belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

😱 Падаецца і ў Трампа пачынаюць сінець пальцы...

Доналд Трамп адмовіўся паабяцаць устрымацца ад ваенных і эканамічных метадаў прымусу, каб усталяваць кантроль над Грэнландыяй і Панамскім каналам, бо, з яго словаў, гэтыя тэрыторыі патрэбныя ЗША «для эканамічнай бяспекі»

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Як выглядае сітуацыя з чэргамі на мяжы

🔸Дзяржаўныя сацыёлагі рапартуюць, што 78,3 % беларусаў адчуваюць сябе шчаслівымі, а што насамрэч? Паглядзім як вымяраюць узровень шчасця ў іншых краінах

🔸Што робіцца ва ўладзе напярэдадні «выбараў» ды якія чорныя лебедзі могуць узнікнуць

🔸Як праваслаўныя вернікі ў Беларусі ды свеце сустрэлі Раство

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/WIE5g3t30CE

Читать полностью…

Белсат

😡 У Расеі дзякуючы чыноўнікам паміраюць птушкі

Пасля катастрофы з нафтавымі танкерамі шмат птушак апынуліся ў мазуце і цяпер знаходзяцца на мяжы гібелі. Валанцёры спрабуюць выратаваць іх, але чыноўнікі лічаць важным эканоміць. Што з гэтага выйшла – глядзіце ў відэа.

Читать полностью…

Белсат

💔 Псіхолаг: Калі ты не маеш волі, выбару, ты не можаш пачуваць сябе шчаслівым

Інстытут сацыялогіі НАН расказаў, што 78,3 % беларусаў адчуваюць сябе шчаслівымі.

Псіхолаг Ала Марціновіч з гэтым катэгарычна не згодная. Паводле яе, «увесь свет ведае» пра страх беларусаў, які з 2020 года пачаў ператварацца ў захворванне.

👉 Падрабязней

Читать полностью…

Белсат

🔥Ральф Лорэн наш! Так, так, ён мае беларускія карані!

Ці ведалі вы, што бацькі Ральфа Лорэна - габрэйскія эмігранты з Беларусі?

Бацька - Франк Ліўшыц - паходзіў з Пінску і эміграваў у 1920-м годзе ў ЗША, дзе працаваў маляром у Нью-Ёрку. А маці - Фрэйдл (пазней Фрыда) Катляр - паходзіла з Драгічына. І эмігравала ў ЗША годам пазней з Горадні.

Ральф быў самы малодшы з чатырох дзяцей пары. Сям’я жыла ў аднапакаёвай кватэры ў бедным нью-ёркскім квартале Бронкса. Размаўлялі на ідышы.

Суседам сямейства, дарэчы, быў Кельвін Кляйн.

Хіба праз беду, будучы мадэльер з дзяцінства марыў аб прыгожым жыцці. А ў адным са школьных сачыненняў нават напісаў, што хоча стаць мільянерам 😊

Штош, яму гэта ўдалося. Зараз ён лічыцца адным з багацейшых людзей свету.

🥇 А 4 студзеня 2025 года, як піша hrodna.life, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн узнагародзіў Лорэна Прэзідэнцкім Медалём Свабоды за ўклад у развіццё культуры і мастацтва ў ЗША і Свеце.

Читать полностью…

Белсат

🐕 Першым, хто перайшоў мяжу Венгрыі і Румыніі пасля далучэння Румыніі да Шэнгенскай зоны быў... сабака

І нават быў узнагароджаны апладысментамі 🤗

Читать полностью…

Белсат

🎆 На святкаванне Новага года ў японскім Нагасакі запусцілі самы вялікі ў свеце феерверк

Паглядзіце, як прыгожа!

Читать полностью…

Белсат

☦️ Святлана Ціханоўская павіншавала праваслаўных беларусаў з Раством

Лідарка дэмсілаў Беларусі пажадала «кожнаму беларусу ў гэтыя святочныя дні быць побач са сваімі сем’ямі, захоўваць падтрымку адно аднаго»

Читать полностью…

Белсат

😮 «Аднойчы мяне абрабавала паліцыя ў «братэрскай» Венесуэле»

Беларус Аляксандар Гойшык за тры гады наведаў 51 краіну! Кажа, «нашыя» беларусы ёсць нават у Пакістане!

👉 Аляксандар распавёў «Белсату» пра самыя яскравыя і небяспечныя моманты падарожжа, улюбёныя краіны і далейшыя планы.

Читать полностью…

Белсат

◾️53 чалавекі загінулі ў выніку землятрусу ў Тыбеце

Пацярпелых не менш за 62 чалавекі.

Землятрус магнітудай 6,8 бала адбыўся ў павеце Тынгры. Ачаг залягаў на глыбіні каля дзесяці кіламетраў.

Пасля асноўнага землятрусу было зафіксавана яшчэ некалькі аўташокаў магнітудай да 4,4 бала. Падземныя штуршкі таксама адчуваліся ў суседніх Непале, Бутане і Індыі.

Читать полностью…

Белсат

🎄 Слухай сваё! Беларускія калядныя песні

Сабралі для вас шорт-ліст беларускіх калядных ды навагодніх песень сучасных беларускіх музыкаў.

❄️ Vinsent −Не заўжды

❄️ Ігар Варашкевіч ("Крама") і Apple Tea − З Новым Годам

❄️ Зьміцер Вайцюшкевіч − На Каляды

❄️ Зміцер Вайцюшкевіч & РСП − Валёначак святога Мікалая

❄️Зміцер Вайцюшкевіч − Калядка

❄️ В. Круглова, З. Вайцюшкевіч, А. Памідораў − Шчодры вечар, святы вечар

А калі гэтага будзе мала, то вось вам топ-10 беларускіх калядных спеваў🎤

#штопаслухаць

Читать полностью…

Белсат

У Віленскай катэдры знайшлі карону, у якой хавалі Барбару Радзівіл

Імаверна, каштоўнасці былі схаваныя ў катэдры ў 1939 годзе на пачатку Другой сусветнай вайны.

Сярод самых значных знаходак ‒ карона Барбары Радзівіл, жонкі вялікага князя літоўскага і польскага караля Жыгімонта Аўгуста. Разам з каронай знаходзіліся скіпетр, дзяржава (імперскі яблык), тры пярсцёнкі, ланцуг, якія належалі Барбары, і дзве шыльды з яе труны.

Пошук каштоўнасцяў вёўся з дапамогай эндаскапічнай камеры праз калодзежы, расколіны і пусткі. Інфармацыя пра тайнік базавалася на міжваенных і сучасных малюнках сутарэнняў ды сведчаннях відавочцаў.

Читать полностью…

Белсат

😡 35 тысяч долараў — гэткія прэміі Лукашэнка раздае сваім падначаленым

Атрымаў такі бонус да заробку і Іван Галаваты, які ў 2024-м кіраваў падсанкцыйным прадпрыемствам «Беларуськалій». Мужчына на працягу чатырох гадоў быў адказны за рэпрэсіі супраць шахцёраў.

Дарэчы, паводле ўладаў, сярэдні заробак у Беларусі складае $671 у месяц. Тыя, хто служыць Лукашэнку, атрымліваюць яшчэ і трошкі больш.

Читать полностью…

Белсат

📌 Ганна Красуліна: Офіс Святланы Ціханоўскай не меў дачынення да прызначэння дырэкцыі «Белсату»

Ганна Красуліна, прэс-сакратарка Святланы Ціханоўскай, дала асабісты каментар наконт заявы журналіста «Белсату» Сяргея Падсасоннага аб дачыненні Офісу да прызначэння дырэктароў каналу, якую ён зрабіў у сваім Facebook учора.

Офіс Святланы Ціханоўскай не меў дачынення ні да прызначэння Аляксея Дзікавіцкага у сакавіку 2024 году, ні Аліны Коўшык у лістападзе 2024 году кіраўнікамі Белсату. Гэта было рашэнне польскага тэлебачання, да якога фармальна належыць і Белсат. Гэтаксама мы ніколі не ўмешваліся ў пытанні ўнутранай ці рэдакцыйнай палітыкі Белсату, і не каментавалі унутраныя працэсы, незалежна ад таго, хто быў кіраўніком каналу.


Таксама з яе словаў, кіраўніцтва канала неаднаразова звярталася да іх з просьбамі аб падтрымцы «і пры кожнай магчымасці, мы рэагавалі, падымалі пытанні падтрымкі для Белсату, як на сустрэчы з прадстаўнкіамі польскага ўраду, так і парламенту.»

Читать полностью…

Белсат

🤦‍♀️ Давераная асабо Канапацкай выказаўся пра падзеі 2020-ага

Ілля Добратвор — актывіст БНФ, які доўгі час жыве ў Польшчы. Ён называе мірныя пратэсты памылкай, крытыкуе дэмсілы і кажа, што да яго звяртаюцца беларусы. Паслухаце!

Читать полностью…

Белсат

👏 Канец «саюзнай дзяржавы» ўжо блізка. А набліжае яго міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю

У якасці зброі выкарыстоўвае звычайную беларускую бульбу. Але да гэтай схемы яшчэ трэба было дадумацца.

Аляксандр Кныровіч уручае міністру прэмію «Залатая морква», а нам тлумачыць, што адбываецца ☝🏻

🎬 Выданне цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»

Читать полностью…

Белсат

✍️ Беларускія вулічныя гандляры сталі вывучаць кітайскую мову

Блогер Дзяніс Блішч у сваім тэлеграм-канале выклаў цікавае фота, дзе вулічны гандляр выставіў на продаж чорную рэдзьку, кроп і, падобна, фасолю. На цэнніку рэдькі подпіс прадубляваны на кітайскай мове - 黑萝卜

😊 Калі ўвесці гэтыя іероглфы ў пошукавік карцінак, то ў выдачы будзе менавіта чорная рэдзька.

Читать полностью…

Белсат

🔥 Вось гэта сапраўдны калядны цуд! Цукерберг адмяніў цэнзуру ў Facebook

Амерыканская карпарацыя Meta абвясціла аб зняцці абмежаванняў на выказванні на сваіх платформах, уключаючы Facebook і Instagram

Па словах Марка Цукерберга, гэта зробяць каб «аднавіць свабоду выказвання».

«Мы вяртаемся да нашых вытокаў, каб засяродзіцца на скарачэнні памылак, спрашчэнні нашых правілаў і аднаўленні свабоды выказвання на платформах… мы пазбавімся ад правяраючых факты і заменім іх пазнакамі супольнасці, падобнымі тым, што выкарыстоўваюцца на платформе Х»


🤷‍♀️ Кампанія таксама прызнала, што дзейсныя метады мадэрацыі кантэнту «зайшлі занадта далёка».

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♀️ Беларускі турыст выбачыўся за бойку з паліцыяй у Тайландзе... Аднак, гэта не ўратуе яго ад пакарання

У ноч з 10 на 11 снежня,перад самым вылетам, Сяргей Асычук зладзіў у гатэлі п’яны дэбош і пабіўся з мясцовымі паліцыянтамі, якія прыехалі, каб яго супакоіць.

У выніку, жонка мужчыны з дзецьмі пакінула краіну, а самога дэбашыра затрымалі. Яму прад’явілі абвінавачванні ў парушэнні грамадскага парадку ў п'яным выглядзе, супраціў паліцыянтам пры выкананні абавязкаў і прычыненне шкоды маёмасці.

🙃 На праваслаўнае Раство Асычук зноў наведаў паліцыянтаў, але прыйшоў ужо з мірам. Мужчына прынёс прабачэнні супрацоўнікам і ўручыў сімвалічныя падарункі. І нават запэўніў, што гатовы прыняць пакаранне, якое яму прызначаць.

Читать полностью…

Белсат

😡 Ян Маліцкі: адным з нападнікаў быў з «усходу»

На Яна Маліцкага, дырэктара стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага і кіраўніка Цэнтра Усходняй Еўропы напалі ўвечары 19 снежня ў цэнтры Варшавы, у парку Казімежоўскім.

У інтэрв’ю «Белсату» 31 снежня пан Маліцкі распавёў, што праз атрыманыя траўмы ён згубіў памяць. Дакладна памятаў ён толькі тое, што на ходнік парку выйшлі два чалавекі «у форме, што нагадвала паліцэйскую, як мне тады падалося, і спыталі мяне, як мяне завуць».

💡Цяпер жа памяць пакрысе вяртаецца і ў інтэрв’ю газеце «Rzeczpospolita» спадар Маліцкі распавёў, што адным з нападнікаў, на яго думку, быў выхадзец з «усходу»:

«Мне задалі наступнае пытанне: «Jak pan nazywa się?» (Як цябе завуць? - рэд.). І тут сінтаксічная памылка. Бо паляк запытаў бы: «Jak pan się nazywa?» ... Я ўвесь час кантактую з людзьмі з Усходу, таму тады не заўважыў гэтага. Калі я назваў у адказ сваё імя і прозвішча, усё, што я пачуў, было «ок». У Польшчы маладыя людзі кажуць «окі», а людзі сталага ўзросту «окей» ... толькі хтосьці з Беларусі ці Украіны будзе выкарыстоўваць «ок». Або з Расеі»


Таксама пан Маліцкі перакананы, што працавалі прафесіяналы, бо ў той дзень у парку не гарэў аніводзін ліхтар. Але калі ён праз 2 дні вярнуўся ў парк «з вельмі прафесійным чалавекам, каб зрабіць нешта кшталту агляду мейсца здарэння, парк быў ужо ярка асветлены»

Читать полностью…

Белсат

🔥 Ру-вікіпедыя нарэшце заменіць Белоруссию на Беларусь

ru.wikipedia была хіба апошняй, якая называла нашую краіну «Белоруссия», як на асноўнай старонцы, так і ў сотнях тысячах іншых артыкулаў пра Беларусь.

Але ў 2023 годзе ў арбітражны камітэт была пададзеная заяўка на перагляд напісання краіны. І нарэшце, 6 студзеня 2025 года быў прадстаўлены праект рашэння аб замене назвы на «Беларусь».

Замена адбудзецца ўжо ў канцы студзеня.

Читать полностью…

Белсат

😳 Кароль Даніі вырашыў змяніць герб пасля заявы Трампа аб намеры купіць Грэнландыю

Тры кароны, якія сімвалізавалі 500-гадовую гісторыю Саюза Даніі і з Нарвегіяй і Швецыяй, былі выдаленыя. Замест гэтага ў новай версіі герба павялічылі і вылучылі сімвалы Грэнландыі і Фарэрскіх астравоў – белага мядзведзя і барана. Герб змянілі, каб умацаваць значнасць гэтых тэрыторый у складзе дацкай садружнасці, піша The Guardian.

Гэта ўжо чацвёртая змена Каралеўскага герба з 1819 года: папярэднія адбыліся ў 1903-м, 1948-м і 1972 гадах.

🙈 У снежні ў сваім калядным пасланні Дональд Трамп заявіў аб неабходнасці куплі Грэнладндыі і вярнуць кантроль над Панамскім каналам. А раней жартаваў(?), што зробіць з Канады 51-ы штат ЗША.

Читать полностью…

Белсат

🎄 Ці ёсць у праваслаўных Санта-Клаус? Што адказаць, калі каза кажа «Хрыстос нарадзіўся»?

Якое дачыненне да Раства мае Юлій Цэзар і што такое «галодная» і «шчодрая» куцця?

👉 Апавядаем цікавае пра Раство

Читать полностью…

Белсат

😡 Латвія адмовіла 137 беларусам ва ўездзе ў 2024-м

Усё гэта праз «пагрозу бяспецы»

Пасля пратэстаў 2020-га краіна пачала актыўна прымаць беларусаў, але з пачаткам расейскай агрэсіі ўмовы пагоршыліся.

У 2024 годзе ва ўездзе ў Латвію «па меркаваннях бяспекі» было адмоўлена 1 302 замежным грамадзянам. З іх 401 – грамадзянін Расеі, 377 – Малдовы, 306 – Украіны, 137 – Беларусі.

Тая ж сітуацыя склалася і ў Літве: прызнаць пагрозай нацыянальнай бяспекі беларусаў там могуць нават за тое, што чалавек працаваў у беларускім банку ці служыў аднойчы ў войску.

Читать полностью…

Белсат

💫 Са святам, шаноўныя!

Няхай гэты светлы дзень прынясе цеплыню і любоў у ваш дом. А мы пакуль сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Былы гендырэктар «Беларуськалію» атрымаў велізарную прэмію

Іван Галаваты, які кіраваў падсанкцыйным прадпрыемствам, атрымаў 121 тысячу рублёў бонусаў да заробку. З 2020-ага ён быў таксама адказны за рэпрэсіі супраць шахцёраў. Падрабязней пра яго чытайце па спасылцы (праз VPN).

🔺 Зяленскі: Лукашэнка прасіў прабачэння праз некалькі дзён пасля пачатку вайны

Прэзідэнт Украіны распавёў, як Лукашэнка выбачаўся перад ім у лютым 2022 года. Раптоўна, дыктатар нават прапанаваў ударыць па самой Беларусі. Пераказваем аповед Зяленскага (праз VPN).

🔺 Куды ўсё ж такі ідуць грошы Захаду для апазіцыі?

Паспрабавалі разабрацца, якія сумы паступаюць ад Еўразвязу і як яны размяркоўваюцца. Лік ідзе на сотні мільёнаў еўра. Чытайце падрабязнасці на старонцы праз VPN.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 6 студзеня

✔️ Куды ідуць грошы Захаду для апазіцыі?

✔️ Зяленскі заявіў, што Лукашэнка выбачаўся за ракеты з тэрыторыі Беларусі

✔️ Эйсмант: Ніякіх выбачэнняў Прэзідэнт Беларусі Зяленскаму не прыносіў

✔️ Чыгуначнікі будуць паведамляць сілавікам пра замежнікаў і тых, хто фатаграфуе цягнікі

✔️ Над Беларуссю зноў лёталі як мінімум восем «шагэдаў»

✔️ З хакейных зборных Беларусі і Расеі могуць зняць санкцыі

✔️ Спартовыя санкцыі - адныя з самых балючых для рэжыму

✔️ «Хамас» зацвердзіў спіс з 34-х закладнікаў для вызвалення

✔️ Ільхам Аліеў патрабуе пакарання вінаватых у Расеі за крушэнне рэйсу «Азербайджанскіх авіяліній»

✔️ У Варшаве можа адбыцца пікет у падтрымку Канапацкай

✔️ Ганна Красуліна дала асабісты каментар наконт заявы Сяргея Падсасоннага пра дачыненне Офісу да выбару дырэкцыі каналу

✔️ У Віленскай катэдры знайшлі карону, у якой хавалі Барбару Радзівіл

#рэпрэсіі:

▪️ МУС абавязаў чыгуначнікаў паведамляць пра замежнікаў і тых, хто фатаграфуе цягнікі

▪️ У Беларусі за год было амаль 1,5 тысячы судоў наконт прызнання інфармацыі «экстрэмісцкаю»

Читать полностью…

Белсат

📝 Чыгуначнікі будуць паведамляць сілавікам пра замежнікаў і тых, хто фатаграфуе цягнікі

Супрацоўнікі беларускай чыгункі цяпер абавязаныя паведамляць у міліцыю пра людзей, якія фатаграфуюць ці здымаюць на відэа чыгуначныя шляхі, інфраструктуру, цягнікі.
Асобна МУС прапісвае неабходнасць інфармаваць «пра грамадзянаў іншых дзяржаваў, якія выклікаюць падазрэнне сваімі паводзінамі, у тым ліку тых, хто праяўляе цікавасць, звязаную з працай чыгуначнага транспарту».

Гэтыя патрабаванні вынікаюць з дакументу, які трапіў у распараджэнне Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі. Абавязак інфармавання ўводзіцца ў сувязі з блізкім правядзеннем «выбараў».

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Пагаворым пра расейскія беспілотнікі ў небе над Беларуссю

🔸Абмяркуем тэлефанаванне Лукашэнкі Зяленскаму

🔸Паглядзім на вынікі палітычнага пераследу ад праваабаронцаў

🔸Другі дзень актывізацыі ўкраінскага наступу ў Курскай вобласці Расеі. Сорак два баявых сутыкненні за содні - паведамляюць у Генштабе ЗСУ. Між тым у Данецкай вобласці сітуацыя для абаронцаў складаная

🔸Святар, які не змаўчаў падчас гвалту і беззаконня. Свой 50-гадовы юбілей адзначае сёння ксёндз Вячаслаў Барок

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/WIwhMYe4vQQ

Читать полностью…

Белсат

☝️ Спартовыя санкцыі аказаліся адным з самых балючых фактараў уздзеяння на беларускія ўлады

Гэтак лічыць кіраўнік Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін.

На яго думку, менавіта спорт можа стаць «прадметам палітычнага размену» пасля «выбараў» 26 студзеня.

Апейкін мяркуе, што памылка дэмакратычнага руху Беларусі - недаацэньванне спартыўных санкцый і выключэнне гэтага пытання з павесткі дня ў дыялогу з Еўракамісіяй і ЗША.

👉 Падрабязней

Читать полностью…

Белсат

😢 «Знявага да гісторыі ў паваенны час адгукаецца ў сучасных стратах беларускае спадчыны»

Многія гарады і вёскі Беларусі стаяць ужо тысячы гадоў. Аднак, нажаль, слядоў даўніны ў іх не знойдзеш – яны або зруйнаваныя, або прыхаваныя.

👉 Cайт «VEHA» з архіваў па ўсім свеце сабраў калекцыю здымкаў «Руіны Беларусі», каб апавесці пра страты нашай краіны.

Читать полностью…
Подписаться на канал