💁🏻♂️ Уначы ў беларускае неба патрапілі 8 беспілотнікаў. Гэтым разам авіяцыю не ўздымалі
Уваход дронаў адбыўся ў Палескім запаведніку, яны рухаліся курсам на Брагін і Хойнікі.
🔍 Чытайце ў нас на старонцы, што яшчэ вядома
🇬🇪 Улады Грузіі абавязалі пакінуць краіну амаль 100 замежнікаў, якія бралі ўдзел у пратэстах супраць кіруючай партыі
Вядома, што сярод затрыманых падчас акцыяў на праспекце Руставэлі быў і беларус Яўген Муравіцкі.
👀 Чытайце болей на нашым сайце
✈️ У Брытаніі цяпер можна пажыць у прыватным самалёце, які раней належаў наркабарону Пабла Эскабару
Прынамсі, так сцвярджае ўладальнік гэтых незвычайных апартаментаў у Брысталі, які здае іх усім ахвочым праз сэрвіс Airbnb.
Boeing 727 быў выпушчаны ў 1968 годзе, а на пачатку 80-х ператварыўся ў прыватны бізнес-джэт. Ён лётаў да 2012 года, а сярод ягоных уладальнікаў былі розныя людзі. У тым ліку, меркавана, калумбійскі мафіёзі Пабла Эскабар.
Цяпер у самалёта адсутнічаюць крылы і рухавікі, аднак па-ранейшаму функцыянуюць многія прылады ўнутры салону. За ноч у такіх апартаментах давядзецца выкласці больш за тысячу долараў.
💨 Белгідраметцэнтр папярэдзіў беларусаў пра моцны вецер
МНС заклікае быць асцярожнымі, бо магчымыя абрывы лініяў электраперадач і падзенні дрэваў.
📍Болей чытайце па спасылцы
👆У Беларусі забаранілі гандаль піратэхнікай без дазволу
Забарону растлумачылі траўмамі, якія пачасціліся з-за парушэння правілаў выкарыстання піратэхнічных вырабаў. Яна пачынае дзейнічаць ад сёння.
Забарона не датычыць юрыдычных асобаў, якія маюць дазвол на продаж піратэхнікі IV і V класаў небяспекі або правядзенне феерверкаў з гэткай піратэхнікай.
❓А як вы ставіцеся да такой забароны?
💥 #галоўнае за 3 студзеня
✔️Ці чакаць у 2025-м зніжэння градусу рэпрэсіяў? Спыталі ў экспертаў
✔️На заходняй мяжы Беларусі – зноў вэрхал
✔️Нецвярозага польскага жаўнера, які на Новы год учыніў страляніну на мяжы з Беларуссю, будуць судзіць
✔️Аляксей Лявончык з ByHelp расказаў, што праграма рэабілітацыі палітвязняў пашырылася на новыя краіны. Тым часам BYSOL павялічвае памер выплаты для дапамогі былым палітвязням
✔️Рэсурс «Клік» распрацаваў інтэрнэт-платформу для пошуку навінак беларускай музыкі
✔️Смешнага мала, але як інакш выжыць? З чаго беларусы кпілі ды смяяліся ў 2024-м
✔️У Светлагорску судзяцца «жаба з гадзюкай»: былы супрацоўнік міліцыі падаў пазоў да УУС за звальненне
✔️Ахова прэзідэнта Паўднёвай Карэі не дае яго арыштаваць
✔️Анонс ад астраномаў: што нам пакажа космас у новым годзе?
#рэпрэсіі:
▫️У Баранавічах затрымалі мужчыну, што ў навагоднюю ноч сарваў з будынку чырвона-зялёны сцяг
▫️Спявак «Дзядзя Ваня» апынуўся ў «спісе экстрэмістаў»
🔹145 «Шахедаў» за снежань і амаль чатыры сотні за ўвесь год
Маніторынгавы паблік «Беларускі Гаюн» падвёў «дронавыя» вынікі году для Беларусі. У першай палове 2024-га беспілотнікі ў нашае паветра не патраплялі ўвогуле, а далей пайшло-паехала... Дакладней, паляцела.
🔍 Глядзіце статыстыку на нашым сайце
😢 Даследчыкі кітоў заўважылі каля амерыканскага ўзбярэжжа касатку з целам свайго мёртвага дзіцяня
Касатка па мянушцы Талекуа трымала цела свайго загінулага дзіцяці носам на паверхні вады ў заліве П'юджэт (непадалёк ад Сіэтлу). Адмыслоўцы лічаць, што такім чынам гэтыя жывёлы дэманструюць жалобу. Падобныя паводзіны касатак-«бацькоў» са сваімі мёртвымі «дзецьмі» могуць доўжыцця цягам тыдня.
Яшчэ больш сумнай сітуацыю робіць тое, што ў 2018-м годзе тая ж самая касатка Талекуа ўжо патрапляла ў поле зроку даследчыкаў пры аналагічных абставінах. Тады яна падтрымлівала на плаву цела свайго іншага загінулага дзіцяня цягам рэкордных 17 дзён. Дапамагалі Талекуа ў гэтым іншыя касаткі са зграі.
🐸🐍 У Светлагорску судзяцца «жаба з гадзюкай»: былы супрацоўнік міліцыі падаў пазоў да УУС за звальненне
Падчас падзеяў 2020-га Максім Асташаў актыўна складаў пратаколы на ўдзельнікаў пратэстаў. Але кар'ернаму росту гэта не дапамагло 💁🏻♂️
📍Болей інфармацыі знойдзеце на нашым сайце
🪙 Польскія мытнікі забралі ў беларускі 84 калекцыйныя манеты. Яна сцвярджала, што везла іх у Італію да сяброўкі
Падарожніца лічыла, што кошт калекцыі складае ўсяго 200 долараў.
📍Чытайце падрабязней на старонцы
📈 Насельніцтва Беларусі магло скараціцца нашмат больш, чым заяўляецца афіцыйна
Гэта вынікае з дакументу, які трапіў у рукі ініцыятывы «BELPOL»
Паглядзіце ☝️
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻На «выбары» ў Беларусь могуць запрасіць заходніх назіральнікаў
🔻На мяжы больш за 800 аўтаў: пасля святаў беларусы масава выязджаюць у Еўразвяз
🔻У Польшчы будуць судзіць жаўнера, які ўчыніў страляніну на мяжы з Беларуссю
🔻У Каліфорніі разбіўся лёгкаматорны самалёт
🔻ДАІшнікі ў Горках стралялі па машыне, якой кіраваў падлетак
🔻БДУіР падпісаў дамову аб супрацы з расейскай ВНУ, якая робіць экіпіроўку для расейскіх вайскоўцаў
🔻Дзве смяротныя аварыі: гарадскі тралейбус наехаў на пенсіянерку, у іншым ДТЗ загінула дзіця
🔻Маразы і снег: у выходныя ў Беларусі чакаецца пахаладанне
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💬 «Прынамсі да канца студзеня ў „BYSOL“ будзе шмат працы, таму што ўзровень тэрору, які цяпер ёсць, наўрад ці будзе спадаць»
На мяжы, якая раздзяляе стары і новы год, прынята думаць пра будучыню і рабіць прагнозы на яе.
«Белсат» размаўляе з экспертамі пра тое, якім будзе 2025-ты для Беларусі. У гэтай частцы пытаем, чаго чакаць ад «выбараў» і ці можна спадзявацца на зніжэнне градусу рэпрэсіяў, якія рэжым Лукашэнкі падтрымлівае ўжо пяты год запар.
📍Пераходзьце па спасылцы і чытайце матэрыял на нашай старонцы
💁🏻♂️ Улады падказалі бюджэтнікам, як зарабляць болей грошай. Трэба ўсяго толькі больш працаваць
Новы ўказ Лукашэнкі прадугледжвае магчымасць павышэння заработнай платы шляхам індывідуальнай даплаты.
🔍 Чытайце на старонцы болей пра тое, як гэта працуе
☝️Пастаўкі электраэнергіі са Славаччыны ва Украіну не спыняюцца (нягледзячы на пагрозы Робэрта Фіца)
Паводле аналітыкаў, штучнае абмежаванне паставак электраэнергіі за мяжу можа супярэчыць як еўрапейскаму, так і славацкаму заканадаўству. Былы міністр эканомікі Карэл Гірман дадаў, што электраэнергію ва Украіну прадаюць прыватныя трэйдары, а не дзяржава.
📍Падрабязней пра сітуацыю чытайце на нашай старонцы
📍Сёння магло б споўніцца 73 гады былому міністру ўнутраных справаў Беларусі, які не пабаяўся кінуць выклік Лукашэнку
За гэта Юрый Захаранка заплаціў сваім жыццём. Ён бясследна знік у 1999-м годзе пасля выкрадання так званым «эскадронам смерці».
👀 Прапануем паглядзець наш фільм-расследаванне рэжысёркі Раісы Міхайлоўскай пра крывавую дзейнасць «эскадронаў смерці» па спасылцы 🎞
💬 «Ёсць пэўная надзея, што 2025 год будзе лепшым. Але яна звязаная толькі з тым, што 2024-ы быў такім жахлівым»
На мяжы, якая раздзяляе стары і новы год, прынята думаць пра будучыню і рабіць прагнозы на яе.
«Белсат» размаўляе з экспертамі пра тое, якім будзе 2025-ты для Беларусі і свету. У гэтай частцы пытаем, чаго чакаць ад айчыннай эканомікі, што будзе адбывацца ў сусветнай геапалітыцы і як працягне сваё развіццё штучны інтэлект, які грае ўсё большую ролю ў жыцці чалавецтва.
📍Пераходзьце па спасылцы і чытайце матэрыял на нашай старонцы
❓За што Лукашэнка крытыкуе свайго прэм'ер-міністра і ці пагражае Галоўчанку звальненне?
Недастатковы рост эканомікі, недастатковая колькасць продажу ўгнаенняў, кепская праца на ўнутраным рынку - гэта далёка не ўвесь спіс прэтэнзіяў Лукашэнкі да чыноўніка. Гэтым разам Галоўчанку пагражаюць звольніць, калі той «не справіцца з укараненнем у эканоміку формулы справядлівага цэнаўтварэння». Аднак адстаўкай прэм'еру пагражаюць далёка не першы раз.
Узгадваем, за што яшчэ Лукашэнка крытыкаваў Галоўчанку і ягоны ўрад, пачытайце
Добрай суботы, шаноўныя чытачы!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Прынеслі вам 3 найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🔸«Чаканне ў чарзе: 23 гадзіны 35 хвілінаў»
Што адбываецца на мяжы?
🔸Чаго чакаць ад 2025 года? Спыталі экспертаў
Частка 1: пра выбары і «адлігу».
🔸NATO замест «Надо!», Груздзевы-рабы і «далася табе гэтая Польшча»
Што смяшыла беларусаў у 2024 годзе?
#штопачытаць
🇩🇪 Камп'ютарны збой стварыў цяжкасці для пасажыраў, што прылятаюць у Нямеччыну з-за межаў Шэнгенскай зоны
Прадстаўнік паліцыі ў аэрапорце Франкфурта расказаў, што «многія рэчы, якія рабіла сістэма, даводзіцца рабіць уручную».
📍Чытайце па спасылцы, што адбываецца і якія аэрапорты закранула гэтая праблема
☝️КДК супраць лясгасаў: як падначалены Лукашэнку орган жэстачайшэ правяраў лясныя гаспадаркі Віцебшчыны
«BELPOL» падзяліўся з «Белсатам» адпаведнымі дакументамі.
🔍 Чытайце матэрыял па спасылцы
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Лукашэнка кажа, што гатовы правесці выбары адкрыта для Захаду. Дзеля гэтага ён прапануе разгледзець магчымасць запрасіць у нашую краіну назіральнікаў з непрыязных рэжыму краінаў. Пра што сведчыць такая рыторыка?
🔸 Польшча пераняла старшынства ў Радзе Еўрапейскага звязу. Чаго чакаць беларусам?
🔸 Фонд «Байсол» у першыя дні новага года абвясціў павелічэнне ў два разы сумы аднаразовай выплаты для сем'яў палітзняволеных ды былых вязняў рэжыму Лукашэнкі
🔸 У Беларусі Каляды з зімовай атмасферай: краіну накрыюць маразы і завеі
🔸 У Беларусі ёсць свой Грынч, які крадзе Каляды. Гэта падатковая інспекцыя
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
💬 «Берасце-Варшава, першы аўтобус – 40 еўраў з чалавека»
На заходняй мяжы Беларусі зноў транспартны калапс: ахвочым выехаць у Еўразвяз даводзіцца чакаць у чарзе амаль содні.
А ў аўтобусах, якія стаяць бліжэй да КПП і маюць вольныя месцы, «робяць бізнес» на тых, каму не хочацца доўга чакаць.
🔍 Сабралі ў адным матэрыяле ўсё, што цяпер вядома пра сітуацыю на мяжы
😠 Калі бацькоў судзілі за «палітыку» (нават паводле адміністратыўнай справы), дзяцей могуць паставіць на ўлік
Вось такія законы цяпер прымаюць у Беларусі. Як жа абараніць сваіх дзяцей ад палітычна матываванага ціску?
Распавядаем у нашым відэа, паглядзіце!
☝️Аляксей Лявончык з ByHelp расказаў, што праграма рэабілітацыі палітвязняў пашырылася на новыя краіны
Раней гэта былі Польшча, Літва і Грузія. Цяпер можна будзе прайсці рэабілітацыю і ў іншых краінах, дзе пражывае значная беларускай супольнасць.
📍Чытайце па спасылцы, як яшчэ ByHelp сёлета плануе дапамагаць былым палітвязням
🎧 Рэсурс «Клік» распрацаваў інтэрнэт-платформу для пошуку навінак беларускай музыкі
Яе адметнасць – спіс беларускіх артыстаў з 500 імёнаў, які сабрала каманда «Кліка». Спіс працягвае папаўняцца – праз яго актуалізацыю наведвальнікі платформы могуць даведацца пра музычныя навінкі выканаўцаў.
🔍 Чытайце тут, што яшчэ адметнага ёсць на сайце
💱 Курсы валютаў 3 студзеня
Першыя гандляванні 2025-га года скончыліся аслабленнем беларускага рубля ў дачыненні да ўсіх трох асноўных валютаў.
Долар вырас больш як на дзве капейкі, еўра ўмацаваўся на тры з паловаю капейкі. Падрос і расейскі рубель, хоць значна сціплей.
#курсывалютаў
💁🏻♂️ Чэргі на мяжы Еўразвязу і Беларусі «развярнуліся» ў адваротны бок
У 20-х чыслах снежня вялізныя заторы перад КПП на мяжы ўзніклі з боку Польшчы ды Літвы на ўезд у Беларусь. Цяпер, што лагічна, чэргі стаяць на выезд з Беларусі ў краіны Еўразвязу.
📍Чытайце па спасылцы, колькі легкавікоў і аўтобусаў сабралася на пунктах пропуску