🤦♀️ «Як у 3-м Рэйху»: у Расеі на загад «зверху» спалілі кнігі
Беларускі блогер-пранкер Уладзімір Бохан правёў чарговую акцыю.
Гэтым разам ён загадаў расейскім настаўнікам паліць кнігі, партрэты навукоўцаў і дзеячаў культуры, дыскі заходніх выканаўцаў і нават дзіцячыя цацкі.
👉 Мэта - выявіць, наколькі Расейскае грамадства лаяльнае да чагосьці новага і наколькі Расея адпавядае 14 прыкметам фашызму ад Умберта Эка.
Вынікі можаце пабачыць самі.
📌 «Мы не можам слепа давяраць, выдаючы сотні мільярдаў даляраў»
Кандыдат Трампа на пасаду кіраўніка ФБР Кэш Патэл хоча ініцыяваць расследаванне ў дачыненні да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага
Ён мае намер высветліць, як Кіеў выдаткаваў грошы, выдзеленыя яму ў якасці дапамогі ад Вашынгтона. Раней у Пентагоне падлічылі, што агульны аб'ём амерыканскай вайсковай дапамогі Украіне за перыяд прэзідэнцтва Джо Байдэна перавысіў $ 62 млрд.
«Мы не можам слепа давяраць, выдаючы сотні мільярдаў даляраў, пры гэтым не абавязваючы яго даваць справаздачу, куды сышлі грошы»Читать полностью…
😱У школьніка з Баранавічаў знайшлі склад боепрыпасаў
У адной са звычайных кватэр знайшлі рарытэтныя стрэльбы, 220 патронаў, вінтоўку, чатыры штык-нажы, а таксама іншыя боепрыпасы. А належала гэта ўсё... 15-гадоваму хлопцу. Як растлумачыў школьнік, частку гэтых знаходак ён знайшоў цягам года на тэрыторыі Баранавіцкага раёна пры дапамозе металашукальніка.
Па гэтым факце ладзяць праверку.
Вітаем, дарагія чытачы!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
⭕️ «Bloomberg» расказаў, як і чаму Расея дапамагла аль-Асаду ўцячы
Улады Расеі падштурхнулі кіраўніка Сірыі Башара аль-Асада да ўцёкаў з краіны пасля таго, як зразумелі, што ён зазнаў паразу ў вайне.
⭕️ Ціханоўская адкрыла выставу, Латушка заклікаў не здраджваць беларусам
Як праходзяць Дні Беларусі ў Бруселі.
⭕️ Следчыя Паўднёвай Карэі хочуць затрымаць прэзідэнта
Міністр абароны спрабаваў учыніць суіцыд
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 11 снежня:
▫️У Пінскім раёне жанчына здзейсніла самагубства, не вытрымаўшы ціску сілавікоў
▫️Пенсіянерку Ганну Стражэвіч, якая раней актыўна пісала лісты палітвязням, пакаралі 4-ма гадамі калоніі. Яе дзеянні кваліфікавалі як «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»
▫️Яшчэ адно затрыманне за жарты пра міліцыю ў TikTok: 20-гадовага хлопца хочуць пакараць, бо ён запісаў відэа пад песню «Жизнь ворам, смерть мусорам»
▫️Суд прызнаў «экстрэмісцкай» інстаграм-старонку галоўнай рэдактаркі «Белсату»
▫️«Экстрэмісцкай» таксама стала суполка «Подслушано Пинск» у сацсетцы «ВКонтакте». На яе падпісаныя 24 тысячы чалавек
▫️Завочны суд над стэндам-комікам Славам Камісаранкам распачнецца 24 снежня. Працэс пройдзе ў Менскім гарадскім судзе
🔍 Уцёкі Асада з Сірыі арганізавалі расейскія выведнікі. Збеглага прэзідэнта вывозілі праз расейскую авіябазу
У нейкі момант, назіраючы за прасоўваннем паўстанцаў па краіне, Крэмль прыйшоў да высновы, што не можа больш нічога зрабіць для падтрымання Асада.
📍Чытайце па спасылцы
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Колькі і каму вінная Беларусь?
🔸Як прапагандысты прасоўваюць свой кантэнт у ЕЗ, нягледзячы на санкцыі.
🔸Уключэнне з Юліяй Лабанавай з Брусэлю, дзе праходзяць Дні Беларусі.
🔸30-годдзе першай чачэнскай вайны.
🔸Новыя схемы махляроў, разводзяць ўжо нават падлеткі!
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=7BFJ6XSwH0g
🔹Ва Украіне затрыманы Арцём Мілеўскі. Гэта былы футбаліст, які нарадзіўся ў Беларусі, аднак гуляў за зборную Украіны
У паведамленні паліцыі адзначаецца, што ён быў датычны да злачыннай групоўкі, што арганізоўвала дамоўныя матчы ў кіберспорце ў Еўропе ды Аўстраліі.
Гэта дазваляла чальцам групоўкі зарабляць мільёны долараў на стаўках у букмекерскіх канторах.
✍️ Арцём Мілеўскі стаў вядомым у сярэдзіне 2000-х гадоў, калі адмовіўся гуляць за зборную Беларусі і прыняў украінскае грамадзянства. Гэта выклікала скандал паміж футбольнымі федэрацыямі дзвюх краінаў, у які давялося ўмешвацца нават FIFA.
За зборную Украіны Мілеўскі, сярод іншага, згуляў на чэмпіянаце свету 2006 года. На клубным узроўні ён доўгі час выступаў за кіеўскае «Дынама», аднак незадоўга да канца кар'еры перабраўся ў Беларусь, дзе гуляў ужо за «Дынама» з Берасця. Разам з гэтым клубам ён стаў чэмпіёнам Беларусі ў 2019 годзе.
Летась у Мілеўскага былі праблемы з алкалогем, праз якія ён нават вымушаны быў класціся ў адмысловую клініку на рэабілітацыю.
🤑 З 2025-га года ў Беларусі будзе новы мінімальны заробак
Калі вы легальна ўладкаваныя на працу і адпрацоўваеце поўны дзень, то вам не змогуць налічваць суму, меншую за гэтую.
📍Вось што гэта за сума
🤦 Лукашэнка назваў колькасць ядравай зброі ў Беларусі
А яшчэ сказаў чаго баіцца 🙈
Паглядзіце!
❤️ Дэмсілы Беларусі зноў нагадваюць пра праблемы нашай краіны на еўрапейскай пляцоўцы
Гэта адбываецца ў межах Дзён Беларусі ў Бруселі. Там прысутнічаюць і Святлана Ціханоўская, і Павел Латушка, і шмат хто яшчэ.
🔍 Пачытайце пра гэтае мерапрыемства падрабязней
😐 Нацыянальная польская віза для беларусаў з новага года падаражэе
Цяпер консульскі збор складае 35 еўра, аднак з 1 студзеня вырасце амаль удвая.
✍🏻 Зрэшты, ёсць катэгорыі людзей, якім можна будзе не плаціць гэты збор. Чытайце па спасылцы, хто гэта
💱 Курсы валютаў 11 снежня
Долар падскочыў на 5 капеек, еўра падняўся на дзве капейчыны і акругліўся да роўнай лічбы.
Расейскі рубель тым часам здаў пазіцыі: мінус дзве капейкі.
#курсывалютаў
💁🏻♂️ Стваральнікі кантэнту для YouTube, што жывуць у Беларусі, застануцца без манетызацыі
Ад пятніцы кампанія збіраецца дэактываваць іхныя менэджары рэкламы (AdSense i AdMob).
🔍 Чытайце на старонцы
У баях ва Украіне загінуў 25-гадовы беларус, які ваяваў у складзе Інтэрнацыянальнага легіёну
Ён нарадзіўся ў Наваполацку, а пасля доўгі час жыў у Маскве, бо бацька хлопца – грамадзянін РФ.
📍Чытайце на старонцы, як ён апынуўся на фронце
😡 Беларусь будзе вучыць краіны СНД, як катаваць зняволеных
Лукашэнка ўхваліў праект пагаднення аб падрыхтоўцы кадраў для СІЗА і калоній дзяржаў – удзельніц СНД. Адпаведны ўказ падпісаны 11 снежня.
☝️ Беларусь знаходзіцца на першым месцы ў Еўропе і адзінаццатым у свеце па колькасці зняволеных. У краіне функцыянуе больш за 60 месцаў пазбаўлення волі, у якіх утрымліваецца больш за 35 тысяч чалавек.
Каля 1,5 тысячы асуджаных праваабаронцы ўжо прызналі палітвязнямі, аднак рэальная лічба можа быць і вышэй, бо ўлады хаваюць інфармацыю аб палітычных працэсах.
#рэпрэсіі
🤔 Прэзідэнт Паўднёвай Карэі перадумаў сыходзіць у адстаўку
Юн Сок Ёль у тэлезвароце заявіў, што збіраецца змагацца да канца, абвінаваціўшы апазіцыю ў тым, што яна «злоўжывае імпічментамі».
Юн Сок растлумачыў, што абвясціў ваеннае становішча «для абароны нацыі і нармалізацыі дзяржаўных спраў» і называе сваё рашэнне «глыбока вывераным».
3 снежня прэзідэнт Паўднёвай Карэі абвясціў у краіне ваеннае становішча - упершыню з 1980 года, але парламент адмяніў яго. Праз гэта яго абвінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе.
☝️ Акрамя таго, парламент Рэспублікі Карэя падтрымаў законапраект аб правядзенні спецыяльнага расследавання ў дачыненні да першай лэдзі Кім Гон Хі па падазрэнні ў махінацыях з каштоўнымі паперамі.
Адкрываем яшчэ адно акенца нашага адвэнт-календара. Сёння лідар гурту «J:Mors» Уладзімір Пугач
Уладзімір Пугач - лідар гурту «J:Mors», што сёлета адсвяткаваў 25-годдзе свайго заснавання. Уладзімір пераехаў у Польшчу і стварыў выдавецтва аўдыякніг на беларускай мове «Litaralna». Разам з «купалаўцамі» бярэ ўдзел як актор і аўтар песень у спектаклі «Зэкамерон» паводле аднайменнай кнігі Максіма Знака.
13 шчырых адказаў Уладзіміра чытайце на нашай старонцы
#адвэнткаляндарбелсату
💥 #галоўнае за 11 снежня
✔️Пазыўны «Газ». Загінуў яшчэ адзін беларус, які абараняў Украіну
✔️Стваральнікаў відэакантэнту, якія знаходзяцца ў Беларусі, адключаць ад манетызацыі YouTube
✔️Спецслужбы Лукашэнкі сцвярджаюць, што не праводзяць абменаў асуджанымі з заходнімі краінамі. Бо, маўляў, няма на каго мяняць
✔️Нацыянальная польская віза для беларусаў з новага года падаражэе
✔️Колькі адсоткаў «намалююць» Лукашэнку на «выбарах» у студзені?
✔️Дні Беларусі ў Бруселі. Што там адбываецца?
✔️З 2025-га года ў Беларусі вырасце памер мінімальнага заробку
😮 Смаленск хоча выйсці са складу Расеі?
Пакуль кіраўнікі Смаленскай і Віцебскай абласцей сустракаюцца на супольных тусоўках – Смаленская абласная дума абвясціла пра стварэнне «Руху за незалежнасць Смаленшчыны ад Расеі».
🤔 Як так? Глядзіце ў фельетоне нашага журналіста Змітра Лупача.
P.S. А там і да вольнай Беларусі захочуць далучыцца. Возьмем?
👗«Тут няма тыcячагадовых архаічных прынцыпаў крою, затое шмат крамных тканінаў і яскравых колераў»
Што можна было знайсці ў гардэробе беларускі ў 1930-я гады? Як гэта ўсё можна зрабіць сваімі рукамі? І як гэта можна ўплесці ў сучасны вобраз?
Кацярына Ваданосава расказвае пра беларускую моду 100-гадовай даўніны на прыкладзе ўласнай бабулі, кавалачак блузы якой яна захоўвае дагэтуль.
👀 Глядзіце новы выпуск праграмы «Нітка Зорка» проста цяпер на канале «Белсат HISTORY»
😨 У Менску перакуліўся грузавік з півам
Гэта здарылася на вуліцы Багдановіча, непадалёк ад заводу «Аліварыя».
Піўных рэкаў на асфальце заўважана не было, але прадукцыя заводу ў такім ДТЗ наўрад ці ацалела 😢
◽️ «У судзе чалавек сядзіць у клетцы і не мае права сказаць нічога. А што адбываецца ўсярэдзіне ў гэтага чалавека?»
У Варшаве адкрылася выстава «Пачуцці: Малюнкі палітвязняў Беларусі», а ў межах выставы быў прэзентаваны альбом «Пазначаныя жоўтым».
Пра што выстава і альбом, глядзіце ў нашым відэа ☝️
🎄«Падарункі пад ялінку» ад ДАІ: яшчэ да Новага года кіроўцам пачнуць прыходзіць «лісты шчасця» за няправільную паркоўку
У Менску вызначылі 10 зонаў, дзе парушэнні правілаў паркоўкі будуць фіксаваць аўтаматычнымі камерамі.
📍Падрабязнасці на нашым сайце
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ На Віцебшчыне ўратавалі двух шчанюкоў, якія праваліліся ў яму
🔻Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік з пазыўным «Газ»
🔻Прэм'ер-міністр Польшчы заявіў, што мірныя перамовы па Украіне могуць пачацца ўжо гэтай зімою
🔻Новыя сірыйскія ўлады паабяцалі сірыйцам «спакой і стабільнасць» пасля падзення рэжыму Асада
🔻У Гарадзенскім заапарку выбралі сімвал будучага года
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
▪️Лукашэнкаўцы давялі жанчыну з Піншчыны да самагубства: яна не вытрымала пастаяннага пераследу за «экстрэмізм»
Імя загінулай – Святлана Круцікава. Паводле інфармацыі ад крыніцаў @dissidentby, яна дабраахвотна пайшла з жыцця ўчора.
Жанчыну некалькі разоў судзілі за «распаўсюд экстрэмізму» і прызначалі пакаранне ў выглядзе арышту. Таксама сілавікі прыходзілі да яе з вобшукамі і праверкамі.
Знаёмыя Святланы не бачаць іншых прычынаў, якія маглі справакаваць яе на такі адчайны крок, акрамя як ціск з боку міліцыі.
💁🏻♂️ Спецслужбы Лукашэнкі сцвярджаюць, што не праводзяць абменаў асуджанымі з заходнімі краінамі
Прычына ў тым, што ў дзяржавах Еўразвязу і ў ЗША няма грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, якія «супрацоўнічалі з КДБ, асуджаныя за гэта і адбываюць там пакаранне».
🔍 Чытайце падрабязней на нашым сайце
🐍 Знаёмцеся, гэта тыгровы пітон Люцік
У гарадзенскім заапарку выбралі сімвал 2025 года 🤩
😨 Чыноўнікі замахнуліся на святое: забаранілі ўпрыгожваць двары ў спальных раёнах аўтамабільнымі пакрышкамі
Гэтай дзіўнаватай традыцыі ўжо не адзін дзясятак гадоў, але, здаецца, цяпер камунальнікі збіраюцца пакласці ёй канец.
Прызнаючы неабходнасць мяняць «лысую гуму», яны раяць пакідаць яе на СТА або здаваць у пункт прыёму другаснай сыравіны.
📍Чытайце падрабязней на нашым сайце
❓Хто такі Вільгельм Кубэ: добры кіраўнік ці злыдзень?
❓Чаму Кубэ не хацеў паліць беларускія вёскі?
❓Як Асгард мог стаць сталіцаю Беларусі?
👀 У новым выпуску нашай праграмы «Вусы Скарыны» вы даведаецеся, як нямецкі гаўляйтэр змагаўся за лаяльнасць беларусаў