belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

😳 У Варшаве можа адбыцца пікет у падтрымку Канапацкай

Актывіст БНФ Ілля Дабратвор, які доўгі час жыве ў Польшчы, раней здзівіў усіх, што стане даверанай асобай кандыдаткі Канапацкай. Цяпер ёе анансаваў мітынгі ў ейную падтрымку за мяжой:

«Мы будзем праводзіць пікеты ў Варшаве, можа, з «нармальнымі» польскімі партыямі (напрыклад, з «Канфедэрацыяй») зробім пікет, каб звярнуць увагу да гэтай праблемы. Польскія улады першымі павінны «закінуць тый мяч» і зняць санкцыі, якія б’юць не па ўладзе, а па простым беларусам».

Чаму ён вырашыў падтрымліваць менавіта яе, як ацэньвае 2020-ы год і што кажа па дзейнасць сённяшніх дэмакратычных сілаў – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

Куды ўсё ж такі ідуць грошы Захада для апазіцыі?

2024-ы скончыўся гарачымі спрэчкамі пра сродкі, прызначаныя на падтрымку беларусаў. Высветлілася, што значная іх частка ідзе на беларускі бізнес за мяжой. А колькі тады застаецца палітвязням?

Белсат паспрабаваў разабрацца, пра якія сумы ідзе гаворка і хто ўвогуле кантралюе гэтыя фінансавыя патокі? Пачытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 5 студзеня

✔️ Беларусы ў два разы часцей пачалі бываць у Тайландзе

✔️ Падаць заяўку на нямецкую візу цяпер можна онлайн

✔️ Беларусы заклікаюць улады Літвы расследаваць антыбеларускія нападкі

✔️ 921 год з дня народзінаў Еўфрасінні Полацкай

✔️ У Кітаі - зноў ўспышка вірусу, які паражае дыхальныя шляхі

✔️ Беларусы за дапамогай ШІ стварылі нейрамадэль агучкі на беларускай мове

✔️ У Джэка Нікалсана ўдома вісіць карціна Хаіма Суціна

✔️ Беларус усталяваў рэкорд у скоках з парашутам у тэхніцы HALO

✔️ Журналіст Сяргей Падсасонны ўслед за Ігарам Кулеем пакідае Белсат

#рэпрэсіі:

▪️ Мінулы год выдаўся яшчэ больш рэпрэсіўным, чым два папярэднія

▪️ Беларускага вайскоўца судзяць за знявагу Лукашэнкі

Читать полностью…

Белсат

🤦‍♀️ Жанчын заблюрылі на фотаздымках з сустрэчы з новым кіраўніком Сірыі

Навінавыя каналы Сірыі, блізкія да новых уладаў, апублікавалі фота візіту кіраўніцы МЗС Германіі Анналены Бэрбак. Палітык на іх зарэтушаваная.

Пры гэтым яе французскі калега застаўся без рэтушы, як і іншыя мужчыны на здымках.

🥴 Таксама новы кіраўнік Сірыі адмовіўся паціснуць руку Бэрбок. Верагодна праз тое, што яна жанчына.

Дарэчы заблюраныя апынуліся і іншыя жанчыны, якія прысутнічалі на гэтай сустрэчы. Меркавана, гэта перакладчыцы.

Читать полностью…

Белсат

📸 Пажар на самым буйным у свеце рынку сэканд-хэнду ў Гане, абмен ваеннапалоннымі паміж Расеяй і Украінаю

Тыдзень у фотаздымках.

Читать полностью…

Белсат

🏖 Турыстычны паток беларусаў у Тайланд у 2024 годзе падвоіўся

Як паведамляе Рэспубліканскі саюз турыстычнай індустрыі ў сваіх сацсетках, «сёлета з Беларусі ў Тайланд адправіліся 20 654 турысты. Для параўнання, у 2023 годзе іх было ўсяго 9 008».

☝️ Эксперты мяркуюць, што такі ўсплёск папулярнасці Тайланду сярод беларусаў звязаны са спрашчэннем візавага рэжыму ў ліпені мінулага года, калі тайскія ўлады дазволілі афармляць візу ўжо па прылёце ў аэрапорт.

Читать полностью…

Белсат

❤️ Добрыя навіны тыдня

Часам падаецца, што мы жывем у нейкім звар’яцелым свеце, дзе кіруюць толькі прага грошай і ўлады. Сярод навакольнага зла можна не заўважыць, што здараецца і нешта добрае. Каб вы не прапусцілі, мы зрабілі невялікую падборку:

✨ BYSOL павялічвае выплаты для дапамогі палітвязням

✨ Для музыкаў, што з’ехалі з Расеі і Беларусі праз цэнзуру і палітычны ціск створаны лэйбл

✨ Украіна вярнула з расейскага палону 189 чалавек

✨ У Сейме Літвы стварылі дэпутацкую групу «За дэмакратычную Беларусь»

✨ Гісторык-энтузіяст распавёў, што знакамітае сметанковае піва з «Гары Потара» мае беларускія карані

✨ У гарадзенскай больніцы зладзілі добрую святочную акцыю

✨ У Берасці і Менску, вулічныя шыльды будуць толькі па-беларуску. У астатніх абласных цэнтрах іх таксама паболее, абяцае моўны праваабаронца Ігар Случак

✨ Беларусы стварылі нейрамадэль агучкі на беларускай мове

✨ Прыгадалі гісторыі, дзякуючы якім мы летась захавалі веру ў дабрыню, а таксама з чаго беларусы кпілі ды смяяліся ў 2024-м

✨ Дзед-Барадзед вярнуўся! Вядомую калыханку ў нашым навагоднім канцэрце заспяваў Маляваныч

Рэсурс «Клік» распрацаваў інтэрнэт-платформу для пошуку навінак беларускай музыкі

Читать полностью…

Белсат

📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?

У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.

Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia

#галоўнае

Читать полностью…

Белсат

🧐Як думаеце, колькі грошаў можна адкласці за 1,5 года, калі збіраць капейкі?

Такі эксперымент правяла сямейная пара з Беларусі. Вось, колькі ім удалося заашчадзіць.

Читать полностью…

Белсат

🤡 «Давай памолімся, каб Бацька стаў вечным прэзідэнтам!»

Андрэя Павука змусілі маліцца за Лукашэнку.

Глядзіце самы хіба рэлігійны выпуск «Шухер-шоу» 🫣

Читать полностью…

Белсат

😧 У Кітаі - зноў ўспышка вірусу, які паражае дыхальныя шляхі

Расце колькасць хворых сярод дзяцей да 14 гадоў.

Што адбываецца, глядзіце ў нашым відэа.

Ці хвалявацца беларусам ды як на небяспеку рэагуюць у Кітаі, чытайце на нашай старонцы (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

☝️ Беларусы заклікаюць улады Літвы расследаваць антыбеларускія нападкі

Беларуская супольнасць звярнулася да літоўскіх уладаў з просьбай прыцягнуць да адказнасці тых, хто здзяйсняе напады супраць беларусаў у Літве

Нагадаем, у ліпені 2024 года невядомы разбіў шыбы ў краме «Kropka» і напісаў па-літоўску «Вяртайцеся дадому, беларускія свінні»... Былі і іншыя напады.

Читать полностью…

Белсат

👆Падаць заяўку на нямецкую візу цяпер можна анлайн

Анлайн-заяўкі на візы прымаюць ад грамадзян 167 краін, у тым ліку ад беларусаў. Даступныя шэнгенскія, працоўныя, студэнцкія і іншыя тыпы візаў.

Партал консульскіх паслуг прапануе ўсё ж прыйсці ў прадстаўніцтва Нямеччыны, каб праверыць, ці дакладна запоўненая заява, аднак гэта не абавязкова. Прыйсці самому ў прадстаўніцтва Нямеччыны прыйдзецца, каб даць біяметрычныя дадзеныя.

Міністр замежных спраў Нямеччыны Аналена Бербок патлумачыла, што такое рашэнне было прынята ў першую чаргу для таго, каб прыцягнуць у краіну кваліфікаваныя працоўныя кадры.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 4 студзеня

✔️Злітыя дакументы: як Дзяржкантроль Лукашэнкі жэстачайшэ правярае лясгасы і транспантнікаў

✔️Уначы ў беларускае неба патрапілі 8 беспілотнікаў. Гэтым разам авіяцыю не ўздымалі

✔️Улады Грузіі дэпартуюць дзясяткі замежнікаў, якія бралі ўдзел у пратэстах

✔️У польскай памежнай службе паведамілі, колькі сумарна мігрантаў штурмавалі мяжу за мінулы год

✔️Беларус ехаў у Літву з сімволікай савецкіх дэсантнікаў у аўтамабілі. Вось што было далей

✔️Што здарыцца з беларускай эканомікай, куды прывядуць планету геапалітычныя гульні, ці не ператворыць штучны інтэлект нас у сваіх рабоў? Чарговая порцыя прагнозаў на 2025-ты ад нашых экспертаў

✔️У Расеі падарвалі афіцэра, які можа быць датычны да ракетнага ўдару па сялу на Харкаўшчыне ўвосень 2023-га

✔️Міністэрства працы і сацыяльнай абароны змякчыла ўмовы выкарыстання сямейнага капіталу

✔️Беларусы цяпер змогуць падаць заяўку на нямецкую візу анлайн

✔️Іспанская турыстка памерла ў Тайландзе пасля таго, як слон параніў яе біўнем

Читать полностью…

Белсат

😲 Вось што атрымліваецца, калі мастацтва сустракаецца з канцэнтрацыяй

Галандская мастачка ўмее ствараць некалькі карцін адначасова.

Як ёй гэта ўдаецца? Паказваем у нашым відэа!

Читать полностью…

Белсат

Зяленскі распавёў, як Лукашэнка выбачаўся за ракеты з тэрыторыі Беларусі

Украінскі прэзідэнт расказаў амерыканскаму падкастару Лексу Фрыдману цікавыя падрабязнасці размовы з Лукашэнкам пасля пачатку расейскай агрэсіі:

«Ён прасіў прабачэння і казаў, што не вінаваты ў тым, што з тэрыторыі ягонай краіны запускаюць ракеты. Лукашэнка казаў: “Павер, Валодзя, гэта не я, гэта было без мяне”. Гэта Пуцін»

Паводле Зяленскага, самаабвешчаны прапанаваў яму ўдарыць у адказ па НПЗ:

«Я яму [Лукашэнку] сказаў, што ён такі ж забойца, а ён мне сказаў: «Зразумей, нельга ваяваць з рускімі». Кажу яму: «Як ты дапусціў?» Ён кажа: «Ну добра, стукні па НПЗ, ты ж ведаеш, як ён шмат для мяне значыць». Я яму кажу: «Што ты гаворыш?» — распавёў Зяленскі.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Давераная асоба Канапацкай адказала на пытанні «Белсату»

Чаму актывіст БНФ Ілля Дабратвор, які жыве за мяжой, прапанаваў дапамогу менавіта Канапацкай на «выбарах», як ацэньвае падзеі 2020 года і што плануе рабіць у Варшаве дзеля падтрымкі сваёй кандыдаткі, чытайце на старонцы праз VPN.

🔺 Карціна Хаіма Суціна знайшлася ў доме вядомага амерыканскага актора

Пакуль знакаміты твор «Ева» знаходзіцца ў Беларусі, іншы — «Жанчына са скрыжаванымі рукамі» — аказваецца, належыць амерыканцу, фільмы якога вы дакладна глядзелі. Хто гэта — даведайцеся па спасылцы (праз VPN).

🔺 У адной з найвялікшых жанчын нашай гісторыі ўчора быў дзень народзінаў

Гаворка ідзе пра Еўфрасінню Полацкую, якая сваімі дзеяннямі апярэдзіла час на некалькі стагоддзяў. Давайце ўзгарадем, колькі яна зрабіла для нашай зямлі.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

«Зрабіць выгляд, што нічога не адбылося і змаўчаць, я не магу». Журналіст Сяргей Падсасонны пакідае Белсат

Ён развітаўся з гледачамі ў жывым эфіры праграмы «Тыдзень»

Читать полностью…

Белсат

💥 СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоу «Тыдзень»

У сённяшнім выданні:

🔸Палічым грошы для дэмсілаў. Як ЕЗ і ЗША размяркоўваюць фінансавую дапамогу, як выглядае механізм яе атрымання беларускімі арганізацыямі, ды хто ж мае рацыю ў спрэчцы Латушкі і Ягорава

🔸Паглядзім закрытыя справаздачы мінздароўя па смерцях падчас ковіда. Спойлер: нават тут хлусня і фальшаванне

🔸Абмяркуем старшынства Польшчы ў ЕЗ. На што можа ўплываць Варшава і чаго чакаць ад яе Менску

🔸Перспектывы на новы год. Чаго чакаць ад яго беларусам

🔸Аб'ехаў увесь свет і завітаў да нас. Пагаворым з прайдзісветам Аляксандрам Гойшыкам

Далучайцеся да нашага эфіру! 🔽

https://www.youtube.com/live/dQa6nDpjKqk

Читать полностью…

Белсат

😢 Памёр вослік, як быў прататыпам Восліка з мутфільму Шрэк

Правобразам для смешнага сябра Шрэка была сапраўдная жывёліна з Каліфорніі. Якім быў вослік Пэры і як натхніў стваральнікаў мультфільму, глядзіце ў нашым відэа!

Читать полностью…

Белсат

💪 Беларус усталяваў рэкорд у скоках з парашутам у тэхніцы HALO

Юрый Коцур скокнуў з вышыні 7620 метраў.

Тэхніка HALO - скок з як мага большай вышыні і раскрыццё парашуту як мага ніжэй.

Паглядзіце на скок Юрыя!

Читать полностью…

Белсат

❤️ У Джэка Нікалсана ўдома вісіць «Жанчына са скрыжаванымі рукамі», напісаная Хаімам Суціным

Высветліць гэта дапамаглі карыстальнікі «Фэйсбука».

Гэта адна з вельмі падобных версій твора, сярод якіх ёсць і «Ева», які стаў эмблемай палітычнага пратэсту ў Беларусі.

☝️ Джэк Нікалсан - даўно вядомы калекцыянер прадметаў мастацтва. Можна выказаць здагадку, што ён набыў карціну ў 2011 годзе.

Читать полностью…

Белсат

😢 Мінулы год выдаўся яшчэ больш рэпрэсіўным, чым два папярэднія

Гэта вынікае са справаздачы праваабарончага цэнтра «Вясна».

Чвэрць рэпрэсаваных – жанчыны. Самаю рэпрэсіўнаю часткаю быў Менск і Менская вобласць.

#рэпрэсіі #лічбадня

Читать полностью…

Белсат

🔥 Беларусы за дапамогай ШІ стварылі нейрамадэль агучкі на беларускай мове

Дзякуючы ёй ужо можна пераўтварыць у аўдыя беларускі тэкст, агучыўшы яго рознымі галасамі, альбо загрузіць файл з вашым голасам і агучыць ім якізаўгодна новы тэкст.

На дадзены момант кожны можа далучыцца да распрацоўкі і дапамагчы стварыць беларускамоўную нейрасеткавую агучку, піша Motolkohelp/

Падрабязней, як гэта можна зрабіць тут

Читать полностью…

Белсат

📌 У Польшчы за мінулы год затрымалі больш за 300 чалавек, якіх падазраюць у дапамозе або арганізацыі нелегальнай міграцыі з Беларусі

Для параўнання, ў 2023 годзе з гэтай жа нагоды было затрымана больш за 530 чалавек.

Нярэдка пасля перасячэння мяжы шлях мігрантаў выглядае так: яны атрымліваюць фотаздымак аўтамабіля, знаходзяць яго ў азначаным месцы, і той за грошы (некаторыя называюць суму ў 700 еўраў– заўв. рэд.) давозіць іх да абумоўленай краіны Еўразвязу. Часам людзей перавозяць у грузавых адсеках спецыяльна арандаваных фургонаў.

☝️ Пакаранне за дапамогу ці арганізацыю нерэгулярнай міграцыі ў Польшчы прадугледжвае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

Читать полностью…

Белсат

👆Першая жанчына, якая заснавала манастыр і збудавала храм, які стаіць да сённяшняга дня

Роўна 921 год таму нарадзілася беларуская святая - Еўфрасіння Полацкая. Яна стала першай у гісторыі Беларусі мецэнацкай. Дзякуючы ёй былі створаны першыя школы. Яна клапацілася аб перапісванні кніг, развіцці дойлідства.

Распавядаем 5 цікавых фактаў з біяграфіі нашай выбітнай зямлячкі, пачытайце!

Читать полностью…

Белсат

📍У Беларусі сёння чакаецца галалёдзіца. Аб'яўлены жоўты ўзровень небяспекі

Таксама месцамі можа быць слабая мяцеліца, а парывы ветру могуць дасягаць 14 м/с. Тэмпература чакаецца ад -1 да -6, паведамляе Белгідрамет.

Читать полностью…

Белсат

Добрай нядзелі, сябры!

Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй кавай? Сабралі для вас 3 найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:

✔️Чаго чакаць ад 2025 года? Спыталі экспертаў

Частка 2: пра эканоміку, міжнародную палітыку і штучны інтэлект.

✔️Апошняе кітайскае?

Як Аляксандр Лукашэнка крытыкаваў Рамана Галоўчанку і ягоны ўрад.

✔️Дзяржкантроль – галоўны крытык сістэмы Лукашэнкі?

Што бывае, калі ён бярэцца за транспарт.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

😡 Тэлефонныя махляры вынайшлі яшчэ адзін спосаб дурыць беларусаў

Раней яны называліся супрацоўнікамі банкаў, аператараў сувязі і «Белпошты». Але фантазія ў іх багатая і яе хапае таксама на іншыя ролі.

🔍 Чытайце пра чарговую схему, з дапамогай якой яны хочуць завалодаць вашымі грашыма

Читать полностью…

Белсат

📍Грамадзяне 167 краін цяпер змогуць падавацца на нямецкую візу анлайн. Сярод іх і беларусы

Міністарка замежных справаў Нямеччыны Аналена Бербок патлумачыла, што такое рашэнне было прынята, каб прыцягнуць у краіну кваліфікаваныя працоўныя кадры.

👀 Чытайце болей па спасылцы

Читать полностью…
Подписаться на канал