🤭 Кіберпартызаны «павіншавалі» Эканамічны суд СНД з Новым годам
Беларускія хакеры ўзламалі сайт суда і выклалі там свае віншаванні:
«У Новым годзе не забывайце палітвязняў, іх родных, а таксама тых, хто працягвае барацьбу супраць дыктатуры і расейскіх захопнікаў»Читать полностью…
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Праваабаронцы падвялі вынікі крымінальнага пераследу беларусаў за палітыку ў 2024-м
✔️Міліцыя і ўнутраныя войскі рыхтуюць КПП перад ялінкамі
✔️62 000 малых ахвяраў пажару на птушкафабрыцы
✔️Напярэдадні Новага года Расея правяла масаваны абстрэл Украіны
✔️Новы лэйбл для музыкаў, якія з'ехалі з Беларусі і Расеі
✔️У Нью-Ёрку заняў сваё месца сімвал святкавання Новага года
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🍺 У беларусаў ёсць сваё сметанковае піва з «Гары Потэра»
Піўны гісторык-энтузіяст Станіслаў Прыдыбайла распавёў «Онлайнер», што знакамітае «магічнае» піва, якое з задавальненнем пілі Гары Потэр і яго сябры ў карчме вёсачкі Хогсміт, мае беларускія карані.
Старажытны напой «Граматка» на аснове піва быў адным з самых папулярных сярод шляхты. Яго вялікім прыхільнікам быў вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт I.
«Гэта не проста напой або страва, а частка культурнай спадчыны Беларусі, Літвы і Польшчы, чые карані ўзыходзяць да эпохі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай»
«Пажылыя дамы, устаўшы спазаранку, пілі каву,
Цяпер для сябе іншую страву зрабілі:
З гарачага піва, забеленага смятанай і маслам,
У якім плаваюць кавалачкі тварагу»
✈️ Airbus, які Беларусь прадала ў Іран, вярнуўся ў Менск праз тэхнічныя праблемы
Тэхнічныя няспраўнасці ўзніклі ў самалёта амаль адразу пасля ўзлёту. Паводле дадзеных Flightradar24, борт знізіўся да 3000 метраў, і над Воршай экіпаж прыняў рашэнне вярнуцца ў Менск, дзе прызямліўся ў 20:30.
Самалёт накіроўваўся да новага ўласніка – іранскай авіякампаніі Toos Airlines.
👉 Падрабязней
🔥 Лэйбл TМT Music будзе сканцэнтраваны на выданні музыкі артыстаў, што з’ехалі з Расеі і Беларусі праз цэнзуру і палітычны ціск
Яго стварылі медыяменеджар з Нідэрландаў Дэрк Саўэр і расейскі музычны крытык Арцемій Троіцкі.
Першым рэлізам лэйбла стаў сінгл расейскага рэпера Лігалайза «Всемирные», запісаны з удзельнікамі гуртоў «Каста», KREC, «Ногу свело», а таксама з Васяй Абломавым, Навумам Блікам і Дзмітрыем Спірыным.
З кім з беларускіх музыкаў збіраецца супрацоўнічаць новы лэйбл, не паведамляецца.
😮 Цяпер прэзідэнта могуць арыштаваць
Акруговы суд Сеула выдаў ордар на арышт прэзідэнта Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёля, які 3 снежня паспрабаваў абвясціць у краіне ваеннае становішча, за што быў падвергнуты імпічменту і абвінавачаны ў мяцяжы.
Прычынаю для арышту стала тое, што за апошнія два тыдні Юн тройчы праігнараваў выклікі на допыт. Адвакат Юна называе ордар незаконным.
Цяпер, паводле паўднёвакарэйскага заканадаўства, Юн Сок Ёля павінны арыштаваць да 6 студзеня. Калі гэтага не здарыцца — следчым давядзецца хадайнічаць у суд аб працягу ордара.
Зрэшты, схапіць Юн Сок Ёля не такая простая задача: дзе менавіта ён знаходзіцца — невядома. Апроч таго — ягоная ахова і прыхільнікі могуць перашкодзіць затрыманню.
Адвакаты ЮНЭСКА заявілі, што следчыя не маюць падставаў яго арыштоўваць, паколькі прэзідэнт паводле Канстытуцыі мае права абвяшчаць ваеннае становішча.
Юн Сок Ёль усё яшчэ афіцыйны прэзідэнт, але ён адхілены ад выканання абавязкаў з 14 снежня, калі парламент прагаласаваў за яго імпічмент.
Добры дзень, сябры! Вы ўжо прыгатаваліся інтэнсіўна наразаць навагоднія салаты пад святочную музыку? Прапануем вам традыцыйную падборку ранішніх цікавостак. Не можам жа мы перарываць наш цудоўны рытуал.
⭕️ Што чакае беларусаў у 2025 годзе
У Беларусі пасля Новага года набудзе моц мноства зменаў, якія тычацца розных групаў насельніцтва. Змены закрануць і падаткі, і пенсіі, і дапамогі, і штрафы, а таксама шэраг іншых сфераў.
⭕️ Што адбываецца на мяжы Беларусі напярэдадні Новага году?
Кожны год тыдзень напярэдадні Новага года – самы цяжкі для вяртання ў Беларусь, а тыдзень пасля свят – найгоршы час, каб з’ехаць з Беларусі.
⭕️ Як уберагчыся ад траўмавання піратэхнікай?
Неўзабаве навагодняя ноч, сталым атрыбутам якой ёсць святочны стол, а таксама шум і бляск петардаў, феерверкаў ды іншай піратэхнікі. Вось толькі такая забава можа скончыцца не яркімі ўражаннямі і эмоцыямі, а шпіталізацыяй.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 30 снежня
✔️ Памёр былы прэзідэнт ЗША Джымі Картэр
✔️ Чорныя скрыні з самалёта, які разбіўся каля Актау, перададуць у Бразілію для аналізу
✔️ Паліцыя Рэспублікі Карэя звярнулася ў суд за ордарам на арышт прэзідэнта
✔️ Талібан забараніў вокны ў памяшканнях, якімі карыстаюцца жанчыны
✔️ Вярхоўны Суд вынес вырак за генацыд беларускага народу памерламу ўкраінцу
✔️ Шмат новых законаў і рост падаткаў. Што чакае беларусаў у 2025 годзе
✔️ Украіна вярнула з расейскага палону 189 чалавек
✔️ У Паўла Севярынца і Ніны Багінскай дзень народзінаў
✔️ Елка з мандарынаў паўстала ў Абхазіі
🎆 Гэта «мучная бітва» у Іспаніі!
Унікальнае свята з захопам мэрыі, зборам штрафаў і піратэхнікай
Не хвалюйцеся, усе «штрафы» пасля ідуць на дабрачыннасць
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Прапаганда заявіла пра рэкорд у здабычы нафты. А што насамрэч?
🔸Індэкс аліўе. Галоўчанка кажа, што навагодняя страва патанела, эксперты не пагаджаюцца
🔸У Менску адкрылі тры станцыі метро. Паглядзім на іх, на іхныя кошты ды наколькі яны разгрузяць пасажырапаток
🔸Пачаўся сезон траўмавання ад піратэхнікі
🔸Якімі былі вынікі году для беларускіх палітвязняў
🔸Як сустракаюць новы год у прыфрантавым Запарожжы
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/EA_fpMBcHjA
🔥 Украіна вярнула з расейскага палону 189 чалавек
Украіна і Расея 30 снежня правялі абмен палоннымі на тэрыторыі Беларусі.
У выніку абмену вызваленыя 189 украінскіх вайскоўцаў. Гэта абаронцы «Азоўсталі» і Марыупалю, ЧАЭС, выспы Змяіны, з розных напрамкаў фронту.
У Расею ж выдалі 150 вайскоўцаў. «Цяпер яны знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, дзе ім нададуць неабходную медычную і псіхалагічную дапамогу», - паведамілі ў мінабароны Расеі.
Адзначаецца, што пасярэднікам пры перамовах выступілі Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.
💭 «Давялося шмат слухаць, а не гуглаваць»
Што было лепшым матэрыялам «Белсату» па версіі нашай журналісткі Юлі Цяльпук?
Калі хтосьці яшчэ скажа журналістам Белсату, якія далёка ад сваёй краіны робяць такую складаную працу, што мы даўно не ў кантэксце таго, што адбываецца – то мы ў кантэксце больш, чым хто-кольвек! Пасля таго, як адслухалі тэрабайты праслуховак!
🥰 🍊 Колькі вам трэба мандарынаў на Новы год: кілаграм, скрыня…
А ў Абхазіі вырашылі, што елка з мандарынаў будзе ў самы раз.
Паглядзіце на гэтае смакоцце! Пацяклі слінкі?😋
🦢 Гэта адны з самых незвычайных скульптураў, якія мы бачылі
Здавалася б, проста рэалістычна выкананыя птушкі, але толькі паглядзіце, з якіх матэрыялаў яны зробленыя!
🤔 Беларусы менш прадуктыўныя за армян, але больш свабодныя за афганцаў?
Беларусы лічаць сябе працавітым народам. А Лукашэнка кажа, што кіруе «шматком зямлі», на якім жыве «народзец».
👉 Што з гэтага праўда – і з якімі краінамі можна параўнаць Беларусь?
🔥 Украіна першаю ў свеце змагла знішчыць паветраную мішэнь з дапамогай ударнага марскога дрона «Magura V5»
Пра гэта заявіла галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны.
Збітай мішэнню стаўся расейскі верталёт Мі-8 падчас бою ў Чорным моры непадалёк мысу Тарханкут у часова акупаваным Крыме.
👉 Падрабязней
🥶 На першыя дні новага года ў Беларусі абвешчаны памаранчавы ўзровень небяспекі
1 студзеня 2025 года, на большай частцы тэрыторыі краіны і ў Менску чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі 15–20 м/с.
Будзе хмарна, на поўдні з праясненнямі. На асобных участках дарог – галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы ад -2 да +4 °С, удзень ад 0 да +6 °С.
У чацвер, 2 студзеня вецер узмацніцца месцамі да 21–24 м/с. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (дождж, мокры снег). Тэмпература паветра ўначы ад 0 да +4 °С, удзень ад +1 да +8 °С
🙄 Ні адзін год пры Лукашэнку не быў лёгкім і беспраблемным
І ў гэтым дыктатар штогод прызнаваўся сам. А мы сабралі гэтыя сведчанні ў адно. Магчыма, калісьці прыдасца і ў судзе.
А пакуль паглядзіце, як малады і энергічны Лукашэнка стае старым хворым дзедам і з кожным днём рыхтуецца вызваліць ад сябе беларускі народ.
Больш відэа глядзіце belsat_tv/video/7454245380146892054?ysclid=m5ccgh7sbw443847314">на нашым TikTok
🤔 Беларускім педагогам плануюць паэтапна падвышаць заробкі ў 2025 годзе
Гэта прадугледжана адпаведнай пастановай, апублікаванай 31 снежня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Так з 1 студзеня 2025 года настаўнікам плануюць павялічыць заробак на 39%, а працаўнікам дашкольных устаноў – на 20%.
Таксама «з мэтай прыцягнення навуковых працаўнікоў да педагагічнай дзейнасці і падвышэння якасці падрыхтоўкі студэнтаў» на 15% будуць падвышаныя заробкі прафесарска-выкладчыцкага складу.
🤔 У Адэсе стала на адзін помнік меней
Ноччу дэмантавалі помнік Высоцкаму. За яго ўстаноўку выступаў апальны дэпутат, замешаны ў калабарацыянізме.
Рашэнне знесці помнік савецкаму музыканту і паэту было прынята яшчэ ў верасні, але знос адбыўся толькі цяпер.
Помнік Уладзіміру Высоцкаму ўсталявалі ў 2012 годзе. Ініцыятыва належала былому дэпутату Вярхоўнай рады Ігару Маркаву, якога летам 2022 года яго абвінавацілі ў калабарацыянізме праз падтрымку расейскага ўварвання ва Украіну.
❤️🩹 «Сімвал неймавернай стойкасці ў барацьбе з парушэннем правоў і несправядлівасцю»: ўэб-рэдакцыя «Белсату» абрала чалавека 2024 года ў Беларусі.
Гэта Паліна Шарэнда-Панасюк — барацьбітка, якую рэжым не адпускае на волю. А яшчэ маці і жонка, якую чакаюць з-за кратаў двое дзяцей і муж.
Нягледзячы на фізічны і маральны ціск, імклівае пагаршэнне здароўя, пазбаўленне магчымасці хоць бы зрэдку пачуць сваіх дзяцей, яна застаецца вернай сваім прынцыпам.
Пачытайце, чаму гэтая жанчына вартая свабоды і нашых з вамі малітваў.
🥰🎤 Час навагодніх песняў
Гурт BIAZ NAZVY прэзентаваў песню «З Новым годам!»
А вось вам нашая падборачка для святочнага настрою 🕺
#штопаслухаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 30 снежня
🔻 За атаку базы АМАП беларусаў асудзілі на велізарныя тэрміны
🔻 Каталіцкага ксяндза асудзілі на 11 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве»
🔻 Славу Камісаранку завочна асудзілі да 6 гадоў калоніі
🔻 У Беларусі паводле палітычных крымінальных справаў асудзілі за год 1721 чалавека
🔻 Сёння пачалі судзіць адміністратара Telegram-чата «Propovednik»
Чым займаўся цэлы год Аб'яднаны пераходны кабінет?
Падтрыманне міжнароднай сеткі беларускіх школаў выходнага дню, запуск платформы для моладзі, супраца з Еўрапарламентам. Прадстаўніцтвы кабінету адсправаздачыліся пра вынікі сваёй працы ў 2024 годзе.
▶️ Падрабязна пра тое, што ж яны зрабілі чытайце на нашай старонцы (праз VPN)
🎄 Сустрэнем Новы год разам!
Папа Бо запрашае вас на навагодні канцэрт «Белсату»
👉 Вось інструкцыя, дзе глядзець навагодні эфір, калі пачнуць блакаваць YouTube.
Таксама навагодні эфір можна будзе паглядзець у нашым Facebook і сачыце за Telegram
🤔 Больш за 15 тысяч замежнікаў з пашыранага спісу бязвізу наведалі Беларусь за паўгода
Паводле беларускага памежнага камітэту, з 19 ліпеня 2024 года у Беларусь уехалі 15 546 замежнікаў з 35 краінаў, уключаных у спіс «пашыранага бязвізу».
Найбольш турыстаў было з Літвы – 586 382 чалавек. На другім месцы – Латвія ( 324 746 чалавек). З Польшчы па бязвізу ў нашую краіну ўехалі 103 751 турыст.
Папулярнасцю бязвізавы ўезд у Беларусь карыстаецца ў жыхароў Нямеччыны, Эстоніі, Італіі, Францыі і Вялікай Брытаніі.
Агулам жа з красавіка 2022 года Беларусь наведалі 1 мільён 30 тысячаў 425 жыхароў Еўропы.
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Напалеонаўскія планы Лукашэнкі на менскае метро
✔️МНС: першыя траўмы ад піратэхнікі
✔️У студзені пенсіі і сацдапамогу выплацяць датэрмінова
✔️6 гадоў завочна за жарты Славу Камісаранку
✔️Ігар Кулей сышоў з Белсату
✔️Дзмітрый Гардон: заява аб хуткім пераломе ў вайне
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
😡 За атаку базы АМАП беларусаў асудзілі на велізарныя тэрміны
23 снежня Менскі гарадскі суд завочна вынес прысуд добраахвотніку Паўлу Кулажэнку і былому вайскоўцу Віталю Пацехіну.
Кулажэнка асудзілі на 24 гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а Пацехіна – на 23. Таксама ім прысудзілі штраф у памеры 1000 базавых велічыняў (40 тысячаў рублёў), а Пацехіна пазбавілі воінскага звання «капітан у адстаўцы».
Былых вайскоўцаў абвінавацілі па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса, уключаючы «акт тэрарызму», за напад з дапамогай дрона на базу АМАПа ў ноч з 24 на 25 верасня 2021 года.
#рэпрэсіі
😡 Ксяндза Генрыха Акалатовіча асудзілі на 11 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве»
Святара абвінавачваюць у тым, што ён быццам бы перадаў камусьці нейкую сакрэтную інфармацыю. Пробашч касцёла ў Валожыне віну не прызнаваў, паведамляе katolik.life.
Акалатовіч раней перанёс інфаркт і хварэў на анкалогію, таму незадоўга перад затрыманнем яму правялі аперацыю на страўніку.
#рэпрэсіі
💭 Вызваленне палітвязняў, расследаванні, а што яшчэ?
Што сталася падзеяй года для дэмсілаў і для рэжыму Лукашэнкі. Вынікамі года з намі падзяліліся Вольга Лойка, Сяргей Чалы і Арцём Шрайбман. Паглядзіце!
А якую галоўную падзею 2024 адзначылі б вы?