Славу Камісаранку завочна асудзілі да 6 гадоў калоніі
Камісаранку абвінавачвалі ў «паклёпе на Лукашэнку», «абразе Лукашэнкі». А таксама «распальванні варожасці».
Ягоную справу разглядала суддзя Анастасія Папко ў Менскім гарадскім судзе.
#рэпрэсіі
📌 Паўлу Севярынцу - 48
Чарговы дзень народзінаў палітык сустракае, нажаль, за кратамі.
Севярынца затрымалі за два месяцы да пратэстаў - 7 чэрвеня 2020-ага. Яго асудзілі на 7 гадоў узмоцненага рэжыму.
У зняволенні Павел атрымаў праблемы са здароўем. Нягледзячы на гэты, яго перавялі на турэмны рэжым.
🤔 Карэйская дорама працягваецца...Паліцыя краіны звярнулася ў суд за ордарам на арышт прэзідэнта
30 снежня следчая група звярнулася ў Сеульскі суд за ордарам на арышт Прэзідэнта Рэспублікі Карэя Юн Сок Ёля.
29 снежня Юн Сок трэці раз не з'явіўся на допыт ва ўпраўленне антыкарупцыйных расследаванняў у дачыненні да высокапастаўленых службоўцаў. У адпаведнасці з юрыдычнай практыкай, трэцяя позва лічыцца апошняй перад падачай заявы на ордар на арышт.
Увечары 3 снежня Юн Сок Ёль увёў ваеннае становішча. 14 снежня парламент Рэспублікі Карэя абвясціў прэзідэнту імпічмент, у выніку чаго яго паўнамоцтвы былі прыпыненыя. Цяпер Канстытуцыйны суд павінен або пацвердзіць рашэнне дэпутатаў або аднавіць Юн Сока на пасадзе.
◾️Памёр былы прэзідэнт ЗША і нобэлеўскі лаўрэат Джымі Картэр
39-ты прэзідэнт ЗША Картэр пайшоў з жыцця ва ўзросце 100 гадоў. Такім чынам, ён пражыў больш за ўсіх прэзідэнтаў ЗША.
Картэр стаў прэзідэнтам у 1977 годзе. Падчас свайго прэзідэнцтва Джымі Картэр правёў амністыю для ўкланістаў ад вайны ў В'етнаме, таксама ён уключыў у сваю адміністрацыю прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў і жанчын.
Картэр актыўна займаўся дабрачыннасцю і міратворчасцю. У 2002 годзе ён атрымаў нобэлеўскую прэмію міру.
💥 #галоўнае за 29 снежня
✔️Авіякатастрофа ў Паўднёвай Карэі: праз няспраўнасць шасі самалёт на пасадцы ўляцеў у бетонны плот і загарэўся. Загінулі амаль усе, хто быў на борце
✔️Яшчэ два авіяцыйныя інцыдэнты (гэтым разам з хэпі-эндам) адбыліся за мінулыя содні ў Нарвегіі ды Канадзе
✔️У Грузіі заступіў на пасаду новы прэзідэнт. Былая прэзідэнтка Саламэ Зурабішвілі добраахвотна пакінула сваю рэзідэнцыю
✔️Рэжым Лукашэнкі, магчыма, пастаўляе зброю паўстанцам у Лівію
✔️Падбіваем з Кныровічам і Ко эканамічныя вынікі года
✔️«BYSOL» падлічыў, колькі збораў на дапамогу людзям было праведзена за год і якія сумы былі сабраныя
✔️Азербайджанскі эксперт прагназуе, як будуць развівацца адносіны РФ і Азербайджану пасля інцыдэнту са збіццём самалёта. Эксклюзіўны каментар
✔️У менскіх школах забаранілі Санта-Клаўса
✔️Вялікая размова з Дзмітрыем Нікановічам – спеваком і былым выкладчыкам журфаку БДУ, які нават у 2022-м заставаўся сумленным са студэнтамі
🤔 Уладальнік расейскай турфірмы, якая арганізоўвала туры для геяў, знойдзены мёртвым у следчым ізалятары
Андрэй Котаў быў затрыманы каля месяца таму. Афіцыйная версія, якую паведаміў адвакат – самагубства.
📍Чытайце на старонцы, што яшчэ вядома пра ўсю гэтую гісторыю
⭕️СТРЫМ! Нядзельнае вечаровае шоу «Тыдзень»
У сённяшнім святочным выданні:
✔️Падводзім палітычныя і эканамічныя вынікі года
✔️Вынікі года для прапагандыстаў і дэмсілаў
✔️Віншаванні і асабістыя падсумаванні года ад Фёдара Паўлючэнкі, Аляксандра Івуліна і Уладзіміра Жыгара, а таксама ад каманды «Тыдня»
Далучайцеся да нашага эфіру!
https://www.youtube.com/watch?v=FphOzbIcAxM
🕷Павук, седзячы ў гэтай сваёй Літве, зусім адарваўся ад рэаліяў жыцця на радзіме
Яму стала цікава, ці стала жыццё ў Беларусі лепшым за апошні год, і, каб праясніць пытанне, ён патэлефанаваў прадстаўнікам найбольш патрыятычнага і сумленнага класу грамадства, якія дакладна не схлусяць!
📞 Што атрымалася з гэтай размовы, слухайце (і глядзіце) ў свежым выданні «Шухер Шоу» на канале «Белсат LIFE»
☝️«BYSOL» падлічыў, колькі збораў на дапамогу людзям было праведзена за год і якія сумы былі сабраныя
«Усе грошы трапілі адрасатам, фонд не бярэ ніякіх правізіяў або адсоткаў ад дапамогі», – заявілі ў фондзе.
🔍 Глядзіце статыстыку ў нас на старонцы
🎄 Святочнай дабрыні пост: у гарадзенскай больніцы незвычайна павіншавалі дзетак
Паглядзіце, што там адбывалася!
🇦🇿 Прэзідэнт Азербайджану зрабіў публічную заяву пра тое, што самалёт AZAL быў абстраляны з зямлі
Ён таксама ўпікнуў расейскаму кіраўніцтву за тое, што «першыя тры дні мы не чулі ад РФ нічога, акрамя версіяў, поўных трызнення».
📍Больш падрабязнасцей чытайце па спасылцы
😨 У сталіцы Нарвегіі Осла самалёт галандскай кампаніі KLM выкаціўся на траву пасля аварыйнай пасадкі
Пілоты былі вымушаныя пасадзіць лайнер адразу пасля ўзлёту праз няспраўнасці ў гідраўлічнай сістэме. Падчас пасадкі самалёт выкаціўся за межы паласы і спыніўся на траве (хутчэй за ўсё, гэта адбылося праз вялікую вагу нявыпрацаванага паліва).
☝️Гэта ўжо трэці авіяінцыдэнт, пра які стала вядома за апошнія содні. Таксама цягам апошніх гадзінаў пасля пасадкі загарэўся лайнер Air Canada (пацярпелых не было) і разбіўся «Боінг» кампаніі Jeju Air у Паўднёвай Карэі (загінулі амаль дзве сотні чалавек).
Раней на гэтым тыдні катастрофу пацярпеў азербайджанскі самалёт, што ляцеў з Баку ў Грозны. Над Чачэніяй яго выпадкова збілі сродкі расейскай супрацьпаветранай абароны.
❤️🩹 Дзякуючы гэтым гісторыям мы захавалі веру ў дабрыню ў 2024 годзе
Паглядзіце самыя кранальныя гісторыі, у якіх людзі дапамагалі жывёлінам, жывёліны – іншым жывёлінам і людзі – адно аднаму.
✍️ Выбіраем словы года-2024
Шмат якія краіны, рэдакцыі ці калектывы знаных слоўнікаў абвяшчаюць у снежні слова года – як сімвал калектыўнага настрою людзей. Якія словы мы вымаўлялі, пісалі ці ўпершыню пачулі ў годзе, які адыходзіць?
📍Чытайце матэрыял па спасылцы
☝️Яшчэ адно здарэнне з пасажырскім самалётам адбылося сёння ў Канадзе
Лайнер кампаніі Air Canada падчас прызямлення ў аэрапорце гораду Галіфакс нахіліўся на левы бок і ўдарыўся крылом аб узлётна-пасадачную паласу. У выніку гэтага адбылося загаранне. Прычынаю інцыдэнта, папярэдне, сталі праблемы з шасі.
На шчасце, усіх пасажыраў і чальцоў экіпажу ўдалося хутка эвакуяваць.
📌 «Няма зараз ніякіх перадумоваў да заканчэння вайны або нейкай яе фазы»
Гэткую заяву зрабіў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.
Паводле Пяскова, на 30 снежня ў графіку Пуціна не прызначана ніякіх міжнародных кантактаў. Але пры гэтым спецборт, які звычайна перавозіць найвышэйшых кіраўнікоў РФ, на два дні лятаў у Вашынгтон.
Заява была зробленая на фоне заявы ўкраінскага журналіста Дзмітрыя Гардона, які сцвярджаў, што 30 снежня адбудзецца падзея, якая прывядзе да заканчэння гарачай фазы вайны.
😢 Талібан пазбавіў жанчын нават вокнаў у памяшканнях , якімі яны карыстаюцца
На думку лідара ісламістаў, назіранне за імі можа прывесці да непрыстойнасцяў.
Калі ж вокны ўжо існуюць у памяшканні, іх трэба будзе зачыніць, або гаспадар павінен пабудаваць сцяну ці іншым спосабам загарадзіць акно, «каб не дастаўляць нязручнасцяў суседзям».
«Назіранне за жанчынамі, якія працуюць на кухнях, у дварах або набіраючымі ваду з калодзежаў, можа прывесці да непрыстойных дзеянняў»
🔺Чорныя скрыні з азербайджанскага самалёта, які разбіўся каля Актау, перададуць у Бразілію для аналізу
Гэта, на думку ўладаў Казахстана, дазволіць зрабіць больш дакладны аналіз самапісцаў, бо Бразілія з’яўляецца краінай – вытворцай самалёта Embraer 190.
«Казахстан, будучы членам ІКАО з 1992 года, строга выконвае міжнародныя стандарты, прадугледжаныя Дадаткам 13 Чыкагскай канвенцыі. Згодна з гэтым дакументам, дзяржава, якая праводзіць расследаванне, нясе адказнасць за счытванне дадзеных чорных скрынь і выбар краіны для выканання гэтай задачы. Працэс знаходзіцца пад асабістым кантролем Такаева»,
Дабрыдзень, сябры!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць. Пачытайце!
🔸Каму Аляксандр Кныровіч уручыў бы антыпрэмію за эканамічныя дасягненні
Сёлета быццам выходзім на запланаваную ўрадам і Нацбанкам інфляцыю 5,5–6 %. Але стрыманая рэгуляваннем коштаў адкладзеная інфляцыя, як тая змяя, перапаўзе ў наступны год.
🔸Азербайджанскі эксперт: Крамлю не ўдасца пазбегнуць адказнасці за збіты самалёт
Як зменяцца стасункі Баку і Масквы пасля таго, як прэзідэнт Азербайджану Ільхам Аліеў публічна абвінаваціў Расею ў збіцці азербайджанскага самалёта?
🔸Медыі: Беларусь пастаўляе ў Лівію загадкавыя грузы, магчыма, зброю паўстанцам
З лістапада з Беларусі ў Лівію па дзіўным маршруце лятаюць грузавыя самалёты прыватнай кампаніі, якая трапіла пад санкцыі ЗША за дапамогу ПВК Вагнэра.
#штопачытаць
🔍 З Беларусі ў Лівію цягам апошняга месяца лётаюць грузавыя самалёты. Што яны перавозяць?
Ёсць версія, што такім чынам дастаўляецца зброя для тамтэйшых паўстанцаў, якіх падтрымлівае Крэмль.
📍Болей інфармацыі на нашай старонцы
💬 «Гэты штучна створаны шлях міграцыі будзе закрыты наступным летам, я спадзяюся і веру ў гэта»
Намеснік міністра міграцыі Польшчы расказаў, што ўжо праз паўгода ўсе неабходныя ўмацаванні на ўсходняй мяжы краіны будуць гатовыя канчаткова.
👀 Чытайце болей на нашым сайце
💬 «Каб не было пытанняў, трэба было на самым пачатку прызнаць віну. Гэтага не адбылося»
Дырэктар Цэнтру даследаванняў Паўднёвага Каўказу Фархад Мэмэдаў даў экслюзіўны каментар «Белсату», у якім расказаў, як зменяцца адносіны афіцыйнага Баку з афіцыйнай Масквой пасля публічных абвінавачванняў у збіцці самалёта AZAL з боку Ільхама Аліева.
🔍 Чытайце меркаванне эксперта на нашым сайце
📢 Адпачылі ад навінаў на выходных, а цяпер хочаце зноў вярнуцца ў павестку?
У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
💬 «Нават у 2022 годзе я яшчэ ў адкрытую размаўляў са студэнтамі. Мы разважалі, чаму ў некаторых СМІ вайна называецца "спецаперацыяй"»
Спявак і былы выкладчык журфаку БДУ Дзмітрый Нікановіч – чалавек, з якім можна весці размовы на безліч тэмаў, і гэта заўсёды будзе цікава.
Наш карэспандэнт Зміцер Міраш скарыстаўся такой магчымасцю.
👀 Што з гэтага атрымалася – чытайце па спасылцы
📉 Падбіваем з Кныровічам і Ко эканамічныя вынікі года
За што і каму вядоўца нашай праграмы «Атма$фера» ўручыў бы антыпрэмію «Залатая морквіна» (за сумнеўныя эканамічныя дасягненні)?
👀 Даведаецеся па спасылцы
🎅🏼 У сталічныя школы разаслалі распараджэнне не выкарыстоўваць падчас калядных святкаванняў вобраз Санта-Клаўса
Ёсць і плюс: у гэтым жа дакуменце просяць «рабіць акцэнт на беларускія традыцыі».
📍Чытайце на старонцы
🎬 Прэм'ера на «Белсат DOC» – дакументальны фільм Вольгі Воранавай «Тры жыцці»
Пасля расейскага поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну шмат беларусаў палічылі сваім абавязкам далучыцца да ліку добраахвотнікаў, што бароняць гэтую краіну са зброяй у руках.
Многія з іх заплацілі за гэта непамерна высокі кошт, аддаўшы свае жыцці. Такіх беларусаў ужо больш за 40.
🕯Героі гэтага фільму – тры загінулыя беларускія хлопцы: Павел (Волат) Суслаў, Іван (Брэст) Марчук, Васіль (Сябро) Парфянкоў. Успамінамі пра герояў дзеляцца ўдовы, сваякі, сябры і калегі.
🔹У Сірыі ўсё яшчэ застаюцца ўзброеныя прыхільнікі Асада
Яны хаваюцца на паўночным захадзе краіны, а некаторыя аказваюць супраціў новым уладам.
📍Чытайце больш падрабязна на нашым сайце
🇬🇪 Падчас інаўгурацыі новага грузінскага прэзідэнта пад будынак парламенту прыйшлі пратэстоўцы
Некаторыя з іх трымалі ў руках чырвоныя карткі. Гэта адсылка да таго, што раней Міхаіл Кавелашвілі, абраны ў якасці прэзідэнта кіруючай партыяй «Грузінская мара», быў футбалістам. Чырвоная картка ў футболе азначае выдаленне з поля.
📷 Відэа і фота: «Эхо Кавказа»
🇬🇪 «Я сыходжу адсюль і нясу з сабою легітымнасць»
Прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі пакінула прэзідэнцкі палац. Тэрмін дзеяння ейных паўнамоцтваў сканчваецца сёння. Пасля гэтага яна выступіла перад сваімі прыхільнікамі.
Ад сённяшняга дня на пасаду прэзідэнта заступіў Міхаіл Кавелашвілі, які быў абраны кіруючай партыяй «Грузінская мара».
Раней Зурабішвілі заяўляла, што не пакіне сваю пасаду, а ў «Грузінскай мары» ў такім выпадку пагражалі ёй крымінальным пераследам.
📹 Відэа: «Эхо Кавказа»