❤️ Дэмсілы Беларусі зноў нагадваюць пра праблемы нашай краіны на еўрапейскай пляцоўцы
Гэта адбываецца ў межах Дзён Беларусі ў Бруселі. Там прысутнічаюць і Святлана Ціханоўская, і Павел Латушка, і шмат хто яшчэ.
🔍 Пачытайце пра гэтае мерапрыемства падрабязней
😐 Нацыянальная польская віза для беларусаў з новага года падаражэе
Цяпер консульскі збор складае 35 еўра, аднак з 1 студзеня вырасце амаль удвая.
✍🏻 Зрэшты, ёсць катэгорыі людзей, якім можна будзе не плаціць гэты збор. Чытайце па спасылцы, хто гэта
💱 Курсы валютаў 11 снежня
Долар падскочыў на 5 капеек, еўра падняўся на дзве капейчыны і акругліўся да роўнай лічбы.
Расейскі рубель тым часам здаў пазіцыі: мінус дзве капейкі.
#курсывалютаў
💁🏻♂️ Стваральнікі кантэнту для YouTube, што жывуць у Беларусі, застануцца без манетызацыі
Ад пятніцы кампанія збіраецца дэактываваць іхныя менэджары рэкламы (AdSense i AdMob).
🔍 Чытайце на старонцы
У баях ва Украіне загінуў 25-гадовы беларус, які ваяваў у складзе Інтэрнацыянальнага легіёну
Ён нарадзіўся ў Наваполацку, а пасля доўгі час жыў у Маскве, бо бацька хлопца – грамадзянін РФ.
📍Чытайце на старонцы, як ён апынуўся на фронце
🫠 Вы маглі не заўважыць, але ў Беларусі проста цяпер разгортваецца «гарачая перадвыбарчая гонка»
Сёлета галоўная інтрыга ў ёй хіба што ў тым, колькі працэнтаў «намалююць» Лукашэнку, а колькі – «кандыдатам-спойлерам».
🔍 Разважаем пра гэта з нашымі экспертамі
🔺«Я разумею, што калі пачну гаварыць, са мной спыняць супрацоўніцтва»
Больш за палову апытаных беларусак у эміграцыі заявілі, што сустракаліся з харасментам на працы. Даведаліся, чаму харасмент пераехаў за мяжу разам з беларусамі, чаму жанчыны маўчаць і як вырашаць праблему.
Адказы на гэтыя пытанні чытайце ў нашым артыкуле
🍾 Новы дзень - новае акенца ў нашым адвэнт-календары! Сёння - акторка Зоя Белахвосцік
Зоя Белахвосцік, акторка тэатру і кіно, народная артыстка Беларусі і былая акторка Купалаўскага тэатру, якая звольнілася разам з астатняю трупаю на знак пратэсту. Пасля пераезду ў Польшчу Зоя працягвае іграць у тэатры, апошнія ролі – у спектаклі «Экстрэмісты» і аўтабіяграфічнай монадраме «Moj Hleb».
13 шчырых адказаў Зоі чытайце ў нашым артыкуле
💥 #галоўнае за 10 снежня
✔️«Белсату» споўнілася 17 гадоў!
✔️Пасля падзеяў у Сірыі Лукашэнка зноў пужае суседзяў ядравай зброяй і «Орешником»
✔️КДБ выпадкова «засвяціў» людзей, якія ствараюць «спіс тэрарыстаў»
✔️Макс Корж збірае стадыён Narodowy ў Варшаве. У першы дзень продажу квіткоў узнік вялізны ажыятаж
✔️Зняволенага журналіста Ігара Ільяша адзначылі Прэміяй беларускай праваабарончай супольнасці
✔️Ізраіль скарыстаўся зменаю ўлады ў Сірыі, каб умацаваць свае пазіцыі на Галанскіх вышынях
📺 Асобы і праграмы года: напярэдадні свайго 17-годдзя «Белсат» падвёў вынікі-2024
Як вы ведаеце, гэты год быў для нас вельмі няпростым. Тым не меней, праца не спынялася ні на хвіліну!
📍Чытайце на старонцы, якія персоны і праграмы былі адзначаныя сёлета
🔸Зняволенага журналіста Ігара Ільяша адзначылі Прэміяй беларускай праваабарончай супольнасці
Намінацыю «Праваабарончая салідарнасць», у якой і стаў лаўрэатам Ільяш, летась дадалі да трох іншых намінацыяў.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
📍Сілавікі прыходзілі з вобшукам у менскае рэкламнае агенцтва AdPlanes
Раней яно называлася Vondel і належала Аляксандру Васілевічу (таксама валодаў «Галерэяй Ў» і быў суўладальнікам сайту kyky.org).
Праваабаронцам вядома, што ў супрацоўнікаў агенцтва правяралі мабільныя тэлефоны на «экстрэмісцкія» падпіскі. Інфармацыі пра затрыманні няма.
Кіраўніцтва AdPlanes падчас вобшуку адсутнічала на працы.
📍Следчы камітэт заявіў пра пачатак «спецвытворчасці» ў дачыненні да 5 байцоў Палка Каліноўскага
Пакуль завочна збіраюцца судзіць Арцёма Бігеля, Ігнація Кірэева, Вячаслава Граноўскага, Яна Мельнікава і Анастасію Махамет. Усім ім прапанавалі прыйсці па адрасе Менск, Першамайская 7. Імаверна, пазней абвесцяць і пра справы ў дачыненні іншых ваяроў.
Сілавікі заяўляюць, што «группа [Полк Каліноўскага] объединена идеей вторжения в Республику Беларусь для инициирования вооруженных столкновений с правоохранительными органами и вооруженными силами нашей страны, насильственного изменения конституционного строя, захвата государственной власти преступным путем и ликвидации граждан несогласных с пропагандируемой ими идеологией».
Колькасць крымінальных артыкулаў, якія інкрымінуюць першым пяці фігурантам, перавальвае за 10.
🐈 «Кацяня было цёплым – яно выратавала яму жыццё»
Паглядзіце гісторыю неверагоднага ўратавання ў гарах Румыніі ☝️
▪️Лукашэнкаўцы давялі жанчыну з Піншчыны да самагубства: яна не вытрымала пастаяннага пераследу за «экстрэмізм»
Імя загінулай – Святлана Круцікава. Паводле інфармацыі ад крыніцаў @dissidentby, яна дабраахвотна пайшла з жыцця ўчора.
Жанчыну некалькі разоў судзілі за «распаўсюд экстрэмізму» і прызначалі пакаранне ў выглядзе арышту. Таксама сілавікі прыходзілі да яе з вобшукамі і праверкамі.
Знаёмыя Святланы не бачаць іншых прычынаў, якія маглі справакаваць яе на такі адчайны крок, акрамя як ціск з боку міліцыі.
💁🏻♂️ Спецслужбы Лукашэнкі сцвярджаюць, што не праводзяць абменаў асуджанымі з заходнімі краінамі
Прычына ў тым, што ў дзяржавах Еўразвязу і ў ЗША няма грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, якія «супрацоўнічалі з КДБ, асуджаныя за гэта і адбываюць там пакаранне».
🔍 Чытайце падрабязней на нашым сайце
🐍 Знаёмцеся, гэта тыгровы пітон Люцік
У гарадзенскім заапарку выбралі сімвал 2025 года 🤩
😨 Чыноўнікі замахнуліся на святое: забаранілі ўпрыгожваць двары ў спальных раёнах аўтамабільнымі пакрышкамі
Гэтай дзіўнаватай традыцыі ўжо не адзін дзясятак гадоў, але, здаецца, цяпер камунальнікі збіраюцца пакласці ёй канец.
Прызнаючы неабходнасць мяняць «лысую гуму», яны раяць пакідаць яе на СТА або здаваць у пункт прыёму другаснай сыравіны.
📍Чытайце падрабязней на нашым сайце
❓Хто такі Вільгельм Кубэ: добры кіраўнік ці злыдзень?
❓Чаму Кубэ не хацеў паліць беларускія вёскі?
❓Як Асгард мог стаць сталіцаю Беларусі?
👀 У новым выпуску нашай праграмы «Вусы Скарыны» вы даведаецеся, як нямецкі гаўляйтэр змагаўся за лаяльнасць беларусаў
🇰🇷 Хочаце як у Паўднёвай Карэі? Там плануюць затрымаць прэзідэнта за дзяржаўную здраду і злоўжыванне ўладай
Прычынаю ўсяму – ваеннае становішча, якое ён знянацку ўвёў тыдзень таму, каб умацаваць сваю ўладу.
Аднак усё абярнулася для яго ганьбаю і пагрозаю арышту, а сам ён цяпер кажа, што «шчыра шкадуе».
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
◽️Палітзняволены журналіст Анджэй Пачобут быў узнагароджаны прэміяй Grand Press Awards
Уручэнне ўзнагародаў адбылося ў Музеі гісторыі Польшчы. Узнагароду ад імя Анджэя Пачобута атрымаў леташні Журналіст года Войцех Чухноўскі, які падзякаваў публіку за тое, што яна памятае рэпрэсаванага ў Беларусі журналіста.
Grand Press Awards – найбуйнейшы журналісцкі конкурс Польшчы. За званне «Журналіст года» галасавалі 88 рэдакцый польскай прэсы, радыё, тэлебачання і Інтэрнэту. У выніку галасавання Анджэй Пачобут заняў чацвёртае месца.
Добрай серады, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔹Новая жалезная заслона, гібель беларускі Лізы, памілаванне некаторых палітзняволеных
Падзеі 2024 года ў сюжэтах «Белсату».
🔹КДБ выпадкова раскрыў сваіх супрацоўнікаў, якія ствараюць спіс «тэрарыстаў»
Распавядаем, хто гэтыя людзі.
🔹«Я завёз ядравыя боегалоўкі»
Лукашэнка паспрачаўся з «BELPOL» і сказаў, што Сірыя для яго – урок.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 10 снежня:
▫️Спявак Іван Вабішчэвіч (ён жа «Дзядзя Ваня») атрымаў 2,5 года «хатняй хіміі» за ўдзел у маршы пратэсту ў 2020-м
▫️Журналістку Вольгу Радзівонаву пакаралі 4-ма гадамі калоніі
▫️18-гадовую дзяўчыну затрымалі за «здзеклівыя відэа» пра сілавікоў у TikTok. У іх яна жартавала са свайго знаёмага супрацоўніка міліцыі
▫️Сілавікі прыходзілі ў менскае рэкламнае агенцтва AdPlanes
▫️Следчы камітэт распачаў «спецвытворчасць» для завочнага суду над пяццю ваярамі Палка Каліноўскага
🗿 У Сірыі масава валяць помнікі бацьку Башара Асада
Ён захапіў уладу ў краіне ў 1970-я гады, і з таго часу дынастыя Асадаў заняла мясцовы «трон» на больш як паўстагоддзя.
Але ўсяму прыходзіць канец 💁🏻♂️
💬 «Мае першае відэа эратычнага характару было, калі мне было 13 гадоў, і здымаў яго мой бацька»
Былая жонка беларускага стэндап-коміка Славы Камісаранкі, якая выявілася webcam-мадэллю, расказала пра сваё няпростае дзяцінства.
🔍 Дэталі, якія яна расказала, шакуюць
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸«Белсату» сёння спаўняецца 17 гадоў, згадваем найяскравейшыя праекты за ўвесь час існавання каналу.
🔸Дзясяткі ядравых боегаловак у Беларусі, падзенне рэжыму ў Сірыі і эфектыўная барацьба з кавідам. Лукашэнка разгаварыўся ў Барысаве.
🔸Міжнародны дзень правоў чалавека. Сітуацыя ў Беларусі пагаршаецца.
🔸Сяргей Сыранкоў стаў першым зарэгістраваным кандыдатам у прэзідэнты на выбарах-2025.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=rqHvnQQ9Muo
🎄 У вас ужо з'явіўся святочны настрой? А ў пасажыраў гэтага рэйсу з'явіўся
Нават нягледзячы на тое, што самалёт затрымалі. І ўсё дзякуючы саксафаністу, які апынуся на борце.
Што ён такога зрабіў? Глядзіце ў нашым відэа!
📍Аб'яднаны пераходны кабінет адрэагаваў на тое, што рэжым Лукашэнкі вызваліў чарговую групу палітвязняў
Там гэта назвалі «важнай падзеяй, якую нельга ігнараваць» і «палёгкаю для сем'яў вызваленых», аднак заклікалі не разглядаць як жэст гуманнасці.
🔍 Падрабязней чытайце на нашым сайце
👆«Цяпер Сірыя – гэта хаос з пробліскамі надзеі»
Пакуль Сірыя святкуе падзенне рэжыму Башара аль-Асада, Ізраіль увёў войскі на тэрыторыю гэтай краіны ўпершыню з 1973 года, а ЗША нанеслі авіяўдары па пазіцыях «Ісламскай дзяржавы».
Распавядваем, што цяпер адбываецца ў Сірыі 🔍