💵 Плануеце дарагія пакупкі за наяўныя? Тады лепш загадзя паклапаціцца пра гатоўку. У перыяд выбараў зняць грошы будзе складана
Датычыць гэта картак, эмітаваных банкамі-нерэзідэнтамі, а таксама ўнясення неідэнтыфікаванымі фізічнымі асобамі гатоўкі для папаўнення рахункаў фізічных асобаў у банках.
Згодна з рашэннем, якое прыняў Нацбанк, з 20 снежня 2024 года па 1 лютага 2025 года ў банкаматах беларускіх банкаў зняць з адной карткі, эмітаванай банкам-нерэзідэнтам, можна будзе не больш як 25 базавых велічынь (1000 рублёў) цягам каляндарнага месяца. Пры жаданні атрымаць гатоўку большага аб’ёму можна будзе ў касе банку з прад’яўленнем дакумента, які сведчыць асобу.
«Адпаведнае рашэнне прынята праўленнем Нацыянальнага банка з улікам аператыўнай інфармацыі, якая паступае ад праваахоўных органаў Рэспублікі Беларусь, у мэтах зніжэння рызыкаў здзяйснення рознага роду супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да грамадзян і юрыдычных асобаў», – патлумачылі ў Нацбанку.Читать полностью…
🥂 «Каб павіншаваць вас з Новым Годам нічога не шкада»
Свае віншаванні з надыходзячым святам перадаў нашым гледачам Георгій Дабро, а таксама запрасіў далучыцца да нашага святочнага канцэрту.
Паглядзіце!
🐷 Самалёт, які ляцеў з Амстэрдама ў Мехіка, нечакана сеў на Багамах. Ува ўсім вінаватыя свінні
Хрушак хоць і перавозілі ў багажным адсеку, але іх пах быў настолькі моцным, што экіпаж вырашыў змяніць маршрут праз шэсць гадзін пасля вылету, каб «падыхаць свежым паветрам».
На борце самалёта знаходзіліся 259 пасажыраў, якім давялося прайсці пашпартны кантроль і спыніцца ў гатэлі. У гэты час ветэрынар агледзеў жывёл.
«Дзякуючы выдатнаму супрацоўніцтву паміж klm, delta air lines і мясцовымі партнёрамі нашы двухногія і чатырохлапыя госці знаходзяцца ў бяспецы», — заявілі ў кампаніі Skyport, кіруючай аэрапортам на Бярмудскіх выспах.
🔺У Маскве на выхадзе з дому ўзарвалі расейскага генерала – начальніка хімічных войскаў
Выбух прагрымеў на Разанскім праспекце ў Маскве. Блізкі да расейскіх сілавікоў тэлеграм-канал Mash паведамляе, што ў выніку выбуху загінуў генерал-лейтэнант Войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны ВС РФ Ігар Кірылаў.
Кірылаў разам з памочнікам выходзілі з пад’езда дома на Разанскім праспекце каля 06:00, калі адбыўся выбух. Выбуховая прылада была замацаваная на ручцы самакату. Мужчыны памерлі на месцы.
Добрага аўторку, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць?
🔹Адвакатка: Прысуд забойцу Лізы мае стаць сігналам для ахвяраў згвалтаванняў, што змагацца варта
Справа аб забойстве беларускі Лізы ў Варшаве важная як сігнал жанчынам, якія выжылі пасля падобных нападаў, бо раней да гвалтаўнікоў не раз ставіліся паблажліва.
🔹«Мы павінны адкрыць Еўропу для стасункаў з Беларуссю»
Вялікая размова з Гжэгажам Схэтынам.
🔹Пасада дырэктара вакантная, галоўны бухгалтар таксама адсутнічае
Хто і як ратуе сельгаспрадпрыемствы?
#штопачытаць
🔥Квіткі на канцэрт Каржа раскупілі за 5 дзён
Макс Корж абвесціў на сваёй старонцы ў Інстаграме пра солдаўт – квіткі на ягоны канцэрт на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве, запланаваны на 9 жніўня 2025 года, цалкам распраданыя.
Нацыянальны стадыён у Варшаве – самы вялікі ў Польшчы.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸КДБ праводзіць хвалю затрыманняў.
🔸Лукашэнка лезе ў украінскія справы.
🔸У Віцебску зладзілі паседжанне штабу па пажары у ГЦ «Беларусь».
🔸У Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці толькі 1,44% школьнікаў навучаецца па-беларуску. Як ратаваць мову ў такіх умовах?
🔸Працяг суда ў справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы ў Варшаве.
🔸16 снежня 1989 года — пачатак рэвалюцыі ў Румыніі, у выніку якой быў зрынуты рэжым Чаўшэску.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=fZmvpPk91eo
🔻 «За свае дзеянні мы мусім несці адказнасць»
Наста Базар, праваабаронца і феміністка, пра працэс у справе забойства беларускі Лізы ў Варшаве ☝️
Тэкставую версію чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
🫣 Чыноўніца шантажуе дырэктара Пінскага мясакамбінату
Разбіраем зліў размовы чыноўнікаў ад «Кіберпартызанаў»
Паглядзіце!
❗️КДБ зноў палюе на сем’і палітвязняў і былых зняволеных
Праваабаронцы паведамляюць, што ўжо некалькі дзён запар атрымліваюць паведамленні пра затрыманні і вобшукі ад такіх сем’яў. Таксама людзі атрымліваюць пагрозы і сутыкаюцца з канфіскацыяй тэхнікі.
Апошні «рэйд» па сем’ях палітзняволеных быў у мінулым месяцы і скончыўся шматлікімі крымінальнымі справамі за «Здраду дзяржаве» і «Сайдзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
🤔Як кавалачак тканіны стаў сімвалам Радзімы?
«Перажыўшы эміграцыю, змяніўшы тры краіны і пабачыўшы вайну, я папрасіла перадаць мне з Радзімы гэты маленькі кавалачак тканіны»
💱 Курсы валютаў 16 снежня
Долар і еўра зноў патаннелі, а расейскі рубель працягнуў рост.
#курсывалютаў
❗️У судзе над забойцам беларускі ў Варшаве выступяць псіхіятры, сексолаг і таксіколаг
Сёння ў Акруговым судзе Варшавы адбудзецца другое пасяджэнне ў справе Дор’яна С., абвінавачванага ў згвалтаванні і забойстве беларускі Лізы.
Як паведамілі «Белсату» ў прэс-службе Акруговага суда Варшавы, частка працэсу пройдзе ў закрытым рэжыме:
«Суд закрыў пасяджэнне для публікі для заслухоўвання экспертаў: таксіколага, псіхіятраў і сексолага, а таксама найбліжэйшых сваякоў абвінавачванага Дор’яна С.».Читать полностью…
Беларускія дыпламаты пакінулі амбасаду ў Сірыі
У МЗС вываз амбасадараў у Менск патлумачылі сітуацыяй, якая склалася ў краіне іх знаходжання.
«Амбасадар у Сірыі Юрый Слука некаторы час будзе ў сталіцы на кансультацыях, па выніках якіх плануецца правесці паглыбленую ацэнку сітуацыі», – паведамляе тэлеграм-канал прэс-службы беларускага МЗС.Читать полностью…
🎬 Сёння – Дзень беларускага кіно!
Таму мы прапануем вам нашыя найцікавейшыя фільмы 🎬
▶️ «Сума» (рэжысёр Андрэй Куціла) – універсальны фільм, зразумелы ўсім ад Афрыкі да Далёкага Усходу. Разам з тым кіно беларускага аўтара з беларускім матывам. Узнагароджвалася на фестывалях IDFA ды «Лістапад».
▶️ «Развітанне» (рэжысёр Якуб Станкевіч)
Кіно пра ўнутраную і фізічную беларускую эміграцыю. Пра беларускі лёс, але і пра чалавечую старасць, што робіць яго ўніверсальным і зразумелым не толькі беларусам. Фільм сумны як гісторыя Беларусі і выбітны як найлепшая класіка дакументальнага кіно.
▶️ «Звычайны прэзідэнт» (рэжысёр Юры Хашчавацкі)
Беларуская класіка палітычнага аўтарскага дакументу. Маэстра Хашчавацкі ўжо ў 1996-м годзе, у кіношным фармаце, выкарыстоўваючы іронію, правакацыю і пераканаўчы мантаж паказаў, хто кіруе Беларуссю.
▶️ «Свята на нашай вуліцы» (рэжысёр Адам Галін)
Кароткаметражны шэдэўр дакументальнага кіно назірання. Камера праз вокны фіксуе, што адбываецца ў адным з менскіх двароў у кожнае беларускае свята. А святаў у нас багата! Фільм дае ўнікальную магчымасць убачыць Беларусь 2009 года, якой яе ніколі не паказвае рэжымны кінематограф і БТ. Тут і беларускія п'яніцы, і гопнікі з маргіналамі. Кавалак сапраўднага жыцця!
▶️ «Партрэт» (рэжысёр Дарыя Волчык)
Кінагалерэя беларусаў ад тых, хто толькі нарадзіўся, да тых, хто зараз памрэ. Аўтарка кожнаму задае тыя ж самыя нібыта простыя ды банальныя пытанні. Ці ўдалося рэжысёрцы распавесці, кім ёсць беларусы? Пераканайцеся самі...
🎥Больш фільмаў можна паглядзець на канале belsat_doc">«Белсат Doc»
☝️ МЗС Украіны адрэагаваў на словы беларускіх чыноўнікаў пра месца Беларусі за сталом мірных перамоваў
«Міністэрства замежных спраў Украіны са здзіўленнем успрыняла заяву чыноўніка беларускага вонкавапалітычнага ведамства аб тым, што Рэспубліка Беларусь нібыта прэтэндуе на „месца за сталом мірных перамоваў“, дзе яна імкнецца атрымаць нейкія „гарантыі бяспекі“», – заявілі ва ўкраінскім МЗС.
«Усё, на што маюць права прэтэндаваць беларускія чыноўнікі, гэта справядлівы разгляд у рамках працэсу прыцягнення агрэсара і яго паслугачоў да міжнародна-прававой адказнасці за злачынства агрэсіі супраць Украіны», – гаворыцца ў заяве.Читать полностью…
👆«Трамп цяпер будзе дзейнічаць на магчымых перамовах з Расеяй больш жорстка»
Падзенне рэжыму аль-Асада ў Сірыі моцна ўдарыла па аўтарытэце Расеі ў свеце, бо яна не здолела абараніць свайго хаўрусніка.
Што цяпер будзе з расейскімі вайсковымі базамі ў гэтай краіне і ці стане Іран наступным? Разбіраемся разам з экспертамі на нашай старонцы.
🍾 Новы дзень - новае акенца адвэнт-календара. Сёння - акторка Святлана Зелянкоўская
У акенцы № 17 нашага святочнага календара — акторка беларускага тэатра і кіно Святлана Зелянкоўская. Былая прыма тэатра імя Янкі Купалы, а зараз акторка «свабодных купалаўцаў». Пасля пераезду ў Варшаву адкрыла сваю тэатр-студыю «Зялёнае святло». У лістападзе грала адную з вядучых роляў у спектаклі «Ордэн белай мышы» па творы Уладзіміра Арлова.
Чытайце шчырыя адказы Святланы на нашай старонцы
#адвэнткаляндарбелсату
💥 #галоўнае за 16 снежня
✔️ Беларускія дыпламаты пакінулі амбасаду ў Сірыі
✔️ У Валожынскім раёне маршрутка трапіла ў ДТЗ. Пацярпелі 8 чалавек
✔️ У Варшаве працягваецца суд над забойцам беларускі Лізы
✔️ Еўразвяз увёў новыя санкцыі супраць Расеі, Кітаю і КНДР
✔️ КДБ зноў палюе на сем’і палітвязняў і былых зняволеных
✔️ Польшча абвесціла ў вышук беларуса па падазрэнні ў падрыхтоўцы дыверсіяў
✔️ Квіткі на канцэрт Макса Каржа на самым вялікім стадыёне Польшчы раскупілі за 5 дзён
✔️ Еўразвяз дадаў у санкцыйны спіс 11 беларускіх суддзяў
😮 Серыял паводле раману нарадзінкі Беларусі выйшаў у беларускай агучцы
Размова пра польскі серыял пра паўстанне 1863–1864 гадоў «Дзявайціс», створаны паводле матываў раману нарадзінкі Беларусі Марыі Радзевіч. Ён складаецца з сямі серыяў, а некаторыя падзеі ў ім адбываюцца ў Беларусі.
Аўтарка раману, паводле якога знялі серыял, пісьменніца Марыі Радзевіч, паходзіла з вёскі Пянюга (сёння – Зэльвенскі раён). Сям’я Радзевіч была сасланая ў Сібір за ўдзел у паўстанні 1863–1864 гадоў, а іхны маёнтак канфіскаваны. Па вяртанні на радзіму яны атрымалі ў спадчыну іншы маёнтак у Беларусі – Грушава на Палессі. Тут рос дуб Дзявайціс, які і даў назву аднайменнаму раману. Але Радзевіч перанесла падзеі, якія адбываліся ў часе паўстання 1863–1864 гадоў у сённяшнім Кобрынскім раёне і побач з рэчкаю Мухавец, на тэрыторыю Жмудзі-Літвы.
📺 Паглядзець серыял у беларускай агучцы цяпер магчыма дзякуючы супрацы «Белсату» з TVP. Акрамя «Дзявайцісу» на платформе «TVP VOD» можна паглядзець і іншыя цікавыя серыялы па-беларуску.
«Пажыццёвае зняволенне – найлепш падыходзіць для злачынства, у якім вінавацяць Дор’яна С.»
Пра гэта нам распавяла адвакатка Эвэліна Здунэк, якая прадстаўляе брата загінулай беларускі Лізы.
Яна лічыць, што вырак мусіць паўплываць на будучыню і «паказаць напрамак» у судах па справах аб злачынствах сексуальнага характару.
«Пакаранне мусіць уплываць не толькі на абвінавачанага, але і на грамадства. Бяром пад увагу тое, што відавочна ёсць чаканне з боку грамадства, з боку жанчын ёсць чаканне, што зможам выдыхнуць і адчуваць сябе ў бяспецы».
😲Думаеце, чырвоная ікра дарагая? А вы цэны на абрыкосы бачылі?
Колькі цяпер каштуюць абрыкосы і ці вартыя яны такой цаны, распавяла карыстальніца сацсетак.
💬«Нашая агульная гісторыя паказвае, што гадамі мы былі зусім побач, як адна сям’я»
Эксклюзіўнае інтэрв'ю з нядаўна прызначаным старшынём парламенцкай групы «За вольную Беларусь» Гжэгажам Схэтынам.
Мы паразмаўлялі пра Беларусь, санкцыі, мандат Святланы Ціханоўскай і шмат іншага.
📍Чытайце па спасылцы (праз VPN)
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Адсправаздачыцца Лукашэнку да пятніцы: Крутой загадаў знайсці вінаватых у пажары ў віцебскім ГЦ «Беларусь»
✔️ Амбасада Беларусі ў Сірыі прыпыніла працу, дыпламатаў адклікалі ў Менск
✔️ Восем чалавек пацярпелі ў выніку дарожна-транспартавага здарэння ў Валожынскім раёне
✔️ Скарга на ўмовы перавозкі пасажыраў у маршрутцы скончылася пратаколам для самой пасажыркі
✔️ Усіх 14 чалавек экіпажу другога танкера ў Керчанскім праліве выратавалі
✔️ У Маёце разбіраюць завалы пасля таго, як архіпелаг у Індыйскім моры зазнаў наступства цыклону Шыдо
✔️ Навагодняя аздоба ледзь не каштавала жыхарцы Беразіна жыцця. У кватэры адбыўся пажар праз кароткае замыканне гірлянды
✔️ Сярод водарасцяў і рыбаў Сіетлаўскага акварыуму можна пабачыць незвычайнага жыхара — Санта-Клауса
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
😉 Санкцыі, санкцыі – ад Еўразвязу прывет... Санкцыі, санкцыі... 15 пакет!
Еўразвяз прыняў чарговы пакет санкцыяў, у які ўключаныя 54 асобы і 30 кампаніяў з Расеі, Кітаю і КНДР.
Гэты пакет дапаўняе ўжо існы спіс новымі фізічнымі і юрыдычнымі асобамі ды накіраваны супраць арганізацыяў у Расеі і ў іншых краінах за яе межамі, якія ўскосна спрыяюць вайсковаму і тэхналагічнаму ўзмацненню Расеі шляхам абыходу экспартных абмежаванняў.
Згодна з гэтым пакетам, больш як 50 танкерам расейскага «ценявога флоту» будзе забаронена ўваходзіць у парты ЕЗ і карыстацца паслугамі еўрапейскіх кампаніяў.
😱Вецер, які спрабуе скрасці Каляды
Моцны вецер паваліў ялінкі ў некалькіх гарадах.
Што адбываецца, глядзіце ў нашым відэа.
🥂 Святкуем Новы Год разам!
Чаму варта далучыцца да Навагодняга вечару на «Белсаце» і што вас чакае, распавёў вядоўца Дзяніс Дудзінскі.
Паслухайце!
🚐 У Валожынскім раёне маршрутка трапіла ў ДТЗ. Пацярпелі 8 чалавек
Здарэнне адбылося сёння каля 9-й раніцы на 27-м кіламетры дарогі Пяршаі – Івянец – Нясвіж, якая пралягае ў Валожынскім раёне, паведамляе МУС Беларусі.
66-гадовы кіроўца маршрутнага таксі не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет. У выніку аварыі мікрааўтобус перакуліўся.
У выніку восем чалавек з рознымі траўмамі былі дастаўленыя ў лякарню.
Як паведамляецца ў тэлеграм-канале МУС, на задняй восі маршруткі былі ўсталяваныя шыны, вышыня пратэктара якіх была ніжэйшай за дапушчальны.
📍Ізраіль наносіць ракетныя ўдары па былых расейскіх базах у Сірыі
У ноч з 15 на 16 снежня ізраільская армія нанесла некалькі ўдараў па складах ракет і зброі ў сірыйскім партовым горадзе Тартус, у якім раней размяшчалася ваенна-марская база Расеі, паведамляе The Jerusalem Post.
Акрамя таго, моцныя выбухі фіксуюцца ў Латакіі, а таксама ў правінцыях Хама і Хомс. Для выкарыстання для ўдараў Ізраіль выкарыстаў баявую авіяцыю.