📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ У Нотр-Дам прайшла першая імша пасля рэканструкцыі, звязанай з пажарам 5-гадовай даўніны
🔻«Не патануць у расейскай бездані». Лукашэнка наракае на ненадзейнасць партнёраў з РФ
🔻З няволі выпусцілі яшчэ адну групу палітвязняў
🔻19-гадовы кіроўца патануў разам з уласным аўтам
🔻Канец эпохі Асада. Ці застануцца ў Сірыі расейскія вайскоўцы?
🔻У акупаваным Данецку выбухнуў аўтамабіль былога начальніка калоніі ў Аленаўцы. Ён загінуў
🔻Прэзідэнт Паўднёвай Карэі стаў невыязным
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🔹З флагштоку каля амбасады Сірыі ў Менску знялі дзяржаўны сцяг гэтай краіны
Падчас кіравання Башара Асада дзяржаўным сцягам было палатно з гарызантальнымі чырвонай, белай ды чорнай палосамі. На белай частцы месціліся дзве зялёныя зоркі.
Паўстанцы, якія днямі захапілі ўладу ў Сірыі, выкарыстоўвалі сцяг Сірыйскай рэспублікі перыяду 1932-1958 гадоў. Гэта таксама тры гарызантальныя паласы, аднак іхныя колеры зверху ўніз – зялёны, белы і чорны. На белай паласе – тры чырвоныя зоркі.
Новы-стары сцяг ужо паднялі над амбасадаю Сірыі ў Маскве. Цяпер, падобна, тое самае плануюць зрабіць і ў Менску.
📹 Відэа: ТАСС
💣 Аперацыя «Адплата». Як ліквідоўвалі гаўляйтара Беларусі Вільгельма Кубэ
📍Што Кубэ рабіў у Менску?
📍Ці праўда, што ён быў супраць спалення беларускіх вёсак?
📍Кім былі жанчыны, якія ўдзельнічалі ў аперацыі па ягоным зайбойстве?
📍Як пазней склаўся іхны лёс? А таксама лёс жонкі Кубэ Аніты?
👉 Глядзіце ў новым выпуску праграмы «Вусы Скарыны» на канале «Белсат HISTORY»
☝️У акупаваным Данецку выбухнуў Land Cruiser начальніка Аленаўскай калоніі
Улетку 2022 года выбух у гэтай калоніі прывёў да загібелі дзясяткаў украінскіх ваеннапалонных. Расейскі бок сцвярджаў, што ўдар нанеслі ўкраінцы, выкарыстаўшы HIMARS. Афіцыйны Кіеў гэта адмаўляў і абвінавачваў расейцаў у масавым забойстве палонных.
📍Чытайце болей у нас на старонцы
💱 Курсы валютаў 9 снежня
На сённяшніх гандляваннях еўра вырас ажно на 8 капеек 🤯. Расейскі рубель дадаў трохі меней за 2 капейкі.
Тым часам долар пайшоў уніз амаль на тры капейкі.
#курсывалютаў
💛 Беларускі паэт, рэвалюцыянер і аўтар гімну «Пагоня»
Сёння ў нашага класіка Максіма Багдановіча – дзень народзінаў. Яму споўнілася б 133 гады.
📍З гэтай нагоды прапануем вам паглядзець выпуск нашай праграмы «Лабірынты», прысвечаны класіку беларускай літаратуры
З'явілася відэа вызвалення вязняў з сірыйскай турмы «Седная»
Гэтае месца называлі «чалавечай бойняй» з-за жорсткіх здзекаў і катаванняў. На кадрах відаць, як з камер выпускаюць жанчын і дзяцей.
Паводле дакладу Amnesty International за 2016 год, рэжым Асада без суда пакараў смерцю ў «Седнаі» тысячы чалавек. Турма выкарыстоўвалася для таемных пакаранняў смерцю іншадумцаў.
💬 «Рэалізуючы "шокавую тэрапію", я ніколі не называў яе "шокаваю". Толькі радыкальнаю. Мова тут шмат значыць»
Напрыканцы 1980-х Польшча мела найгоршую эканамічную сітуацыю сярод сацыялістычных краінаў таго часу. Гіперінфляцыя дасягала 500% за год, замежная запазычанасць была такою, што Захад фактычна лічыў краіну банкрутам.
Адным з тых людзей, які здолеў спыніць пагружэнне Польшчы на эканамічнае дно і прыклаў руку да адраджэння ейнай гаспадаркі, стаўся Лешэк Бальцэровіч.
📍Яго вялікую размову з «Белсатам» чытайце па спасылцы
🎁 Сёння ў адвэнт-календары «Белсату» – Аляксандр Ярашэвіч!
Журналіст-расследвальнік, сузаснавальнік «Бюро медыя». Дзякуючы раследванням каманды «Бюро» стала вядома, як зарабляюць і як абыходяць санкцыі «гаманцы» Лукашэнка, куды трацяць грошы беларускіх падаткадаўцаў іхнія жонкі і многае іншае.
👉 Пачытайце 13 шчырых адказаў Аляксандра (праз VPN)
#адвэнткаляндарбелсату
💥 #галоўнае за 8 снежня
✔️ Рэжым Башара Асада ў Сірыі паў. Ён з сям'ёй прыляцеў у Маскву і папрасіў палітычнага прытулку
✔️ ЗША вылучыла дапамогу Украіне на амаль мільярд долараў
✔️ Беларусам працягнулі спрошчаны парадак выдачы польскіх праязных дакументаў замежніка
✔️ Прэзідэнта Паўднёвай Карэі абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе
✔️ НАУ хоча ўнесці ў санкцыйныя спісы яшчэ 40 суддзяў
✔️ У Сірыі пасля падзення рэжыму Асада разрабавалі прэзідэнцкі палац
✔️ У Грузіі хочуць забараніць насіць маскі пад час масавых мерапрыемстваў
#рэпрэсіі:
▪️Дзяўчыну з Баранавічаў вінавацяць ва ўдзеле ў раённым чаце
▪️У зняволенні знаходзяцца 176 дзеячоў культуры
😉 Усе рабілі гэта ў дзяцінстве, проста не ведалі назвы
Паглядзіце, якую беларускую прыгажосць прызнала UNESCO. Што гэта — глядзіце ў відэа.
❗️ Ізраіль нанёс авіяўдары па сірыйскім Дамаску
Як піша Reuters, удары былі нанесеныя па будынках мытнага ўпраўлення і ваеннай разведкі ў Дамаску.
☝️ Таксама быў атакаваны даследчы цэнтры, які імаверна Іран выкарыстоўвае для распрацоўкі кіраваных ракет вялікай дальнасці.
Ізраільскі ўрад ніяк не пракаментаваў паведамленні аб ударах.
🤔 «Я не абавязаны захоўваць краіну ў альянсе»
Доналд Трамп не выключыў магчымасці выхаду Злучаных Штатаў з блоку NATO.
👉 Аднак, назваў умову, пры якой краіна застанецца ў альянсе
🤦♀️ У Грузіі хочуць забараніць насіць маскі пад час масавых мерапрыемстваў
Падаецца, мы ведаем каму Лукашэнка перадаў сваю метадычку.
Паводле словаў прэм’ер-міністра краіны Іраклія Кабахідзэ, закон мае ўступіць у моц ужо да канца месяца і будзе тычыцца менавіта грамадзянскіх асобаў, але не супрацоўнікаў сілавых структур. А робіцца гэта «для прэвенцыі гвалту».
❗️ Прэзідэнцкі палац Асада амаль цалкам разрабаваны
Раней доступ сюды простым грамадзянам быў зачынены. Цяпер жа ў палац увайшло мноства людзей і практычна цалкам вынеслі або знішчылі ўсю маёмасць. Паведамляецца, што паўстанцы спрабавалі спыніць марадзёраў.
Паводле інфармацыі ВВС, жыхары элітнага раёна недалёка ад рэзідэнцыі Асада выходзяць на вуліцы, спрабуючы абараніць свой раён, бо марадзёры ўрываюцца ў дамы. Паводле мясцовых, сярод рабаўнікоў няма паўстанцаў, толькі жыхары прыгарадаў.
Паведамлялася таксама, што ў палацы было невялікае ўзгаранне, аднак яно зліквідаване.
Тым часам у гаражы ў Асада знайшлі калекцыю люксавых аўтамабіляў: BMW, Audi, Ferrari, Lamborghini Diablo і Mercedes-AMG SLS у розных колерах і камплектацыях.
☝️ А паводле інфармацыі Reuters, паўстанцы заявілі, што вызвалілі зняволеных з ваеннай турмы Сайедная, дзе ўтрымлівалі праціўнікаў рэжыму Асада.
☝️Вызвалілі з калоніі Ірыну Леўшыну, якая ачольвала БелаПАН
Яна цалкам адбыла тэрмін пакарання (ён складаў 4 гады) і выйшла на волю пазаўчора, 7 снежня.
Ірыну затрымалі ў жніўні 2021 года. Пазней суд пастанавіў, што яна вінаватая ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання».
📍Сайт «Письмо.бел», які прызналі «экстрэмісцкім» месяц таму, перастаў працаваць
Адкрыць старонку нельга ні з Беларусі, ні з-за мяжы. Сэрвіс быў створаны для дасылання лістоў зняволеным. Прычым ён быў афіцыйна зарэгістраванай арганізацыяй і супрацоўнічаў з «Белпоштай».
🔍 Падрабязней у нас на сайце
#рэпрэсіі
🎄 Хто сказаў, што калядныя святкаванні – толькі для людзей?
Хатнія гадаванцы таксама не супраць пакрасавацца на публіцы ў святочных строях!
Глядзіце, якое шэсце арганізавалі для сабачак у Паўднёвай Амерыцы!
❗️Памілаваныя яшчэ 29 палітзняволеных
Пра гэта пішуць дзяржаўныя СМІ РБ, падкрэсліваючы, што рашэнне прыняў Лукашэнка, разгледеўшы адпаведныя звароты.
Імёны памілаваных зноў не раскрываюцца. Аднак паведамляецца, што сярод іх 11 жанчын і 18 мужчынаў.
Яшчэ факты, якія даюць дзяржСМІ: сярод памілаваных тры пенсіянеры, 6 асобаў маладзейшых за 25 гадоў, 2 чалавекі з інваліднасцю і 15 – з хранічнымі захворваннямі.
📍Станам на канец лістапада сярод беларускіх палітвязняў было больш за 170 дзеячоў культуры
Такую статыстыку «падбіў» Беларускі ПЭН.
Рэпрэсіі супраць «няправільнай» культуры з боку самаабвешчаных уладаў РБ уключаюць у сябе не толькі крымінальны пераслед канкрэтных творцаў, але і шмат чаго яшчэ.
🔍Чытайце падрабязней на старонцы
☝️Расейская армія працягвае прасоўванне на Данбасе – у Курахава вайскоўцы ЗСУ рызыкуюць патрапіць у атачэнне
Траса Курахава-Запарожжа, па якой ідзе забеспячэнне ўкраінскіх груповак, узятая пад агнявы кантроль.
Украінскае камандаванне пакуль не адводзіць войскі з Курахава на захад, хаця такое рашэнне выглядае лагічным.
📍Чытайце на старонцы наш агляд апошніх падзеяў з фронту расейска-ўкраінскай вайны
⚖️ «Палітычныя» затрыманыя і асуджаныя сутыкаюцца з тым, што ім не выдаюць копіі пратаколаў і судовых пастановаў
Практыка не новая ды існуе яшчэ з 2020-га года. Вось яшчэ некалькі гісторыяў, пра якія стала вядома.
📍Чытайце на нашай старонцы, навошта дзяржаўныя органы РБ так робяць
Паліцыя арыштавала двух асоб, якія здымалі беларускіх заўзятараў падчас матчу «Дынама» – «Легія»
Адзін з іх нядаўна падаў заяву на міжнародную абарону ў Польшчы.
Вядома, што затрыманыя не рэагавалі на просьбы наведвальнікаў матчу і службы аховы спыніць здымкі. На іх выклікалі паліцыю, якая вывела мужчын са стадыёна.
У аднаго з арыштаваных знайшлі наркотыкі. Іх справы перададзены ў суд Варшавы.
У першым выпадку заведзена справа аб дробным правапарушэнні ў звычайным парадку. У другім — праведзена судовае пасяджэнне і вынесена рашэнне: адмяніць пакаранне, забараніць наведваць масавыя мерапрыемствы на два гады і вызваліць ад судовых выдаткаў.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Яшчэ 40 беларускіх «суддзяў» могуць трапіць пад санкцыі
Народнае антыкрызіснае ўпраўленне падрыхтавала дакументы для ўнясення ў санкцыйныя спісы ЕС 40 «суддзяў», адказных за рэпрэсіі. Хто яны — чытайце па спасылцы (даступна праз VPN).
🔺 Што будзе з Сірыяй пасля рэжыму Асада?
Краіна мае ўсе шанцы ўвязнуць на доўгія гады ў «крывавым балоце» і ператварыцца ў «новую Лівію», — так лічыць палітолаг Аляксандр Фрыдман. Чаму будучыня Сірыі можа выглядаць змрочна — чытайце на старонцы (даступна праз VPN).
🔺 Трамп не выключыў магчымасці выхаду ЗША з NATO
Былы прэзідэнт ЗША назваў умовы, пры якіх краіна працягне сваё сяброўства ў альянсе. Гэтыя ўмовы могуць не спадабацца іншым удзельнікам. Што гэта за ўмовы — чытайце на сайце (даступна праз VPN).
📸 Сэлфі ў прэзідэнцкім палацы і святкаванні на вуліцах
Падзенне рэжыму Башара аль-Асада ў фотаздымках. Сабралі моцныя фота з апошніх падзеяў у Сірыі ды свеце, паглядзіце ☝🏻
❗️Асад са сваёй сям'ёй прыбыў у Маскву
РФ дае ім прытулак, піша ТАСС са спасылкай на крыніцу ў Крамлі.
Разам з Асадам з Сірыі ўцякалі таксама расейскія камандзіры, для гэтага з Расеі былі накіраваныя дадатковыя караблі, у тым ліку Балтыйскага флоту.
💥 СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоу «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸Беларускіх школьнікаў не менш за пяць гадоў кармілі мясам са скатамагільнікаў
🔸Пагаворым пра крах Асада ў Сірыі
🔸Падсумуем спробы і планы прыйсці да замірэння ва Украіне
🔸Спраўдзім, пра што быў на гэтым тыдні стратэгічны дыялог дэмсілаў з ЗША
🔸Настроі ў Грузіі абмяркуем з экс-амбасадарам Польшчы ў гэтай краіне Марыюшам Машкевічам
Далучайцеся да нашага эфіру! 🔽
https://www.youtube.com/live/gcgEQ0xi9Lc
📸 Рэвалюцыя ў Сірыі, пратэсты ў Грузіі, адкрыццё Сабору Нотр-Дам-дэ-Пары
Галоўнае за тыдзень у фотаздымках.
☝️ Фрыдман: «Арэшнікі» не выганяць з рэзідэнцый Пуціна Лукашэнкі прывіда зрынутага дыктатара Башара Асада
Пасля падзення дыктатуры Башара Асада будучыня Сірыі выглядае змрочна, лічыць гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.
На яго думку, Сірыя мае ўсе шанцы ўвязнуць на доўгія гады ў «крывавым балоце грамадзянскай вайны і ператварыцца ў «новую Лівію», што прывядзе да новай вялікай хвалі уцекачоў у Еўропу.
Акрамя ўсяго, гэта ўсё выстаўляе Маскву як «папяровага тыгра».
👉 Падрабязней
📌«Нам патрэбны справядлівы і моцны мір»
Уладзімір Зяленскі і Дзмітрый Пяскоў адказалі на словы Доналда Трампа пра спыненне вайны ва Украіне і агучаныя ім лічбы стратаў бакоў у вайне.
☝️ Зяленскі заявіў, што «патрэбны справядлівы і моцны мір, які расейцы не зруйнуюць за некалькі гадоў, як яны гэта ўжо рабілі.»
Да таго ж ён аспрэчыў лічбы стратаў з абодвух бакоў, якія называў Трамп.
👉 Падрабязней