🔶 Арандатарам са згарэлага ГЦ «Беларусь» у Віцебску абяцаюць месцы ў іншых цэнтрах
З нагоды пажару ў віцебскім гандлёвым цэнтры «Беларусь» заведзеная крымінальная справа, вакол будынка ўсталяваны кругласутачны нагляд, а арандатарам абяцаюць часовыя месцы ў іншых ТЦ.
👉 Сабралі, што вядома на цяперашні час аб пажары.
😱 🐍 Звычайныя навіны з Аўстраліі. Жанчына выявіла смяротна небяспечную змяю ў сваім аўто проста падчас руху
Аўстралійка ехала па трасе ў сваім аўто і нечакана адчула, што па назе нешта паўзе. Апынулася, што гэта адна з самых ядавітых змеяў у свеце (якая нечаканасць для Аўстраліі) - тыгровая змяя.
🫣 Жанчына, мала таго што пры хуткасці 80 км/ч здолела адбіцца ад гада, дык яшчэ і правілы ПДР не парушыла - з'ехала на абочыну ў паложаным месцы і толькі тады выскачыла з машыны...
А вы кажаце нашыя жанчыны ого-го. Во з аўстралійскімі мы б таксама не звязваліся!
❗️Спісы экстрэмісцкіх матэрыялаў ад уладаў змяшчаюць у сабе траянскія праграмы
Нашыя чытачы паведамляюць, што сілавікі змяшчаюць у афіцыйныя файлы спісаў «экстрэмісцкіх» матэрыялаў траянскія праграмы, якія могуць збіраць вашыя дадзеныя.
Ужо некалькі чытачоў знайшлі такіх «шпіёнаў» на сваіх камп'ютарах.
🙏🏻 Калі ласка спраўдзьце свае камп'ютары на наяўнасць такіх файлаў і выдаліце іх. Дбайце пра сваю бяспечнасць.
💥 «Белсат» па-беларуску - у Google News
🙌 Калі для вас гэта бяспечна, далучайцеся падпісвайцеся, гэта дапаможа ў тым ліку і прасоўванню беларускай мовы ў Google.
Чым больш падпісчыкаў і падпісчыц, тым больш бачны наш кантэнт
✅ Падпісацца тут
😢 Паліна Шарэнда-Панасюк правядзе яшчэ год за кратамі
У Гомельскім абласным судзе 13 снежня 2024 года была разгледжаная апеляцыйная скарга палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк.
Паводле праваабаронцаў, прысуд Рэчыцкага раённага суду ад 15 кастрычніка застаўся без зменаў, то-бок жанчыне дадалі яшчэ год зняволення.
💔 Паліна будзе пераведзеная ў калонію №24 у Зарэччы для жанчын-рэцэдывістак для далейшага адбыцця пакарання, дзе яна ўжо правяла 2,5 года.
#рэпрэсіі
🔥 Створаны сайт прысвечаны Алесю Пушкіну
На сайце можна азнаёміцца з яго біяграфіяй, пабачыць творы і сачыць за падзеямі, прысвечанымі памяці мастака.
З’явілася таксама старонка ў Instagram.
💔Алесь Пушкін - палітзняволены мастак. 11 ліпеня 2023 года пасля васьмі месяцаў зняволення памёр праз неаказанне медычнай дапамогі ў Гарадзенскай турме.
🙈 «Раскамнагляд» навыпісваў штрафаў «Viber» больш чым на $ 17 тыс
І абмежаваў доступ да мэсэнджара праз парушэнне «расейскага заканадаўства да арганізатараў распаўсюджвання інфармацыі, выкананне якіх неабходнае для перадухілення пагрозаў выкарыстання мэсэнджара ў тэрарыстычных і экстрэмісцкіх мэтах, вербавання грамадзянаў для іх здзяйснення, продажу наркотыкаў, а таксама ў сувязі з размяшчэннем супрацьпраўнай інфармацыі»
У жніўні 2024 года «Раскамнагляд» заблакаваў у Расеі іншы папулярны мэсэнджар – «Signal».
🎁 Сёння ў адвэнт-календары «Белсату» – Сяргей Пукст!
Беларускі кампазітар і музыка выпускае альбомы з 1997 года. Вы яго можаце ведаць пад рознымі альтэр-эга: Сяргей Пукст, Георгій Дабро, «True Litwin Beat» і «Pukstband».
А як ён апісвае 2024-ы, хто з беларусаў стаў для яго адкрыццём году і якія музыка гучала ў яго часцей за ўсё – пачытайце 13 шчырых адказаў Сяргея (праз VPN)
#адвэнткаляндарбелсату
🎶 Kriwi і T-Trider выпусцілі новую песню Kaliadnaja
«Напярэдадні Калядаў мы віншуем усіх са святам, з тым, што перажылі гэты год! Трымаемся разам далей!»
🐣 У Менску назвалі самыя папулярныя імёны ў 2024 годзе
За 11 месяцаў года самым папулярным мужчынскім імем стаў Міхаіл - 341 хлопчык, жаночым - Сафія - 272 дзяўчынкі. Статыстыку агучылі ў Мінгарвыканкаме.
У ліку самых распаўсюджаных імёнаў для хлопчыкаў таксама Мацвей, Марк, Раман і Аляксандр, для дзяўчынак - Ева, Ганна, Васіліса і Ксенія.
Сярод самых рэдкіх імёнаў - Альгерд, Радзівон, Святагор, Юстын, Фама, а таксама Аксана, Тая, Яра, Ціна і Рыта.
Еўразвяз рыхтуе новыя санкцыі, ці спрацуюць яны гэтым разам?
Паводле еўрачыноўнікаў, стратэгія вызвалення палітвязняў палягае на павелічэнні санкцыяў і ўзмацненні ціску на рэжым, аднак мінула чатыры гады, а палітвязні ўсцяж у турмах. Спыталі ў Святланы Ціханоўскай, як зрабіць гэты ціск больш эфектыўным.
А чаго кіраўніцтва Еўразвязу чакае ад беларускіх дэмсілаў узамен падтрымання, чытайце на нашай старонцы (праз VPN)
Новы Народны паэт Беларусі - хто ён такі?
Паглядзіце, чым адзначыўся Уладзімір Карызна ў 2020-ым, чаму менавіта яму далі такой статус і хто меў іх раней.
📌 У Віцебску гарыць «Беларусь». Трое пацярпелых у цяжкім стане
Удзень 13 снежня ў Віцебску адбылося ўзгаранне на першым паверсе гандлёвага цэнтру «Беларусь» на вуліцы Генерала Белабародава.
Пажарныя выявілі «задымленне на першым паверсе цэнтра». Адбылася эвакуацыя людзей. Як заявілі ў МНС, былі выратаваныя 10 асобаў, яшчэ 215 чалавек эвакуяваныя.
👉 Падрабязней
🤦♀️ Дна няма. Расейскім дзецям арганізавалі «Новы год на фронце»
Пад такой назвай праходзіла навагодняе свята ў Кемераўскім дзіцячым садку.
🤯 Да малых прыходзіў Дзед Мароз-партызан і прыносіў ім у падарунак... хлеб і цукар у кубіках. А дзеці перадалі расейскім вайскоўцам паштоўкі, каб ім «не было сумна» на вайне.
📌 Латушка: Калі Еўропа не прачнецца, расейскі жаўнер будзе стаяць на еўрапейскай мяжы
Кіраўнік НАУ Павел Латушка адзначыў пагрозы, якія могуць ісці краінам Еўропы, калі іх палітыка ў дачыненні Масквы і Менску не будзе моцнай.
На яго думку, еўрапейскія палітыкі павінны вылучаць «больш рэсурсаў для нашай уласнай бяспекі, больш рэсурсаў для барацьбы з прапагандай [з боку Расеі і Беларусі]»
Паводле Латушкі, перамір’е ва Украіне, калі яго атрымаецца дасягнуць, будзе толькі «часовай перадышкай перад значна больш маштабнай вайной, якая зноў разгорнецца ва Украіне і, магчыма, у суседніх краінах»
😏 Прэзідэнт Аргентыны Хавіер Мілей нечакана стаў уладальнікам італьянскага грамадзянства
Дакумент быў уручаны яму падчас візіту ў Рым прэм'ер-міністаркай Італіі Джорджай Мэлёні, паведамляе ilPost.
Падставай сталі італьянскія карані сям'і прэзідэнта. Яго дзядуля і бабуля эмігравалі ў Аргентыну на пачатку мінулага стагоддзя. Сам Мілей раней заяўляў, што ён на 75% італьянец.
☝️ Аднак італьянскія левыя партыі абвінавацілі Мэлёні ў выбарчым падыходзе да гэтага пытання. Бо калі грамадзянства атрымаў Мілей, то чаму дзецям мігрантаў, якія нарадзіліся на тэрыторыі Італіі, амаўляецца ў такім праве.
📌 Расея распачала падрыхтоўку да вываду сваіх войскаў з Сірыі
Такую выснову на падставе аналізу спадарожнікавых фотаздымкаў зрабіла онлайн-выданне «Важные истории».
На фота бачна, што на авіябазу Хмяймім прыбылі грузавыя і транспартныя самалёты, у якіх, як пішп Washington Post, адкрытыя насавыя адсекі для прыёму цяжкага абсталявання.
👉 Падрабязней
🫤 Міхаіла Кавелашвілі, кандыдата ад кіруючай партыі «Грузінская мара», абралі прэзідэнтам Грузіі
За яго прагаласавалі 224 дэпутаты з 300.
📌 Парламент Паўднёвай Карэі падтрымаў імпічмент прэзідэнту
На афіцыйнай старонцы Парламента ў сацсетцы X паведамляецца, што законапраект аб імпічменце быў прыняты большасцю галасоў: з 300 прысутных 204 - «за»; 85 - «супраць»
3 снежня Юн Сак Ель увеў ваеннае становішча, з яго словаў каб пазбегнуць «пагроз з боку Паўночнакарэйскіх камуністычных сіл». Пасля гэтага апазіцыя заклікала прэзідэнта сысці ў адстаўку, а пракуратура краіны пачала супраць яго расследаванне па факце арганізацыі дзяржаўнага перавароту.
🔹 «Не ўпісваюся я ў рамкі грамадства»
Віктар blessed_wanderer">Блаславёны вандроўнік ужо два гады жыве на вуліцы. Беларус марыць зрабіць са свайго жыцця сусветна вядомае рэаліці-шоу, каб зарабіць грошай і адкрыць у Варшаве прытулак сямейнага тыпу для бяздомных.
👉 «Белсат» паразмаўляў з Віктарам пра тое, чаму ён апынуўся на вуліцы і як плануе здзяйсняць свае мары
🇬🇪 У Грузіі распачаліся прэзідэнцкія выбары
Упершыню кіраўніка дзяржавы абірае не народ, а Калегія з 300 выбаршчыкаў, 75% з якіх – прадстаўнікі кіруючай партыі «Грузінская мара».
😳 Кандыдат адзін – сябра партыі «Сіла народу», якая адкалолася ад «Грузінскай мары», 53-гадовы Міхаіл Кавелашвілі.
Перад Парламентам Грузіі праходзіць акцыя пратэсту «Пакажы дыплом!». Гэта намёк на тое, што ў Кавелашвілі няма вышэйшай адукацыі і раней ён быў футбалістам. Удзельнікі пратэснага мітынгу гуляюць у футбол.
Уначы дроны ўдарылі па расейскай нафтабазе
Адбылося гэта ў горадзе Арол. Выбух быў чутны ў розных раёнах.
Мясцовыя ўлады заяўляюць аб узгаранні паліўнай інфраструктуры ў выніку падзення абломкаў беспілотнікаў. Усяго, паводле іх, было збіта 11 БПЛА.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 З падручнікаў для 11 класа прыбралі партрэт Каліноўскага
Як цяпер выглядае вайна прапагандыстаў супраць Каліноўскага і што кажуць пра паўстанне 1863-га на занятках гісторыі? Чытайце на сайце (праз VPN).
🔺 Хрэнін абвінаваціў Украіну, Польшчу і краіны Балтыі ў фашызме
Маршы СС, факельныя шэсці і рэабілітацыя нацыстаў — пачытайце, як міністр абароны выказаўся пра нашых суседзяў (праз VPN)
🔺 За 30 год падручнікі па гісторыі Беларусі перапісваліся сем разоў
Распавядзем, як змянілася гісторыя ў школах пры Лукашэнкі і навошта ён хоча перапісваць падручнікі (праз VPN)
💥 #галоўнае за 13 снежня
✔️ Адвент-календар — Мікіта Моніч
✔️ Беларусы занялі топавыя месцы на покерным турніры на Багамах
✔️ Расея выпусціла па Украіне больш за 90 ракетаў і 200 беспілотнікаў
✔️ Беларускай сям'і канчаткова адмовілі ў прытулку ў Грузіі
✔️ Беларусь падоўжыла бязвіз для замежнікаў да 2025 года
✔️ Літва адмовіла ва ўцякацтве былым сілавікам
✔️ Еўразвяз увядзе санкцыі супраць 26 чалавек і дзвюх кампаніяў з Беларусі
✔️ У Расеі забаранілі месенджар Viber, бо не перашкаджаў «вербаванню грамадзянаў»
#рэпрэсіі:
▪️У Смаргоні затрымалі дзяўчыну, якая танцавала ў міліцэйскай форме
▪️Ігару Карнею дадалі яшчэ 8 месяцаў калоніі
▪️ Рэжым увёў персанальныя санкцыі супраць Санта Клаўса
▪️ У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» «Вольныях Купалаўцаў»
▪️ Блогера Сяргея Бяспалава будуць судзіць завочна
😢 Балюча глядзець: у Віцебскай вобласці масава гінуць каровы праз жудасныя ўмовы ўтрымання
Як вынікае са справаздачы Камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання Віцебскага аблвыканкама, няшчасных каровак утрымліваюць у антысанітарыі, недакормліваюць і даводзяць да шакавальнага стану.
«Белсат» змог азнаёміцца з дакументамі дзякуючы «BELPOL».
☝️ УВАГА! Па СПАСЫЛЦЫ ёсць кадры, якія могуць вас шакаваць
🤔 Офіс Святланы Ціханоўскай спыніў камунікацыю, калі я адмовіўся даслаць копію пашпарта
51-гадовы віцяблянін Мікалай Генераленка, які заяўляў пра пераслед у Беларусі, ледзь не быў высланы са Швейцарыі. Камітэт ААН супраць катаванняў прадухіліў гэта.
👉 Віцяблянін расказаў «Позірку» сваю гісторыю. Пачытайце
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Падсумуем вынікі Беларускага тыдня ў Бруселі
🔸Як рэжым Лукашэнкі перапісвае гісторыю Беларусі
🔸Да каго цяпер ідуць сілавікі
🔸Што адбываецца ў свеце, і ва Украіне
🔸У Вільні распачынаецца сезон Спеўных сходаў, Аўстралія рыхтуецца да Раства і Новага года, а ў Беларусь прыйшло зімовае надвор’е
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/uDGoanKsXVc
Супраць блогера Сяргея Бяспалава, стваральніка «Вусоў Лукашэнкі» і прэс-службы ПКК, пачалі спецыяльнае вядзенне
Яго вінавацяць паводле дзесяці артыкулаў КК. У тым ліку, распальванні варожасці, змове з мэтай захопу ўлады, стварэнні «экстрэмісцкага фармавання» і абразе Лукашэнкі.
Сяргей Бяспалаў – блогер, журналіст, кіраўнік грамадзянскага штабу Паспалітага Рушэння. У 2011 годзе быў адным з каардынатараў руху «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі». Стваральнік такіх праектаў як «Мая краіна Беларусь» і «Вусы Лукашэнкі».
З пачатку маўнамаштабнай вайны ва Украіне далучыўся тады яшчэ да роты беларусаў, якая пазней стала Палком Каліноўскім, дзе працаваў стварыў медыя-службу палка.
#рэпрэсіі
🫤 У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» тэатральную трупу «Вольныя Купалаўцы»
Актораў абвінавачваюць у арганізацыі «дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь, дыскрэдытацыю і абразу службовых асобаў». МУС таксама забараніў дзейнасць «Вольных Купалаўцаў» на ўсіх інтэрнэт платформах, паведамляюць прапагандысцкія рэсурсы.
🎭 «Вольныя Купалаўцы» – аб’яднанне былых актораў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, што на знак нязгоды з гвалтам, учыненым рэжымам у 2020 годзе, амаль усім складам звольніліся. Сёння частка з іх вымушана працаваць у выгнанні.
#рэпрэсіі
☝️ «Мы будзем прадухіляць вяртанне да бізнэсу ў звычайным рэжыме з Расеяй і Беларуссю да таго часу, пакуль агрэсія не спыніцца»
Міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі 13 снежня прадставіў прыярытэты старшынства Польшчы ў Радзе Еўрапейскага Звязу, якая пачнецца 1 студзеня 2025 года.
Кіраўнік МЗС заявіў, што адной з мэтаў старшынства Польшчы будзе поўнае выкарыстанне замарожаных расейскіх актываў.
👉 Падрабязней