💁🏻♂️ Чэргі на мяжы Еўразвязу і Беларусі «развярнуліся» ў адваротны бок
У 20-х чыслах снежня вялізныя заторы перад КПП на мяжы ўзніклі з боку Польшчы ды Літвы на ўезд у Беларусь. Цяпер, што лагічна, чэргі стаяць на выезд з Беларусі ў краіны Еўразвязу.
📍Чытайце па спасылцы, колькі легкавікоў і аўтобусаў сабралася на пунктах пропуску
🪐 Анонс ад астраномаў: што нам пакажа космас у новым годзе?
Доўга чакаць цікавых з'яваў не давядзецца: ужо ў найбліжэйшую ноч свайго максімуму дасягне метэорны паток Квадрантыды – адзін з самых моцных, які атакуе нашу планету.
🔍 Вось што яшчэ можна будзе паназіраць сёлета ў касмічных далечынях
👆Як беларусы абсмяялі часам вельмі няпростыя абставіны, з якімі даводзілася жыць у 2024 годзе?
Нягледзячы на дрэнныя падзеі 2024-га году, беларусы працягвалі жартаваць. Нарадзіўся мем «Далась тебе вот эта Польша», жартавалі з разумнай лядоўні ад «Атланту» і перайменавання ліцэю БДУ ў ліцэй імя Дзяржынскага.
Сабралі для вас найбольш смешныя жарты беларусаў за 2024 год, пачытайце!
Дабрыдзень, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔹Найлепшыя фільмы і міні-серыялы 202года, якія варта4 паглядзець
Калі наш топ калядных фільмаў вы ўжо паглядзелі, вось яшчэ адна падборка выдатных фільмаў і міні-серыялаў, якія выйшлі ў 2024 годзе.
🔹«У 2025-м Беларусь апынецца ў цэнтры сусветнай увагі»
Прагнозы на наступны год ад астролага, таролага і штучнага інтэлекту.
🔹«Не варта катаваць сябе дыетамі»
Як пазбыцца лішніх кілаграмаў пасля навагодняга абжорства?
#штопачытаць
🎧 «Хутка павінна пачацца»...
Міхал Анемпадыстаў напісаў гэты тэкст яшчэ ў 1996-м годзе. Ён не дажыў пару гадоў да моманту, калі сапраўды «пачалося»...
А вось ягоныя радкі не проста дажылі, але і атрымалі новае ўвасабленне ў выглядзе песні ад гурта Naka acoustic.
Паслухайце!
☝️Спыненне паставак расейскага газу выклікала калапс у Прыднястроўі
Фактычна рэгіён атрымліваў паліва бясплатна: забіраў з транзітнай трубы. Рахункі за спажытую там сыравіну «Газпром» выстаўляў Малдове. Пры гэтым самыя спажыўцы ў Прыднястроўі за газ спраўна плацілі – гэта істотная частка прыбытку мясцовага бюджэту.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Канапацкая апублікавала сваю перадвыбарчую праграму. Што ў ёй? Да «выбараў» – крыху больш за тры тыдні, але ў стужцы на той жа «Белце» – ніводнай навіны пра гэтую кампанію
🔸 Судзяць пяцярых былых сілавікоў, якія ў 2020 прасілі сваіх калег не быць жорсткімі
🔸 Памёр нядаўна асуджаны за «экстрэмізм» экс-дырэктар Гомельскага тэатра лялек Дзмітрый Гарэлік
🔸 Дзеці, чые бацькі прыцягваліся да адказнасці за нелаяльнасць уладам, могуць атрымліваць статус такіх, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы
🔸 Шэраг нападаў у ЗША: Новы Арлеан, Нью-Ёрк, Лас Вегас. Ці дзеянні тэрарыстаў скаардынаваныя? І каму могуць быць выгадныя напады?
🔸 Колькасць жыхароў Беларусі складае менш за 8,8 млн, вынікае з дакумента Камітэта дзяржкантролю, які апынуўся ў «Белпола»
🔸 Як прыйсці ў сябе пасля навагодніх застолляў?
🎅 Дзед Мароз прызямліўся ў Адэсе?
І нават працуе кіроўцам маршруткі. Не верыце? Самі паглядзіце 👆
🍴 Набор вагі пасля калядных святаў – праблема старая як свет
Ці магчыма неяк яе вырашыць без дыетаў? Насамрэч так, і ўсё прасцей чым вы думаеце.
📍Пачытайце, што раіць дыетолаг
💁🏻♂️ «Любимую не отдают». Версія-2025
«Кандыдат у прэзідэнты» Алег Гайдукевіч прэзентаваў свой перадвыбарчы плакат.
Нагадаем: гэта лідар ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі. Праўда, разуменне лібералізму і дэмакратыі ў яго досыць спецыфічнае.
💁🏻♂️ Урад РБ пашырыў крытэры для «сацыяльна небяспечнага становішча» дзіцяці
У Офісе Ціханоўскай такую захаду назвалі «культываваннем самацэнзуры», бо цяпер становішча дзіцяці могуць прызнаць небяспечным, калі бацькі, напрыклад, прыцягваліся да адказнасці за «распаўсюд экстрэмізму».
📍Чытайце па спасылцы, што яшчэ будзе ў абноўленай пастанове
▪️Ва ўзросце 63 гадоў памёр былы дырэктар Гомельскага тэатру лялек. Год таму яго судзілі за «распаўсюд экстрэмізму»
Неўзабаве пасля таго судовага працэсу, які адбыўся ў студзені 2024-га, Дзмітрый Гарэлік быў звольнены са сваёй пасады. Тэатрам лялек у Гомлі ён кіраваў з лета 1992-га года. За час кіравання Гарэліка тэатр неаднаразова станавіўся лаўрэатам разнастайных міжнародных фестываляў.
Пасля звальнення Гарэліка для тэатра так і не знайшлі новага дырэктара, месца дагэтуль застаецца вакантным.
💬 «Карты не бачаць Колю Лукашэнку "рыцарам жазла", так што прэзідэнтам ён не стане»
Сабралі ў адным матэрыяле прагнозы на 2025 год ад астролага, таролага ды штучнага інтэлекту. Каму з іх вы гатовыя паверыць найбольш? 🫠
🔍 Што яны прадракаюць на найбліжэйшыя 360 з лішнім дзён, чытайце па спасылцы
Каля гатэля Трампа выбухнуў пікап ад Tesla
Загінуў кіроўца, яшчэ сем чалавек былі параненыя. Унутры аўтамабіля былі выяўлены каністры з палівам і феерверкі, падключаныя да дэтанатараў.
Адбылося гэта ў Лас-Вегасе ля ўваходу ў гатэль Trump International. Машына, якая выбухнула, — выпушчаная ў 2023-м мадэль Cybertruck.
Ілан Маск ужо заявіў, што прычына выбуху пікапа не звязаная з няспраўнасцю электрамабіля.
Былых сілавікоў могуць пасадзіць на 12 гадоў за заклікі калегам не быць карнікамі
У жніўні 2020 года яны запісалі моцнае відэа, у якім звярнуліся да міліцыянераў на фоне гвалту супраць мірных пратэстаў. Мужчыны папрасілі дзейных сілавікоў не быць жорсткімі і зрабіць правільны выбар.
Цяпер за гэта ім пагражаюць вялікія тэрміны — да 12 гадоў турмы. Іх імёны (на фота Дзміцер Удовін, Віталь Папроцкі, Вячаслаў Ільіч, Андрэй Дарошка, Ігар Кісляк) — з'явіліся ў раскладзе судоў.
🇰🇷 Ахова прэзідэнта Паўднёвай Карэі не дае яго арыштаваць
Некалькі дзён таму акруговы суд Сеула выдаў ордар на арышт Юн Сок Ёля, які месяц таму раптоўна ўвёў у краіне ваеннае становішча (скасаванае пазней парламентам), а неўзабаве падвергнуўся за такі крок імпічменту.
Сёння ў рэзідэнцыю Юн Сок Ёля прыйшлі супрацоўнікі дзяржаўнага антыкаруцыйнага агенцтва з мэтаю арыштаваць яго, аднак служба аховы перашкодзіла ім. Паведамляецца, што нават узніклі сутычкі. Прадстаўнікі Юн Сок Ёля заяўляюць, што спробы арыштаваць прэзідэнта цяпер з'яўляюцца незаконнымі, бо яго справа ўсё яшчэ разглядаецца Канстытуцыйным судом.
📍Нецвярозага польскага жаўнера, які на Новы год учыніў страляніну на мяжы з Беларуссю, будуць судзіць
Маючы ў крыві каля 2 праміле алкаголю, ён паспрабаваў спыніць аўтамабіль, у якім ехаў мужчына са сваёй непаўнагадовай дачкою. З гэтай мэтаю салдат стрэліў у паветра, а пасля па машыне.
🔍 Чытайце падрабязней у нас на старонцы
BYSOL павялічвае выплаты для дапамогі палітвязням
«Год пачынаем добрымі навінамі! BYSOL падымае суму выплаты палітвязням і вызваленым да €1000»,
💥 #галоўнае за 2 студзеня
✔️Урад РБ пашырыў крытэры для «сацыяльна небяспечнага становішча» дзіцяці. Забраць дзіця ў бацькоў па палітычна абгрунтаваных прычынах стане прасцей
✔️Судовая эпапея вакол «цыбулевага плантатара» Ёрга Дорнаў працягваецца
✔️Спыненне паставак расейскага газу выклікала калапс у Прыднястроўі
✔️Гайдукевіч прэзентаваў свой перадвыбарчы плакат
✔️ЗСУ ўдарылі па адным з сёлаў на Куршчыне. Разбураны Дом культуры, у якім, як сцвярджае ўкраінскі бок, быў пункт камандавання расейскіх войскаў
✔️Колькасць загінулых у выніку тэракту ў Новым Арлеане вырасла да 15 чалавек
✔️Як вярнуцца ў форму пасля калядных застолляў?
✔️«Карты не бачаць Колю Лукашэнку "рыцарам жазла"». Астролаг, таролаг і штучны інтэлект зрабілі свае прагнозы на 2025-ты
#рэпрэсіі:
▫️Былых сілавікоў могуць пасадзіць на 12 гадоў за заклікі да калегаў не ўжываць гвалт супраць беларускага народу
▫️Памёр былы дырэктар Гомельскага тэатру лялек, звольнены з пасады пасля суду за «распаўсюд экстрэмізму»
🤔 Расейцы пачалі запускать дроны з пенапласту!
ЗСУ збілі адзін такой і паказваюць ноў-хаў расейскага ВПК. Паглядзіце!
💔 Былы купалавец распавёў як сядзеў на Акрэсціна
Тры камеры з розным кантынгентам і ўмовамі. Але самая жорсткая — дзе сядзяць «БЧБэшнікі». Паслухайце, як там было.
Цалкам выданне глядзіце ПА СПАСЫЛЦЫ
🎬 Сабралі для вас спіс класных фільмаў мінулага года (каб глядзець пад пледам і з каваю)
Пакладзіце побач каханага чалавека, ката ці сабачку, а потым пераходзьце па спасылцы і выбірайце кіношку для прагляду 🫠
Вечар адразу стане весялейшым ды прыемнейшым!
☝️ЗСУ нанеслі ўдар па Доме культуры ў Рыльскім раёне Куршчыны
Будынак у пасёлку Іванаўскае істотна разбураны. Побач з ім відаць вайсковыя аўтамабілі, аднак ці размяшчаліся ўнутры расейскія вайскоўцы – дакладна сказаць немагчыма.
Курскія паблікі паведамляюць, што акрамя Дому культуры (які быў галоўнай мэтаю ўдару) зачапіла таксама школу-інтэрнат, аддзяленне пошты, гандлёвы цэнтр і жылы дом.
💬 «Я б вельмі хацела дажыць да часу, калі Лукашэнка і вайна ва Украіне спыняць уплываць на нашую долю»
Украінскі партал sestry.eu паразмаўляў з Алінай Коўшык – галоўнаю рэдактаркаю нашага каналу, а ў мінулым – адной з міністарак Кабінету Святланы Ціханоўскай.
📍Друкуем вытрымку з вялікага інтэрв’ю, чытайце яе на нашай старонцы
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Ураганны вецер сёння і пахаладанне ад заўтра: прагнозы сіноптыкаў
🔻Суд над афіцэрамі: былых сілавікоў, што выступілі супраць гвалту ў дачыненні беларусаў, могуць пакараць вялікімі тэрмінамі
🔻«Эканамічны цуд» Лукашэнкі: адмоўнае сальда вонкавага гандлю за год вырасла больш чым на палову
🔻ДТЗ з удзелам 4-х аўтаў на Віцебшчыне
🔻Тэракты і страляніна ў першы дзень новага году: трагедыі ў ЗША і Чарнагорыі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📍Эпапея вакол Ёрга Дорнаў працягваецца: адвакат абскардзіў пастанову пракуратуры Ляйпцыгу
Раней пракуроры адмовіліся распачынаць расследаванне супраць дэпутата ад партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны», бо не знайшлі «дастатковых падставаў».
Ёрг Дорнаў – палітык і бізнесовец, які мае цыбульную ферму ў Беларусі. На ёй выкарыстоўвалі працу палітвязняў.
🔍 Падрабязней чытайце ў нас на старонцы
📍У ноч з 31 снежня на 1 студзеня з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна патрапіць каля 40 мігрантаў
Такую лічбу публікуе польская Straż Graniczna ў сваім акаўнце ў сацсетцы X.
🇪🇺 З новага года Балгарыя і Румынія канчаткова далучыліся да Шэнгенскай зоны – правяранняў на іхных межах болей не будзе
Гэта стала магчымым пасля таго, як у мінулым месяцы Балгарыя пагадзілася ўзмацніць ахову мяжы з Турцыяй. Пасля гэтага было знятае вета, якое раней накладала Аўстрыя.
📍Чытайце падрабязней на старонцы
Колькасць загінулых у выніку тэракту ў Новым Арлеане вырасла да 15 чалавек
Пра гэта паведамляе CNN са спасылкаю на свае крыніцы. Учора паведамлялася пра 10 ахвяраў гэтага нападу.
Нагадаем: у першы дзень 2025 года ў натоўп людзей на адной з вуліц Новага Арлеану ўляцеў пікап, якім кіраваў 42-гадовы Шамсуд Дын-Джабар з Тэхасу. Паведамлялася, што ў ягонай машыне знайшлі сцяг Ісламскай дзяржавы, хоць сам Дын-Джабар з 2007 па 2020 год служыў у амерыканскім войску.
У Чарнагорыі мужчына здзейсніў масавае забойства ў першы дзень 2025-га
Загінулі як мінімум 12 чалавек, у тым ліку двое дзяцей. Яшчэ чацвёра атрымалі раненні. Сам злачынца скончыў жыццё самагубствам.
Паводле следчых, Ацо Марцінавіч забіў чатырох чалавек у бары ў цэнтры горада Цетын, а затым іншых людзей у розных раёнах горада. Сярод ахвяр ёсць чальцы ягонай сям’і.
На думку мясцовай паліцыі, прычынай страляніны стаў звычайны бытавы канфлікт.