belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

⬆️ Амаль 2500 аўтаў у чарзе – калапс на беларуска-польскай мяжы

🔻Лукашэнкаўцы паказалі Віктара Бабарыку пасля амаль 2 гадоў «інкамунікада»

🔻Святлана Ціханоўская прыехала з візітам у Польшчу

🔻«Паветраны флот» з беларускай кантрабандаю прызямлілі ў Літве

🔻64 дроны атакавалі мінулай ноччу Украіну

🔻Украінцы, у сваю чаргу, нанеслі ўдар па складах паліва ў Энгельсе

🔻Пажары ў Лос-Анджэлесе – зоркі Галівуду ратуюць сваю маёмасць

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

Гэты хлопчык стаўся зоркай сацсетак

Яму ўсяго два гады, але гэта цяпер не перашкода для сусветнай славы!

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

🔍 Распачаўся візіт Ціханоўскай у Варшаву: запланаваныя сустрэчы з Анджэем Дудам і міністрамі

Візіт працягнецца тры дні. Чытайце па спасылцы, што ўваходзіць у ягоную праграму.

Читать полностью…

Белсат

💬 «Спыненне рэжыму інкамунікада – гэта першы крок да таго, каб спыніць той жах, які цяпер адбываецца ў краіне»

Святлана Ціханоўская пракаментавала з'яўленне фота і відэа з Віктарам Бабарыкам. Інфармацыі пра яго не было амаль два гады.

«Убачыць Віктара Бабарыку, як і Марыю Калеснікаву некалькі месяцаў таму, пасля столькіх месяцаў інкамунікада – гэта неймавернае шчасце. Але жахліва разумець: рэжым выкарыстоўвае людзей, якія не павінны былі апынуцца за кратамі, для маніпуляцыяў.

Пабачыць тых, хто знаходзіўся ў інкамунікада – велізарная палёгка. Але разам з гэтым мы не можам забываць: за кратамі несправядліва застаюцца больш за 1200 палітвязняў.

Спыненне рэжыму інкамунікада – гэта першы крок да таго, каб спыніць той жах, які цяпер адбываецца ў краіне. А наступным павінна быць вызваленне тых, хто апынуўся за кратамі з-за сваіх поглядаў. І спыненне ўсіх палітычных рэпрэсіяў супраць беларусаў»
.

Читать полностью…

Белсат

❗️Раман Пратасевіч апублікаваў у сваім ТГ-канале фота і відэа з Віктарам Бабарыкам

Пратасевіч запісаў ролік, дзе расказаў, што наведаў Бабарыку ў наваполацкай калоніі. Той, паводле Пратасевіча, «находится в бодром расположении духа и точно не растерял своих навыков красноречия».

Па словах Пратасевіча, ён паехаў да Бабарыкі, каб перадаць таму весткі ад родных, а таксама перадаць весткі ад палітвязня на волю. У тым ліку ў відэафармаце.

Читать полностью…

Белсат

Хакеры заявілі аб крадзяжы даных расейцаў

Агульны аб’ём інфармацыі можа дасягаць тысячы гігабайт. Сярод звестак былі атрыманыя поўныя імёны, электронныя пошты, нумары тэлефонаў, адрасы і пашпартныя даныя грамадзян Расеі.

Паводле хакераў, злітая інфармацыя змяшчае 2 мільярды радкоў. Усе гэтыя даныя актуальныя на сакавік 2024 года.

«Наступным, хто паспрабуе нам адказаць, раім спачатку праверыць свае дзверы, вокны і асабліва старыя замкі. Росрэестр стаў яскравым прыкладам таго, як вялікія дзяржаўныя структуры могуць паваліцца за некалькі дзён, а іх даныя трапіць у нашу калекцыю», — пішуць хакеры.

У Росрэестры, адкуль былі злітыя даныя, сцвярджаюць, што ўцечкі не было.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Ізраіль мусіць рыхтавацца да патэнцыйнай вайны з Турцыяй

З чым гэта звязана і чаму новы вораг можа быць для Ізраіля вельмі небяспечным, чытайце на сайце (праз VPN).

🔺 У «Вікіпедыі» цяпер не будзе «Белоруссии»?

Нарэшце! Сотні тысяч артыкулаў могуць пазбавіцца расейскай назвы і замяніцца на правільную — Беларусь. Чаму гэта атрымалася толькі цяпер, чытайце на старонцы (праз VPN).

🔺 У Facebook і Instagram будзе свабода слова

Кіраўнік «Meta» Марк Цукербэрг абвясціў пра перагляд палітыкі мадэрацыі ў гэтых сацсетках. Што цяпер зменіцца на пляцоўках — чытайце па спасылцы (праз VPN).

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

😱 Падаецца і ў Трампа пачынаюць сінець пальцы...

Доналд Трамп адмовіўся паабяцаць устрымацца ад ваенных і эканамічных метадаў прымусу, каб усталяваць кантроль над Грэнландыяй і Панамскім каналам, бо, з яго словаў, гэтыя тэрыторыі патрэбныя ЗША «для эканамічнай бяспекі»

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Як выглядае сітуацыя з чэргамі на мяжы

🔸Дзяржаўныя сацыёлагі рапартуюць, што 78,3 % беларусаў адчуваюць сябе шчаслівымі, а што насамрэч? Паглядзім як вымяраюць узровень шчасця ў іншых краінах

🔸Што робіцца ва ўладзе напярэдадні «выбараў» ды якія чорныя лебедзі могуць узнікнуць

🔸Як праваслаўныя вернікі ў Беларусі ды свеце сустрэлі Раство

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/WIE5g3t30CE

Читать полностью…

Белсат

😡 У Расеі дзякуючы чыноўнікам паміраюць птушкі

Пасля катастрофы з нафтавымі танкерамі шмат птушак апынуліся ў мазуце і цяпер знаходзяцца на мяжы гібелі. Валанцёры спрабуюць выратаваць іх, але чыноўнікі лічаць важным эканоміць. Што з гэтага выйшла – глядзіце ў відэа.

Читать полностью…

Белсат

💔 Псіхолаг: Калі ты не маеш волі, выбару, ты не можаш пачуваць сябе шчаслівым

Інстытут сацыялогіі НАН расказаў, што 78,3 % беларусаў адчуваюць сябе шчаслівымі.

Псіхолаг Ала Марціновіч з гэтым катэгарычна не згодная. Паводле яе, «увесь свет ведае» пра страх беларусаў, які з 2020 года пачаў ператварацца ў захворванне.

👉 Падрабязней

Читать полностью…

Белсат

🔥Ральф Лорэн наш! Так, так, ён мае беларускія карані!

Ці ведалі вы, што бацькі Ральфа Лорэна - габрэйскія эмігранты з Беларусі?

Бацька - Франк Ліўшыц - паходзіў з Пінску і эміграваў у 1920-м годзе ў ЗША, дзе працаваў маляром у Нью-Ёрку. А маці - Фрэйдл (пазней Фрыда) Катляр - паходзіла з Драгічына. І эмігравала ў ЗША годам пазней з Горадні.

Ральф быў самы малодшы з чатырох дзяцей пары. Сям’я жыла ў аднапакаёвай кватэры ў бедным нью-ёркскім квартале Бронкса. Размаўлялі на ідышы.

Суседам сямейства, дарэчы, быў Кельвін Кляйн.

Хіба праз беду, будучы мадэльер з дзяцінства марыў аб прыгожым жыцці. А ў адным са школьных сачыненняў нават напісаў, што хоча стаць мільянерам 😊

Штош, яму гэта ўдалося. Зараз ён лічыцца адным з багацейшых людзей свету.

🥇 А 4 студзеня 2025 года, як піша hrodna.life, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн узнагародзіў Лорэна Прэзідэнцкім Медалём Свабоды за ўклад у развіццё культуры і мастацтва ў ЗША і Свеце.

Читать полностью…

Белсат

🐕 Першым, хто перайшоў мяжу Венгрыі і Румыніі пасля далучэння Румыніі да Шэнгенскай зоны быў... сабака

І нават быў узнагароджаны апладысментамі 🤗

Читать полностью…

Белсат

🎆 На святкаванне Новага года ў японскім Нагасакі запусцілі самы вялікі ў свеце феерверк

Паглядзіце, як прыгожа!

Читать полностью…

Белсат

☦️ Святлана Ціханоўская павіншавала праваслаўных беларусаў з Раством

Лідарка дэмсілаў Беларусі пажадала «кожнаму беларусу ў гэтыя святочныя дні быць побач са сваімі сем’ямі, захоўваць падтрымку адно аднаго»

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Беларускія мытнікі зноў скардзяцца на польскіх калегаў за павольны пропуск транспарту

Раніцай 7 студзеня чарга на выезд з Беларусі ў Польшчу праз пункт пропуску «Берасце» налічвала больш за 2400 аўтамабіляў і 90 аўтобусаў.

📍Чытайце падрабязней на нашым сайце

Читать полностью…

Белсат

😥 Вось як змяніўся Віктар Бабарыка за апошнія амаль 5 гадоў

Звестак пра яго (да сёння) не было больш за 600 дзён.

Агулам жа за кратамі Бабарыку-старэйшага трымаюць 1665 дзён – столькі часу мінула пасля затрымання былога банкіра 18 чэрвеня 2020-га.

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 8 студзеня

Расейскі рубель вырас больш як на 3,5 капейкі. Долар зусім трохі здаў, а па еўра гандляванняў не было.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

📹 Відэазварот Віктара Бабарыкі да родных

У ім ён перадае прывітанне дачцэ Марыі (яна жыве ў Аўстраліі) ды ейнай сям'і.

Читать полностью…

Белсат

☝️Лясныя пажары ў Каліфорніі: полымя дайшло да аднаго з найпрэстыжнейшых раёнаў Лос-Анджэлесу

Ён называецца Pacific Palisades. Там знаходзяцца дамы многіх амерыканскіх зорак кіно ды шоў-бізнесу, а таксама палітыкаў, сярод якіх, між іншага, Камала Гэрыс.

З гэтага раёну эвакуяваліся каля 30 тысяч чалавек. Патушыць полымя, паводле прагнозаў, атрымаецца не раней за чацвер. Многія будынкі ў Pacific Palisades ужо знішчаныя агнём.

📷 Фота: Los Angeles Times

Читать полностью…

Белсат

Дроны ўчынілі вялікі пажар на нафтабазе ў Расеі

Адбылося гэта ў горадзе Энгельс Саратаўскай вобласці, дзе таксама размяшчаецца авіябаза, якая рэгулярна атакуе Украіну.

ТГ-каналы паведамляюць пра напад 30 беспілотнікаў. Мясцовыя жыхары чулі паўтара дзясятка выбухаў.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 7 студзеня

✔️ У Тыбеце адбыўся страшны землятрус

✔️ Беларус за тры гады наведаў 51 краіну

✔️ Ціханоўская павіншавала праваслаўных беларусаў з Раством

✔️ У Даніі змянілі герб пасля заявы Трампа аб намеры купіць Грэнландыю

✔️ У Японіі запусцілі самы вялікі ў свеце навагодні феерверк

✔️ Ру-вікіпедыя нарэшце заменіць Белоруссию на Беларусь

✔️ Дырэктар стыпендыі Каліноўскага распавёў падрабязнасці нападу на яго

✔️ Беларускі турыст выбачыўся за бойку з паліцыяй у Тайландзе

✔️ Марк Цукербэрг заявіў, што адмяняе цэнзуру ў Facebook

✔️ У Расеі праз чыноўнікаў паміраюць птушкі

✔️ Беларускія вулічныя гандляры вывучылі кітайскую мову

✔️ Ізраіль мусіць рыхтавацца да патэнцыйнай вайны з Турэччынаю. Такое папярэджанне зрабіў Камітэт Нагеля, створаны ізраільскім урадам, на падставе аналізу палітыкі Турэччыны ў рэгіёне

#рэпрэсіі:

▪️ «Выбары» блізка: Лукашэнка спрабуе паказаць на міжнароднай арэне, што 2020 год скончыўся

▪️ Каляды ў цемры

▪️ Ці сапраўды беларусы такія шчаслівыя, як сцвярджае НАН

Читать полностью…

Белсат

👏 Канец «саюзнай дзяржавы» ўжо блізка. А набліжае яго міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю

У якасці зброі выкарыстоўвае звычайную беларускую бульбу. Але да гэтай схемы яшчэ трэба было дадумацца.

Аляксандр Кныровіч уручае міністру прэмію «Залатая морква», а нам тлумачыць, што адбываецца ☝🏻

🎬 Выданне цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»

Читать полностью…

Белсат

✍️ Беларускія вулічныя гандляры сталі вывучаць кітайскую мову

Блогер Дзяніс Блішч у сваім тэлеграм-канале выклаў цікавае фота, дзе вулічны гандляр выставіў на продаж чорную рэдзьку, кроп і, падобна, фасолю. На цэнніку рэдькі подпіс прадубляваны на кітайскай мове - 黑萝卜

😊 Калі ўвесці гэтыя іероглфы ў пошукавік карцінак, то ў выдачы будзе менавіта чорная рэдзька.

Читать полностью…

Белсат

🔥 Вось гэта сапраўдны калядны цуд! Цукерберг адмяніў цэнзуру ў Facebook

Амерыканская карпарацыя Meta абвясціла аб зняцці абмежаванняў на выказванні на сваіх платформах, уключаючы Facebook і Instagram

Па словах Марка Цукерберга, гэта зробяць каб «аднавіць свабоду выказвання».

«Мы вяртаемся да нашых вытокаў, каб засяродзіцца на скарачэнні памылак, спрашчэнні нашых правілаў і аднаўленні свабоды выказвання на платформах… мы пазбавімся ад правяраючых факты і заменім іх пазнакамі супольнасці, падобнымі тым, што выкарыстоўваюцца на платформе Х»


🤷‍♀️ Кампанія таксама прызнала, што дзейсныя метады мадэрацыі кантэнту «зайшлі занадта далёка».

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♀️ Беларускі турыст выбачыўся за бойку з паліцыяй у Тайландзе... Аднак, гэта не ўратуе яго ад пакарання

У ноч з 10 на 11 снежня,перад самым вылетам, Сяргей Асычук зладзіў у гатэлі п’яны дэбош і пабіўся з мясцовымі паліцыянтамі, якія прыехалі, каб яго супакоіць.

У выніку, жонка мужчыны з дзецьмі пакінула краіну, а самога дэбашыра затрымалі. Яму прад’явілі абвінавачванні ў парушэнні грамадскага парадку ў п'яным выглядзе, супраціў паліцыянтам пры выкананні абавязкаў і прычыненне шкоды маёмасці.

🙃 На праваслаўнае Раство Асычук зноў наведаў паліцыянтаў, але прыйшоў ужо з мірам. Мужчына прынёс прабачэнні супрацоўнікам і ўручыў сімвалічныя падарункі. І нават запэўніў, што гатовы прыняць пакаранне, якое яму прызначаць.

Читать полностью…

Белсат

😡 Ян Маліцкі: адным з нападнікаў быў з «усходу»

На Яна Маліцкага, дырэктара стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага і кіраўніка Цэнтра Усходняй Еўропы напалі ўвечары 19 снежня ў цэнтры Варшавы, у парку Казімежоўскім.

У інтэрв’ю «Белсату» 31 снежня пан Маліцкі распавёў, што праз атрыманыя траўмы ён згубіў памяць. Дакладна памятаў ён толькі тое, што на ходнік парку выйшлі два чалавекі «у форме, што нагадвала паліцэйскую, як мне тады падалося, і спыталі мяне, як мяне завуць».

💡Цяпер жа памяць пакрысе вяртаецца і ў інтэрв’ю газеце «Rzeczpospolita» спадар Маліцкі распавёў, што адным з нападнікаў, на яго думку, быў выхадзец з «усходу»:

«Мне задалі наступнае пытанне: «Jak pan nazywa się?» (Як цябе завуць? - рэд.). І тут сінтаксічная памылка. Бо паляк запытаў бы: «Jak pan się nazywa?» ... Я ўвесь час кантактую з людзьмі з Усходу, таму тады не заўважыў гэтага. Калі я назваў у адказ сваё імя і прозвішча, усё, што я пачуў, было «ок». У Польшчы маладыя людзі кажуць «окі», а людзі сталага ўзросту «окей» ... толькі хтосьці з Беларусі ці Украіны будзе выкарыстоўваць «ок». Або з Расеі»


Таксама пан Маліцкі перакананы, што працавалі прафесіяналы, бо ў той дзень у парку не гарэў аніводзін ліхтар. Але калі ён праз 2 дні вярнуўся ў парк «з вельмі прафесійным чалавекам, каб зрабіць нешта кшталту агляду мейсца здарэння, парк быў ужо ярка асветлены»

Читать полностью…

Белсат

🔥 Ру-вікіпедыя нарэшце заменіць Белоруссию на Беларусь

ru.wikipedia была хіба апошняй, якая называла нашую краіну «Белоруссия», як на асноўнай старонцы, так і ў сотнях тысячах іншых артыкулаў пра Беларусь.

Але ў 2023 годзе ў арбітражны камітэт была пададзеная заяўка на перагляд напісання краіны. І нарэшце, 6 студзеня 2025 года быў прадстаўлены праект рашэння аб замене назвы на «Беларусь».

Замена адбудзецца ўжо ў канцы студзеня.

Читать полностью…

Белсат

😳 Кароль Даніі вырашыў змяніць герб пасля заявы Трампа аб намеры купіць Грэнландыю

Тры кароны, якія сімвалізавалі 500-гадовую гісторыю Саюза Даніі і з Нарвегіяй і Швецыяй, былі выдаленыя. Замест гэтага ў новай версіі герба павялічылі і вылучылі сімвалы Грэнландыі і Фарэрскіх астравоў – белага мядзведзя і барана. Герб змянілі, каб умацаваць значнасць гэтых тэрыторый у складзе дацкай садружнасці, піша The Guardian.

Гэта ўжо чацвёртая змена Каралеўскага герба з 1819 года: папярэднія адбыліся ў 1903-м, 1948-м і 1972 гадах.

🙈 У снежні ў сваім калядным пасланні Дональд Трамп заявіў аб неабходнасці куплі Грэнладндыі і вярнуць кантроль над Панамскім каналам. А раней жартаваў(?), што зробіць з Канады 51-ы штат ЗША.

Читать полностью…

Белсат

🎄 Ці ёсць у праваслаўных Санта-Клаус? Што адказаць, калі каза кажа «Хрыстос нарадзіўся»?

Якое дачыненне да Раства мае Юлій Цэзар і што такое «галодная» і «шчодрая» куцця?

👉 Апавядаем цікавае пра Раство

Читать полностью…
Подписаться на канал