📌 «BYPOL»: літоўскія ўлады адмовілі ва ўцякацтве былым сілавікам, якія ўцяклі ад рэпрэсій
Два былых сілавіка падтрымалі пратэсты ў Беларусі ў 2020 годзе і былі вымушаныя з’ехаць за мяжу ад рэпрэсій.
Як паведаміў «Белсату» кіраўнік «BYPOL» Аляксандр Азараў, у Літве яны падалі дакументы на атрыманне статусу ўцекачоў, але ім адмовілі, бо яны нібыта могуць быць завербаваныя беларускімі спецслужбамі.
👉 Падрабязней
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️У Беларусі хочуць пабудаваць Нацыянальны гістарычны музей і парк народнага адзінства
✔️Партрэт Кастуся Каліноўскага прыбралі з падручнікаў гісторыі
✔️У Смаргоні затрымалі дзяўчыну за танец у міліцэйскай форме
✔️Расея ўчыніла масаваны абстрэл Украіны
✔️Краіны NATO мусяць рыхтавацца да нападу Расеі
✔️Менскае Дынама ўпершыню выйграла ў Лізе канферэнцыяў
✔️Актывізацыя махляроў перад навагоднімі святамі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📌 «Будзем шчырымі, габрэяў не любілі ўсе»
Як ва Украіне ставяцца да панятку калабарацыянізму і ці ўдзельнічалі беларускія нацыяналісты ў Шоа?
👉 Распыталі аўтара кнігі «Дапаможная паліцыя, мясцовая адміністрацыя, СД і Шоа на ўкраінска-расейска-беларускім памежжы (1941–1943)» Юрыя Радчанку пра саўдзел мясцовага хрысціянскага насельніцтва ў пераследзе, рабаванні і забойстве суседзяў-габрэяў.
😢 Тры гады змагання за свае правы
Апеляцыйны суд у Тбілісі не задаволіў скаргу беларускай сям’і на адмову ў палітычным прытулку і гуманітарным статусе ў Грузіі.
☝️ Гэта першая вядомая праваабаронцам справа, калі беларусы вычарпалі ўсе магчымыя варыянты абскарджвання ў краіне.
Паводле словаў праваабаронцы Рамана Кісляка, размова ідзе пра жанчыну, якая знаходзіцца ў Грузіі разам са сваім дзіцём і партнёрам. Іх імёны не раскрываюцца з меркаванняў бяспекі.
👉 Падрабязней
🤬 Расея выпусціла па Украіне больш за 90 ракетаў і 200 беспілотнікаў
Удар у першую чаргу быў накіраваны на аб'екты энергетыкі.
«Паводле папярэдніх звестак, было 93 ракеты, у тым ліку была, як мінімум, адна паўночнакарэйская ракета. Атрымалася збіць 81 ракету, з іх 11 крылатых ракет было збіта дзякуючы нашым F-16. Таксама расейцы задзейнічалі ў гэтай атацы амаль 200 беспілотнікаў. Адзін з найбольш маштабных удараў па энергетыцы»
🥴 У Смаргоні сілавікі прыйшлі да дзяўчыны, якая знялася ў міліцэйскай форме
Міліцыя зноў пакрыўдзілася на ціктокераў. Гэтым разам іх «абразіла» дзяўчына, якая танцавала ў міліцэйскай форме.
Паводле Telegram-канала, набліжанага да сілавікоў, у дзяўчыны «адміністратыўка і прыстойны штраф». Памер штрафу не паведамляецца.
☝️Гэта не першы такі выпадак. Раней сілавікі прыйшлі да дзяўчыны, якая карміла свайго знаёмага міліцыянта і здымала пра гэта відэа.
#рэпрэсіі
🤔 Задайце пытанні героям нашага наступнага выдання!
А мы праверым іхныя адказы на дэтэктары хлусні.
Паліграф у праграме «Шчыра кажучы» будуць праходзіць акторы Аляксандр Ждановіч і Дзмітрый Есяневіч.
Чакаем вашых пытанняў на электронны адрас:
scyrakazucy@proton.me
🎁 Сённяшні герой адвент-календара — Мікіта Моніч
Аўтар і вядоўца папулярнага YouTube-канала «Каля культуры» раней працаваў у Нацыянальным мастацкім музеі, але быў звольнены ў 2020-м за верш.
Прачытайце, як ён апісвае гэты год, з кім з беларусаў хацеў бы пазнаёміцца і якая песня стала для яго галоўнай у 2024-м? Усе адказы — ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Еўразвяз выдзеліць 30 млн еўра на падтрыманне беларускіх дэмакратычных сіл
Еўракамісар па пытаннях пашырэння ЕЗ Марта Кос абвясціла пра новы пакет дапамогі дэмсілам на 2025 год. На што пойдуць гэтыя сродкі — чытайце на старонцы (праз VPN).
🔺 Часопіс «Time» абвясціў Дональда Трампа чалавекам года
Сярод канкурэнтаў Трампа былі і іншыя вядомыя вам асобы. Хто яшчэ мог стаць чалавекам года — чытайце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Беларус набыў на аўкцыёне ў Парыжы літаграфію Шагала
Беларускі адвакат Ілля Салей, які быў юрыстам штаба Бабарыкі і абараняў Калеснікаву, купіў на аўкцыёне адну з прац Марка Шагала. Як яна выглядае — па спасылцы (праз VPN).
🥰 Найлепшыя смешныя фота жывёлінак з сёлетняй прэміі «Nikon Comedy Wildlife»
Толькі паглядзіце на гэтыя забаўныя імгненні з жыцця дзікай прыроды ☝️
Арганізатары прэміі лічаць, што гэткім чынам можна прыцягнуць увагу да экалагічных пытанняў.
🏆 TIME зноў абвесціў Дональда Трампа чалавекам года
Паводле выдання, Трамп – «самы магутны чалавек на Зямлі», а ягонае «палітычнае адраджэнне не ведае роўных у амерыканскай гісторыі».
Гэта не першы раз, калі часопіс абвяшчае Трампа чалавекам года – мінулым разам гэты тытул палітык атрымаў у 2016 годзе.
📌 «Гэта сведчанне таго, што нас прызнаюць як партнёраў»
У Бруселі працягваюцца Дні Беларусі, падчас якіх еўрапейскія палітыкі разам з прадстаўнікамі дэмсілаў абмяркоўваюць актуальныя пытанні для Беларусі.
👉 Што менавіта абмяркоўваюць на Днях Беларусі «Белсат» спытаў у самых удзельнікаў канферэнцыі наўпрост у Бруселі.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Беларускі тыдзень у Бруселі. Што ў ім цікавага раскажа Юля Лабанава
🔸Як атрымалася, што рэжым Лукашэнкі паставіў зброю сірыйскім паўстанцам. Расследаванне БРЦ
🔸Што ў новым кодэксе пра здароўе
🔸Як у расейскіх школах палілі «атрыбуты заходняй культуры»
🔸У Беларусі новы Народны паэт. Што пра яго вядома
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/6hmqDrpk3yw
🤔 Аслабіць санкцыі за вызваленне палітвязняў?
Такое меркаванне ў Еўрапейскім парламенце у рамках «Дзён Беларусі» у Бруселі, выказала сястра палітзняволенай Марыі Калеснікавай Таццяна Хоміч.
Хоміч лічыць, што вызваленне 207 палітвязняў, што адбыліся сёлета ў Беларусі – гэта сігнал, на які Еўразвязу трэба адказаць каардынаванымі дзеяннямі, каб працэс працягваўся.
👉 Што менавіта трэба зрабіць паводле Хоміч, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
❤️ Пашпарт новай незалежнай Беларусі
Пакуль мы ўсе яго чакаем, паглядзіце, як выглядаў дакумент, выданы БНР у 1923-м годзе ☝️
🐕❤️🐈⬛ Другакласнік з Мастоў выратаваў сваіх хвастатых гадаванцаў
Хлопчык вярнуўся з заняткаў дадому, убачыў, што гарыць балкон. Але не збянтэжыўся і адразу патэлефанаваў ратавальнікам, пасля чаго ўзяў ката, сабаку і разам з гадаванцамі выйшаў на вуліцу сустракаць пажарных.
Пажар пашкодзіў маёмасць сям'і на балконе, шклопакеты і закапціў сцены. Аднак ніхто не пацярпеў. Цяпер пажарныя высвятляюць прычыну ўзгарання.
😊 Такія навіны надаюць веру, што для чалавецтва яшчэ не ўсё згублена.
🎈 «Улічваючы папулярнасць беларускага “бязвізу” сярод замежнікаў» беларускія ўлады яго падоўжылі
Грамадзяне краін ЕЗ змогуць наведваць нашую краіну без візаў да 31 снежня 2025 года ўключна.
Паводле Дзяржпагранкамітэту (ДПК), з пачатку дзеяння «бязвізу» Беларусь наведала больш за 1 млн грамадзян краін Еўропы – Літвы, Латвіі, Польшчы, а таксама Германіі, Эстоніі, Італіі, Францыі і Вялікабрытаніі.
☝️ А мы нагадваем, што падарожжа ў Беларусь можа быць для вас небяспечным. Таму, калі вы яшчэ вагаецеся, то пакуль лепш выбраць больш бяспечныя кірункі для падарожжаў.
🤡 Рэжым увёў персанальныя санкцыі супраць Санта Клаўса
Як піша BGmedia, берасцейскі гарвыканкам накіраваў прадпісанні ва ўстановы гандлю і грамадскага харчавання выкарыстоўваць у дэкоры ўстаноў выключна «элементы славянскага паходжання», якія «не супярэчаць гістарычным, культурным і духоўным традыцыям беларускага народа».
Супрацоўніца адной з крамаў ананімна распавяла выданню, як звярнулася да мясцовага ідэолага за тлумачэннем:
«З размовы я зразумела, што Дзед Мароз і Снягурка — так, а вось Санта Клаўс ужо пад забаронай. Нават сані і алені, на якіх ён ездзіць, могуць выклікаць падазрэнне. Спачатку я думала, што гэта жарт. Але ўсё пацвердзілася праз пару дзён, калі нас сабралі ўжо ва ўпраўленні гандлю і патлумачылі адзін у адзін, як мне казаў ідэолаг»Читать полностью…
💱 Курсы валютаў 13 снежня
Адбылася нейкая валютная інверсія. Долар і еўра рэзка страцілі, а вось расейскі рубель пайшоў у гору.
#курсывалютаў
🤬 Палітзняволенаму журналісту Ігару Карнею дадалі яшчэ 8 месяцаў калоніі
Яго абвінавацілі ў злосным непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі.
Ігара Карнея затрымалі раніцай 17 ліпеня 2023 года пасля ператрусу ў яго кватэры. Спачатку яму прызначылі адміністрацыйны арышт, але потым завялі крымінальную справу за «ўдзел ў экстрэмісцкім фармаванні» і прысудзілі 3 гады калоніі.
Кіраўнік NATO лічыць, што праз 4-5 гадоў Расея можа напасць на Еўропу
«Мы не гатовыя да таго, што можа чакаць нас праз чатыры-пяць гадоў. Тое, што цяпер адбываецца ва Украіне, можа адбыцца і з намі» — заявіў Марк Рутэ
Генсакратар прапаноўвае павялічыць вайсковыя выдаткі краін-чальцоў NATO. На яго думку, гэта адзіны спосаб пазбегнуць буйной вайны.
Марк Рутэ таксама адзначыў, што сёння ваеннай пагрозы з боку Расеі няма, але Крэмль рыхтуецца да доўгатэрміновай канфрантацыі з Украінай і заходнімі краінамі.
🔥 Беларусы занялі топавыя месцы на покерным турніры на Багамах
Аліна Палегошка і Андрэй Пятрушчанка занялі другое і трэцяе месцы ў рамках прэстыжнай серыі 2024 WSOP Paradise. Іх выйгрыш склаў амаль 800 тысяч долараў.
Як пішуць покерныя рэсурсы, за фінальным сталом засталося трое гульцоў, двое з якіх аказаліся беларусамі — да таго ж парай.
Пераможцам стаў амерыканец Джефры Хакім.
Вучням 11-х класаў забаранілі паказваць Кастуся Каліноўскага
Ягоны партэт прыбралі з падручнікаў па гісторыі, а пра паўстанне 1863 года распавядаюць «максімальна нейтральна».
У беларускіх падручніках па рускай літаратуре цяпер увогуле пішуць «польскае паўстанне», якім кіраваў Каліноўскі.
Сітуацыя з вобразам беларускага рэвалюцыянера абвастрылася пасля 2020-га. Прапагандыст Дзермант называў яго «польскім тэрарыстам», які «не мае нічога супольнага з беларускай самасвядомасцю», а ў 2022-м Азаронак атакаваў менскі бар «Каліноўскі».
💥 #галоўнае за 12 снежня
✔️ Менск западозрылі ва ўзбраенні апанентаў Асада
✔️ Адвэнт-календар. Уладзімір Пугач
✔️ У школьніка з Баранавічаў знайшлі склад боепрыпасаў
✔️ Кандыдат Трампа на пасаду кіраўніка ФБР плануе расследаванне ў дачыненні да Уладзіміра Зяленскага
✔️ Беларускі блогер-пранкер прымусіў расейскіх настаўнікаў паліць кнігі
✔️ Пасля спробы завербаваць беларускага дыпламата, Беларусь уручыла Польшчы ноту
✔️ П’яны беларус падчас адпачынку пабіўся з паліцэйскімі ў Тайландзе
✔️ ЕЗ вылучыць дапамогу дэмсилам у памеры 30 млн еўра
✔️ «Беларусьфільм» плануе перакладаць свае фільмы на хіндзі
✔️ Сястра Марыі Калеснікавай прапануе аслабіць санкцыі за вызваленне палітвязняў
✔️ У Варшаве затрымалі беларуску па падазрэнні ў гандлі людзьмі
#рэпрэсіі:
▪️Лукашэнка падпісаў указ аб падрыхтоўцы кадраў для СІЗА і калоній дзяржаў
▪️У Баранавічах масавыя затрыманні па справе газеты «Intex-Press»
▪️У Брусэлі адкрылася выстава, прысвечаная зняволеным беларускім праваабаронцам
▪️ Што з палітзняволенымі журналістамі з ПК-1
▪️Беларусь заняла чацвёртае месца ў свеце па колькасці журналістаў-вязняў
😱 Падаецца бульбы ў Беларусі сапраўды засталося на два дні…
Бо цяпер на яе экспарт нават увялі ліцэнзію. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.
Такім чынам улады плануюць забеспячыць беларусаў бульбай ў поўным аб'ёме ў міжсезонны перыяд. Ліцэнзіі на вываз будзе выдаваць МАРГ па ўзгадненні з Мінсельгасхарчам, аблвыканкамамі і Менскім гарвыканкамам.
👉 Падрабязней
❓ Што рабіць з гаманцамі Лукашэнкі, калі рэжым рухне?
❓ Ці змогуць кампаніі, на якіх Лукашэнка з сям'ёю робіць багацце, прынесці карысць беларускаму грамадству?
❓ Якая краіна можа паслужыць прыкладам рэформаў эканомікі для новай Беларусі?
Пра гэта ў адмысловым інтэрв’ю ў нашай праграме «Тыдзень» распавёў былы міністр фінансаў Польшчы Лешэк Бальцаровіч.
Удзельнікаў канфлікту ў Сірыі куды болей»
Кандыдат гістарычных навук Яўген Красулін каментуе нам складанасці сітуацыі ў Сірыі:
«Кофі Анан, былы генсек ААН, калі ўжо сышоў з пасады, быў прызначаны спецпрадстаўніком па Сірыі. Зламаўся вельмі хутка, бо вельмі складана.
Пасля 2019 усе пачалі глядзець на Асада, як на лепшае вырашэнне будучыні Сірыі. Слабы Асад, які дазваляў там гаспадарыць расейцам, які дазваляў ізраільцянам бамбіце што заўгодна на маёй тэрыторыі (міжволі канешне), які дазваляў Турэччыне на поўначы адчуваць сябе вельмі добра - вось ён задавальняў усіх. А цяпер, галаўны боль для ўсіх».
«Пачаўся чарговы генацыд»
Расейскія ўлады вайной тыя падзеі не называлі. Афіцыйна гэта было - аднаўленне канстытуцыйнага строю. І не, гаворка не пра Украіну, а пра падзеі, якія пачаліся 30 гадоў таму - першую чачэнскую вайну.
Узгаедваем, што тады адбывалася. Паглядзіце!
«Джымі, Джымі...АМОН, АМОН»...Беларускія прапагандысты пачнуць размаўляць на хіндзі
«Беларусьфільм» плануе перакладаць свае фільмы на хіндзі.
Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар кінастудыі Юрый Аляксей:
«Мы гэта будзем абмяркоўваць. Таму што там (у Індыі - рэд.) рынак таксама велізарны: там і Шры-Ланка, там і Пакістан. Гэтыя ўсе краіны, яны любяць кіно. Я вам скажу, наведваў зараз фестываль у Індыі каля месяца таму, і індус нават калі ў яго ёсць час, ён глядзіць кіно па тэлефоне, разумееце. Краіна, там культура кіно. Таму вельмі важна ўвайсці ў гэтую краіну, і трэба чапляцца і заходзіць.»Читать полностью…
🤔 Польшча стане «істотным элементам» французскай міратворчай місіі па Украіне
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон прыбыў у Варшаву каб сустрэцца з прэм’ер-міністрам і прэзідэнтам Польшчы.
Адна з галоўных тэмаў, што будзе абмяркоўвацца – дапамога Украіне.
👉 Францыя прапануе на выбар 3 шляхі дапамогі Украіне. І адзначае, что Польшча можа з’яўляцца «істотным элементам» аднаго з іх. Падрабязней