💥 #галоўнае за 4 студзеня
✔️Злітыя дакументы: як Дзяржкантроль Лукашэнкі жэстачайшэ правярае лясгасы і транспантнікаў
✔️Уначы ў беларускае неба патрапілі 8 беспілотнікаў. Гэтым разам авіяцыю не ўздымалі
✔️Улады Грузіі дэпартуюць дзясяткі замежнікаў, якія бралі ўдзел у пратэстах
✔️У польскай памежнай службе паведамілі, колькі сумарна мігрантаў штурмавалі мяжу за мінулы год
✔️Беларус ехаў у Літву з сімволікай савецкіх дэсантнікаў у аўтамабілі. Вось што было далей
✔️Што здарыцца з беларускай эканомікай, куды прывядуць планету геапалітычныя гульні, ці не ператворыць штучны інтэлект нас у сваіх рабоў? Чарговая порцыя прагнозаў на 2025-ты ад нашых экспертаў
✔️У Расеі падарвалі афіцэра, які можа быць датычны да ракетнага ўдару па сялу на Харкаўшчыне ўвосень 2023-га
✔️Міністэрства працы і сацыяльнай абароны змякчыла ўмовы выкарыстання сямейнага капіталу
✔️Беларусы цяпер змогуць падаць заяўку на нямецкую візу анлайн
✔️Іспанская турыстка памерла ў Тайландзе пасля таго, як слон параніў яе біўнем
😲 Вось што атрымліваецца, калі мастацтва сустракаецца з канцэнтрацыяй
Галандская мастачка ўмее ствараць некалькі карцін адначасова.
Як ёй гэта ўдаецца? Паказваем у нашым відэа!
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 У Беларусі ад сёння забаранілі гандаль піратэхнікай
🔸 МНС: з пачатку года на пажарах у нашай краіне загінулі 15 чалавек
🔸 У Беларусі абнавілі важны дакумент па дзяржпалітыцы ў сферы грамадзянскай абароны
🔸 Дзеянне палажэння ўказа аб падтрыманні БРСМ працягнулі на год. Фінансаваць БРСМ будуць з мясцовых бюджэтаў. Самое ж фінансаванне застаецца часткова засакрэчаным
🔸 У Магілёве адчынілі новы падземны пераход, тэматычна прысвечаны… Пушкіну. Няўжо не знайшлося сваіх паэтаў ці пісьменнікаў? І чаму гэта можна лічыць сімвалам расейскае акупацыі?
🔸 The Economist: 2025 можа стаць паваротным годам у стварэнні вакцыны супраць рака
🔸 Беларус Юрый Коцур ажыццявіў скачок з вышыні 7620 метраў. Адметна, што папярэдні рэкорд (7600 метраў) належаў галівудскаму актору Тому Крузу
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
☝️КДК супраць перавознікаў: як правяралі «Віцебскаблаўтатранс» (і не толькі)
Учора мы публікавалі тэкст, прысвечаны жэстачайшым праверкам лясгасаў з боку Дзяржкантролю. Сёння працягваем тэму, але фокус нашай увагі будзе сканцэнтраваны на правяраннях іншай сферы.
Дакументы журналістам «Белсату» перадаў «BELPOL».
📍Чытайце на старонцы, што цікавага мы там знайшлі
☝️Ад пачатку года стала менш абмежаванняў, датычных вытраты сямейнага капіталу
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны патлумачыла, што змянілася.
🔍 Разбіраем падрабязна на нашым сайце
🔹У польскай памежнай службе паведамілі, колькі сумарна мігрантаў штурмавалі мяжу за мінулы год
Гэтая лічба на 5 тысячаў перавышае паказчык 2023-га.
Улетку мінулага года ад нападу з боку мігранта ўпершыню загінуў польскі вайсковец.
📍Чытайце болей па спасылцы
☝️Блінкен расказаў у інтэрв'ю, што Расея была гатовая ўжыць ядравую зброю па Украіне
Аднак яе адгаварыла іншая ўплывовая краіна.
👀 Чытайце па спасылцы, якая
😨 Іспанская турыстка загінула ў Тайландзе пасля таго, як слон параніў яе біўнем
Трагедыя здарылася на выспе Яа Яй (непадалёк ад папулярнага Пхукету), дзе для турыстаў арганізоўваюць сумесныя купанні са сланамі. Менавіта падчас такога купання студэнтка з Іспаніі атрымала ад жывёлы ўдар біўнем. Яе шпіталізавалі, аднак у пятніцу дзяўчына памерла ад атрыманых раненняў.
📍Напады сланоў на людзей – не самая рэдкая з'ява, аднак звычайна агрэсію праяўляюць дзікія сланы. Часам яны прыходзяць у паселішчы людзей у Тайландзе ды іншых краінах гэтага рэгіёну ды ўчыняюць атакі на мясцовых жыхароў. Але ў турыстычных зонах падобныя інцыдэнты амаль не здараюцца.
☝️Пастаўкі электраэнергіі са Славаччыны ва Украіну не спыняюцца (нягледзячы на пагрозы Робэрта Фіца)
Паводле аналітыкаў, штучнае абмежаванне паставак электраэнергіі за мяжу можа супярэчыць як еўрапейскаму, так і славацкаму заканадаўству. Былы міністр эканомікі Карэл Гірман дадаў, што электраэнергію ва Украіну прадаюць прыватныя трэйдары, а не дзяржава.
📍Падрабязней пра сітуацыю чытайце на нашай старонцы
📍Сёння магло б споўніцца 73 гады былому міністру ўнутраных справаў Беларусі, які не пабаяўся кінуць выклік Лукашэнку
За гэта Юрый Захаранка заплаціў сваім жыццём. Ён бясследна знік у 1999-м годзе пасля выкрадання так званым «эскадронам смерці».
👀 Прапануем паглядзець наш фільм-расследаванне рэжысёркі Раісы Міхайлоўскай пра крывавую дзейнасць «эскадронаў смерці» па спасылцы 🎞
💬 «Ёсць пэўная надзея, што 2025 год будзе лепшым. Але яна звязаная толькі з тым, што 2024-ы быў такім жахлівым»
На мяжы, якая раздзяляе стары і новы год, прынята думаць пра будучыню і рабіць прагнозы на яе.
«Белсат» размаўляе з экспертамі пра тое, якім будзе 2025-ты для Беларусі і свету. У гэтай частцы пытаем, чаго чакаць ад айчыннай эканомікі, што будзе адбывацца ў сусветнай геапалітыцы і як працягне сваё развіццё штучны інтэлект, які грае ўсё большую ролю ў жыцці чалавецтва.
📍Пераходзьце па спасылцы і чытайце матэрыял на нашай старонцы
❓За што Лукашэнка крытыкуе свайго прэм'ер-міністра і ці пагражае Галоўчанку звальненне?
Недастатковы рост эканомікі, недастатковая колькасць продажу ўгнаенняў, кепская праца на ўнутраным рынку - гэта далёка не ўвесь спіс прэтэнзіяў Лукашэнкі да чыноўніка. Гэтым разам Галоўчанку пагражаюць звольніць, калі той «не справіцца з укараненнем у эканоміку формулы справядлівага цэнаўтварэння». Аднак адстаўкай прэм'еру пагражаюць далёка не першы раз.
Узгадваем, за што яшчэ Лукашэнка крытыкаваў Галоўчанку і ягоны ўрад, пачытайце
Добрай суботы, шаноўныя чытачы!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Прынеслі вам 3 найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🔸«Чаканне ў чарзе: 23 гадзіны 35 хвілінаў»
Што адбываецца на мяжы?
🔸Чаго чакаць ад 2025 года? Спыталі экспертаў
Частка 1: пра выбары і «адлігу».
🔸NATO замест «Надо!», Груздзевы-рабы і «далася табе гэтая Польшча»
Што смяшыла беларусаў у 2024 годзе?
#штопачытаць
🇩🇪 Камп'ютарны збой стварыў цяжкасці для пасажыраў, што прылятаюць у Нямеччыну з-за межаў Шэнгенскай зоны
Прадстаўнік паліцыі ў аэрапорце Франкфурта расказаў, што «многія рэчы, якія рабіла сістэма, даводзіцца рабіць уручную».
📍Чытайце па спасылцы, што адбываецца і якія аэрапорты закранула гэтая праблема
☝️КДК супраць лясгасаў: як падначалены Лукашэнку орган жэстачайшэ правяраў лясныя гаспадаркі Віцебшчыны
«BELPOL» падзяліўся з «Белсатам» адпаведнымі дакументамі.
🔍 Чытайце матэрыял па спасылцы
😡 Тэлефонныя махляры вынайшлі яшчэ адзін спосаб дурыць беларусаў
Раней яны называліся супрацоўнікамі банкаў, аператараў сувязі і «Белпошты». Але фантазія ў іх багатая і яе хапае таксама на іншыя ролі.
🔍 Чытайце пра чарговую схему, з дапамогай якой яны хочуць завалодаць вашымі грашыма
📍Грамадзяне 167 краін цяпер змогуць падавацца на нямецкую візу анлайн. Сярод іх і беларусы
Міністарка замежных справаў Нямеччыны Аналена Бербок патлумачыла, што такое рашэнне было прынята, каб прыцягнуць у краіну кваліфікаваныя працоўныя кадры.
👀 Чытайце болей па спасылцы
☝️У Расеі падарвалі афіцэра, які можа быць датычны да ракетнага ўдару па сялу на Харкаўшчыне
Тады, увосень 2023-га, людзі сабраліся ў цэнтры сяла Гроза на памінкі па загінулым вайскоўцу ЗСУ. Па месцы, дзе знаходзіўся натоўп, было некалькі «прылётаў», у выніку чаго загінулі каля 60 чалавек.
🔍 Болей чытайце ў нас на сайце
🤔 Як старшынёўства Польшчы ў Радзе ЕЗ паўплывае на беларусаў?
Бліжэйшыя паўгода Польшча будзе каардынаваць працу Рады Еўразвязу. Чаго чакаць так званым уладам, а чаго – дэмакратычнай супольнасці?
Спрабуем разабрацца разам з экспертамі ☝️
😔«Ён у адзінаццаць месяцаў яшчэ не трымае галавы, хоць ужо мусіў поўзаць ці прынамсі пачынаць сядаць»
Так распавядае пра свайго сына Галіна, якая перажыла акупацыю Барадзянкі.
Як вайна ўплывае на цяжарнасць і развіццё дзяцей? Распавядаем у нашым відэа, паглядзіце!
💥 «Белсат» па-беларуску – у Google News
🙌 Падпісвайцеся на нас (калі гэта бяспечна) і будзем разам прасоўваць беларускую мову ў Google!
Наша старонка ў Google News
💁🏻♂️ Беларус ехаў у Літву з сімволікай савецкіх дэсантнікаў у аўтамабілі. Вось што было далей
На вымпеле, акрамя іншага, была выява забароненай у краінах Балтыі георгіеўскай стужкі.
📍Якое пакаранне атрымаў мужчына? Чытайце па спасылцы
💁🏻♂️ Уначы ў беларускае неба патрапілі 8 беспілотнікаў. Гэтым разам авіяцыю не ўздымалі
Уваход дронаў адбыўся ў Палескім запаведніку, яны рухаліся курсам на Брагін і Хойнікі.
🔍 Чытайце ў нас на старонцы, што яшчэ вядома
🇬🇪 Улады Грузіі абавязалі пакінуць краіну амаль 100 замежнікаў, якія бралі ўдзел у пратэстах супраць кіруючай партыі
Вядома, што сярод затрыманых падчас акцыяў на праспекце Руставэлі быў і беларус Яўген Муравіцкі.
👀 Чытайце болей на нашым сайце
✈️ У Брытаніі цяпер можна пажыць у прыватным самалёце, які раней належаў наркабарону Пабла Эскабару
Прынамсі, так сцвярджае ўладальнік гэтых незвычайных апартаментаў у Брысталі, які здае іх усім ахвочым праз сэрвіс Airbnb.
Boeing 727 быў выпушчаны ў 1968 годзе, а на пачатку 80-х ператварыўся ў прыватны бізнес-джэт. Ён лётаў да 2012 года, а сярод ягоных уладальнікаў былі розныя людзі. У тым ліку, меркавана, калумбійскі мафіёзі Пабла Эскабар.
Цяпер у самалёта адсутнічаюць крылы і рухавікі, аднак па-ранейшаму функцыянуюць многія прылады ўнутры салону. За ноч у такіх апартаментах давядзецца выкласці больш за тысячу долараў.
💨 Белгідраметцэнтр папярэдзіў беларусаў пра моцны вецер
МНС заклікае быць асцярожнымі, бо магчымыя абрывы лініяў электраперадач і падзенні дрэваў.
📍Болей чытайце па спасылцы
👆У Беларусі забаранілі гандаль піратэхнікай без дазволу
Забарону растлумачылі траўмамі, якія пачасціліся з-за парушэння правілаў выкарыстання піратэхнічных вырабаў. Яна пачынае дзейнічаць ад сёння.
Забарона не датычыць юрыдычных асобаў, якія маюць дазвол на продаж піратэхнікі IV і V класаў небяспекі або правядзенне феерверкаў з гэткай піратэхнікай.
❓А як вы ставіцеся да такой забароны?
💥 #галоўнае за 3 студзеня
✔️Ці чакаць у 2025-м зніжэння градусу рэпрэсіяў? Спыталі ў экспертаў
✔️На заходняй мяжы Беларусі – зноў вэрхал
✔️Нецвярозага польскага жаўнера, які на Новы год учыніў страляніну на мяжы з Беларуссю, будуць судзіць
✔️Аляксей Лявончык з ByHelp расказаў, што праграма рэабілітацыі палітвязняў пашырылася на новыя краіны. Тым часам BYSOL павялічвае памер выплаты для дапамогі былым палітвязням
✔️Рэсурс «Клік» распрацаваў інтэрнэт-платформу для пошуку навінак беларускай музыкі
✔️Смешнага мала, але як інакш выжыць? З чаго беларусы кпілі ды смяяліся ў 2024-м
✔️У Светлагорску судзяцца «жаба з гадзюкай»: былы супрацоўнік міліцыі падаў пазоў да УУС за звальненне
✔️Ахова прэзідэнта Паўднёвай Карэі не дае яго арыштаваць
✔️Анонс ад астраномаў: што нам пакажа космас у новым годзе?
#рэпрэсіі:
▫️У Баранавічах затрымалі мужчыну, што ў навагоднюю ноч сарваў з будынку чырвона-зялёны сцяг
▫️Спявак «Дзядзя Ваня» апынуўся ў «спісе экстрэмістаў»
🔹145 «Шахедаў» за снежань і амаль чатыры сотні за ўвесь год
Маніторынгавы паблік «Беларускі Гаюн» падвёў «дронавыя» вынікі году для Беларусі. У першай палове 2024-га беспілотнікі ў нашае паветра не патраплялі ўвогуле, а далей пайшло-паехала... Дакладней, паляцела.
🔍 Глядзіце статыстыку на нашым сайце