Патрыёты Беларусі не падтрымліваюць Сірыю
Пранкер Андрэй Павук патэлефанаваў кіраўнічцы гомельскай абласной арганізацыі «Патрыёты Беларусі» і літаральна давёў яе да істэрыкі пытаннямі пра Сірыю, змагароў і дроны.
☝️Але нам яе не шкада. Чаму? Глядзіце самі ў нашай праграме «Шухер шоу».
❤️🩹 Да сабакаў з прытулку таксама завітаў Санта Клаўс!
У прытулку ў Тэнэсі жывёлінам не толькі купілі падарункі, але і далі самастойна выбраць.
Толькі паглядзіце, як адрэагавалі пухнатыя!
☝️Беспілотнікі другі раз за тыдзень атакавалі нафтабазу ў Арлоўскай вобласці
Яна абслугоўвае працу магістральнага нафтаправода «Дружба».
📍Чытайце на старонцы, што вядома
👆За апошнія 5 гадоў колькасць беларусаў у Польшчы павялічылася больш, чым у 5 разоў
Толькі з 2021 года больш за 240 тысяч грамадзянаў Беларусі падаліся на атрыманне дазволу на знаходжанне ў Польшчы, паведаміў Павел Латушка выданню @pozirkonline:
«Адпаведныя дадзеныя з'яўляюцца ўскосным пацверджаннем таго, што людзі пакідаюць Беларусь не па сваёй волі. Сёння беларусы з'яўляюцца другой па колькасці групай замежнікаў у Польшчы»,
🥂 А мы адчыняем яшчэ адно акенца нашага адвэнт-календара. Сёння - рэжысёрка Дар’я Жук
У 2018 годзе Дар’я выпусціла фільм «Крышталь», які атрымаў шэраг узнагародаў, у тым ліку намінацыю на прэмію «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове. У 2024 годзе Дар’я абвясціла пра здымку новага фільму-антыўтопіі «Менавіта тое, чым здаецца».
13 шчырых адказаў Дар’і чытайце на нашай старонцы
#адвэнткаляндарбелсату
💥 #галоўнае за 21 снежня
✔️Аляксей Лявончык абвяргае, што спецслужбы Лукашэнкі ўзламалі базу людзей, датычных да фондаў салідарнасці
✔️Свята-Елісавецінскі манастыр зноў «гастралюе» ў Еўропе. Гэтым разам манашак заўважылі ў Швейцарыі
✔️У беларускім небе пабачылі верталёт Мі-26, які буксіраваў такі ж самы лятальны апарат
✔️«Камунарка» выпусціла шакалад з... салатам аліўе
✔️ Казань раніцай атакавалі беспілотнікі
✔️«Беларусы не былі "зайчыкамі" і не былі "савецкімі людзьмі"». Зміцер Бартосік расказвае пра сваю кнігу, што атрымала прэмію Гедройця
✔️ Калядныя падарункі з беларускім прысмакам – што выбраць?
#рэпрэсіі:
▫️Уладальніка майстэрні рамонту тэлефонаў з пацярпелага падчас пажару ГЦ «Беларусь» у Віцебску змяшчалі ў ізалятар на пару дзён
▫️У Беларусі болей нельга адкрыць без VPN сайт выдання «Беларусы і рынак»
▫️Каталіцкага святара з Шуміліна Анджэя Юхневіча пачнуць судзіць 27 снежня
👍 Вядомы ўсім актор з «Адзін дома» вырашыў ствараць скульптуры
І ў яго выдатна атрымліваецца! Паглядзіце 🤩
☝️У Беларусі болей нельга адкрыць без VPN сайт выдання «Беларусы і рынак»
Рэгістрацыю друкаванай версіі самаабвешчаныя ўлады анулявалі яшчэ два гады таму.
🔍 Чытайце на нашым сайце
😊 Як стварыць калядны цуд сваімі рукамі?
Паглядзіце сакрэт вельмі добрага італьянца 🤌
💥 «Белсат» па-беларуску – у Google News
🙌 Падпісвайцеся на нас (калі гэта бяспечна) і будзем разам прасоўваць беларускую мову ў Google.
Наша старонка ў Google News
▶️ Тэлеграм-канал «YouTube Беларусі» праводзіць апытанне на найлепшую блогерку 2024 года!
Сярод намінантак – наша Кацярына Ваданосава!
Нагадаем, што ў гэтым тэлесезоне Кацярына робіць праграму пра беларускую моду, якая называецца «Нітка Зорка».
☝️Чым не нагода паглядзець яе выпускі ў нашым плэй-лісце?
💬 «Базу нашу ніхто не ўзломваў. Таму што мы не захоўваем дадзеныя ў адной базе, у нас іх некалькі»
Аляксей Лявончык адрэагаваў на зроблены дзяржаўнай прапагандаю фільм, у якім расказваецца пра выкрыццё сеткі людзей, якія, магчыма, супрацоўнічалі з фондамі салідарнасці і дапамогі палітвязням.
🔍 Пачытайце, што ён расказаў у каментары «Белсату»
😮 Праз 100 гадоў беларусаў можа застацца каля трох мільёнаў...
... калі працягнуцца актуальныя дэмаграфічныя трэнды.
Што рабіць, каб беларусы не вымерлі?
Калі беларусаў было больш за ўсё і ў які момант рост колькасці насельніцтва спыніўся?
👀 Глядзіце ў фельетоне ад нашага журналіста Змітра Лупача.
💬 «Распавядаю ў гэтай кнізе пра тое, што жыхары Беларусі не былі ніякімі "зайчыкамі". І не былі ні сталіністамі, ні "савецкімі людзьмі"»
У снежні кніга Змітра Бартосіка «Забіць упалмінзага» атрымала трэцюю прэмію імя Гедройця і мелася стаць бомбай, якая б магла, «можа, цэламу народу змяніць уяўленне пра самога сябе». Але ці так сталася?
🔍 Вялікую размову з аўтарам чытайце на нашай старонцы
Украінскі дрон урэзаўся ў «хмарачос» у Расеі
Пацярпеў 37-павярховы жылы будынак у Казані. Пасля выбуху там пачаўся пажар. Пацярпелых няма.
Таксама расейскія тг-каналы паведамляюць пра іншыя выбухі ў Казані. Другі беспілотнік мог пашкодзіць яшчэ адзін шматпавярховік у горадзе.
💬 «Адзін хлопец папрасіў падысці да яго дома і сфатаграфаваць акно з уключаным святлом. Настолькі яму было важнае святло ў родным акне»
Пасля падзеяў 2020-га года Беларусь пакінулі сотні тысячаў чалавек (дакладнай лічбы ніхто не ведае, гэта прыкладныя падлікі сацыёлагаў). Усе яны так ці інакш захавалі ў памяці родныя мясціны, будынкі, пейзажы, якія цяпер не могуць пабачыць фізічна.
❤️ Пачытайце кранальную гісторыю пра тое, як беларуска дапамагае суайчыннікам у эміграцыі змагацца з тугой па дому.
🕵️♂️ Як уплываюць на БезАЗ заходнія санкцыі ды якія схемы прыдумалі, каб іх абыходзіць?
Прычым абыходзіць настолькі, што прадукцыя БелАЗу едзе не толькі ў краіны «трэцяга свету», але і ў Еўразвяз!
«BELPOL» выпусціў чацвёртую частку расследавання, прысвечанага таму, як клан Лукашэнкі абагачаецца за кошт аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў Беларусі.
🏆 Усік сёлета непераможны: у другім двубоі з Тайсанам Ф'юры ён зноў святкаваў трыумф
Першы раз сёлета ўкраінец і брытанец сустрэліся на рынгу ў траўні. Тады суддзі аддалі перамогу Усіку.
Аднак неўзабаве супернікі запланавалі матч-рэванш, які меўся адбыцца напрыканцы снежня. І вось учора гэты двубой адбыўся ў Саудаўскай Аравіі.
Адзінагалосным рашэннем суддзяў перамога зноў дасталася Усіку, які захаваў усе свае чэмпіёнскія паясы.
🎄 Ужо набылі ялінку і мандарыны, гатовыя глядзець калядныя фільмы?
Сёлета мы захацелі разбавіць ваш спіс з «Аднаго ўдома», «Іроніі лёсу» і «Гары Потэра» святочнымі фільмамі з Аўстраліі, Кітаю, Швецыі ды Італіі. А ці ведаеце вы, што глядзяць у Чэхіі і Польшчы? А Каляднае анімэ бачылі?
Захоўвайце сабе нашую падборку.
Вітаем, дарагія чытачы!
Добрыя навіны для тых, хто стаміўся ад зімовай цемры: ад сённяшняга дня светлавы дзень пачне паволі расці! А мы вам прынеслі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔸Што пакласці пад ялінку?
Шукаем падарункі з беларускім вайбам.
🔸«Забіць упалмінзага». Упалмінзаг – жывы!
Зміцер Бартосік пра сваю кнігу, якая не сталася бомбай, але можа яшчэ рвануць.
🔸«Задача "госаў" падарваць давер і разарваць плыню салідарнасці з палітвязнямі не дасягнутая»
Аляксей Лявончык пра фільм на АНТ: Базы нашай ніхто не ўзломваў.
#штопачытаць
⏰Астранамічная зіма прыйшла ў Беларусь
Мінулая ноч была самай доўгай у годзе, а сённяшні дзень — самым кароткім.
Пра тое, як нашыя продкі адзначалі дзень зімовага сонцастаяння і як іхныя традыцыі працягваюць сучасныя беларусы — у нашым матэрыяле👆
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Эксклюзіў. Атрымалі ад «Белполу» звесткі аб смерцях з паталагаанатамічнага бюро ў Менску.
🔸Кіраўнікі «Байсол» і «Байхэлп» абверглі інфармацыю пра ўзлом іх базаў.
🔸Пракуратура Ляйпцыга не знайшла складу злачынства ў дзеяннях нямецкага дэпутата Ёргу Дорнау.
🔸Падводзім вынікі працы дэмакратычных сілаў у 2024 годзе.
🔸Дзень зімовага сонцастаяння. Як традыцыйна яго адзначалі ў Беларусі?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=lNCrXmf99ns
🚁 У беларускім небе заўважылі верталёт, які цягнуў свайго «хворага сябра»
Відэа (меркавана, знятае сёння) з'явілася ў канале @motolkohelp.
На ім відаць, як верталёт Мі-26 буксіруе такі ж самы лятальны апарат (праўда, у часткова разабраным выглядзе). Паводле звестак @motolkohelp, транспартаванне адбывалася з Мачулішчаў у Воршу, дзе месціцца авіярамонтны завод.
💁🏻♂️ Наступны прыпынак – Швейцарыя. Свята-Елісавецінскі манастыр зноў «гастралюе» ў Еўропе
Раней сёлета менскіх манашак, якія падтрымліваюць расейскую армію, выгналі з дзвюх кірмашоў у Польшчы – у Торуні і Шчэціне.
📍Чытайце падрабязней у нас на старонцы
🥊 Гэты бой чакаюць мільёны ва ўсім свеце!
Паядынак паміж Аляксандрам Усікам і Тайсанам Ф'юры стаў адным з самых чаканых спартыўных падзей года. Што пра яго вядома?
🔸Агульная сума ганарараў баксёраў перавысіла $190 млн — рэкорд у гісторыі боксу. Незалежна ад выніку, 60% ($114 млн) прыбыткаў атрымае ўкраінец, а Ф’юры — $76 млн.
🔸Частку сваіх сродкаў Усік накіруе на падтрымку ЗСУ, а Ф'юры перадасць украінцам $1,25 млн.
🔸На фінальнай прэс-канферэнцыі перад боем баксёры правялі напружаную дуэль поглядаў, якая працягвалася аж 11 хвілін і 20 секунд.
🔸Упершыню за паядынкам будзе сачыць суддзя на базе штучнага інтэлекту, які пазбаўлены прадузятасці і чалавечых памылак.
🔸Ф'юры значна большы за свайго суперніка: ён вышэйшы на 20 см і цяжэйшы на 30 кг. На ўзважванні 20 снежня вага Усіка склала 102,5 кг, у той час як Тайсан паказаў 127,4 кг.
🔸Напярэдадні бою Зяленскі патэлефанаваў Усіку і ў жартаўлівай форме папрасіў «не моцна біць Ф'юры», каб брытанцы не перадумалі пастаўляць ракеты Storm Shadow.
🤢 Такога дубайскага шакаладу вы яшчэ не бачылі!
Беларускае прадпрыемства паказала незвычайную навінку.
😨 І яна можа паказацца жахлівай. Паглядзіце!
😎 Не толькі дронамі багатыя!
Паглядзіце, якая машынка цяпер адбівае атакі расейцаў ва Украіне! Пехатынцы пахваліліся першай наземнай аперацыяй, якая адбылася без удзелу людзей!
📹 Відэа: ХАРТІЯ
🎁 Падарункі з беларускім прысмакам – што выбраць?
Хочаце знайсці для блізкіх падарунак, які падкрэслівае нацыянальную ідэнтычнасць?
Мы вам з гэтым дапаможам! Акрамя таго, што гэта проста цудоўныя рэчы, дык яны яшчэ і дазволяць падтрымаць беларускіх творцаў у эміграцыі!
🔍 Глядзіце па спасылцы
😨 Трагедыя на калядным кірмашы ў Нямеччыне: больш за 60 чалавек атрымалі раненні ў выніку наезду аўтамабіля. Ёсць загінулыя
Падазраваны – 50-гадовы доктар з Саудаўскай Аравіі, які легальна пражываў у Нямеччыне з 2006 года – быў затрыманы. Прэм'ер-міністр зямлі Саксонія-Ангальт Райнэр Хазелаф адзначыў, што пакуль занадта рана сцвярджаць, ці быў гэты інцыдэнт тэрарыстычнай атакай, «хаця ёсць пэўныя элементы, якія паказваюць на гэта».
Вядома, што мужчына працаваў лекарам і псіхатэрапеўтам.
🎁 Сёння ў адвэнт-календары «Белсату» – Павел Латушка
Кіраўнік НАУ, а таксама намеснік кіраўніцы АПК Беларусі, у 2020-м падтрымаў страйк Купалаўцаў і ўдзельнічаў у пратэстах супраць сфальсіфікаваных выбараў. Цяпер ён – адзін з самых вядомых палітыкаў дэмакратычных сілаў.
Прачытайце, які быў яго галоўны фэйл, як ён любіць адпачываць і хто з беларусаў стаў для яго адкрыццём года? Адказы – ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).