belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

☦️ Святлана Ціханоўская павіншавала праваслаўных беларусаў з Раством

Лідарка дэмсілаў Беларусі пажадала «кожнаму беларусу ў гэтыя святочныя дні быць побач са сваімі сем’ямі, захоўваць падтрымку адно аднаго»

Читать полностью…

Белсат

😮 «Аднойчы мяне абрабавала паліцыя ў «братэрскай» Венесуэле»

Беларус Аляксандар Гойшык за тры гады наведаў 51 краіну! Кажа, «нашыя» беларусы ёсць нават у Пакістане!

👉 Аляксандар распавёў «Белсату» пра самыя яскравыя і небяспечныя моманты падарожжа, улюбёныя краіны і далейшыя планы.

Читать полностью…

Белсат

◾️53 чалавекі загінулі ў выніку землятрусу ў Тыбеце

Пацярпелых не менш за 62 чалавекі.

Землятрус магнітудай 6,8 бала адбыўся ў павеце Тынгры. Ачаг залягаў на глыбіні каля дзесяці кіламетраў.

Пасля асноўнага землятрусу было зафіксавана яшчэ некалькі аўташокаў магнітудай да 4,4 бала. Падземныя штуршкі таксама адчуваліся ў суседніх Непале, Бутане і Індыі.

Читать полностью…

Белсат

🎄 Слухай сваё! Беларускія калядныя песні

Сабралі для вас шорт-ліст беларускіх калядных ды навагодніх песень сучасных беларускіх музыкаў.

❄️ Vinsent −Не заўжды

❄️ Ігар Варашкевіч ("Крама") і Apple Tea − З Новым Годам

❄️ Зьміцер Вайцюшкевіч − На Каляды

❄️ Зміцер Вайцюшкевіч & РСП − Валёначак святога Мікалая

❄️Зміцер Вайцюшкевіч − Калядка

❄️ В. Круглова, З. Вайцюшкевіч, А. Памідораў − Шчодры вечар, святы вечар

А калі гэтага будзе мала, то вось вам топ-10 беларускіх калядных спеваў🎤

#штопаслухаць

Читать полностью…

Белсат

У Віленскай катэдры знайшлі карону, у якой хавалі Барбару Радзівіл

Імаверна, каштоўнасці былі схаваныя ў катэдры ў 1939 годзе на пачатку Другой сусветнай вайны.

Сярод самых значных знаходак ‒ карона Барбары Радзівіл, жонкі вялікага князя літоўскага і польскага караля Жыгімонта Аўгуста. Разам з каронай знаходзіліся скіпетр, дзяржава (імперскі яблык), тры пярсцёнкі, ланцуг, якія належалі Барбары, і дзве шыльды з яе труны.

Пошук каштоўнасцяў вёўся з дапамогай эндаскапічнай камеры праз калодзежы, расколіны і пусткі. Інфармацыя пра тайнік базавалася на міжваенных і сучасных малюнках сутарэнняў ды сведчаннях відавочцаў.

Читать полностью…

Белсат

😡 35 тысяч долараў — гэткія прэміі Лукашэнка раздае сваім падначаленым

Атрымаў такі бонус да заробку і Іван Галаваты, які ў 2024-м кіраваў падсанкцыйным прадпрыемствам «Беларуськалій». Мужчына на працягу чатырох гадоў быў адказны за рэпрэсіі супраць шахцёраў.

Дарэчы, паводле ўладаў, сярэдні заробак у Беларусі складае $671 у месяц. Тыя, хто служыць Лукашэнку, атрымліваюць яшчэ і трошкі больш.

Читать полностью…

Белсат

📌 Ганна Красуліна: Офіс Святланы Ціханоўскай не меў дачынення да прызначэння дырэкцыі «Белсату»

Ганна Красуліна, прэс-сакратарка Святланы Ціханоўскай, дала асабісты каментар наконт заявы журналіста «Белсату» Сяргея Падсасоннага аб дачыненні Офісу да прызначэння дырэктароў каналу, якую ён зрабіў у сваім Facebook учора.

Офіс Святланы Ціханоўскай не меў дачынення ні да прызначэння Аляксея Дзікавіцкага у сакавіку 2024 году, ні Аліны Коўшык у лістападзе 2024 году кіраўнікамі Белсату. Гэта было рашэнне польскага тэлебачання, да якога фармальна належыць і Белсат. Гэтаксама мы ніколі не ўмешваліся ў пытанні ўнутранай ці рэдакцыйнай палітыкі Белсату, і не каментавалі унутраныя працэсы, незалежна ад таго, хто быў кіраўніком каналу.


Таксама з яе словаў, кіраўніцтва канала неаднаразова звярталася да іх з просьбамі аб падтрымцы «і пры кожнай магчымасці, мы рэагавалі, падымалі пытанні падтрымкі для Белсату, як на сустрэчы з прадстаўнкіамі польскага ўраду, так і парламенту.»

Читать полностью…

Белсат

🤦‍♀️ Давераная асабо Канапацкай выказаўся пра падзеі 2020-ага

Ілля Добратвор — актывіст БНФ, які доўгі час жыве ў Польшчы. Ён называе мірныя пратэсты памылкай, крытыкуе дэмсілы і кажа, што да яго звяртаюцца беларусы. Паслухаце!

Читать полностью…

Белсат

❓ Адкуль у дэмакратычных сілаў грошы

Большасць грошай застаецца ўнутры тых жа краінаў, што іх вылучаюць

«Дэмсілы на гэта ўплываць не могуць»

▶️ Больш падрабязна глядзіце ў праграме «Тыдзень»

Читать полностью…

Белсат

🤡 Эйсмант: У Колі Лукашэнкі ёсць асабісты кантакт Зяленскага

Прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант пракаментавала РБК заяву Зяленскага аб тым, што дыктатар прасіў у яго прабачэння.

З яе словаў, гэтая размова ўвогуле адбылася праз эмацыйную рэакцыю Колі Лукашэнкі, «у якога ў тэлефоне быў асабісты кантакт Зяленскага». А дыктатар увогуле абвінаваціў Зяленскага ў тым, што «менавіта яму па сканчэнні часу прыйдзецца больш, чым каму-небудзь адказваць за гібель людзей», бо канфлікт разгарэўся на «тэрыторыі Зяленскага».

«Менавіта таму наш прэзідэнт заклікаў сесці за стол перамоваў, што і было зроблена: тры раўнды перамоваў у Беларусі і затым Стамбул (...) Ніякіх выбачэнняў Прэзідэнт Беларусі Зяленскаму не прыносіў, з той простай прычыны, што прасіць прабачэння нам няма за што»

Читать полностью…

Белсат

📌 90 аўтобусаў у чарзе на Польшчу, а машыны чакаюць амаль трое содняў

Пасля святкавання Новага года беларусы масава сталі вяртацца ў Еўропу.

Вандроўцы распавялі «Белсату», што на пункце пропуску «Берасце» у бок Польшчы аўтобус перад беларускім шлагбаумам стаяў каля 9 гадзін, каб трапіць на праверку да памежнікаў.

Паводле суразмоўцаў і польскі бок працуе вельмі павольна. Пасля 9 гадзін чакання да беларускага пункта пропуску, трапіць да палякаў атрымалася толькі праз 7 гадзін.

Читать полностью…

Белсат

🎤 Хочаце заспяваць на Каляды па беларуску, але апроч Купалінкі нічога не ведаеце?

Мы выбралі найлепшыя беларускія народныя песні для навагодняга стала і зрабілі да іх субтытры, каб вы маглі заспяваць іх разам з нашымі цудоўнымі гасцямі.

Запрашаем на каляднае караоке з «Мова нанова»!

Читать полностью…

Белсат

🦚 Жыхары шматпавярховіка на вуліцы Паштовай у Барысаве ўбачылі ў сябе на акне паўліна

Яны апублікавалі фота ў Instagram, і гаспадары птушкі хутка знайшліся.

Мясцовыя медыя раней ужо расказвалі пра рэдкіх птушак у дамах мінакоў. Напрыклад адзін мясцовы жыхар разводзіць качак-мандарынак. А іншы трымае дома паўліна-альбіноса.

Читать полностью…

Белсат

❗️ «Хамас» зацвердзіў спіс з 34-х закладнікаў для вызвалення

The Times of Israel піша, што гаворка ідзе пра 23 жанчыны і 11 мужчынаў да 50 гадоў, якія, магчыма, знаходзяцца ў цяжкім стане.

Гэтых людзей могуць выпусціць пры дасягненні пагаднення аб спыненні агню з Ізраілем, паведаміў прадстаўнік руху агенцтву Reuters. Паводле яго, «Хамас» мае намер настойваць на поўным спыненні баявых дзеянняў, а не часовым рэжыме спынення агню.

Аднак Ізраіль сцвярджае, што «Хамас» спісу закладнікаў не падаў.

👉 25 снежня 2024 года «Хамас» абвінаваціў Ізраіль у вылучэнні новых умоў па вывадзе войскаў з сектара Газа, спыненні баявых дзеянняў і абмене палоннымі. У адказ Ізраіль заявіў, што менавіта рух ускладняе дасягненне ўгоды, адмаўляючыся ад раней прынятых дамоўленасцяў.

Читать полностью…

Белсат

😳 У Варшаве можа адбыцца пікет у падтрымку Канапацкай

Актывіст БНФ Ілля Дабратвор, які доўгі час жыве ў Польшчы, раней здзівіў усіх, што стане даверанай асобай кандыдаткі Канапацкай. Цяпер ёе анансаваў мітынгі ў ейную падтрымку за мяжой:

«Мы будзем праводзіць пікеты ў Варшаве, можа, з «нармальнымі» польскімі партыямі (напрыклад, з «Канфедэрацыяй») зробім пікет, каб звярнуць увагу да гэтай праблемы. Польскія улады першымі павінны «закінуць тый мяч» і зняць санкцыі, якія б’юць не па ўладзе, а па простым беларусам».

Чаму ён вырашыў падтрымліваць менавіта яе, як ацэньвае 2020-ы год і што кажа па дзейнасць сённяшніх дэмакратычных сілаў – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

🎄 Ці ёсць у праваслаўных Санта-Клаус? Што адказаць, калі каза кажа «Хрыстос нарадзіўся»?

Якое дачыненне да Раства мае Юлій Цэзар і што такое «галодная» і «шчодрая» куцця?

👉 Апавядаем цікавае пра Раство

Читать полностью…

Белсат

😡 Латвія адмовіла 137 беларусам ва ўездзе ў 2024-м

Усё гэта праз «пагрозу бяспецы»

Пасля пратэстаў 2020-га краіна пачала актыўна прымаць беларусаў, але з пачаткам расейскай агрэсіі ўмовы пагоршыліся.

У 2024 годзе ва ўездзе ў Латвію «па меркаваннях бяспекі» было адмоўлена 1 302 замежным грамадзянам. З іх 401 – грамадзянін Расеі, 377 – Малдовы, 306 – Украіны, 137 – Беларусі.

Тая ж сітуацыя склалася і ў Літве: прызнаць пагрозай нацыянальнай бяспекі беларусаў там могуць нават за тое, што чалавек працаваў у беларускім банку ці служыў аднойчы ў войску.

Читать полностью…

Белсат

💫 Са святам, шаноўныя!

Няхай гэты светлы дзень прынясе цеплыню і любоў у ваш дом. А мы пакуль сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Былы гендырэктар «Беларуськалію» атрымаў велізарную прэмію

Іван Галаваты, які кіраваў падсанкцыйным прадпрыемствам, атрымаў 121 тысячу рублёў бонусаў да заробку. З 2020-ага ён быў таксама адказны за рэпрэсіі супраць шахцёраў. Падрабязней пра яго чытайце па спасылцы (праз VPN).

🔺 Зяленскі: Лукашэнка прасіў прабачэння праз некалькі дзён пасля пачатку вайны

Прэзідэнт Украіны распавёў, як Лукашэнка выбачаўся перад ім у лютым 2022 года. Раптоўна, дыктатар нават прапанаваў ударыць па самой Беларусі. Пераказваем аповед Зяленскага (праз VPN).

🔺 Куды ўсё ж такі ідуць грошы Захаду для апазіцыі?

Паспрабавалі разабрацца, якія сумы паступаюць ад Еўразвязу і як яны размяркоўваюцца. Лік ідзе на сотні мільёнаў еўра. Чытайце падрабязнасці на старонцы праз VPN.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 6 студзеня

✔️ Куды ідуць грошы Захаду для апазіцыі?

✔️ Зяленскі заявіў, што Лукашэнка выбачаўся за ракеты з тэрыторыі Беларусі

✔️ Эйсмант: Ніякіх выбачэнняў Прэзідэнт Беларусі Зяленскаму не прыносіў

✔️ Чыгуначнікі будуць паведамляць сілавікам пра замежнікаў і тых, хто фатаграфуе цягнікі

✔️ Над Беларуссю зноў лёталі як мінімум восем «шагэдаў»

✔️ З хакейных зборных Беларусі і Расеі могуць зняць санкцыі

✔️ Спартовыя санкцыі - адныя з самых балючых для рэжыму

✔️ «Хамас» зацвердзіў спіс з 34-х закладнікаў для вызвалення

✔️ Ільхам Аліеў патрабуе пакарання вінаватых у Расеі за крушэнне рэйсу «Азербайджанскіх авіяліній»

✔️ У Варшаве можа адбыцца пікет у падтрымку Канапацкай

✔️ Ганна Красуліна дала асабісты каментар наконт заявы Сяргея Падсасоннага пра дачыненне Офісу да выбару дырэкцыі каналу

✔️ У Віленскай катэдры знайшлі карону, у якой хавалі Барбару Радзівіл

#рэпрэсіі:

▪️ МУС абавязаў чыгуначнікаў паведамляць пра замежнікаў і тых, хто фатаграфуе цягнікі

▪️ У Беларусі за год было амаль 1,5 тысячы судоў наконт прызнання інфармацыі «экстрэмісцкаю»

Читать полностью…

Белсат

📝 Чыгуначнікі будуць паведамляць сілавікам пра замежнікаў і тых, хто фатаграфуе цягнікі

Супрацоўнікі беларускай чыгункі цяпер абавязаныя паведамляць у міліцыю пра людзей, якія фатаграфуюць ці здымаюць на відэа чыгуначныя шляхі, інфраструктуру, цягнікі.
Асобна МУС прапісвае неабходнасць інфармаваць «пра грамадзянаў іншых дзяржаваў, якія выклікаюць падазрэнне сваімі паводзінамі, у тым ліку тых, хто праяўляе цікавасць, звязаную з працай чыгуначнага транспарту».

Гэтыя патрабаванні вынікаюць з дакументу, які трапіў у распараджэнне Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі. Абавязак інфармавання ўводзіцца ў сувязі з блізкім правядзеннем «выбараў».

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Пагаворым пра расейскія беспілотнікі ў небе над Беларуссю

🔸Абмяркуем тэлефанаванне Лукашэнкі Зяленскаму

🔸Паглядзім на вынікі палітычнага пераследу ад праваабаронцаў

🔸Другі дзень актывізацыі ўкраінскага наступу ў Курскай вобласці Расеі. Сорак два баявых сутыкненні за содні - паведамляюць у Генштабе ЗСУ. Між тым у Данецкай вобласці сітуацыя для абаронцаў складаная

🔸Святар, які не змаўчаў падчас гвалту і беззаконня. Свой 50-гадовы юбілей адзначае сёння ксёндз Вячаслаў Барок

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/WIwhMYe4vQQ

Читать полностью…

Белсат

☝️ Спартовыя санкцыі аказаліся адным з самых балючых фактараў уздзеяння на беларускія ўлады

Гэтак лічыць кіраўнік Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін.

На яго думку, менавіта спорт можа стаць «прадметам палітычнага размену» пасля «выбараў» 26 студзеня.

Апейкін мяркуе, што памылка дэмакратычнага руху Беларусі - недаацэньванне спартыўных санкцый і выключэнне гэтага пытання з павесткі дня ў дыялогу з Еўракамісіяй і ЗША.

👉 Падрабязней

Читать полностью…

Белсат

😢 «Знявага да гісторыі ў паваенны час адгукаецца ў сучасных стратах беларускае спадчыны»

Многія гарады і вёскі Беларусі стаяць ужо тысячы гадоў. Аднак, нажаль, слядоў даўніны ў іх не знойдзеш – яны або зруйнаваныя, або прыхаваныя.

👉 Cайт «VEHA» з архіваў па ўсім свеце сабраў калекцыю здымкаў «Руіны Беларусі», каб апавесці пра страты нашай краіны.

Читать полностью…

Белсат

📊 🤑 Менск таннейшы за Варшаву, але даражэйшы за Санкт-Пецярбург. Абноўлены глабальны рэйтынг самых дарагіх па кошту жыцця гарадоў

Эксперты аналізуюць кошт прадуктаў харчавання, рэстаранаў, арэнднай платы, пакупніцкую здольнасць насельніцтва

Рэйтынг узначалілі швейцарскія гарады - Цюрых, Лазана і Жэнева.

👉 Менск заняў на 283-е месца з 327 і апынуўся даражэйшым за расейскі Санкт-Пецярбург(285-е).


Для параўнання, Вільня — 165-е, а Варшава — 167-е.

📈 Рэйтынг складаецца штогод з дапамогай спецыяльнага індэкса, заснаванага на цэнах у Нью-Йорку (ён лічыцца адпраўной кропкай з індэксам 100%).

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Праваабаронцы: Летась рэжым засудзіў амаль 6 тысячаў беларусаў

✔️Зяленскі: У 2022-м Лукашэнка прасіў прабачэння за запуск ракетаў з беларускае тэрыторыі

✔️У Кітаі – новы выбліск небяспечнага віруса

✔️У ЗША ўручылі прэмію «Залаты глобус»

✔️Міністэрства гандлю распрацавала новую сістэму маніторынгу коштаў

✔️Пяцёра дзяцей пацярпелі ў аварыі ў Астравецкім раёне

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🤔 Папа Рымскі раскрытыкаваў манахіняў за «кіслыя» твары і любоў да плётак

Папа Францішак заклікаў сясцёр Саюза святой Кацярыны Сіенскай місіянерскай школы быць больш ветлівымі.

Паводле пантыфіка, суровыя «воцатныя» твары, адпужваюць людзей. А каб прыцягнуць насельніцтва да рэлігіі, сёстры павінны праяўляць прыязнасць.

😮 Таксама Папа Рымскі адзначыў праблему пляткарства сярод манахіняў. Пантыфік назваў плёткі атрутай і выказаў надзею на тое, што сёстры змогуць устрымацца ад іх.

Читать полностью…

Белсат

📌 Ільхам Аліеў патрабуе пакарання вінаватых у Расеі за крушэнне рэйсу «Азербайджанскіх авіяліній»

6 студзеня на сустрэчы з сем'ямі загінулых чальцоў экіпажа Ільхам Аліеў яшчэ раз падкрэсліў, што крушэнне самалёта адбылося праз вонкавае ўмяшанне.

«У Грозным была абвешчаная аперацыя "Ковёр", гэта значыць аперацыя закрыцця паветранай прасторы пасля таго, як самалёт быў збіты з зямлі. Гэта яшчэ раз паказвае, што тут ёсць пытанні вельмі сур'ёзнага складу злачынства... Калі існавала пагроза паветранай прасторы Расеі, пра гэта трэба было неадкладна паведаміць капітану самалёта»


Аліеў дадаў, што прыкладна за 10 дзён да катастрофы адбыўся падобны інцыдэнт недалёка ад Грознага. Тады самалёт таксама «Азербайджанскіх авіяліній» быў вымушаны вярнуцца напаўдарозе.

👉 Падрабязней

Читать полностью…

Белсат

🛡 Трызуб, Калюмны і Пагоня: як узніклі гербы?

Чаму ў шляхты ВКЛ былі ўласныя гербы і ці адрозніваліся ад гербаў рыцарства Заходняй Еўропы? Якую ролю тут адыгралі Вітаўт, Ягайла і Гарадзельская унія 1413 года?

👉 Глядзіце гісторыю беларускай геральдыкі ў новым выданні «Вусы Скарыны»

Читать полностью…

Белсат

🤔 Люк Тардзіф: вяртанне Расеі і Беларусі стаў бы добрай навіной для хакея і ўсяго свету

Прэзідэнт ІІХФ Люк Тардзіф заявіў, што вельмі чакае, калі Расея і Беларусь вярнуцца да міжнародную спартовую арэну.

«Мы хочам, каб яны вярнуліся як мага хутчэй.Гэта будзе азначаць, што вайна скончыцца (...) (Расеі) не хапае на любых спаборніцтвах. Але калі яны прыедуць занадта рана, гэта будзе дрэнна»

Читать полностью…

Белсат

Зяленскі распавёў, як Лукашэнка выбачаўся за ракеты з тэрыторыі Беларусі

Украінскі прэзідэнт расказаў амерыканскаму падкастару Лексу Фрыдману цікавыя падрабязнасці размовы з Лукашэнкам пасля пачатку расейскай агрэсіі:

«Ён прасіў прабачэння і казаў, што не вінаваты ў тым, што з тэрыторыі ягонай краіны запускаюць ракеты. Лукашэнка казаў: “Павер, Валодзя, гэта не я, гэта было без мяне”. Гэта Пуцін»

Паводле Зяленскага, самаабвешчаны прапанаваў яму ўдарыць у адказ па НПЗ:

«Я яму [Лукашэнку] сказаў, што ён такі ж забойца, а ён мне сказаў: «Зразумей, нельга ваяваць з рускімі». Кажу яму: «Як ты дапусціў?» Ён кажа: «Ну добра, стукні па НПЗ, ты ж ведаеш, як ён шмат для мяне значыць». Я яму кажу: «Што ты гаворыш?» — распавёў Зяленскі.

Читать полностью…
Подписаться на канал