😮 Смаленск хоча выйсці са складу Расеі?
Пакуль кіраўнікі Смаленскай і Віцебскай абласцей сустракаюцца на супольных тусоўках – Смаленская абласная дума абвясціла пра стварэнне «Руху за незалежнасць Смаленшчыны ад Расеі».
🤔 Як так? Глядзіце ў фельетоне нашага журналіста Змітра Лупача.
P.S. А там і да вольнай Беларусі захочуць далучыцца. Возьмем?
👗«Тут няма тыcячагадовых архаічных прынцыпаў крою, затое шмат крамных тканінаў і яскравых колераў»
Што можна было знайсці ў гардэробе беларускі ў 1930-я гады? Як гэта ўсё можна зрабіць сваімі рукамі? І як гэта можна ўплесці ў сучасны вобраз?
Кацярына Ваданосава расказвае пра беларускую моду 100-гадовай даўніны на прыкладзе ўласнай бабулі, кавалачак блузы якой яна захоўвае дагэтуль.
👀 Глядзіце новы выпуск праграмы «Нітка Зорка» проста цяпер на канале «Белсат HISTORY»
😨 У Менску перакуліўся грузавік з півам
Гэта здарылася на вуліцы Багдановіча, непадалёк ад заводу «Аліварыя».
Піўных рэкаў на асфальце заўважана не было, але прадукцыя заводу ў такім ДТЗ наўрад ці ацалела 😢
◽️ «У судзе чалавек сядзіць у клетцы і не мае права сказаць нічога. А што адбываецца ўсярэдзіне ў гэтага чалавека?»
У Варшаве адкрылася выстава «Пачуцці: Малюнкі палітвязняў Беларусі», а ў межах выставы быў прэзентаваны альбом «Пазначаныя жоўтым».
Пра што выстава і альбом, глядзіце ў нашым відэа ☝️
🎄«Падарункі пад ялінку» ад ДАІ: яшчэ да Новага года кіроўцам пачнуць прыходзіць «лісты шчасця» за няправільную паркоўку
У Менску вызначылі 10 зонаў, дзе парушэнні правілаў паркоўкі будуць фіксаваць аўтаматычнымі камерамі.
📍Падрабязнасці на нашым сайце
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ На Віцебшчыне ўратавалі двух шчанюкоў, якія праваліліся ў яму
🔻Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік з пазыўным «Газ»
🔻Прэм'ер-міністр Польшчы заявіў, што мірныя перамовы па Украіне могуць пачацца ўжо гэтай зімою
🔻Новыя сірыйскія ўлады паабяцалі сірыйцам «спакой і стабільнасць» пасля падзення рэжыму Асада
🔻У Гарадзенскім заапарку выбралі сімвал будучага года
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
▪️Лукашэнкаўцы давялі жанчыну з Піншчыны да самагубства: яна не вытрымала пастаяннага пераследу за «экстрэмізм»
Імя загінулай – Святлана Круцікава. Паводле інфармацыі ад крыніцаў @dissidentby, яна дабраахвотна пайшла з жыцця ўчора.
Жанчыну некалькі разоў судзілі за «распаўсюд экстрэмізму» і прызначалі пакаранне ў выглядзе арышту. Таксама сілавікі прыходзілі да яе з вобшукамі і праверкамі.
Знаёмыя Святланы не бачаць іншых прычынаў, якія маглі справакаваць яе на такі адчайны крок, акрамя як ціск з боку міліцыі.
💁🏻♂️ Спецслужбы Лукашэнкі сцвярджаюць, што не праводзяць абменаў асуджанымі з заходнімі краінамі
Прычына ў тым, што ў дзяржавах Еўразвязу і ў ЗША няма грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, якія «супрацоўнічалі з КДБ, асуджаныя за гэта і адбываюць там пакаранне».
🔍 Чытайце падрабязней на нашым сайце
🐍 Знаёмцеся, гэта тыгровы пітон Люцік
У гарадзенскім заапарку выбралі сімвал 2025 года 🤩
😨 Чыноўнікі замахнуліся на святое: забаранілі ўпрыгожваць двары ў спальных раёнах аўтамабільнымі пакрышкамі
Гэтай дзіўнаватай традыцыі ўжо не адзін дзясятак гадоў, але, здаецца, цяпер камунальнікі збіраюцца пакласці ёй канец.
Прызнаючы неабходнасць мяняць «лысую гуму», яны раяць пакідаць яе на СТА або здаваць у пункт прыёму другаснай сыравіны.
📍Чытайце падрабязней на нашым сайце
❓Хто такі Вільгельм Кубэ: добры кіраўнік ці злыдзень?
❓Чаму Кубэ не хацеў паліць беларускія вёскі?
❓Як Асгард мог стаць сталіцаю Беларусі?
👀 У новым выпуску нашай праграмы «Вусы Скарыны» вы даведаецеся, як нямецкі гаўляйтэр змагаўся за лаяльнасць беларусаў
🇰🇷 Хочаце як у Паўднёвай Карэі? Там плануюць затрымаць прэзідэнта за дзяржаўную здраду і злоўжыванне ўладай
Прычынаю ўсяму – ваеннае становішча, якое ён знянацку ўвёў тыдзень таму, каб умацаваць сваю ўладу.
Аднак усё абярнулася для яго ганьбаю і пагрозаю арышту, а сам ён цяпер кажа, што «шчыра шкадуе».
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
◽️Палітзняволены журналіст Анджэй Пачобут быў узнагароджаны прэміяй Grand Press Awards
Уручэнне ўзнагародаў адбылося ў Музеі гісторыі Польшчы. Узнагароду ад імя Анджэя Пачобута атрымаў леташні Журналіст года Войцех Чухноўскі, які падзякаваў публіку за тое, што яна памятае рэпрэсаванага ў Беларусі журналіста.
Grand Press Awards – найбуйнейшы журналісцкі конкурс Польшчы. За званне «Журналіст года» галасавалі 88 рэдакцый польскай прэсы, радыё, тэлебачання і Інтэрнэту. У выніку галасавання Анджэй Пачобут заняў чацвёртае месца.
Добрай серады, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔹Новая жалезная заслона, гібель беларускі Лізы, памілаванне некаторых палітзняволеных
Падзеі 2024 года ў сюжэтах «Белсату».
🔹КДБ выпадкова раскрыў сваіх супрацоўнікаў, якія ствараюць спіс «тэрарыстаў»
Распавядаем, хто гэтыя людзі.
🔹«Я завёз ядравыя боегалоўкі»
Лукашэнка паспрачаўся з «BELPOL» і сказаў, што Сірыя для яго – урок.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 10 снежня:
▫️Спявак Іван Вабішчэвіч (ён жа «Дзядзя Ваня») атрымаў 2,5 года «хатняй хіміі» за ўдзел у маршы пратэсту ў 2020-м
▫️Журналістку Вольгу Радзівонаву пакаралі 4-ма гадамі калоніі
▫️18-гадовую дзяўчыну затрымалі за «здзеклівыя відэа» пра сілавікоў у TikTok. У іх яна жартавала са свайго знаёмага супрацоўніка міліцыі
▫️Сілавікі прыходзілі ў менскае рэкламнае агенцтва AdPlanes
▫️Следчы камітэт распачаў «спецвытворчасць» для завочнага суду над пяццю ваярамі Палка Каліноўскага
🔍 Уцёкі Асада з Сірыі арганізавалі расейскія выведнікі. Збеглага прэзідэнта вывозілі праз расейскую авіябазу
У нейкі момант, назіраючы за прасоўваннем паўстанцаў па краіне, Крэмль прыйшоў да высновы, што не можа больш нічога зрабіць для падтрымання Асада.
📍Чытайце па спасылцы
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Колькі і каму вінная Беларусь?
🔸Як прапагандысты прасоўваюць свой кантэнт у ЕЗ, нягледзячы на санкцыі.
🔸Уключэнне з Юліяй Лабанавай з Брусэлю, дзе праходзяць Дні Беларусі.
🔸30-годдзе першай чачэнскай вайны.
🔸Новыя схемы махляроў, разводзяць ўжо нават падлеткі!
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=7BFJ6XSwH0g
🔹Ва Украіне затрыманы Арцём Мілеўскі. Гэта былы футбаліст, які нарадзіўся ў Беларусі, аднак гуляў за зборную Украіны
У паведамленні паліцыі адзначаецца, што ён быў датычны да злачыннай групоўкі, што арганізоўвала дамоўныя матчы ў кіберспорце ў Еўропе ды Аўстраліі.
Гэта дазваляла чальцам групоўкі зарабляць мільёны долараў на стаўках у букмекерскіх канторах.
✍️ Арцём Мілеўскі стаў вядомым у сярэдзіне 2000-х гадоў, калі адмовіўся гуляць за зборную Беларусі і прыняў украінскае грамадзянства. Гэта выклікала скандал паміж футбольнымі федэрацыямі дзвюх краінаў, у які давялося ўмешвацца нават FIFA.
За зборную Украіны Мілеўскі, сярод іншага, згуляў на чэмпіянаце свету 2006 года. На клубным узроўні ён доўгі час выступаў за кіеўскае «Дынама», аднак незадоўга да канца кар'еры перабраўся ў Беларусь, дзе гуляў ужо за «Дынама» з Берасця. Разам з гэтым клубам ён стаў чэмпіёнам Беларусі ў 2019 годзе.
Летась у Мілеўскага былі праблемы з алкалогем, праз якія ён нават вымушаны быў класціся ў адмысловую клініку на рэабілітацыю.
🤑 З 2025-га года ў Беларусі будзе новы мінімальны заробак
Калі вы легальна ўладкаваныя на працу і адпрацоўваеце поўны дзень, то вам не змогуць налічваць суму, меншую за гэтую.
📍Вось што гэта за сума
🤦 Лукашэнка назваў колькасць ядравай зброі ў Беларусі
А яшчэ сказаў чаго баіцца 🙈
Паглядзіце!
❤️ Дэмсілы Беларусі зноў нагадваюць пра праблемы нашай краіны на еўрапейскай пляцоўцы
Гэта адбываецца ў межах Дзён Беларусі ў Бруселі. Там прысутнічаюць і Святлана Ціханоўская, і Павел Латушка, і шмат хто яшчэ.
🔍 Пачытайце пра гэтае мерапрыемства падрабязней
😐 Нацыянальная польская віза для беларусаў з новага года падаражэе
Цяпер консульскі збор складае 35 еўра, аднак з 1 студзеня вырасце амаль удвая.
✍🏻 Зрэшты, ёсць катэгорыі людзей, якім можна будзе не плаціць гэты збор. Чытайце па спасылцы, хто гэта
💱 Курсы валютаў 11 снежня
Долар падскочыў на 5 капеек, еўра падняўся на дзве капейчыны і акругліўся да роўнай лічбы.
Расейскі рубель тым часам здаў пазіцыі: мінус дзве капейкі.
#курсывалютаў
💁🏻♂️ Стваральнікі кантэнту для YouTube, што жывуць у Беларусі, застануцца без манетызацыі
Ад пятніцы кампанія збіраецца дэактываваць іхныя менэджары рэкламы (AdSense i AdMob).
🔍 Чытайце на старонцы
У баях ва Украіне загінуў 25-гадовы беларус, які ваяваў у складзе Інтэрнацыянальнага легіёну
Ён нарадзіўся ў Наваполацку, а пасля доўгі час жыў у Маскве, бо бацька хлопца – грамадзянін РФ.
📍Чытайце на старонцы, як ён апынуўся на фронце
🫠 Вы маглі не заўважыць, але ў Беларусі проста цяпер разгортваецца «гарачая перадвыбарчая гонка»
Сёлета галоўная інтрыга ў ёй хіба што ў тым, колькі працэнтаў «намалююць» Лукашэнку, а колькі – «кандыдатам-спойлерам».
🔍 Разважаем пра гэта з нашымі экспертамі
🔺«Я разумею, што калі пачну гаварыць, са мной спыняць супрацоўніцтва»
Больш за палову апытаных беларусак у эміграцыі заявілі, што сустракаліся з харасментам на працы. Даведаліся, чаму харасмент пераехаў за мяжу разам з беларусамі, чаму жанчыны маўчаць і як вырашаць праблему.
Адказы на гэтыя пытанні чытайце ў нашым артыкуле
🍾 Новы дзень - новае акенца ў нашым адвэнт-календары! Сёння - акторка Зоя Белахвосцік
Зоя Белахвосцік, акторка тэатру і кіно, народная артыстка Беларусі і былая акторка Купалаўскага тэатру, якая звольнілася разам з астатняю трупаю на знак пратэсту. Пасля пераезду ў Польшчу Зоя працягвае іграць у тэатры, апошнія ролі – у спектаклі «Экстрэмісты» і аўтабіяграфічнай монадраме «Moj Hleb».
13 шчырых адказаў Зоі чытайце ў нашым артыкуле
💥 #галоўнае за 10 снежня
✔️«Белсату» споўнілася 17 гадоў!
✔️Пасля падзеяў у Сірыі Лукашэнка зноў пужае суседзяў ядравай зброяй і «Орешником»
✔️КДБ выпадкова «засвяціў» людзей, якія ствараюць «спіс тэрарыстаў»
✔️Макс Корж збірае стадыён Narodowy ў Варшаве. У першы дзень продажу квіткоў узнік вялізны ажыятаж
✔️Зняволенага журналіста Ігара Ільяша адзначылі Прэміяй беларускай праваабарончай супольнасці
✔️Ізраіль скарыстаўся зменаю ўлады ў Сірыі, каб умацаваць свае пазіцыі на Галанскіх вышынях
📺 Асобы і праграмы года: напярэдадні свайго 17-годдзя «Белсат» падвёў вынікі-2024
Як вы ведаеце, гэты год быў для нас вельмі няпростым. Тым не меней, праца не спынялася ні на хвіліну!
📍Чытайце на старонцы, якія персоны і праграмы былі адзначаныя сёлета