🔥 Створаны сайт прысвечаны Алесю Пушкіну
На сайце можна азнаёміцца з яго біяграфіяй, пабачыць творы і сачыць за падзеямі, прысвечанымі памяці мастака.
З’явілася таксама старонка ў Instagram.
💔Алесь Пушкін - палітзняволены мастак. 11 ліпеня 2023 года пасля васьмі месяцаў зняволення памёр праз неаказанне медычнай дапамогі ў Гарадзенскай турме.
🙈 «Раскамнагляд» навыпісваў штрафаў «Viber» больш чым на $ 17 тыс
І абмежаваў доступ да мэсэнджара праз парушэнне «расейскага заканадаўства да арганізатараў распаўсюджвання інфармацыі, выкананне якіх неабходнае для перадухілення пагрозаў выкарыстання мэсэнджара ў тэрарыстычных і экстрэмісцкіх мэтах, вербавання грамадзянаў для іх здзяйснення, продажу наркотыкаў, а таксама ў сувязі з размяшчэннем супрацьпраўнай інфармацыі»
У жніўні 2024 года «Раскамнагляд» заблакаваў у Расеі іншы папулярны мэсэнджар – «Signal».
🎁 Сёння ў адвэнт-календары «Белсату» – Сяргей Пукст!
Беларускі кампазітар і музыка выпускае альбомы з 1997 года. Вы яго можаце ведаць пад рознымі альтэр-эга: Сяргей Пукст, Георгій Дабро, «True Litwin Beat» і «Pukstband».
А як ён апісвае 2024-ы, хто з беларусаў стаў для яго адкрыццём году і якія музыка гучала ў яго часцей за ўсё – пачытайце 13 шчырых адказаў Сяргея (праз VPN)
#адвэнткаляндарбелсату
🎶 Kriwi і T-Trider выпусцілі новую песню Kaliadnaja
«Напярэдадні Калядаў мы віншуем усіх са святам, з тым, што перажылі гэты год! Трымаемся разам далей!»
🐣 У Менску назвалі самыя папулярныя імёны ў 2024 годзе
За 11 месяцаў года самым папулярным мужчынскім імем стаў Міхаіл - 341 хлопчык, жаночым - Сафія - 272 дзяўчынкі. Статыстыку агучылі ў Мінгарвыканкаме.
У ліку самых распаўсюджаных імёнаў для хлопчыкаў таксама Мацвей, Марк, Раман і Аляксандр, для дзяўчынак - Ева, Ганна, Васіліса і Ксенія.
Сярод самых рэдкіх імёнаў - Альгерд, Радзівон, Святагор, Юстын, Фама, а таксама Аксана, Тая, Яра, Ціна і Рыта.
Еўразвяз рыхтуе новыя санкцыі, ці спрацуюць яны гэтым разам?
Паводле еўрачыноўнікаў, стратэгія вызвалення палітвязняў палягае на павелічэнні санкцыяў і ўзмацненні ціску на рэжым, аднак мінула чатыры гады, а палітвязні ўсцяж у турмах. Спыталі ў Святланы Ціханоўскай, як зрабіць гэты ціск больш эфектыўным.
А чаго кіраўніцтва Еўразвязу чакае ад беларускіх дэмсілаў узамен падтрымання, чытайце на нашай старонцы (праз VPN)
Новы Народны паэт Беларусі - хто ён такі?
Паглядзіце, чым адзначыўся Уладзімір Карызна ў 2020-ым, чаму менавіта яму далі такой статус і хто меў іх раней.
📌 У Віцебску гарыць «Беларусь». Трое пацярпелых у цяжкім стане
Удзень 13 снежня ў Віцебску адбылося ўзгаранне на першым паверсе гандлёвага цэнтру «Беларусь» на вуліцы Генерала Белабародава.
Пажарныя выявілі «задымленне на першым паверсе цэнтра». Адбылася эвакуацыя людзей. Як заявілі ў МНС, былі выратаваныя 10 асобаў, яшчэ 215 чалавек эвакуяваныя.
👉 Падрабязней
🤦♀️ Дна няма. Расейскім дзецям арганізавалі «Новы год на фронце»
Пад такой назвай праходзіла навагодняе свята ў Кемераўскім дзіцячым садку.
🤯 Да малых прыходзіў Дзед Мароз-партызан і прыносіў ім у падарунак... хлеб і цукар у кубіках. А дзеці перадалі расейскім вайскоўцам паштоўкі, каб ім «не было сумна» на вайне.
📌 Латушка: Калі Еўропа не прачнецца, расейскі жаўнер будзе стаяць на еўрапейскай мяжы
Кіраўнік НАУ Павел Латушка адзначыў пагрозы, якія могуць ісці краінам Еўропы, калі іх палітыка ў дачыненні Масквы і Менску не будзе моцнай.
На яго думку, еўрапейскія палітыкі павінны вылучаць «больш рэсурсаў для нашай уласнай бяспекі, больш рэсурсаў для барацьбы з прапагандай [з боку Расеі і Беларусі]»
Паводле Латушкі, перамір’е ва Украіне, калі яго атрымаецца дасягнуць, будзе толькі «часовай перадышкай перад значна больш маштабнай вайной, якая зноў разгорнецца ва Украіне і, магчыма, у суседніх краінах»
📌 «BYPOL»: літоўскія ўлады адмовілі ва ўцякацтве былым сілавікам, якія ўцяклі ад рэпрэсій
Два былых сілавіка падтрымалі пратэсты ў Беларусі ў 2020 годзе і былі вымушаныя з’ехаць за мяжу ад рэпрэсій.
Як паведаміў «Белсату» кіраўнік «BYPOL» Аляксандр Азараў, у Літве яны падалі дакументы на атрыманне статусу ўцекачоў, але ім адмовілі, бо яны нібыта могуць быць завербаваныя беларускімі спецслужбамі.
👉 Падрабязней
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️У Беларусі хочуць пабудаваць Нацыянальны гістарычны музей і парк народнага адзінства
✔️Партрэт Кастуся Каліноўскага прыбралі з падручнікаў гісторыі
✔️У Смаргоні затрымалі дзяўчыну за танец у міліцэйскай форме
✔️Расея ўчыніла масаваны абстрэл Украіны
✔️Краіны NATO мусяць рыхтавацца да нападу Расеі
✔️Менскае Дынама ўпершыню выйграла ў Лізе канферэнцыяў
✔️Актывізацыя махляроў перад навагоднімі святамі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📌 «Будзем шчырымі, габрэяў не любілі ўсе»
Як ва Украіне ставяцца да панятку калабарацыянізму і ці ўдзельнічалі беларускія нацыяналісты ў Шоа?
👉 Распыталі аўтара кнігі «Дапаможная паліцыя, мясцовая адміністрацыя, СД і Шоа на ўкраінска-расейска-беларускім памежжы (1941–1943)» Юрыя Радчанку пра саўдзел мясцовага хрысціянскага насельніцтва ў пераследзе, рабаванні і забойстве суседзяў-габрэяў.
😢 Тры гады змагання за свае правы
Апеляцыйны суд у Тбілісі не задаволіў скаргу беларускай сям’і на адмову ў палітычным прытулку і гуманітарным статусе ў Грузіі.
☝️ Гэта першая вядомая праваабаронцам справа, калі беларусы вычарпалі ўсе магчымыя варыянты абскарджвання ў краіне.
Паводле словаў праваабаронцы Рамана Кісляка, размова ідзе пра жанчыну, якая знаходзіцца ў Грузіі разам са сваім дзіцём і партнёрам. Іх імёны не раскрываюцца з меркаванняў бяспекі.
👉 Падрабязней
🤬 Расея выпусціла па Украіне больш за 90 ракетаў і 200 беспілотнікаў
Удар у першую чаргу быў накіраваны на аб'екты энергетыкі.
«Паводле папярэдніх звестак, было 93 ракеты, у тым ліку была, як мінімум, адна паўночнакарэйская ракета. Атрымалася збіць 81 ракету, з іх 11 крылатых ракет было збіта дзякуючы нашым F-16. Таксама расейцы задзейнічалі ў гэтай атацы амаль 200 беспілотнікаў. Адзін з найбольш маштабных удараў па энергетыцы»
🇬🇪 У Грузіі распачаліся прэзідэнцкія выбары
Упершыню кіраўніка дзяржавы абірае не народ, а Калегія з 300 выбаршчыкаў, 75% з якіх – прадстаўнікі кіруючай партыі «Грузінская мара».
😳 Кандыдат адзін – сябра партыі «Сіла народу», якая адкалолася ад «Грузінскай мары», 53-гадовы Міхаіл Кавелашвілі.
Перад Парламентам Грузіі праходзіць акцыя пратэсту «Пакажы дыплом!». Гэта намёк на тое, што ў Кавелашвілі няма вышэйшай адукацыі і раней ён быў футбалістам. Удзельнікі пратэснага мітынгу гуляюць у футбол.
Уначы дроны ўдарылі па расейскай нафтабазе
Адбылося гэта ў горадзе Арол. Выбух быў чутны ў розных раёнах.
Мясцовыя ўлады заяўляюць аб узгаранні паліўнай інфраструктуры ў выніку падзення абломкаў беспілотнікаў. Усяго, паводле іх, было збіта 11 БПЛА.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 З падручнікаў для 11 класа прыбралі партрэт Каліноўскага
Як цяпер выглядае вайна прапагандыстаў супраць Каліноўскага і што кажуць пра паўстанне 1863-га на занятках гісторыі? Чытайце на сайце (праз VPN).
🔺 Хрэнін абвінаваціў Украіну, Польшчу і краіны Балтыі ў фашызме
Маршы СС, факельныя шэсці і рэабілітацыя нацыстаў — пачытайце, як міністр абароны выказаўся пра нашых суседзяў (праз VPN)
🔺 За 30 год падручнікі па гісторыі Беларусі перапісваліся сем разоў
Распавядзем, як змянілася гісторыя ў школах пры Лукашэнкі і навошта ён хоча перапісваць падручнікі (праз VPN)
💥 #галоўнае за 13 снежня
✔️ Адвент-календар — Мікіта Моніч
✔️ Беларусы занялі топавыя месцы на покерным турніры на Багамах
✔️ Расея выпусціла па Украіне больш за 90 ракетаў і 200 беспілотнікаў
✔️ Беларускай сям'і канчаткова адмовілі ў прытулку ў Грузіі
✔️ Беларусь падоўжыла бязвіз для замежнікаў да 2025 года
✔️ Літва адмовіла ва ўцякацтве былым сілавікам
✔️ Еўразвяз увядзе санкцыі супраць 26 чалавек і дзвюх кампаніяў з Беларусі
✔️ У Расеі забаранілі месенджар Viber, бо не перашкаджаў «вербаванню грамадзянаў»
#рэпрэсіі:
▪️У Смаргоні затрымалі дзяўчыну, якая танцавала ў міліцэйскай форме
▪️Ігару Карнею дадалі яшчэ 8 месяцаў калоніі
▪️ Рэжым увёў персанальныя санкцыі супраць Санта Клаўса
▪️ У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» «Вольныях Купалаўцаў»
▪️ Блогера Сяргея Бяспалава будуць судзіць завочна
😢 Балюча глядзець: у Віцебскай вобласці масава гінуць каровы праз жудасныя ўмовы ўтрымання
Як вынікае са справаздачы Камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання Віцебскага аблвыканкама, няшчасных каровак утрымліваюць у антысанітарыі, недакормліваюць і даводзяць да шакавальнага стану.
«Белсат» змог азнаёміцца з дакументамі дзякуючы «BELPOL».
☝️ УВАГА! Па СПАСЫЛЦЫ ёсць кадры, якія могуць вас шакаваць
🤔 Офіс Святланы Ціханоўскай спыніў камунікацыю, калі я адмовіўся даслаць копію пашпарта
51-гадовы віцяблянін Мікалай Генераленка, які заяўляў пра пераслед у Беларусі, ледзь не быў высланы са Швейцарыі. Камітэт ААН супраць катаванняў прадухіліў гэта.
👉 Віцяблянін расказаў «Позірку» сваю гісторыю. Пачытайце
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Падсумуем вынікі Беларускага тыдня ў Бруселі
🔸Як рэжым Лукашэнкі перапісвае гісторыю Беларусі
🔸Да каго цяпер ідуць сілавікі
🔸Што адбываецца ў свеце, і ва Украіне
🔸У Вільні распачынаецца сезон Спеўных сходаў, Аўстралія рыхтуецца да Раства і Новага года, а ў Беларусь прыйшло зімовае надвор’е
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/uDGoanKsXVc
Супраць блогера Сяргея Бяспалава, стваральніка «Вусоў Лукашэнкі» і прэс-службы ПКК, пачалі спецыяльнае вядзенне
Яго вінавацяць паводле дзесяці артыкулаў КК. У тым ліку, распальванні варожасці, змове з мэтай захопу ўлады, стварэнні «экстрэмісцкага фармавання» і абразе Лукашэнкі.
Сяргей Бяспалаў – блогер, журналіст, кіраўнік грамадзянскага штабу Паспалітага Рушэння. У 2011 годзе быў адным з каардынатараў руху «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі». Стваральнік такіх праектаў як «Мая краіна Беларусь» і «Вусы Лукашэнкі».
З пачатку маўнамаштабнай вайны ва Украіне далучыўся тады яшчэ да роты беларусаў, якая пазней стала Палком Каліноўскім, дзе працаваў стварыў медыя-службу палка.
#рэпрэсіі
🫤 У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» тэатральную трупу «Вольныя Купалаўцы»
Актораў абвінавачваюць у арганізацыі «дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь, дыскрэдытацыю і абразу службовых асобаў». МУС таксама забараніў дзейнасць «Вольных Купалаўцаў» на ўсіх інтэрнэт платформах, паведамляюць прапагандысцкія рэсурсы.
🎭 «Вольныя Купалаўцы» – аб’яднанне былых актораў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, што на знак нязгоды з гвалтам, учыненым рэжымам у 2020 годзе, амаль усім складам звольніліся. Сёння частка з іх вымушана працаваць у выгнанні.
#рэпрэсіі
☝️ «Мы будзем прадухіляць вяртанне да бізнэсу ў звычайным рэжыме з Расеяй і Беларуссю да таго часу, пакуль агрэсія не спыніцца»
Міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі 13 снежня прадставіў прыярытэты старшынства Польшчы ў Радзе Еўрапейскага Звязу, якая пачнецца 1 студзеня 2025 года.
Кіраўнік МЗС заявіў, што адной з мэтаў старшынства Польшчы будзе поўнае выкарыстанне замарожаных расейскіх актываў.
👉 Падрабязней
🐕❤️🐈⬛ Другакласнік з Мастоў выратаваў сваіх хвастатых гадаванцаў
Хлопчык вярнуўся з заняткаў дадому, убачыў, што гарыць балкон. Але не збянтэжыўся і адразу патэлефанаваў ратавальнікам, пасля чаго ўзяў ката, сабаку і разам з гадаванцамі выйшаў на вуліцу сустракаць пажарных.
Пажар пашкодзіў маёмасць сям'і на балконе, шклопакеты і закапціў сцены. Аднак ніхто не пацярпеў. Цяпер пажарныя высвятляюць прычыну ўзгарання.
😊 Такія навіны надаюць веру, што для чалавецтва яшчэ не ўсё згублена.
🎈 «Улічваючы папулярнасць беларускага “бязвізу” сярод замежнікаў» беларускія ўлады яго падоўжылі
Грамадзяне краін ЕЗ змогуць наведваць нашую краіну без візаў да 31 снежня 2025 года ўключна.
Паводле Дзяржпагранкамітэту (ДПК), з пачатку дзеяння «бязвізу» Беларусь наведала больш за 1 млн грамадзян краін Еўропы – Літвы, Латвіі, Польшчы, а таксама Германіі, Эстоніі, Італіі, Францыі і Вялікабрытаніі.
☝️ А мы нагадваем, што падарожжа ў Беларусь можа быць для вас небяспечным. Таму, калі вы яшчэ вагаецеся, то пакуль лепш выбраць больш бяспечныя кірункі для падарожжаў.
🤡 Рэжым увёў персанальныя санкцыі супраць Санта Клаўса
Як піша BGmedia, берасцейскі гарвыканкам накіраваў прадпісанні ва ўстановы гандлю і грамадскага харчавання выкарыстоўваць у дэкоры ўстаноў выключна «элементы славянскага паходжання», якія «не супярэчаць гістарычным, культурным і духоўным традыцыям беларускага народа».
Супрацоўніца адной з крамаў ананімна распавяла выданню, як звярнулася да мясцовага ідэолага за тлумачэннем:
«З размовы я зразумела, што Дзед Мароз і Снягурка — так, а вось Санта Клаўс ужо пад забаронай. Нават сані і алені, на якіх ён ездзіць, могуць выклікаць падазрэнне. Спачатку я думала, што гэта жарт. Але ўсё пацвердзілася праз пару дзён, калі нас сабралі ўжо ва ўпраўленні гандлю і патлумачылі адзін у адзін, як мне казаў ідэолаг»Читать полностью…
💱 Курсы валютаў 13 снежня
Адбылася нейкая валютная інверсія. Долар і еўра рэзка страцілі, а вось расейскі рубель пайшоў у гору.
#курсывалютаў
🤬 Палітзняволенаму журналісту Ігару Карнею дадалі яшчэ 8 месяцаў калоніі
Яго абвінавацілі ў злосным непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі.
Ігара Карнея затрымалі раніцай 17 ліпеня 2023 года пасля ператрусу ў яго кватэры. Спачатку яму прызначылі адміністрацыйны арышт, але потым завялі крымінальную справу за «ўдзел ў экстрэмісцкім фармаванні» і прысудзілі 3 гады калоніі.