☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Прэзідэнтка Грузіі заявіла, што не хоча долі Ціханоўскай
Урад Зурабішвілі цяпер называюць нелегітымным, бо вынікі выбараў у Грузіі ў гэтым годзе былі сфальсіфікаваныя. Падчас сваёй прамовы да грузінаў яна раптоўна закранула беларускую лідарку. Прачытайце, што яна сказала (праз VPN).
🔺 Беларускі блогер Улад Бумага прыйшоў з пытаннем да Пуціна
На прэс-канферэнцыі Пуціна мікрафон узяў беларус, які вельмі папулярны сярод дзяцей на YouTube. Пра што расейскі прэзідэнт пагаварыў з беларускай «зоркай», чытайце па спасылцы праз VPN.
🔺 БелАЭС ужо два тыдні не працуе, а ўлады маўчаць
Што там здарылася і ці ёсць рызыкі для радыяцыйнай бяспекі — чытайце па спасылцы праз VPN.
#рэпрэсіі Асноўнае за 12 снежня
🔻 У Беларусі 23 новыя палітвязні
🔻 На таргі другі раз выставілі арыштаваны дом Цапкалаў
🔻 У Гомлі за атрыманне замежнай дапамогі будуць судзіць маму палітвязня Сяргея Дацюка
🔻 Асудзілі пінскага журналіста Яўгена Нікалаевіча, які на пачатку 2024 года вярнуўся ў Беларусь
🔻 Інфармацыйнае агенцтва «Позірк» прызнанае «экстрэмісцкім фармаваннем»
🔻 ЕЗ заклікае вызваліць затрыманага ў Беларусі супрацоўніка
🎥 ЗША патрабуюць вызваліць усіх палітвязняў, відэа з гэткім заклікам публкуюць у сацсетках амбасады ЗША ў Менску
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Паранойя перад «выбарамі»: банкаўскія абмежаванні, пераносы спартовых імпрэзаў і вучэнні з «добраахвотнікамі»
🔸Абмяркуем ваяж Лукашэнкі ў арабскія краіны і што ён там шукае
🔸Аглгяд падзеяў замежжа: Польшча ўвяла санкцыі супраць пастаўшчыкоў беларускіх угнаенняў. Чэхія больш не будзе даваць грамадзянства расейцам. Францыя падрыхтуе яшчэ адну брыгаду для ЗСУ. Растоўскую вобласць атакавалі 30 дронаў і тры ракеты
🔸Як жывуць украінскія дзеці-сіроты ў рэаліях вайны – у рэпартажы нашых карэспандэнтаў
🔸Гадавіна Плошчы-2010
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/-b235Tl6UNU
❗️ «Мы не бачылі нічога падобнага з часоў нацыстаў».
Целы сотняў тысяч праціўнікаў Башара Асада знойдзены пад Дамаскам
Жыхары Кутаіфы і Наджхі распавялі агенцтву Reuters, што назіралі, як грузавікі рэгулярна дастаўлялі целы і ссыпалі іх у траншэі, выкапаныя бульдозерамі. Паводле спадарожнікавых здымкаў, маштабныя земляныя працы ў Кутаіфе вяліся з 2012 па 2022 год.
Масавыя пахаванні таксама былі выяўленыя ў Тадамуне, дзе ў 2013 годзе адбылася жудасная расправа – больш за 40 чалавек былі расстраляныя.
Спецыяльны пасол ЗША Стывен Рапп назваў рэжым Асада «сістэмай дзяржаўнага тэрору, якая ператварылася ў машыну смерці».
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Супрацоўнік місіі ЕЗ – у палоне рэжыму Лукашэнкі
✔️Польшча ўвяла санкцыі супраць падстаўных кампаніяў-гандляроў угнаеннямі з РБ
✔️Менск: кіроўца не прапусціў «хуткую», што ехала на выклік
✔️Расейскія НПЗ зноў у агні пасля ўдару дронаў
✔️Новыя ўлады Сірыі просяць зняць санкцыі
✔️Штучны інтэлект на службе Санты
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤔 Абодва энергаблокі Беларускай атамнай электрастанцыі не працуюць два тыдні запар
Першы знаходзіцца на планавым рамонце, а другі адключаны з-за няспраўнасці носьбіта радыёактыўнай асяроддзя, піша «Люстэрка».
👉 Што адбываецца?
🪖 Беларусам, расейцам і кітайцам забароняць служыць у войску і знаходзіцца ў літоўскім Саюзе стралкоў
Сейм прыняў папраўкі да адпаведных законаў, піша LRT.lt
☝️ Згодна з імі, асобы, якія маюць грамадзянства «недружалюбных» краін, не будуць прымацца на прафесійную ваенную службу, на службу ў добраахвотніцкіх сілах або іншую добраахвотную непастаянную ваенную службу, а таксама на абавязковую ваенную службу.
Калі чалвек, які ўжо служыць у ВС, атрымае грамадзянства гэтых краін, яго звольняць са службы.
🎄 «У навагоднюю ноч я б з табою быў не проч…»
Хлопцы з гурта РСП запрашаюць вас сустрэць Новы год разам з «Белсатам»!
🥂 Глядіце наш святочны канцэрт 31 снежня.
❤️🩹 Плошча-2010: як гэта было
19 снежня 2010 году адбылася Плошча-2010, адна з самых маштабных акцый пратэсту ў Беларусі на той час.
У гэты дзень дзясяткі тысяч беларусаў выйшлі на вуліцы, каб выказаць нязгоду з фальсіфікацыяй выбараў.
Давайце ўзгадаем, што было ў той дзень.
⚡️ Вынеслі першыя выракі ў справе Жызэль Пэліко
Французскі суд прызнаў Дамініка Пэліко вінаватым у тым, што ён на працягу амаль дзесяці гадоў напампоўваў наркотыкамі і гвалціў сваю жонку, а таксама запрашаў незнаёмцаў, каб яны таксама гвалцілі яе ў іх доме. Мужчыну асудзілі да 20 гадоў зняволення.
47 падсудных у справе прызналі вінаватымі ў згвалтаванні, дваіх - у спробе згвалтавання і дваіх - у сэксуалізаваным гвалце. Прокуроры патрабуюць для іх ад чатырох да 18 гадоў знаволення.
😨 23 беларусы не могуць з'ехаць з Сірыі пасля звяржэння рэжыму Башара Асада
Усе яны знаходзяцца ў адным з гатэтяў Дамаска ў чаканні эвакуацыі. Мужчыны працавалі ў Дамаску па працоўных дамовах.
Пра гэта @zerkalo_io паведаміла крыніца, знаёмая з сітуацыяй, інфармацыю пацвердзілі і ў дыппрадстаўніцтве Беларусі ў Сірыі.
Паляцець з краіны яны не могуць, бо міжнародны аэрапорт Дамаска яшчэ 8 снежня закрылі для палётаў.
👉 Падрабязней
📌 У Беларусі ўводзіцца электронная віза
Выдаваць яе будуць у аперацыйнай сістэме «Консул».
Атрымаць такую візу змогуць грамадзяне з 67-мі краін. Тэрмін іх дзеяння будзе не большы за 30 сутак.
👉 Падрабязней
💥 Сёння ў адвэнт-календары «Белсату» – Дзяніс Дудзінскі
Шоўмэн і былы вядучы «Добрай раніцы, Беларусь» і «Славянскага базару» у 2021-м годзе праз палітычны пераслед з’ехаў ва Украіну, дзе ў пачатку вайны працаваў карэспандэнтам. Цяпер ён жыве ў Польшчы і вядзе перадачу «Хай так» на Белсаце.
Мы спыталі Дзяніса, які быў яго самы шчаслівы дзень у 2024-м, з кім з беларусаў хацеў бы пазнаёміцца і што за песня гучала ў яго часцей за ўсё? Адказы чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
На Расею ноччу масава напалі дроны
Быў атакованы нафтазавод у Растоўскай вобласці, што прывяло да вялікага пажару. Паводле Міністэрства абароны РФ, над гэтым рэгіёнам былі збітыя 36 беспілотнікаў.
Усяго за ноч былі знішчаны 84 БПЛА над сямю абласцямі Расеі. Некаторыя тг-каналы сцвярджаюць, што Украіна таксама выкарыстоўвала ракеты, але афіцыйна гэта пакуль не пацверджана.
💥 #галоўнае за 18 снежня
✔️ Адвэнт-календар. Аляксандр Багданаў
✔️ Бязвізавы транзіт для беларусаў у Кітаі падоўжылі да 10 содняў
✔️ МУС Польшчы: «Службы РБ падкінулі да памежнага плота памерлага мігранта»
✔️ Былы ваяр-каліновец зладзіў пікет перад Дэпартаментам міграцыі Літвы. Ён чакае легалізацыйных дакумэнтаў ужо амаль год
✔️ Гомель і Магадан абмеркавалі новыя перспектывы супрацы
✔️ Як выглядаюць наступствы разліву нафтапрадуктаў з расейскіх танкераў
✔️ Беларуская школьніца прыдумала рабіць экаскуру з чайнага грыба
✔️ У Варшаве адбыўся экспертны форум, дзе абмяркоўвалася моўная палітыка, якую належыць выбудаваць у дэмакратычнай Беларусі
#рэпрэсіі:
▪️Ад 11 да 25 гадоў зняволення прысудзілі ўкраінцу і беларусам затрыманым у справе аб «рыхтаванні тэрактаў»
▪️ У Міорах па «экстрэмісцкім» артыкуле будуць судзіць, верагодна, супрацоўніцу мясцовага райвыканкама
▪️ На польскі бок з Беларусі быў падкінуты труп мігранта
▪️ Беларус зладзіў адзіночны пікет перад офісам Дэпартаменту міграцыі Літвы
💥 #галоўнае за 19 снежня
✔️ На Расею ноччу масава напалі дроны
✔️ Адвэнт-календар – Дзяніс Дудзінскі
✔️ Польшча выключыла прапанову выдаваць дазвол на працу замежнікам толькі пры «umowa o pracę» з праекту новага закона
✔️ Беларусь уводзіць электронная віза
✔️ 23 беларусы не могуць з'ехаць з Сірыі пасля звяржэння рэжыму Башара Асада
✔️ Грузы з акупаваных украінскіх тэрыторый ідуць на БелАЗ, МАЗ і «Керамін»
✔️ Вынеслі першыя выракі ў справе Жызэль Пэліко
✔️ Беларусам, расейцам і кітайцам забароняць служыць у літоўскім войску
✔️ Абодва энергаблокі Беларускай атамнай электрастанцыі не працуюць два тыдні запар
✔️ Целы сотняў тысяч праціўнікаў Башара Асада знойдзены пад Дамаскам
✔️ Гадавіна Плошчы-2010
Збярог Расею, адвёў ад краю прорвы. Што казаў Пуцін на «прамой лініі»
Уладзімір Пуцін адказваў на пытанні чатыры з паловай гадзіны. Беражэм ваш час і нервы і каротка пераказваем па спасылцы што ён заявіў пра вайну ва Украіне.
🎥 Гэтак глядзелі трансляцыю ў Расеі. Справаздачу дзіцячага садку №17 у Буйнакску заўважылі нашыя калегі з @vottaktv
🤔 Сяргей Бульба: штаб Ціханоўскай заблакаваў «Робім разам» магчымасць атрымання замежных грантаў
Спрэчкі вакол памяшкання на Варшаўскім пляцы Канстытуцыі не сканчаюцца. Дамова арэнды з хабам «Робім разам» скончылася, новую не заключаюць, а кіраўнік хабу Сяргей Бульба хоча дамагчыся сустрэчы з уладамі Варшавы.
👉 Бульба сабраў 19 снежня прэс-канферэнцыю, на якой расказаў пра сваю працу і пра лёс колішняга памяшкання Беларускага моладзевага хабу на пляцы Канстытуцыі.
📌 На таргі другі раз выставілі арыштаваны дом Цапкалаў. Кошт знізілі ў 1,3 разы
У склад лота таксама ўваходзіць разнастайная маёмасць, мэбля, бытавая тэхніка і прадметы інтэр’еру, відэадамафон, альтанка з мангальнай зонай, абсталяванне сістэмы паліву і іншыя прадметы.
Будынак ужо спрабавалі прадаць у лістападзе. Тады за яго хацелі 2 104 000 рублёў. Але ахвочых не знайшлося.
Цяпер жа кошт дому знізілі да 1 683 200 рублёў.
У нерухомасці прапісаныя двое непаўнагадовых дзяцей.
🐕 І музыку паслухаў і паваляўся
Каментатары ўжо назвалі гэтага сабаку «роквейлер» 😁
Паглядзіце!
🥰 Паглядзіце на гісторыю сяброўства свінкі і сабакаў з Маладзечна
І памятайце, дабрыня ўратуе гэты свет ☝️
🤦♀️ «Движуха, но не ужас-ужас-ужас»
Пуцін падчас прэс-канферэнцыі назваў вайну ва Украіне, якую ён вядзе больш за 1000 дзён – «движухой», але не жахам. Проста паслухайце гэта!
🤔 «Вялікае адхіленне ад рэчаіснасці»
Ухвалены бюджэт краіны чыноўнікі наўзахваткі называюць сацыяльнаарыентаваным і падкрэсліваюць рост выдаткаў на ахову здароўя, адукацыю і пенсіі, але маўчаць пра тое, што больш грошай атрымаюць і сілавікі ды фонд Лукашэнкі.
Пры гэтым з планаў уладаў вынікае, што, напрыклад, запаволіцца рост заробкаў лекараў.
👉 Эканаміст Дзмітрый Крук на просьбу «Белсату» прааналізаваў дакумент
💱 Курсы валютаў 19 снежня
Долар і расейскі рубель яшчэ трошкі падраслі. Еўра працягвае падаць.
#курсывалютаў
😡 Грузы з акупаваных украінскіх тэрыторый ідуць на БелАЗ, МАЗ і «Керамін»
Зафіксавана рэзкае павелічэнне паставак у Беларусь з акупаваных Расеяй тэрыторый Украіны. Аб’ём паставак за дзевяць месяцаў 2024-га годаўу 2,5 разы перавышае за папярэднія чатыры гады разам узятыя.
👉 Як піша belzhd.com, у 2024-м змяніўся склад асноўных грузаў.
❤️ Свабода - гэта фундаментальнае права чалавека... Гэта здольнасць дзейнічаць, думаць і выказваць сябе, не асцерагаючыся пераследу або прыгнёту (Махатма Гандзі)
Дзень правоў чалавека адзначаюць 10 снежня. Але бараніць свае правы важна ў любы дзень.
Сабралі для вас падборку натхняльных фільмаў пра тое, як важна ісці наперад, нягледзячы на перашкоды 😊
❗️Урад Польшчы выключыў прапанову выдаваць дазвол на працу толькі пры «umowa o pracę» з праекту новага закона аб доступе замежнікаў да рынку працы
Ініцыятарам такой меры выступіла Міністэрства працы Польшчы, якое лічыць, што бізнэс злоўжывае грамадзянска-прававымі дамовамі, каб не плаціць лішнія падаткі.
Бізнэс выступаў супраць працы толькі па «umowa o pracę», таму што гэта прывядзе да пашырэння шэрых схемаў найму і браць замежнікаў на працу шмат хто будзе ўвогуле без афармлення. Пры гэтым для легальнага бізнэсу толькі павялічацца выдаткі на персанал.
У выніку Міністэрства развіцця заблакавала новаўвядзення.
😡 Беларус, які больш за год чакае прытулку ў Грузіі, будзе чакаць яшчэ даўжэй
Праваабаронца Раман Кісляк, які не можа вярнуцца ў Беларусь, сутыкнуўся з адмовай у міжнароднай абароне і адтэрміноўкамі суда па разглядзе скаргі. Пасля грузінскіх выбараў і прыняцця закона аб «міжагентах» сітуацыя для нашых землякоў там пагоршылася.
Прачытайце, як суд Грузіі абгрунтоўвае такія рашэнні, і ці ёсць там цяпер дыскрымінацыя беларусаў, ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 У Расеі зноў згарэў беларускі МАЗ
Яшчэ адзін «гігант беларускай прамысловасці» загарэўся — на гэты раз у Санкт-Пецярбурзе. Што адбылося ў горадзе праз гэта, чытайце на старонцы (праз VPN).
🔺 Двухмоўе ці адзіная дзяржаўная мова?
У Варшаве адбыўся экспертны форум, дзе абмяркоўвалі моўную палітыку, якую варта выбудаваць у дэмакратычнай Беларусі. Што прапанавалі спікеры — чытайце на сайце (праз VPN).
🔺 Добраахвотнік Кусь зладзіў пікет перад Дэпартаментам міграцыі Літвы
Аляксандр Клачко ваяваў пад пазыўным «Кусь», але быў камісаваны па стане здароўя. Пасля вяртання з фронту беларус нават стаў дэлегатам Каардынацыйнай рады, але ўжо 11 месяцаў не можа легалізавацца ў Літве. Пачытайце, як ён гэта каментуе (праз VPN).
🎥 Прапануем занурыцца ў беларускае кіно разам з намі
Кожны тыдзень мы будзем публікаваць па пяць беларускіх фільмаў — прапануем вам глядзець іх усе.
Не забывайце цікавіцца сваім і захоўвайце сабе падборку.
#штопаглядзець