔍 А колькі нашых суайчыннікаў? Чытайце па спасылцы
Катавалі шокерам так, што ледзь не спынілася сэрца 💔
Сяргей не планаваў удзельнічаць у пратэстах. Разам з братамі ён выйшаў памаліцца за тых, хто адважыўся стаць на абарону праўды. Але за сваю малітву Сяргей ледзь не заплаціў уласным жыццём.
У новым выданні праграмы «Беларус беларусу» – гісторыя шматдзетнага бацькі і хрысціянскага актывіста Сяргея, які праз брутальны пераслед сілавікоў і допыты КДБ быў вымушаны ратавацца ў Польшчы разам з сям'ю дзецьмі. Цяпер ён востра мае патрэбу ў жытле і працы, каб забяспечыць сваю вялікую сям'ю. 🎥
🤔 Калі Казахстан здыме абмежаванні для беларускіх ды расейскіх перавознікаў?
Задалі гэтае пытанне нашай крыніцы ў галіне лагістыкі. На яго думку, праблема мае вырашыцца на працягу месяца.
🔍 Чытайце каментар на нашым сайце
☝️Сын набліжанага да Лукашэнкі бізнесоўца валодае кампаніяй, якая прадае беларусам кітайскія аўтамабілі
Прычым пра марку гэтых аўтамабіляў вы маглі раней нават не чуць.
👀 Чытайце падрабязнасці ў нас на старонцы
🫣 Доналд Трамп хоча далучыць да ЗША Канаду і Грэнландыю?
Першы прэс-брыфінг пасля перамогі на выбарах – і адразу гучныя заявы.
Чым гэта можа пагражаць Беларусі?
Паглядзіце!
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Упершыню вынеслі адміністратыўнае пакаранне за падрыў петарды ў грамадскім месцы
🔻А ў Шчучыне ў выніку выбуху петрады падлетак трапіў у хірургічнае аддзяленне
🔻У Беларусі аднавілі нацыянальны каляндар прышчэпак
🔻Бізнес былога ўласніка «Вострава чысціні» Віктара Рамука ізноў збанкрутаваў
🔻Жыхарка Баранавічаў, што кіравала аўтамабілем Tesla, пераблытала педалі ды знесла бетонную агароджу
🔻Лясныя пажары ў Каліфорніі ніяк не могуць патушыць: ужо як мінімум пяцёра загінулых
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🚛 Праз уведзеныя Казахстанам абмежаванні беларускія і расейскія перавознікі цяпер маюць праблемы
Праўда, казахскі бок увёў абмежаванні трохі выпадкова і цяпер працуе над тым, каб зноў іх прыбраць.
🔍 Што адбываецца, расказваем у матэрыяле на старонцы
🤔 У сталіцы Чаду баевікі напалі на прэзідэнцкі палац. Чым усё скончылася?
Напад адбыўся ўвечары, каля прэзідэнцкай адміністрацыі каля гадзіны не сціхала страляніна. Хто яе ўчыніў ды навошта?
🔍 Чытайце падрабязнасці ў нас на сайце
📞 Бібліятэка «Kamunikat» прэзентавала мабільны дадатак для праслухоўвання кніг у iPhone
Яго можна загрузіць у AppStore па гэтай спасылцы, прычым дадатак без абмежаванняў функцыянуе таксама ў Беларусі.
Бягом правяраць 🏃🙂
💬 «Вы на 8:45 на Менск? Кажуць, рэйс перанеслі на 8-ю вечара»
Нашая карэспандэнтка паглядзела, як на станцыі «Варшава Заходняя» праважаюць аўтобусы ў Беларусь. Спойлер: шмат чэргаў, спрэчак з кіроўцамі ды жорсткія спазненні.
👀 Чытайце рэпартаж па спасылцы
🏅Уладзімір Някляеў ды яшчэ чатыры чалавекі атрымалі ўзнагароды ад Святланы Ціханоўскай
Цырымонія адбылася ў Варшаве. На ёй узгадалі і пра Віктара Бабарыку, чыю ўсмешку беларусы зноў пабачылі пасля двух гадоў невядомасці.
📍Чытайце падрабязней на нашай старонцы
🔺У Каліфорніі пажары нішчаць цэлыя кварталы. Ёсць загінулыя
На цяперашні момант вядома пра 5 загінулых праз стыхію. 130 000 асобаў былі эвакуяваныя, а больш як 456 000 асобаў засталіся без электрычнасці. Пра страту сваіх дамоў заявілі ў тым ліку зоркі Мэндзі Мур, Кэры Элвес і Пэрыс Хілтан.
У выніку пажараў былі знішчаныя шэраг славутасцяў. Сярод іх – рэстаран морапрадуктаў Reel Inn у Малібу і галівудская сярэдняя школа Palisades Charter High School, якая была паказана ў многіх фільмах, уключаючы фільм жахаў 1976 года «Кэры». Некалькі галівудскіх студый прыпынілі вытворчасць.
Падрабязнасці чытайце па спасылцы