🎞 7 небанальных калядных фільмаў (для тых, хто не хоча ў соты раз пераглядаць «Адзін дома»)
У падборцы вы знойдзеце стужкі як для аматараў рамантычных камедыяў, так і для сумных філосафаў і сапраўдных летуценнікаў. А нават для тых, хто не любіць усёй гэтай каляднай віхуры.
📍Пераходзьце па спасылцы і глядзіце, што мы там сабралі
🫠 «Прыняць захады ў «замацаванні» маладых спецыялістаў, актывізаваць працу дзяржаўных ветэрынарных клінік»
Ветэрынары ўцякаюць з дзяржаўных установаў у прыватныя клінікі. Што рабіць? Замест паляпшэнняў умоваў працы ў дзяржаўных, улады вырашылі «навесці парадак» прывычным спосабам: пачаць змагацца з прыватнымі.
Што адбываецца, чытайце на нашай старонцы
Добрай суботы, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
⭕️ Азербайджан запатрабаваў кампенсацыі за збіты самалёт, Расея апраўдваецца атакай беспілотнікаў
Што будзе з адносінамі Азербайджану ды Расеі пасля авіякатастрофы самалёту AZAL?
⭕️ Індэкс аліўе ад «Белсату» другі год запар моцна абганяе афіцыйную інфляцыю ў Беларусі
Нягледзячы на ручное стрымліванне росту цэнаў, кошт самага папулярнага салату ў краіне другі год запар даволі моцна апярэджвае афіцыйныя паказнікі.
⭕️ «Выбараў няма. Усё, што адбываецца, – гэта бутафорыя, гэта спроба перагарнуць так званую старонку»
Як Лукашэнка фальсіфікуе выбары? Справаздача BELPOL.
#штопачытаць
🇬🇪 Заснавальнік партыі «Грузінская мара» патрапіў пад амерыканскія санкцыі
Іх наклалі на Бідзіну Іванішвілі за «падрыў дэмакратычнай і еўраатлантычнай будучыні Грузіі».
🔍 Болей падрабязнасцей па спасылцы
💰 Замежнікі з міжнароднай абаронай у Польшчы змогуць разлічваць на большы памер выплат
Да таго ж, удзельнікам праграмы кампенсуюць выдаткі на пражыванне і на вывучэнне польскай мовы.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Арганізацыя Belpol раскрыла схему фальсіфікацыі «выбараў»-2025 у Беларусі.
🔸У Лагойску знішчылі гістарычныя стайні.
🔸Публічная сварка паміж Лукашэнкам і Пашыньянам.
🔸Пуцін здзіўлены просьбай Лукашэнкі даць яму дзясятак ракетаў «Арэшнік».
🔸Якую ялінку лепш выбраць дадому?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=iXpmYQpI_c4
🇰🇷 Здаецца, пазбегнуць імпічменту ў Паўднёвай Карэі – сапраўдная ўдача
Менш як праз два тыдні пасля абвяшчэння імпічменту прэзідэнту Юн Сок Ёль (таму, які ўводзіў ваеннае становішча) Нацыянальны сход краіны прагаласаваў за такую ж самую працэдуру ў дачыненні да выканаўцы абавязкаў прэзідэнта Хан Ток Су.
🔍 Разбіраемся на старонцы, што там адбываецца
🇱🇹 Новы міністр замежных справаў Літвы сустрэўся са Святланай Ціханоўскай
Кястуціс Будрыс заступіў на пасаду ўсяго два тыдні таму. Ён змяніў на гэтай пасадзе Габрыэлюса Ландсбергіса.
📍Вось што абмеркаваў Будрыс са Святланай Ціханоўскай
☝️Што будзе з адносінамі Азербайджану ды Расеі пасля авіякатастрофы самалёту AZAL?
На найвышэйшым узроўні і публічна Азербайджан яшчэ не ўскладваў адказнасці на Расею. Але азербайджанскі дэпутат ужо запатрабаваў ад Расеі кампенсацыі і выбачэнняў за збіты самалёт.
🔍 Сабралі ўсё, што вядома па тэме на гэты момант
🤬 «Каштоўнасці не мае – усё па праекце»
У былым палацы Тышкевічаў у Лагойску пачалі дэмантаж баракаў на месцы графскіх стайняў
💱 Курсы валютаў 27 снежня
Долар падрос больш як на 2 капейкі, а еўра пайшоў у ніз амаль на тыя ж 2 капейкі. Курс расейскага рубля змяніўся нязначна.
#курсывалютаў
🤔 Паўночнакарэйскі жаўнер упершыню патрапіў у палон да ЗСУ?
Сцвярджаецца, што гэта адбылося на Курскім напрамку. Здымак мужчыны азіяцкай знешнасці апублікавалі ў закрытым тэлеграм-канале.
🔍 Падрабязней чытайце на нашым сайце
📍Беларускую мову не будуць прыбіраць з украінскага пераліку моваў, якім патрэбныя абарона і падтрымка
Расейскую мову адтуль, падобна, прыбяруць.
🔍 Чытайце болей па спасылцы
🥗 У нас ёсць свая навагодняя традыцыя: штогод у снежні мы складаем «Індэкс аліўе»...
З дапамогай гэтага мы ацэньваем тое, як змяняюцца выдаткі беларусаў на прыгатаванне навагодняга салату і наколькі гэтыя змены параўнальныя з тымі лічбамі інфляцыі, якія агучваюць улады краіны.
☝️Чытайце на нашай старонцы, якія вынікі атрымаліся ў гэтым годзе
У Азербайджане заклікаюць Расею выбачыцца за самалёт
Дэпутат парламенту Азербайджана Расім Мусабекаў заявіў, што Расея цяпер спрабуе схаваць сляды, замест таго каб прынесці прабачэнні за збіццё грамадзянскага самалёта AZAL, які 25 снежня выконваў рэйс Баку-Грозны.
«Тыя, хто здзейсніў гэта, павінны быць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці. Неабходна выплаціць кампенсацыю за гібель людзей і пацярпелым. Калі гэтага не адбудзецца, то адносіны, вядома, перайдуць у іншую плоскасць», — заявіў Мусабекаў.
Нагадаем, учора з'явіліся чуткі пра тое, што самалёт быў збіты расейцамі з зенітна-ракетнага комплексу падчас знішчэння дронаў, што атакавалі Грозны.
❗️Яшчэ 20 палітвязняў памілаваныя
Імёнаў, як звычайна, няма. Аднак вядома, што 11 з іх – жанчыны, 10 маюць дзяцей (адна жанчына – чацвярых дзяцей), 14 памілаваных пакутуюць на хранічныя захворванні.
📍«Цяпер мы з'яўляемся сведкамі абвастрэння крызісу на лініі Масква – Баку»
Сутыкненне з птушкамі ці пашкоджанне расейскай сістэмай СПА - што адбылося з самалётам, які разбіўся каля Актаў 25 снежня, і як гэта паўплывае на стасункі паміж Азербайджанам, Расеяй і Казахстанам?
Спыталі экспертаў. Што яны адказалі, чытайце на нашай старонцы.
💥 #галоўнае за 27 снежня
✔️Зянон Пазняк выказаўся, хто з беларусаў павінен удзельнічаць у перамовах па Украіне
✔️Новы міністр замежных справаў Літвы сустрэўся са Святланай Ціханоўскай
✔️Замежнікі з міжнароднай абаронай у Польшчы змогуць разлічваць на большы памер выплат
✔️Авіякампанія AZAL прыпыняе палёты ў шэраг расейскіх гарадоў пасля катастрофы, што здарылася ў сераду
✔️Што будзе з адносінамі Азербайджану ды Расеі пасля авіякатастрофы самалёту AZAL?
✔️У Паўднёвай Карэі – чарговы імпічмент
✔️Нямецкі парламент распушчаны. Датэрміновыя выбары пройдуць напрыканцы лютага
✔️Заснавальнік партыі «Грузінская мара» патрапіў пад амерыканскія санкцыі
✔️Склалі наш традыцыйны «Індэкс аліўе». Чытайце, што ён паказаў сёлета
#рэпрэсіі:
▫️У спісе палітвязняў з'явіліся прозвішчы яшчэ 10 асобаў
▫️Дзяржаўная прапаганда патлумачыла, чаму закрылі вядомую моўную школу «Streamline»
▫️Пракуратура прызнала YouTube-канал «экстрэмісцкім» за падрыў «пачуцця патрыятызму»
▫️Стала вядомая дата пачатку судовага працэсу над палітзняволеным японцам Наканісі Масатосі
♻️ У расейцаў цяпер новая праблема – экалагічная
Праз 10 дзён пасля аварыі ў Краснадарскім краі ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі.
Проста паглядзіце, якія наступствы з'явіліся пасля аварыі з нафтатанкерамі👆
🚂 Цягнік Менск-Хогвардс адпраўляецца са станцыі «Кастрычніцкая»
Паглядзіце на святочную фантазію!
🎄 Сустрэнем Новы год разам!
Гурт «Зуі» запрашае вас на навагодні канцэрт «Белсату»
youtube.com/live/mHdGV4apXfk
📖 Гары Потэр, «Валадар пярсцёнкаў» і Стывэн Кінг
Літаратурныя вынікі года ў Беларусі і замежжы
Паглядзіце!
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ МУС: сёлета ў Беларусі затрымалі больш за 10 тысяч нецвярозых кіроўцаў
🔻BELPOL атрымаў спісы чальцоў выбарчых камісіяў. 97% будуць удзельнічаць у фальсіфікацыях паўторна
🔻На кіраўніцтва моўнай школы Streamline завялі крымінальную справу
🔻У Гомель прывезлі яшчэ адну групу дзяцей з акупаваных рэгіёнаў Украіны
🔻Пачалі завочна судзіць Антона Матольку
🔻Азербайджан чакае ад РФ выбачэнняў за збіты самалёт
🔻На загад чыноўнікаў зносяць чарговы гістарычны будынак
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
✈️ Пасля катастрофы ў сераду азербаджанскія авіялініі прыпыняюць палёты ў шэраг расейскіх гарадоў
Прычынаю авіякатастрофы стала атака на цывільны самалёт з боку расейскіх сродкаў супрацьпаветранай абароны, якія адбівалі атаку дронаў на Грозны.
📍Болей інфармацыі на нашым сайце
🇩🇪 Нямецкі парламент распушчаны. Датэрміновыя выбары пройдуць напрыканцы лютага
Раней у лістападзе ў Нямеччыне распалася кіруючая кааліцыя. Пасля гэтага канцлер Олаф Шольц накіраваў прэзідэнту Штайнмаеру запыт на роспуску Бундэстагу.
Новыя выбары ў Бундэстаг прызначаныя на 23 лютага.
🎁 Калядны музычны падарунак ад NaviBand 😍
Узімку шмат каму не хапае цеплыні і святла. Гэтая лагодная песня акурат дадасць іх у вашу душу хаця б на некаторы час!
🎵Паслухайце
Зянон Пазняк выказаўся, хто з беларусаў павінен удзельнічаць у перамовах
Паводле палітыка, гэта ён сам і Павел Усаў (Рух «Вольная Беларусь»). Святлану Ціханоўскую і Паўла Латушку ён назваў нелегітымнымі і выступіў супраць іх удзелу.
«Як і рэжым Лукашэнкі, яны нелегітымныя з прыдуманым значэннем і з прыдуманымі прэтэнзіямі. Фармальная перавага рэжыму Лукашэнкі, аднак, у тым, што ён уяўляе рэальную ўладу ў краіне і фінансава самадастатковы (фінансуецца са свайго дзяржаўнага бюджэту)».
Лукашэнка, на думку Пазняка, будзе прысутнічаць на перамовах, але з адметным статусам. І гэта, па словах Пазняка, лепш за сітуацыю, калі Беларусь не будзе прадстаўленая ўвогуле нікім.
🔹Дзяржаўная прапаганда патлумачыла, чаму закрылі вядомую моўную школу «Streamline»
Яна працавала на беларускім рынку больш за 15 гадоў. На ўласніка разам з жонкай (яны пакінулі Беларусь) завялі крымінальную справу.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
ЗСУ маглі сапраўды ўзяць ў палон жаўнера з КНДР
Гэты сёння пацвердзіла выведка Паўднёвай Карэі. На фота — паранены карэец, які ваяваў на баку Расеі, але быў захоплены ўкраінцамі ў Курскай вобласці.
Падрабязнасці аб стане і статусе салдата пакуль невядомыя.