💬 «Беларусь рукамі Лукашэнкі ператвараецца ў зборачны цэх прадукцыі ваеннага прызначэння для РФ»
Паразмаўлялі з Уладзімірам Жыгарам з «BELPOL» пра тое, ці працуюць санкцыі супраць дзяржаўных прадпрыемстваў Беларусі. А яшчэ пра тое, чым, уласна, цяпер займаюцца многія з гэтых самых прадпрыемстваў.
🔍 Чытайце матэрыял на сайце
❓ Ці ёсць сярод шэрых беларускіх чыноўнікаў той, хто мог бы замяніць Лукашэнку?
❓ Ці абавязкова гэты чалавек будзе мець прарасейскія погляды? Падтрымкай каго ён павінен заручыцца перадусім?
❓ Які лёс можа яго чакаць?
Паслухайце, як у нашай праграме «Двубой» пра гэта спрачаліся палітолагі Юрась Губарэвіч і Дзмітрый Балкунец.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Санкцыі не працуюць? Толькі вось чыноўнікі ўсё меней гучна кажуць пра гэта.
🔸Арменія стала на крок бліжэй да ЕЗ.
🔸Калі чакаць сезон прастудаў і каляндар прышчэпак.
🔸Каліфорнія палае: ёсць загінулыя і пацярпелыя.
🔸Пахавальныя рэгаліі валадароў ВКЛ і Польшчы знайшлі ў Вільні
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=z968_ouYaFM
📍Франак Вячорка расказаў, як прайшлі перамовы Ціханоўскай з топавымі польскімі чыноўнікамі
Лідарка дэмакратычных сілаў сустрэлася ў тым ліку з прэм'ерам Доналдам Тускам і міністрам замежных справаў Радославам Сікорскім.
👀 Чытайце ў матэрыяле на нашым сайце, што яны абмяркоўвалі
🤑 Коля Лукашэнка ў чарговы раз атрымае стыпендыю ад бацькі
Малодшы сын самаабвешчанага кіраўніка Беларусі трэці год запар значыцца ў спісе амаль 200 таленавітых студэнтаў, якім выдзелілі «прэзідэнцкую стыпендыю».
📍Чытайце болей на старонцы
▪️На 93-м годзе жыцця памерла маці Лявона Вольскага – пісьменніца Святлана Яўсеева
Святлана Георгіеўна не была этнічнай беларускаю ды нарадзілася ў сям'і вайскоўца. Аднак з пачатку 1960-х яна пераехала ў Менск, бо пабралася шлюбам з беларускім пісьменнікам Артурам Вольскім.
Яна, між іншым, займалася перакладамі на расейскую мову твораў класікаў беларускай літаратуры.
😥 Лявон Вольскі з нагоды смерці маці напісаў у сваім Facebook шчымлівыя радкі: «Велізарны талент, бескампрамісны характар, складаны лёс… Апошнім часам была вельмі слабая. Стэлефаноўваліся, пакуль гэта было магчыма. Да апошняга верыла, што мы вернемся і сустрэнемся з ёй. Не атрымалася…»
🤔 Сілавікі заявілі пра ўзлом тэлеграм-акаўнту Вадзіма Кабанчука. Той абвяргае
Аднак, падобна, сілавікі гэтым разам не падманваюць. Бо ў якасці доказу яны прывялі адну важную дэталь.
🔍 Чытайце падрабязнасці па спасылцы
🔹Энергетычны крызіс у Прыднястроўі: разбіраемся, чаму ён узнік
Прыднястроўе лічыцца міжнародна прызнанай тэрыторыяй Малдовы, аднак фактычна гэта «клачок зямлі», падкантрольны Расеі. І менавіта ён (а не падкантрольная малдаўскім уладам тэрыторыя) найбольш пацярпеў у выніку «газавых» спрэчак Кішынёва ды Масквы.
🔍 Чаму так адбылося? Разбіраемся ў нашым матэрыяле
☀️ 2024-ты паставіў у Беларусі гістарычныя тэмпературныя рэкорды
Напрыклад, у верасні сярэдняя тэмпература склала 17,5 градусаў, што вышэй за кліматычную норму ажно на 4,8 градуса.
📍Як выглядала сітуацыя ў іншыя месяцы, чытайце па спасылцы
💱 Курсы валютаў 9 студзеня
Долар сёння страціў капейку, а расейскі рубель падрос амаль на дзве. Курс еўра фактычна не змяніўся.
#курсывалютаў
🇦🇲 Армянскі ўрад выказаўся ў падтрымку грамадзянскай ініцыятывы, датычнай далучэння да ЕЗ
Раней яна набрала 50 тысяч подпісаў. Праўда, прэм’ер Нікол Пашыньян хоча вырашаць такое пытанне выключна праз рэферэндум.
🔍 Чытайце падрабязней на нашым сайце
🙄 Пратасевіч расказаў трохі болей пра сваю сустрэчу з Віктарам Бабарыкам у калоніі
Усе падрабязнасці ён раскрываць не стаў (у тым ліку «по просьбе самого Виктора Дмитриевича»), аднак напісаў пра некаторыя тэмы размоваў з палітвязнем:
«Обсуждали наши и мировые новости. Разговаривали, например, о геополитике и о приходе Трампа обратно к власти в США. По его мнению, всё может существенно поменяться. Затронули и тему оппозиции. Я охарактеризовал текущую ситуацию, на что он ответил мне сказкой Пушкина о рыбке и рыбаке.
А ещё мы много шутили, в том числе о том, что Виктор Дмитриевич задумывается о карьере профессионального бодибилдера. Говорил, что именно в тюрьме ему удалось сбросить лишний вес и немного заняться спортом.
А по поводу написания прошения о помиловании − ничего комментировать не буду, это дело сугубо Виктора Дмитриевича и его близких».
🤔 У прадпрымальніка з Падляшша знайшлі сувязі з кланам Лукашэнкі
Хто гэты чалавек і што пра яго вядома?
🔍 Чытайце па спасылцы
🤔«Візіт, ад якога нельга адмовіцца»?
Лукашэнка збіраецца з Кітай, і гэта проста ў разгар агітацыйнай кампаніі перад «выбарамі».
Чаму яму так патрэбны гэты візіт і што ён разлічвае атрымаць, чытайце па спасылцы
💥 #галоўнае за 8 студзеня
✔️Лукашэнкаўцы ўпершыню за доўгі час паказалі фота і відэа з Віктарам Бабарыкам. Параўнайце, як ён выглядаў у 2020-м і як выглядае цяпер
✔️Каментары па гэтай тэме ад Валера Карбалевіча, Аляксандра Кабанава і Леаніда Судаленкі
✔️Святлана Ціханоўская наведвае Польшчу з трохдзённым візітам. Сёння сустрэлася з Дональдам Тускам і выступіла з прамоваю ў Сейме
✔️Расея ўдарыла КАБамі па Запарожжы: шмат загінулых і параненых
✔️Украінскія дроны атакавалі склады з палівам у расейскім Энгельсе
✔️Памёр былы супрацоўнік службы бяспекі Лукашэнкі
✔️Што здарыцца з еўрапейскімі краінамі без расейскага газу? Аналізуем тут
✔️Каліфорнія ў агні: полымя знішчае дамы галівудскіх зорак у прэстыжным раёне Лос-Анджэлесу
#рэпрэсіі:
▫️Былых палітвязняў у дзень «выбараў» запрашаюць прыйсці ў РАУС на «прафілактычныя гутаркі»
▫️Жанчыну з 3-й групай інваліднасці будуць судзіць за «паклёп на Лукашэнку». Раней яе спрабавалі выселіць з жытла
▫️Папулярная ва Украіне сетка тэлеграм-каналаў «Труха» прызнаная ў Беларусі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
❤️🇵🇱 Святлана Ціханоўская сустрэлася з Анджэем Дудам
Прэзідэнт Польшчы ладзіць традыцыйны калядны прыём для прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Варшаве.
Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Польшчу таксама сустрэлася з прэм'ерам Польшчы Дональдам Тускам, міністрам замежных справаў Польшчы Радославам Сікорскім і іншымі польскімі палітыкамі.
📍 Чытайце падрабязнасці ў нас на старонцы
🇵🇱 Польскі ZUS падлічыў, колькі замежнікаў легальна працуюць у краіне. Беларусы – на другім месцы ў спісе
Першы радок прадказальна занялі ўкраінцы. Законна ўладкаваных на працу прадстаўнікоў гэтага народу ў Польшчы больш за мільён.
🔍 А колькі нашых суайчыннікаў? Чытайце па спасылцы
Катавалі шокерам так, што ледзь не спынілася сэрца 💔
Сяргей не планаваў удзельнічаць у пратэстах. Разам з братамі ён выйшаў памаліцца за тых, хто адважыўся стаць на абарону праўды. Але за сваю малітву Сяргей ледзь не заплаціў уласным жыццём.
У новым выданні праграмы «Беларус беларусу» – гісторыя шматдзетнага бацькі і хрысціянскага актывіста Сяргея, які праз брутальны пераслед сілавікоў і допыты КДБ быў вымушаны ратавацца ў Польшчы разам з сям'ю дзецьмі. Цяпер ён востра мае патрэбу ў жытле і працы, каб забяспечыць сваю вялікую сям'ю. 🎥
🤔 Калі Казахстан здыме абмежаванні для беларускіх ды расейскіх перавознікаў?
Задалі гэтае пытанне нашай крыніцы ў галіне лагістыкі. На яго думку, праблема мае вырашыцца на працягу месяца.
🔍 Чытайце каментар на нашым сайце
☝️Сын набліжанага да Лукашэнкі бізнесоўца валодае кампаніяй, якая прадае беларусам кітайскія аўтамабілі
Прычым пра марку гэтых аўтамабіляў вы маглі раней нават не чуць.
👀 Чытайце падрабязнасці ў нас на старонцы
🫣 Доналд Трамп хоча далучыць да ЗША Канаду і Грэнландыю?
Першы прэс-брыфінг пасля перамогі на выбарах – і адразу гучныя заявы.
Чым гэта можа пагражаць Беларусі?
Паглядзіце!
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Упершыню вынеслі адміністратыўнае пакаранне за падрыў петарды ў грамадскім месцы
🔻А ў Шчучыне ў выніку выбуху петрады падлетак трапіў у хірургічнае аддзяленне
🔻У Беларусі аднавілі нацыянальны каляндар прышчэпак
🔻Бізнес былога ўласніка «Вострава чысціні» Віктара Рамука ізноў збанкрутаваў
🔻Жыхарка Баранавічаў, што кіравала аўтамабілем Tesla, пераблытала педалі ды знесла бетонную агароджу
🔻Лясныя пажары ў Каліфорніі ніяк не могуць патушыць: ужо як мінімум пяцёра загінулых
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🚛 Праз уведзеныя Казахстанам абмежаванні беларускія і расейскія перавознікі цяпер маюць праблемы
Праўда, казахскі бок увёў абмежаванні трохі выпадкова і цяпер працуе над тым, каб зноў іх прыбраць.
🔍 Што адбываецца, расказваем у матэрыяле на старонцы
🤔 У сталіцы Чаду баевікі напалі на прэзідэнцкі палац. Чым усё скончылася?
Напад адбыўся ўвечары, каля прэзідэнцкай адміністрацыі каля гадзіны не сціхала страляніна. Хто яе ўчыніў ды навошта?
🔍 Чытайце падрабязнасці ў нас на сайце
📞 Бібліятэка «Kamunikat» прэзентавала мабільны дадатак для праслухоўвання кніг у iPhone
Яго можна загрузіць у AppStore па гэтай спасылцы, прычым дадатак без абмежаванняў функцыянуе таксама ў Беларусі.
Бягом правяраць 🏃🙂
💬 «Вы на 8:45 на Менск? Кажуць, рэйс перанеслі на 8-ю вечара»
Нашая карэспандэнтка паглядзела, як на станцыі «Варшава Заходняя» праважаюць аўтобусы ў Беларусь. Спойлер: шмат чэргаў, спрэчак з кіроўцамі ды жорсткія спазненні.
👀 Чытайце рэпартаж па спасылцы
🏅Уладзімір Някляеў ды яшчэ чатыры чалавекі атрымалі ўзнагароды ад Святланы Ціханоўскай
Цырымонія адбылася ў Варшаве. На ёй узгадалі і пра Віктара Бабарыку, чыю ўсмешку беларусы зноў пабачылі пасля двух гадоў невядомасці.
📍Чытайце падрабязней на нашай старонцы
🔺У Каліфорніі пажары нішчаць цэлыя кварталы. Ёсць загінулыя
На цяперашні момант вядома пра 5 загінулых праз стыхію. 130 000 асобаў былі эвакуяваныя, а больш як 456 000 асобаў засталіся без электрычнасці. Пра страту сваіх дамоў заявілі ў тым ліку зоркі Мэндзі Мур, Кэры Элвес і Пэрыс Хілтан.
У выніку пажараў былі знішчаныя шэраг славутасцяў. Сярод іх – рэстаран морапрадуктаў Reel Inn у Малібу і галівудская сярэдняя школа Palisades Charter High School, якая была паказана ў многіх фільмах, уключаючы фільм жахаў 1976 года «Кэры». Некалькі галівудскіх студый прыпынілі вытворчасць.
Падрабязнасці чытайце па спасылцы
Дабрыдзень, сябры!
Гэта тастаўка ранішняй прэсы - прынеслі вам найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔹Еўразвяз замерзне і збяднее без расейскага газу?
Не, і вось як гэта тлумачаць эксперты.
🔹«Паказны, імітацыйны гуманізм»
Чаму ўлады нарэшце паказалі Віктара Бабарыку?
🔹«Убогі савецкі погляд на эканоміку»
Чым пагражаюць планы ўладаў працягваць стрымліванне цэнаў?
#штопачытаць
🚤 Кітайская кампанія адмовілася абслугоўваць танкеры, што перавозяць нафту з РФ, Ірану ды Венесуэлы
«Shandong Port Group» кіруе групаю партоў, што месцяцца ў правінцыі Шань-Дун на ўсходзе Кітаю.
👀 Чытайце болей па спасылцы