🎄 Гэта - самы незвычайны адвэнт-каляндар, які вы калі-небудзь бачылі
У Стакгольме прыдумалі жывы адвэнт-каляндар, звязаны з культурай і жыхарамі гораду.
Паказваем, як ён выглядае.
«Знаходзілі дзяцей проста выкінутых на двор»
Пасля пачатку вайны больш за 13 тысяч украінскіх дзяцей сталі сіротамі ці пазбавіліся апекі.
Як яны жывуць у рэаліях вайны і як знаходзяць новы дом, глядзіце ў нашым відэа 🔼
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Заскрэчаную ўладамі статыстыку рассакрэчваюць Кіберпартызаны. Раскажам, што стала вядома
🔸Былы ахоўнік Лукашэнкі валодае ўчасткам у Сочы. Расследванне БРЦ
🔸Пасля падзення рэжыму Асада Сірыя упершыню сутыкнулася з расследаваннем злачынстваў, здзейсненых у час яго кіравання. Па ўсёй краіне праваабаронцы знаходзяць таемныя турмы і масавыя пахаванні
🔸Міжнародны дзень мігранта
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/h4YYx2HN_sQ
🔺Дзясяткі кіламетраў, забруджаныя мазутам і пагроза для экасістэмы Чорнага мора
Як выглядаюць наступствы разліву нафтапрадуктаў з расейскіх танкераў?
Глядзіце ў нашым відэа!
📌 «Я вораг Беларусі, я вораг Расеі, хто я для Літвы?»
Аляксандр Клачко пад пазыўным Кусь зладзіў адзіночны пікет перад офісам Дэпартаменту міграцыі Літвы. На грудзях – украінскі знак ветэрана вайны і адзнака Галоўнага ўпраўлення выведкі Украіны.
👉 «Белсат» распытаў Аляксандра пра гэты пікет.
📌 Рэжым працягвае «гібрыдную вайну». На польскі бок быў падкінуты труп мігранта
Пра гэта ў інтэрв'ю PAP расказаў намеснік міністра ўнутраных справаў Польшчы Мацей Душчык:
«Вядома, гэта быў элемент гібрыднай вайны і праверка нашай рэакцыі. Мы прынялі цела, каб апазнаць яго і пахаваць, як абвяшчаюць нашы каштоўнасці. Беларусы адмовіліся прыняць яго назад. Гэта іх гульня»
🔻 У Міорах па «экстрэмісцкім» артыкуле будуць судзіць, верагодна, супрацоўніцу мясцовага райвыканкама
На лаве падсудных апынулася Святлана Георгіеўна Чарняўская. Тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю» заўважыў, што гэта поўная цёзка галоўнага спецыяліста аддзела эканомікі райвыканкама.
Суд над жанчынай павінен прайсці 19 снежня.
#рэпрэсіі
🤔 «Камінтерн» едзе ў Магадан. Гомель і Магадан абмеркавалі новыя перспектывы супрацы
Сярод перспектыўных напрамкаў - пастаўкі ў Магадан тавараў такіх марак, як «Мілкавіта», «Спартак», Гомельскага мясакамбіната і Гомельскага жыравога камбіната, лікёра-водачнага завода «Радамір», а таксама «Камінтерн» і «8 сакавіка».
Гомель і Магадан падпісалі пагадненне аб пабрацімскіх адносінах 19 верасня 2024 года.
😳 Гарадзенец спакусіўся на філейную частку Дзеда Мароза
У ноч на панядзелак 16 снежня ў цэнтры Горадні малады чалавек забраў навагоднюю дэкарацыю – ніжнюю палову Дзеда Мароза, які нібыта лезе ў акно, каб пакласці падарункі, якая вісела на ўваходзе аднаго з бараў.
25-гадовага мужчыну знайшлі праз два дні, дзякуючы запісам з вулічных відэакамер. Выявілася, што ён дзейнічаў у нецвярозым стане.
Паведамляецца, што бліжэйшым часам дэкарацыю вярнуць уладальнікам.
🤝 АПК: «Падтрымка дэмакратычных памкненняў беларусаў» - адзін з галоўных прыярытэтаў ЕЗ
17 снежня намесніца міністра замежных справаў Польшчы Хенрыка Масціцка-Дэнды на сустрэчы з кіраўніком НАУ Паўлам Латушкам заявіла, што Беларусь стане адным з прыярытэтаў падчас старшынства Польшчы ў Еўразвязе.
Сярод іншага на сустрэчы абмяркоўваліся пытанні прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі і «яго памагатых за злачынствы супраць чалавечнасці» і «ваенныя злачынствы супраць украінскага народа».
🇨🇳 Бязвізавы транзіт для беларусаў у Кітаі падоўжылі да 10 содняў
Раней было толькі 6.
Для такога падарожжа замежніку трэба мець пры сабе дакумент, які дае права на міжнародную паездку і мае тэрмін дзеяння не меньшы за тры месяцы, а таксама квіткі ці іншае пацверджанне вандроўкі праз Кітай.
☝️ Таксама пашыраны спіс пунктаў перасячэння мяжы з правам бязвізавага транзіту.
«У Пакроўску кажуць, што там дроны лятаюць, як вароны»
Украіна можа страціць Пакроўск? Гукі баёў у горадзе не сціхаюць, а эвакуяваць мірных жыхароў усё цяжэй.
Чаму гэты горад настолькі важны і для Украіны, і для Пуціна, чытайце ў нашым матэрыяле.
Дабрыдзень, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
⭕️ У Сірыі свет убачыў слабасць Расеі
Уладам Ірану падрыхтавацца?
⭕️ З’явіўся спіс найлепшых беларускіх фільмаў
Ён уключае стужкі, знятыя пры падтрымцы «Белсату».
⭕️ Расея як маршрут дастаўкі грошай?
«BELPOL» – пра абмежаванне на зняцце гатоўкі.
#штопачытаць
🤔Мітусня пасля пажару ў Віцебску — жаданне ўладаў паказаць перад выбарамі, што «ўсё пад кантролем»?
Пра гэта сказаў аналітык Арцём Брухан у размове з намі.
Падрабязней чытайце на нашай старонцы (праз VPN)
🎄Рыхтуецеся да блізкіх святаў?
Каб усё патрэбнае напісаць па-беларуску правільна, нашыя моўніцы падрыхтавалі для вас зручныя памяткі👆
Захавайце сабе, каб не згубіць! З вас ❤️
🙈 Цукеркі «Спартак» цяпер прадаюцца разам з казкамі … пра падаткі
Казкі на цукерках расказваюць пра Трыдзявятае царства з пазалочанымі купаламі і лісіцу, якая не хацела плаціць падаткаў за казу і яе семярых казлянятаў.
👉 Прачытаць казку можна, атсканаваўшы QR-коды на ўпакоўцы.
😳 Больш за 1830 замежнікаў былі пазбаўленыя карты паляка
У чатырох выпадках гэта адбылося праз абразлівыя паводзіны ў дачыненні палякаў.
👉 Распавядаем, што з астатнімі.
😮 Беларуская школьніца прыдумала рабіць экаскуру з... чайнага грыба
Гэты матэрыял можа выкарыстоўвацца для вытворчасці рамянёў і гаманцоў.
☝️ Распрацоўнікі ўжо знайшлі спосаб, як зрабіць высушаны чайны грыб, які практычна цалкам складаецца з цэлюлозы, устойлівым да вільгаці. Адзначаецца, што такая «скура» не рвецца, выглядае эстэтычна, ёй можна надаць любую тэкстуру і колер.
Ідэя належыць 11-класніцы Марыі Петуховой. Яна заняла трэцяе месца ў намінацыі «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект» 15-га Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў.
🤬 «Гэта не чыноўнік. Гэта вайсковы злачынца»
Хто стаіць за падрывам ресейскага генерала Кірылава?
Паглядзіце!
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Лукашэнка скіраваўся ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты
✔️Былы ахоўнік Лукашэнкі валодае ўчасткам у Сочы
✔️У выніку непагадзі ў Беларусі пацярпелі шэсць паселішчаў
✔️Яшчэ адзін аўтобус МАЗ згарэў у Санкт-Пецярбурзе
✔️Сілавікі выявілі ў жыхара Кыргызстану ў Берасці 1,5 кг клефэдрону
✔️Міліцыя Горадні знайшла выкрадальніка Санты
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🔻 «Я не прашу дайце мне ўцякацтва. Я прашу, прыміце па мне рашэнне»
Аляксандр Клачко, былы добраахвотнік ПКК, зладзіў адзіночны пікет каля дэпартамента міграцыі ў Вільні ☝️
🚚 Амаль 4 тысячы фураў з боку Беларусі чакаюць уезду ў Еўразвяз
Самым загружаным застаецца маршрут у Польшчу праз пункт пропуску «Кукурыкі» («Казловічы») – 2050 цяжкавікоў.
На другім месцы – маршрут праз латышскі пункт пропуску «Патэрніекі» («Грыгораўшчына») – 730 цяжкавікоў.
👉 Падрабязней пра сітуацыю на мяжы
💱 Курсы валютаў 18 снежня
Долар і расейскі рубель крыху падраслі. Еўра страціў больш за капейку.
#курсывалютаў
🤔 Павел Гаўлічак: Люстрацыя дапамагае вызначыць, што нармальна, а што не, што дапушчальна, а што не ў грамадстве
Дыктатары не кіруюць у адзіночку. Што рабіць з тысячамі функцыянераў, якія дапамагаюць аўтарытарным кіраўнікам пераследваць сваіх грамадзян і весці войны супраць чужых?
Люстрацыя – так гучыць адказ многіх краін.
👉 Што гэта такое і як правільна яе правесці? Пра гэта мы паразмаўлялі з чэшскім палітолагам, супрацоўнікам даследчага цэнтру Асацыяцыі па міжнародных пытаннях Паўлам Гаўлічкам.
🕯 Пайшоў з жыцця «дэпутат незалежнасці» Мікалай Крыжаноўскі
Ён быў дэпутатам апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 1990 – 1995 гадоў. Уваходзіў у камітэт па барацьбе з карупцыяй.
«Мне пашчаслівілася спатыкаць у жыцці шмат чэсных, разумных, сумленных і справядлівых людзей у вышэйшым сэнсе гэтых слоў. Мікалай Кірылавіч быў адным з іх. Найвыдатнейшы чалавек», – адгукаецца пра яго Зянон Пазняк.
🎄 «Глядзіце навагодні канцэрт на «Белсаце»
Лявон Вольскі запрашае нашых гледачоў далучыцца да нашага святочнага канцэрту 31 снежня.
Паглядзіце!
🥂 Адкрываем яшчэ адно акенца нашага адвэнт-календара. Сёння дыджэй Аляксандр Багданаў
Аляксандр Багданаў вядомы як дыджэй Papa Bo Selektah, арт-менеджар, культурны актывіст і адзін з сузаснавальнікаў культурнага цэнтру «Корпус» у Менску. За ўдзел у пратэстах супраць фальсіфікацыі выбараў у Беларусі атрымаў тры гады калоніі, але ў 2022 годзе ўцёк у Грузію. Цяпер жыве ў Варшаве, дзе ў 2024 годзе выдаў вініл «Belarus Outside Sound System» з кампіляцыяй трэкаў беларускіх электронных артыстаў.
13 адказаў Аляксандра чытайце на нашай старонцы.
#адвэнткаляндарбелсату
💥 #галоўнае за 16 снежня
✔️ У Маскве на выхадзе з дому ўзарвалі расейскага генерала – начальніка хімічных войскаў
✔️ МЗС Украіны адрэагаваў на словы беларускіх чыноўнікаў пра месца Беларусі за сталом мірных перамоваў
✔️ На перыяд выбараў уладальнікам замежных банкаўскіх картак абмяжуюць зняццё гатоўкі
✔️ У Беларусі не хапае інжынераў
✔️ Лукашэнкаўскі МУС прызнаў «Люстэрка» «экстрэмісцкім фармаваннем»
✔️ Беларусі больш за 70 % атракцыёнаў адпрацавалі свой тэрмін службы
✔️ Фільмы «Белсату» трапілі ў топ-50 беларускамоўных стужак
✔️ Рост ВУП у Беларусі запавольваецца чатыры месяцы запар
✔️ Беларус з налепкаю СССР на машыне спрабаваў трапіць у Літву. Не ўдалося
🤔У Беларусі заўважалі незвычайную жывёліну
У Баранавіцкім раёне жанчына на рыбалцы ўбачыла норку-альбіноса. Як адзначаюць эксперты, у прыродзе такіх норак не сустрэнеш.
Але адкуль яна ўзялася? Адказ глядзіце ў відэа 👆
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸За 11 месяцаў года галоўны эканамічны паказнік Беларусі вырас на 3,9 адсотка. Пра эканоміку зразумелаю моваю.
🔸Пакуль Лукашэнка працягвае візіт у Аман, ЦВК прыняла дакументы для ягонай рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты.
🔸Роля прапаганды ў беларускім і міжнародным кантэксце.
🔸Польшча з 1 студзеня 2025 года стане старшынёй у Еўрапейскім звязе. А якія планы адносна Беларусі будуць у афіцыйнай Варшавы пасля атрымання такіх паўнамоцтваў?
🔸Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень беларускага кіно. Як развіваецца беларускае кіно ў нашай краіне і за яе межамі?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=XIXTL-JNCvY