🎅 Дзед Мароз прызямліўся ў Адэсе?
І нават працуе кіроўцам маршруткі. Не верыце? Самі паглядзіце 👆
🍴 Набор вагі пасля калядных святаў – праблема старая як свет
Ці магчыма неяк яе вырашыць без дыетаў? Насамрэч так, і ўсё прасцей чым вы думаеце.
📍Пачытайце, што раіць дыетолаг
💁🏻♂️ «Любимую не отдают». Версія-2025
«Кандыдат у прэзідэнты» Алег Гайдукевіч прэзентаваў свой перадвыбарчы плакат.
Нагадаем: гэта лідар ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі. Праўда, разуменне лібералізму і дэмакратыі ў яго досыць спецыфічнае.
💁🏻♂️ Урад РБ пашырыў крытэры для «сацыяльна небяспечнага становішча» дзіцяці
У Офісе Ціханоўскай такую захаду назвалі «культываваннем самацэнзуры», бо цяпер становішча дзіцяці могуць прызнаць небяспечным, калі бацькі, напрыклад, прыцягваліся да адказнасці за «распаўсюд экстрэмізму».
📍Чытайце па спасылцы, што яшчэ будзе ў абноўленай пастанове
▪️Ва ўзросце 63 гадоў памёр былы дырэктар Гомельскага тэатру лялек. Год таму яго судзілі за «распаўсюд экстрэмізму»
Неўзабаве пасля таго судовага працэсу, які адбыўся ў студзені 2024-га, Дзмітрый Гарэлік быў звольнены са сваёй пасады. Тэатрам лялек у Гомлі ён кіраваў з лета 1992-га года. За час кіравання Гарэліка тэатр неаднаразова станавіўся лаўрэатам разнастайных міжнародных фестываляў.
Пасля звальнення Гарэліка для тэатра так і не знайшлі новага дырэктара, месца дагэтуль застаецца вакантным.
💬 «Карты не бачаць Колю Лукашэнку "рыцарам жазла", так што прэзідэнтам ён не стане»
Сабралі ў адным матэрыяле прагнозы на 2025 год ад астролага, таролага ды штучнага інтэлекту. Каму з іх вы гатовыя паверыць найбольш? 🫠
🔍 Што яны прадракаюць на найбліжэйшыя 360 з лішнім дзён, чытайце па спасылцы
Каля гатэля Трампа выбухнуў пікап ад Tesla
Загінуў кіроўца, яшчэ сем чалавек былі параненыя. Унутры аўтамабіля былі выяўлены каністры з палівам і феерверкі, падключаныя да дэтанатараў.
Адбылося гэта ў Лас-Вегасе ля ўваходу ў гатэль Trump International. Машына, якая выбухнула, — выпушчаная ў 2023-м мадэль Cybertruck.
Ілан Маск ужо заявіў, што прычына выбуху пікапа не звязаная з няспраўнасцю электрамабіля.
Былых сілавікоў могуць пасадзіць на 12 гадоў за заклікі калегам не быць карнікамі
У жніўні 2020 года яны запісалі моцнае відэа, у якім звярнуліся да міліцыянераў на фоне гвалту супраць мірных пратэстаў. Мужчыны папрасілі дзейных сілавікоў не быць жорсткімі і зрабіць правільны выбар.
Цяпер за гэта ім пагражаюць вялікія тэрміны — да 12 гадоў турмы. Іх імёны (на фота Дзміцер Удовін, Віталь Папроцкі, Вячаслаў Ільіч, Андрэй Дарошка, Ігар Кісляк) — з'явіліся ў раскладзе судоў.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Зяленскі сказаў «Жыве Беларусь!» у навагоднім звароце
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі за некалькі хвілін да Новага года звярнуўся да беларусаў са словамі падтрымкі. Калі прапусцілі, абавязкова пачытайце, што ён сказаў (праз VPN).
🔺 Польшча стала старшынёй Рады Еўразвязу
З 1 студзеня Польшча на паўгода заняла пасаду старшыні Рады Еўразвязу. Як гэта можа паўплываць на сітуацыю ў Беларусі? Ці павялічыцца ціск на рэжым? Чытайце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Канапацкая прадставіла перадвыбарчую праграму: што з палітвязнямі?
Давераная асоба Ганны Канапацкай абяцала, што кандыдатка будзе актыўна змагацца за вызваленне палітвязняў і дэмакратычныя перамены. Але яе перадвыбарчая праграма, апублікаваная ў ноч на 1 студзеня, выглядае крыху інакш. Мы азнаёміліся з дакументам і коратка распавядаем, што яна сапраўды прапануе (праз VPN).
🍿 Гэтая навагодняя камедыя не губляе актуальнасці
Першы вечар новага году самы час, каб пераглядзець фільм «Белсату» «ЧынЧыны ў краіне цудаў», пра падарожжа лукашэнкаўскіх чыноўнікаў у новую Беларусь 🤭
#штопаглядзець
🇵🇱 Польшча абяцае скарыстацца старшынствам у Радзе Еўразвязу для ўзмацнення санкцыяў адносна Беларусі і Расеі
Ад 1 студзеня да 30 чэрвеня 2025 года Польшча адказная за функцыянаванне Рады Еўразвязу.
На час старшынства Польскі ўрад склаў праграму, асноўныя пункты якой – умацаванне і абарона еўрапейскіх каштоўнасцяў, падтрымка Украіны, абарона справядлівых умоваў працы і гд.
👉 У праграме шэсць разоў згадваецца Беларусь.
❤️ Мы выбралі найлепшыя беларускія народныя песні для навагодняга стала
І зрабілі да іх субтытры, каб вы маглі заспяваць іх разам з нашымі цудоўнымі гасцямі.
У новым выданні праграмы «Мова нанова» запрашаем на навагодняе караоке!
📌 У Беларусь прыедуць назіральнікі з Ірана
Запрашэнне кіраўніку мясцовага выбаркама Алі Зейніванду ўручыў 31 снежня пасол Беларусі ў Іране Дзмітрый Кальцоў, піша REFORM.
🤡 Іранскі чыноўнік пры гэтым заявіў, што ў Іране праводзяцца «самыя дэмакратычныя і бяспечныя выбары ў свеце»
Іранскія назіральнікі прыедуць на «выбары» прэзідэнта Беларусі 26 студзеня.
😳 Прабачце, але вось такі сімвал 2025-га з гною з'явіўся ў Расеі
Майстар, які стварыў гэтую змяю — Іван Бапосаў. Ён вядомы сваімі ледзянымі скульптурамі, але сёлета вырашыў стварыць з «экалагічнага матэрыялу».
Цяпер такі помнік змяі будзе «ўпрыгожваць» сяло Уолба ў Якуціі.
😢 Першы тэракт у 2025-м…
У ЗША невядомы ўехаў у людзей і пачаў страляць. Ёсць забітыя і параненыя.
☝️ЗСУ нанеслі ўдар па Доме культуры ў Рыльскім раёне Куршчыны
Будынак у пасёлку Іванаўскае істотна разбураны. Побач з ім відаць вайсковыя аўтамабілі, аднак ці размяшчаліся ўнутры расейскія вайскоўцы – дакладна сказаць немагчыма.
Курскія паблікі паведамляюць, што акрамя Дому культуры (які быў галоўнай мэтаю ўдару) зачапіла таксама школу-інтэрнат, аддзяленне пошты, гандлёвы цэнтр і жылы дом.
💬 «Я б вельмі хацела дажыць да часу, калі Лукашэнка і вайна ва Украіне спыняць уплываць на нашую долю»
Украінскі партал sestry.eu паразмаўляў з Алінай Коўшык – галоўнаю рэдактаркаю нашага каналу, а ў мінулым – адной з міністарак Кабінету Святланы Ціханоўскай.
📍Друкуем вытрымку з вялікага інтэрв’ю, чытайце яе на нашай старонцы
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Ураганны вецер сёння і пахаладанне ад заўтра: прагнозы сіноптыкаў
🔻Суд над афіцэрамі: былых сілавікоў, што выступілі супраць гвалту ў дачыненні беларусаў, могуць пакараць вялікімі тэрмінамі
🔻«Эканамічны цуд» Лукашэнкі: адмоўнае сальда вонкавага гандлю за год вырасла больш чым на палову
🔻ДТЗ з удзелам 4-х аўтаў на Віцебшчыне
🔻Тэракты і страляніна ў першы дзень новага году: трагедыі ў ЗША і Чарнагорыі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📍Эпапея вакол Ёрга Дорнаў працягваецца: адвакат абскардзіў пастанову пракуратуры Ляйпцыгу
Раней пракуроры адмовіліся распачынаць расследаванне супраць дэпутата ад партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны», бо не знайшлі «дастатковых падставаў».
Ёрг Дорнаў – палітык і бізнесовец, які мае цыбульную ферму ў Беларусі. На ёй выкарыстоўвалі працу палітвязняў.
🔍 Падрабязней чытайце ў нас на старонцы
📍У ноч з 31 снежня на 1 студзеня з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна патрапіць каля 40 мігрантаў
Такую лічбу публікуе польская Straż Graniczna ў сваім акаўнце ў сацсетцы X.
🇪🇺 З новага года Балгарыя і Румынія канчаткова далучыліся да Шэнгенскай зоны – правяранняў на іхных межах болей не будзе
Гэта стала магчымым пасля таго, як у мінулым месяцы Балгарыя пагадзілася ўзмацніць ахову мяжы з Турцыяй. Пасля гэтага было знятае вета, якое раней накладала Аўстрыя.
📍Чытайце падрабязней на старонцы
Колькасць загінулых у выніку тэракту ў Новым Арлеане вырасла да 15 чалавек
Пра гэта паведамляе CNN са спасылкаю на свае крыніцы. Учора паведамлялася пра 10 ахвяраў гэтага нападу.
Нагадаем: у першы дзень 2025 года ў натоўп людзей на адной з вуліц Новага Арлеану ўляцеў пікап, якім кіраваў 42-гадовы Шамсуд Дын-Джабар з Тэхасу. Паведамлялася, што ў ягонай машыне знайшлі сцяг Ісламскай дзяржавы, хоць сам Дын-Джабар з 2007 па 2020 год служыў у амерыканскім войску.
У Чарнагорыі мужчына здзейсніў масавае забойства ў першы дзень 2025-га
Загінулі як мінімум 12 чалавек, у тым ліку двое дзяцей. Яшчэ чацвёра атрымалі раненні. Сам злачынца скончыў жыццё самагубствам.
Паводле следчых, Ацо Марцінавіч забіў чатырох чалавек у бары ў цэнтры горада Цетын, а затым іншых людзей у розных раёнах горада. Сярод ахвяр ёсць чальцы ягонай сям’і.
На думку мясцовай паліцыі, прычынай страляніны стаў звычайны бытавы канфлікт.
💥 #галоўнае за 1 студзеня
✔️ Прэзідэнт Украіны сказаў «Жыве Беларусь!» падчас навагодняга звароту. Святлана Ціханоўская падзякавала яму за «магутны заклік да падтрымкі беларусаў, якія бароняць свабоду»
✔️ У Беларусі засталося менш за 8,8 млн чалавек
✔️ Расейцы атакавалі Кіеў у Новы год
✔️ Балгарыя і Румынія канчаткова далучыліся да Шэнгенскай зоны. Правяранні на мяжы скасавалі
✔️ Польшча стала старшынёй Рады Еўразвязу. У праграме – згадкі Беларусі
✔️ Канапацкая апублікавала перадвыбарчую праграму
✔️ Навагодняе шоу дронаў у Кітаі
✔️ У ЗША невядомы ўехаў у людзей і пачаў страляць.
✔️ У Беларусь прыедуць назіральнікі з Ірану
✔️ У Мілане больш нельга паліць «звычайныя» цыгарэты на вуліцах
✔️ У Беларусі ўвялі рэгуляванне цэнаў на 17 відаў лекаў
#рэпрэсіі:
▪️Калі бацькоў прыцягвалі да адміністратыўнай адказнасці паводле палітычных артыкулаў, сям'ю будуць ставіць на ўлік у СОП
▪️2024 год для Беларусі ў паляпшэннях і пагаршэннях
😊 Дзед-Барадзед вярнуўся! Ужо чулі?
У нашым навагоднім канцэрце легендарную калыханку заспяваў Маляваныч!
Як вам такі навагодні сюрпрыз?
#штопаслухаць #штопаглядзець
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Як сустрэлі Новы год беларусы ды колькі заплацілі за святочны стол
🔸Што было ў навагодніх прамовах палітыкаў
🔸Новыя падаткі, пенсіі, дапамогі ды штрафы. Якія змены чакаюць беларусаў у новым годзе
🔸Агляд падзеяў замежжа
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/2YYVvD5srck
😮💨 У Мілане больш нельга паліць «звычайныя» цыгарэты на вуліцах. Электронныя яшчэ можна
Муніцыпалітэт Мілану ўвёў ад 1 студзеня 2025 года практычна поўную забарону на курэнне тытунёвых вырабаў у публічных месцах.
Забарона ўключае грамадскія месцы, вуліцы і дарогі, за выключэннем ізаляваных зонаў, дзе курыць можна на дыстанцыі 10 метраў ад іншых людзей.
👉 Падрабязней
🤡 Канапацкая апублікавала перадвыбарчую праграму. Вызваленне палітвязняў там апошнім пунктам
У праграме названыя 13 першачарговых крокаў, апісаных агульнымі словамі.
У тым ліку «сацыяльнае забеспячэнне мацярынства і дзяцінства», праграмы па стымуляванні нараджэння дзяцей і заклікі «абараніць Айчыну ад любых замахаў»
👉 Падрабязней
🫤 Замест «Года беларускай мовы» - «Пяцігодка якасці»
У навагоднім звароце Лукашэнка абвясціў «Пяцігодку якасці», а 2025 год – «Годам добраўпарадкавання Беларусі».
Такім чынам, ён не прыняў прапанову кіраўніка ягонсваёй адміністрацыі Дзмітрыя Крутога, які прапаноўваў абвясціць наступіўшы год «Годам беларускай мовы».
💔 «Калі я трапіў на Акрэсціна, мне гэтага хапіла, каб канкрэтна зразумець, што я хачу з’ехаць»
Купалавец Дзмітрый Есяневіч адцягваў эміграцыю да моманту, пакуль не трапіў на Акрэсціна. Падчас арышту змяніў некалькі камераў, спачатку быў з бяздомнікамі, потым – з палітычнымі.
Пасля вызвалення з содняў камедыйны актор адчуў, што за ім сочаць, і выніку вымушаны быў пакінуць краіну.
👉 Чаму не зрабіў гэтага раней і як жыў у Беларусі, калі гэта было небяспечна - на ўсе гэтыя пытанні адказвае актор у праграме «Шчыра кажучы».