🥕 🏆 У праграме «Атмасфера» ўручылі прэмію за антыдасягненні ў беларускай эканоміцы
Паглядзіце, хто атрымаў традыцыйную «Залатую моркву» за тое, што развальваў нашую эканоміку больш упарта за іншых 💪
🤔 Што здарыцца з краінамі Еўразвязу без расейскага газу?
З пачаткам новага году «Газпром» спыніў транзіт расейскага газу праз Украіну, бо скончыўся тэрмін дзеяння дамоваў, падпісаных напрыканцы 2019-га. Умовы, прапісаныя ў гэтых дамовах, працягвалі выконвацца нават пасля пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну.
📍Цяпер сітуацыя мяняецца. Чытайце, чаго чакаць далей
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Пратасевіч апублікаваў фота і відэа з Віктарам Бабарыкам. Каму і дзеля чаго гэты сігнал?
🔸Спойлеры загаварылі — Гайдукевіч і Хіжняк правялі эфіры на радыё. Што яны прапануюць беларусам?
🔸У Беларусі плануюць узмацніць патрабаванні да вэйпаў
🔸Беларусы масава гінуць у пажарах
🔸Каралю рок-н-ролу Элвісу Прэслі магло б споўніцца 90 гадоў.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=D0k9RezzF9I
❓Ці плануе Крэмль дзяржаўны пераварот у Беларусі?
«Прэзідэнцкія выбары», якія маюць адбыцца ў нашай краіне праз два з лішнім тыдні, могуць стаць добрай нагодаю для новага ўмяшання расейскіх спецслужбаў у справы рэспублікі. Але ці ёсць у гэтым сэнс, калі лаяльнасць Лукашэнкі Пуціну і без таго максімальная?
Каб абмеркаваць гэтае пытанне, у студыі нашай праграмы «Двубой» сустрэліся палітолаг Дзмітрый Балкунец і старшыня Руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.
👀 Глядзіце першы ў 2025-м годзе выпуск «Двубою» проста цяпер на YouTube-канале «Белсат NEWS»
☝️Расея абстраляла КАБамі Запарожжа: не менш за 30 пацярпелых, ёсць загінулыя
Паведамляецца, што было атакаваная прамысловае прадпрыемства.
❗️Увага, жорсткія кадры!
UPD. Паводле афіцыйных звестак, загінулі 13 чалавек.
📷 Фота і відэа: Запарожская абласная вайсковая адміністрацыя
❤️ Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Варшаве з Дональдам Тускам
Паведамляецца, што падчас размовы лідарка дэмсілаў закранала «важныя для беларусаў пытанні».
👀 Чытайце болей пра візіт Ціханоўскай у Польшчу
🤔 Пенсіянеру прадалі набор інструментаў за 1300 рублёў. Выглядае як махлярства, але насамрэч парушэння закону няма
Міліцыя вырашыла правесці таваразнаўчую экспертызу, якая назвала сапраўдны кошт вырабаў з набору. Аднак ёсць нюанс – прадавец хоць і парушыў законы маралі ды сумлення, але юрыдычна не парушаў нічога 💁🏻♂️
🔍Чытайце па спасылцы, чаму так
💁🏻♂️ Беларускія мытнікі зноў скардзяцца на польскіх калегаў за павольны пропуск транспарту
Раніцай 7 студзеня чарга на выезд з Беларусі ў Польшчу праз пункт пропуску «Берасце» налічвала больш за 2400 аўтамабіляў і 90 аўтобусаў.
📍Чытайце падрабязней на нашым сайце
😥 Вось як змяніўся Віктар Бабарыка за апошнія амаль 5 гадоў
Звестак пра яго (да сёння) не было больш за 600 дзён.
Агулам жа за кратамі Бабарыку-старэйшага трымаюць 1665 дзён – столькі часу мінула пасля затрымання былога банкіра 18 чэрвеня 2020-га.
💱 Курсы валютаў 8 студзеня
Расейскі рубель вырас больш як на 3,5 капейкі. Долар зусім трохі здаў, а па еўра гандляванняў не было.
#курсывалютаў
📹 Відэазварот Віктара Бабарыкі да родных
У ім ён перадае прывітанне дачцэ Марыі (яна жыве ў Аўстраліі) ды ейнай сям'і.
☝️Лясныя пажары ў Каліфорніі: полымя дайшло да аднаго з найпрэстыжнейшых раёнаў Лос-Анджэлесу
Ён называецца Pacific Palisades. Там знаходзяцца дамы многіх амерыканскіх зорак кіно ды шоў-бізнесу, а таксама палітыкаў, сярод якіх, між іншага, Камала Гэрыс.
З гэтага раёну эвакуяваліся каля 30 тысяч чалавек. Патушыць полымя, паводле прагнозаў, атрымаецца не раней за чацвер. Многія будынкі ў Pacific Palisades ужо знішчаныя агнём.
📷 Фота: Los Angeles Times
Дроны ўчынілі вялікі пажар на нафтабазе ў Расеі
Адбылося гэта ў горадзе Энгельс Саратаўскай вобласці, дзе таксама размяшчаецца авіябаза, якая рэгулярна атакуе Украіну.
ТГ-каналы паведамляюць пра напад 30 беспілотнікаў. Мясцовыя жыхары чулі паўтара дзясятка выбухаў.
💥 #галоўнае за 7 студзеня
✔️ У Тыбеце адбыўся страшны землятрус
✔️ Беларус за тры гады наведаў 51 краіну
✔️ Ціханоўская павіншавала праваслаўных беларусаў з Раством
✔️ У Даніі змянілі герб пасля заявы Трампа аб намеры купіць Грэнландыю
✔️ У Японіі запусцілі самы вялікі ў свеце навагодні феерверк
✔️ Ру-вікіпедыя нарэшце заменіць Белоруссию на Беларусь
✔️ Дырэктар стыпендыі Каліноўскага распавёў падрабязнасці нападу на яго
✔️ Беларускі турыст выбачыўся за бойку з паліцыяй у Тайландзе
✔️ Марк Цукербэрг заявіў, што адмяняе цэнзуру ў Facebook
✔️ У Расеі праз чыноўнікаў паміраюць птушкі
✔️ Беларускія вулічныя гандляры вывучылі кітайскую мову
✔️ Ізраіль мусіць рыхтавацца да патэнцыйнай вайны з Турэччынаю. Такое папярэджанне зрабіў Камітэт Нагеля, створаны ізраільскім урадам, на падставе аналізу палітыкі Турэччыны ў рэгіёне
#рэпрэсіі:
▪️ «Выбары» блізка: Лукашэнка спрабуе паказаць на міжнароднай арэне, што 2020 год скончыўся
▪️ Каляды ў цемры
▪️ Ці сапраўды беларусы такія шчаслівыя, як сцвярджае НАН
👏 Канец «саюзнай дзяржавы» ўжо блізка. А набліжае яго міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю
У якасці зброі выкарыстоўвае звычайную беларускую бульбу. Але да гэтай схемы яшчэ трэба было дадумацца.
Аляксандр Кныровіч уручае міністру прэмію «Залатая морква», а нам тлумачыць, што адбываецца ☝🏻
🎬 Выданне цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»
🧐 Экзатычны звярок насуха заўважаны пад Менскам
Часцей за ўсё яны аддаюць перавагу трапічным лясам.
Паглядзіце, хто згубіў?
😱 У Лос-Анджэлесе сапраўдны армагедон!
Лясны пажар перакінуўся на горад і зачапіў прэстыжны район, дзе жывуць зоркі Галівуду.
Паглядзіце, што там цяпер адбываецца!
☝️«Я пабачыў на відэа стомленага, але не зломленага чалавека»
Былы палітвязень, праваабаронца Леанід Судаленка патлумачыў нам магчымы стан і выгляд Віктара Бабарыкі.
💬 «Моцная асоба ніколі не будзе на камеру паказваць сябе з такога боку, нібы яна хворая і здалася»
Распыталі Аляксандра Кабанава, якога некалі трымалі ў той самай калоніі, дзе і Віктара Бабарыку, на якія нюансы ён звярнуў увагу ў свежым відэа з палітвязнем, апублікаваным сёння ў канале Рамана Пратасевіча.
🔍 Пачытайце, што кінулася яму ў вочы
💁🏻♂️ Сілавікі Лукашэнкі працягваюць рана паміраць
Гэтам разам не стала экс-супрацоўніка Службы бяспекі Канстанціна Цюшэўскага. Ён – ветэран спецназу ўнутраных войскаў, а ў апошнія гады быў трэнерам па кулявой стральбе зборнай Стралковага саюза Расеі.
Зусім нядаўна, 20 снежня, таксама памёр экс-намеснік начальніка міліцыі Салігорска па ідэалогіі Павел Гавін. Яму было ўсяго 49 гадоў.
💬 «Для Захаду гэтага мала. Каб пачаць нейкі сур’ёзны дыялог, патрэбныя іншыя крокі, на якія сёння беларускі рэжым не гатовы»
Спыталі ў палітычнага аглядальніка Валера Карбалевіча, як варта ставіцца да таго, што рэжым Лукашэнкі (рукамі Пратасевіча) прадэманстраваў публіцы Віктара Бабарыку.
Пра былога банкіра, які 5 гадоў таму кінуў выклік Лукашэнку і быў за гэта пакараны, не было нічога чуваць у публічным полі з вясны 2023-га.
📍Чытайце каментар эксперта на нашым сайце
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Амаль 2500 аўтаў у чарзе – калапс на беларуска-польскай мяжы
🔻Лукашэнкаўцы паказалі Віктара Бабарыку пасля амаль 2 гадоў «інкамунікада»
🔻Святлана Ціханоўская прыехала з візітам у Польшчу
🔻«Паветраны флот» з беларускай кантрабандаю прызямлілі ў Літве
🔻64 дроны атакавалі мінулай ноччу Украіну
🔻Украінцы, у сваю чаргу, нанеслі ўдар па складах паліва ў Энгельсе
🔻Пажары ў Лос-Анджэлесе – зоркі Галівуду ратуюць сваю маёмасць
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
⛷ Гэты хлопчык стаўся зоркай сацсетак
Яму ўсяго два гады, але гэта цяпер не перашкода для сусветнай славы!
Паглядзіце!
🔍 Распачаўся візіт Ціханоўскай у Варшаву: запланаваныя сустрэчы з Анджэем Дудам і міністрамі
Візіт працягнецца тры дні. Чытайце па спасылцы, што ўваходзіць у ягоную праграму.
💬 «Спыненне рэжыму інкамунікада – гэта першы крок да таго, каб спыніць той жах, які цяпер адбываецца ў краіне»
Святлана Ціханоўская пракаментавала з'яўленне фота і відэа з Віктарам Бабарыкам. Інфармацыі пра яго не было амаль два гады.
«Убачыць Віктара Бабарыку, як і Марыю Калеснікаву некалькі месяцаў таму, пасля столькіх месяцаў інкамунікада – гэта неймавернае шчасце. Але жахліва разумець: рэжым выкарыстоўвае людзей, якія не павінны былі апынуцца за кратамі, для маніпуляцыяў.
Пабачыць тых, хто знаходзіўся ў інкамунікада – велізарная палёгка. Але разам з гэтым мы не можам забываць: за кратамі несправядліва застаюцца больш за 1200 палітвязняў.
Спыненне рэжыму інкамунікада – гэта першы крок да таго, каб спыніць той жах, які цяпер адбываецца ў краіне. А наступным павінна быць вызваленне тых, хто апынуўся за кратамі з-за сваіх поглядаў. І спыненне ўсіх палітычных рэпрэсіяў супраць беларусаў».
❗️Раман Пратасевіч апублікаваў у сваім ТГ-канале фота і відэа з Віктарам Бабарыкам
Пратасевіч запісаў ролік, дзе расказаў, што наведаў Бабарыку ў наваполацкай калоніі. Той, паводле Пратасевіча, «находится в бодром расположении духа и точно не растерял своих навыков красноречия».
Па словах Пратасевіча, ён паехаў да Бабарыкі, каб перадаць таму весткі ад родных, а таксама перадаць весткі ад палітвязня на волю. У тым ліку ў відэафармаце.
Хакеры заявілі аб крадзяжы даных расейцаў
Агульны аб’ём інфармацыі можа дасягаць тысячы гігабайт. Сярод звестак былі атрыманыя поўныя імёны, электронныя пошты, нумары тэлефонаў, адрасы і пашпартныя даныя грамадзян Расеі.
Паводле хакераў, злітая інфармацыя змяшчае 2 мільярды радкоў. Усе гэтыя даныя актуальныя на сакавік 2024 года.
«Наступным, хто паспрабуе нам адказаць, раім спачатку праверыць свае дзверы, вокны і асабліва старыя замкі. Росрэестр стаў яскравым прыкладам таго, як вялікія дзяржаўныя структуры могуць паваліцца за некалькі дзён, а іх даныя трапіць у нашу калекцыю», — пішуць хакеры.
У Росрэестры, адкуль былі злітыя даныя, сцвярджаюць, што ўцечкі не было.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Ізраіль мусіць рыхтавацца да патэнцыйнай вайны з Турцыяй
З чым гэта звязана і чаму новы вораг можа быць для Ізраіля вельмі небяспечным, чытайце на сайце (праз VPN).
🔺 У «Вікіпедыі» цяпер не будзе «Белоруссии»?
Нарэшце! Сотні тысяч артыкулаў могуць пазбавіцца расейскай назвы і замяніцца на правільную — Беларусь. Чаму гэта атрымалася толькі цяпер, чытайце на старонцы (праз VPN).
🔺 У Facebook і Instagram будзе свабода слова
Кіраўнік «Meta» Марк Цукербэрг абвясціў пра перагляд палітыкі мадэрацыі ў гэтых сацсетках. Што цяпер зменіцца на пляцоўках — чытайце па спасылцы (праз VPN).
#штопачытаць
😱 Падаецца і ў Трампа пачынаюць сінець пальцы...
Доналд Трамп адмовіўся паабяцаць устрымацца ад ваенных і эканамічных метадаў прымусу, каб усталяваць кантроль над Грэнландыяй і Панамскім каналам, бо, з яго словаў, гэтыя тэрыторыі патрэбныя ЗША «для эканамічнай бяспекі»
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Як выглядае сітуацыя з чэргамі на мяжы
🔸Дзяржаўныя сацыёлагі рапартуюць, што 78,3 % беларусаў адчуваюць сябе шчаслівымі, а што насамрэч? Паглядзім як вымяраюць узровень шчасця ў іншых краінах
🔸Што робіцца ва ўладзе напярэдадні «выбараў» ды якія чорныя лебедзі могуць узнікнуць
🔸Як праваслаўныя вернікі ў Беларусі ды свеце сустрэлі Раство
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/WIE5g3t30CE