😯 Ваў! Вось так кітайцы развіталіся з годам Цмока
Гэтае шоу ўжо называюць найбуйнейшым у свеце, а абдылося яно ў Шанхае.
🤬 Калі бацькоў прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці па палітычных артыкулах, сям'ю будуць ставіць на ўлік як «сацыяльна небяспечную»
Новаую пастанову Савета міністраў апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з ёй, бацькі-наркаманы, ці бацькі, якія займаюцца прастытуцыяй нясуць дзіцяці тую ж пагрозу, што і бацькі, якія распаўсюджвалі «экстрэмісцкія матэрыялы»
У Беларусі засталося менш за 8,8 млн чалавек
Гэта вынікае са службовага ліста намесніка старшыні Камітэту дзяржкантролю Станіслава Наркевіча. Дакумент журналістам выдання «Позірк» перадала аб’яднанне былых сілавікоў «BELPOL».
У дакуменце гаворыцца пра выкананне даручэння Лукашэнкі да 2025 года забяспечыць «усіх спажыўцоў якаснай пітной вадой». Прыводзіцца таксама статыстыка водазабеспячэння ў Беларусі на цяперашні момант. З якой можна зрабіць выснову, што ў Беларусі станам на лістапад 2024 года жылі агулам каля 8,78 млн чалавек.
🗓 Паводле ж інфармацыі Белстату, на 1 студзеня 2024 года насельніцтва Беларусі складала 9 155 978 чалавек, што на 44 639 чалавек менш, чым было 1 студзеня 2023 года.
#лічбадня
❤️ Са святам, шаноўныя!
Жадаем вам правесці наступны год у коле самых любімых і блізкіх, каб кожны дзень быў напоўнены цеплынёй і радасцю. Хай усе навіны будуць добрыя, а нечаканасці — толькі прыемныя!
💥 #галоўнае за 31 снежня
✔️ Паліна Шарэнда-Панасюк - чалавек-года па версіі ўэб-рэдакцыі «Белсату»
✔️ Карэйскі суд выдаў ордар на арышт прэзідэнта Паўднёвай Карэі
✔️ У Адэсе дэмантавалі помнік Віктару Высоцкаму
✔️ Створаны лэйбл для музыкаў, што з’ехалі з Расеі і Беларусі праз цэнзуру і палітычны ціск
✔️ Беларускім педагогам плануюць паэтапна падвышаць заробкі ў 2025 годзе
✔️ У беларусаў ёсць сваё сметанковае піва з «Гары Потэра»
✔️ На першыя дні новага года ў Беларусі абвешчаны памаранчавы ўзровень небяспекі
✔️ Украіна першаю ў свеце збіла верталёт з дапамогай марскога дрона
✔️ Кіберпартызаны «раздаюць падарункі»
✔️ NATO ўзмоцніць вайсковую прысутнасць у Балтыйскім моры
✔️ Польшча ўвяла санкцыі супраць кіпрскага пастаўшчыка беларускага карбаміду
✔️ «Газпром» пачаў скарачэнне паставак прыроднага газу ў Еўропу праз Украіну
✔️ Нацбанк выпусціць манеты з тэхнікай, якая «пакінула след у гісторыі»
#рэпрэсіі:
▪️У Беларусі міліцыю і ўнутраныя войскі пераводзяць на ўзмоцнены варыянт службы
▪️У Быхаве за «экcтрэмізм» судзілі героя публікацыі ў дзяржаўнай газеце
🪙 Нацбанк выпусціць манеты з тэхнікай, якая «пакінула след у гісторыі»
У 2025 годзе з’явяцца 25 новых памятных манет і дзве банкноты. Серыя, прысвечая прысвечаная транспарту будзе з выявамі паравозаў, цеплавозаў, трактароў, тралейбусаў, грузавікоў і нават камбайнаў.
Таксама Нацбанк анансаваў новую манету «Рубель» з серыі «Грошы Вялікага Княства Літоўскага».
❗️Польшча ўвяла санкцыі ў дачыненні да зарэгістраванага на Кіпры пастаўшчыка беларускага карбаміду
Новыя санкцыі ўведзеныя ў дачыненні кампаніі Rostumel Holding Limited, паведамілі 31 снежня ў Нацыянальнай падатковай адміністрацыі (НПА) Польшчы.
Як заяўляецца, яна «займалася незаконным гандлем карбамідам беларускага паходжання, які насамрэч вырабляецца беларускай кампаніяй „Горадня Азот“, што знаходзіцца пад санкцыямі ЕЗ»
👉 Падрабязней
🤭 Кіберпартызаны працягваюць «раздаваць падарункі»
Навагоднія віншаванні атрымалі рэгіянальныя рэсурсы «Технопарк Могилева» і «Новости Бреста».
🎆 У навагоднюю ноч у Менску не будзе салюта
Пра гэта паведаміў Менгарвыканкам. Прычыны, з якіх улады прынялі такое рашэнне, не паведамляюцца.
🤭 Кіберпартызаны «павіншавалі» Эканамічны суд СНД з Новым годам
Беларускія хакеры ўзламалі сайт суда і выклалі там свае віншаванні:
«У Новым годзе не забывайце палітвязняў, іх родных, а таксама тых, хто працягвае барацьбу супраць дыктатуры і расейскіх захопнікаў»Читать полностью…
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Праваабаронцы падвялі вынікі крымінальнага пераследу беларусаў за палітыку ў 2024-м
✔️Міліцыя і ўнутраныя войскі рыхтуюць КПП перад ялінкамі
✔️62 000 малых ахвяраў пажару на птушкафабрыцы
✔️Напярэдадні Новага года Расея правяла масаваны абстрэл Украіны
✔️Новы лэйбл для музыкаў, якія з'ехалі з Беларусі і Расеі
✔️У Нью-Ёрку заняў сваё месца сімвал святкавання Новага года
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🍺 У беларусаў ёсць сваё сметанковае піва з «Гары Потэра»
Піўны гісторык-энтузіяст Станіслаў Прыдыбайла распавёў «Онлайнер», што знакамітае «магічнае» піва, якое з задавальненнем пілі Гары Потэр і яго сябры ў карчме вёсачкі Хогсміт, мае беларускія карані.
Старажытны напой «Граматка» на аснове піва быў адным з самых папулярных сярод шляхты. Яго вялікім прыхільнікам быў вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт I.
«Гэта не проста напой або страва, а частка культурнай спадчыны Беларусі, Літвы і Польшчы, чые карані ўзыходзяць да эпохі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай»
«Пажылыя дамы, устаўшы спазаранку, пілі каву,
Цяпер для сябе іншую страву зрабілі:
З гарачага піва, забеленага смятанай і маслам,
У якім плаваюць кавалачкі тварагу»
✈️ Airbus, які Беларусь прадала ў Іран, вярнуўся ў Менск праз тэхнічныя праблемы
Тэхнічныя няспраўнасці ўзніклі ў самалёта амаль адразу пасля ўзлёту. Паводле дадзеных Flightradar24, борт знізіўся да 3000 метраў, і над Воршай экіпаж прыняў рашэнне вярнуцца ў Менск, дзе прызямліўся ў 20:30.
Самалёт накіроўваўся да новага ўласніка – іранскай авіякампаніі Toos Airlines.
👉 Падрабязней
🔥 Лэйбл TМT Music будзе сканцэнтраваны на выданні музыкі артыстаў, што з’ехалі з Расеі і Беларусі праз цэнзуру і палітычны ціск
Яго стварылі медыяменеджар з Нідэрландаў Дэрк Саўэр і расейскі музычны крытык Арцемій Троіцкі.
Першым рэлізам лэйбла стаў сінгл расейскага рэпера Лігалайза «Всемирные», запісаны з удзельнікамі гуртоў «Каста», KREC, «Ногу свело», а таксама з Васяй Абломавым, Навумам Блікам і Дзмітрыем Спірыным.
З кім з беларускіх музыкаў збіраецца супрацоўнічаць новы лэйбл, не паведамляецца.
😮 Цяпер прэзідэнта могуць арыштаваць
Акруговы суд Сеула выдаў ордар на арышт прэзідэнта Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёля, які 3 снежня паспрабаваў абвясціць у краіне ваеннае становішча, за што быў падвергнуты імпічменту і абвінавачаны ў мяцяжы.
Прычынаю для арышту стала тое, што за апошнія два тыдні Юн тройчы праігнараваў выклікі на допыт. Адвакат Юна называе ордар незаконным.
Цяпер, паводле паўднёвакарэйскага заканадаўства, Юн Сок Ёля павінны арыштаваць да 6 студзеня. Калі гэтага не здарыцца — следчым давядзецца хадайнічаць у суд аб працягу ордара.
Зрэшты, схапіць Юн Сок Ёля не такая простая задача: дзе менавіта ён знаходзіцца — невядома. Апроч таго — ягоная ахова і прыхільнікі могуць перашкодзіць затрыманню.
Адвакаты ЮНЭСКА заявілі, што следчыя не маюць падставаў яго арыштоўваць, паколькі прэзідэнт паводле Канстытуцыі мае права абвяшчаць ваеннае становішча.
Юн Сок Ёль усё яшчэ афіцыйны прэзідэнт, але ён адхілены ад выканання абавязкаў з 14 снежня, калі парламент прагаласаваў за яго імпічмент.
Чакаюць Святога Мікалая ў бамбасховішчы і мараць у наступным годзе вярнуцца дадому 🥹
Гэтая сям'я перажыла расейскую акупацыю, а цяпер штодня дапамагае ўкраінскім вайскоўцам. Але і на вайне ёсць месца святам. Як запарожскія валанцёры сустрэлі Новы год, глядзіце ў нашым сюжэце.
😡 Расейцы атакавалі Кіеў у Новы год
Вядома пра загінулую жанчыну — яе цела знайшлі ратавальнікі. Таксама пацярпелі сем чалавек, сярод іх цяжарная дзяўчына.
Паводле мясцовых уладаў, збіты расейскі дрон трапіў у жылы дом у Пячэрскім раёне сталіцы.
😊 Прэзідэнт Украіны сказаў «Жыве Беларусь!» падчас навагодняга звароту
Уладзімір Зяленскі традыцыйна павінвашаў украінцаў з Новым годам і выказаў салідарнасць з беларусамі, грузінамі і малдаванамі:
«Важна сёння падтрымліваць усе народы, якія адстойваюць свабоду. Хто не аддае яе ў Кішынёве. Хто змагаецца за сваю будучыню ў Тбілісі. І я ўпэўнены, настане дзень, калі ўсе мы скажам: „Жыве Беларусь!“».
Зяленскі адзначыў, што не трэба баяцца Украіны ў Еўропе — трэба рабіць усё, каб у Еўропе не было Расеі.
«Калі сёння Расея цісне вам руку, гэта не значыць, што заўтра гэтай жа рукой яна не пачне вас забіваць. Бо расейцы баяцца свабодных. Таго, што ім не знаёма. Баяцца свабоды. Яны нарадзіліся за Пуціным, пайшлі ў школу за Пуціным, пайшлі служыць за Пуціна і гінуць за яго хворыя ідэі», – заявіў украінскі лідар.
✨ «Гэтым разам я хачу прысвяціць час таму, што блізка і зразумела кожнаму: сям’і»
Святлана Ціханоўская ў сваім кранальным навагоднім звароце заклікала беларусаў падтрымліваць адзін аднаго і разам пераадольваць усе цяжкасці, так як гэта робяць у сапраўднай сям'і.
Чытайце цытаты на картках, а поўны зварот знойдзеце на нашай старонцы.
💥 Святочны эфір. Навагодні вечар на «Белсаце»
Запрашаем правесці гэты вечар у кампаніі ўлюбёных музыкаў і вядоўцаў!
Мы падрыхтавалі для вас:
✨ Святочна-гістарычную віктарыну ад праграмы «Вусы Скарыны» з зорнымі гасцямі
🥳 Шмат жартаў музычных падарункаў і вясёлых неспадзяванак у адмысловым выданні «Хай Так ТВ»
🎶 Канцэрт з удзелам Лявона Вольскага, «J:Mors», «РСП», Zui, «Kriwi», Ketevan, Георгія Дабро, Pomidoroff, Lear
🎄Навагодні зварот Святланы Ціханоўскай
☄️ А пасля ўрываемся ў новы, 2025 год з шалёным dj-сэтам ад PapaBo
Далучайцеся да нашага эфіру ў 21.30 паводле менскага часу 🔽
👉 Нагадваем, дзе глядзець навагодні эфір калі заблакуюць YouTube. Таксама эфір будзе у нашым Facebook а таксама проста ў нашым тэлеграме.
📌 «Газпром» пачаў скарачэнне паставак прыроднага газу ў Еўропу праз Украіну
З 1 студзеня яны павінны спыніцца цалкам.
Найстарэйшы маршрут экспарту газу з Расеі ў Еўропу – трубаправод, пабудаваны яшчэ ў савецкія часы – павінен закрыцца, бо сканчаецца пяцігадовае транзітнае пагадненне паміж Расеяй і Украінай.
☝️ Як паведамляе Reuters, «Газпром» заявіў, што паставіць 31 снежня 37,2 млн кубаметраў газу праз Украіну супраць 42,4 млн напярэдадні.
Гэта ўсё пакладзе канец дамінаванню Расеі на газавым рынку Еўразвязу, што пачалося яшчэ за СССР.
👉 Падрабязней
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Падвядзем музычныя вынікі-2024 для беларускай сцэны
🔸Прыгадаем асноўныя падзеі 2024 года
🔸На фоне падзення ўраджаю Беларусь хоча імпартаваць бульбу з Казахстану. Але «сяброўская» краіна не спяшаецца прадаваць лукашэнку сваю бульбу. А ўрад працягвае забарону на ўвоз асобных тавараў з «несяброўскіх краінаў»
🔸Беларусь рыхтуецца да сустрэчы новага году
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/5cREfnQS_r8
🛳 NATO мае намер узмацніць сваю вайсковую прысутнасць у Балтыйскім моры з мэтай папярэджання патэнцыйных пагрозаў
Нагодаю для рашэння аб узмацненні вайсковай прысутнасці паслужыла пашкоджанне кабелю «EstLink 2», які злучае Эстонію і Фінляндыю.
Гэты інцыдэнт цяпер расследуе Фінляндыя, і ён, разам з іншымі падобнымі выпадкамі, разглядаецца як сабатаж.
👉 Падрабязней
🐕❤️ У гатэлі пры аэрапорце Арланда ў Стакгольме ўладальнікі сабак могуць правесці навагоднія святы ў цішыні
Сюды перад Новым годам засяляюцца людзі са сваімі гадаванцамі, каб правесці некалькі дзён удалечыні ад феерверкаў.
☝️На тэрыторыі аэрапорта забаронена выкарыстоўваць піратэхніку, таму ўжо шмат гадоў мясцовая гасцініца прапануе спакойна сустрэць Новы год без грукату і выбухаў.
Гэткае святкаванне адбываецца ўжо 11 год запар і сёлета ў гатэлі сустракаці «ціхі» Новы год будуць 300 сабакаў.
🔥 Украіна першаю ў свеце змагла знішчыць паветраную мішэнь з дапамогай ударнага марскога дрона «Magura V5»
Пра гэта заявіла галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны.
Збітай мішэнню стаўся расейскі верталёт Мі-8 падчас бою ў Чорным моры непадалёк мысу Тарханкут у часова акупаваным Крыме.
👉 Падрабязней
🥶 На першыя дні новага года ў Беларусі абвешчаны памаранчавы ўзровень небяспекі
1 студзеня 2025 года, на большай частцы тэрыторыі краіны і ў Менску чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі 15–20 м/с.
Будзе хмарна, на поўдні з праясненнямі. На асобных участках дарог – галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы ад -2 да +4 °С, удзень ад 0 да +6 °С.
У чацвер, 2 студзеня вецер узмацніцца месцамі да 21–24 м/с. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (дождж, мокры снег). Тэмпература паветра ўначы ад 0 да +4 °С, удзень ад +1 да +8 °С
🙄 Ні адзін год пры Лукашэнку не быў лёгкім і беспраблемным
І ў гэтым дыктатар штогод прызнаваўся сам. А мы сабралі гэтыя сведчанні ў адно. Магчыма, калісьці прыдасца і ў судзе.
А пакуль паглядзіце, як малады і энергічны Лукашэнка стае старым хворым дзедам і з кожным днём рыхтуецца вызваліць ад сябе беларускі народ.
Больш відэа глядзіце belsat_tv/video/7454245380146892054?ysclid=m5ccgh7sbw443847314">на нашым TikTok
🤔 Беларускім педагогам плануюць паэтапна падвышаць заробкі ў 2025 годзе
Гэта прадугледжана адпаведнай пастановай, апублікаванай 31 снежня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Так з 1 студзеня 2025 года настаўнікам плануюць павялічыць заробак на 39%, а працаўнікам дашкольных устаноў – на 20%.
Таксама «з мэтай прыцягнення навуковых працаўнікоў да педагагічнай дзейнасці і падвышэння якасці падрыхтоўкі студэнтаў» на 15% будуць падвышаныя заробкі прафесарска-выкладчыцкага складу.
🤔 У Адэсе стала на адзін помнік меней
Ноччу дэмантавалі помнік Высоцкаму. За яго ўстаноўку выступаў апальны дэпутат, замешаны ў калабарацыянізме.
Рашэнне знесці помнік савецкаму музыканту і паэту было прынята яшчэ ў верасні, але знос адбыўся толькі цяпер.
Помнік Уладзіміру Высоцкаму ўсталявалі ў 2012 годзе. Ініцыятыва належала былому дэпутату Вярхоўнай рады Ігару Маркаву, якога летам 2022 года яго абвінавацілі ў калабарацыянізме праз падтрымку расейскага ўварвання ва Украіну.
❤️🩹 «Сімвал неймавернай стойкасці ў барацьбе з парушэннем правоў і несправядлівасцю»: ўэб-рэдакцыя «Белсату» абрала чалавека 2024 года ў Беларусі.
Гэта Паліна Шарэнда-Панасюк — барацьбітка, якую рэжым не адпускае на волю. А яшчэ маці і жонка, якую чакаюць з-за кратаў двое дзяцей і муж.
Нягледзячы на фізічны і маральны ціск, імклівае пагаршэнне здароўя, пазбаўленне магчымасці хоць бы зрэдку пачуць сваіх дзяцей, яна застаецца вернай сваім прынцыпам.
Пачытайце, чаму гэтая жанчына вартая свабоды і нашых з вамі малітваў.