☝️Яшчэ адно здарэнне з пасажырскім самалётам адбылося сёння ў Канадзе
Лайнер кампаніі Air Canada падчас прызямлення ў аэрапорце гораду Галіфакс нахіліўся на левы бок і ўдарыўся крылом аб узлётна-пасадачную паласу. У выніку гэтага адбылося загаранне. Прычынаю інцыдэнта, папярэдне, сталі праблемы з шасі.
На шчасце, усіх пасажыраў і чальцоў экіпажу ўдалося хутка эвакуяваць.
🔺У Паўднёвай Карэі адбылася авіякатастрофа. Імаверна, загінулі 179 чалавек загінулі
Самалёт Boeing-737-800 падчас пасадкі выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы на вялікай хуткасці, уехаў у агароджу і загарэўся.
На цяперашні момант афіцыйна пацверджаныя смерці 120 чалавек, аднак паўднёвакарэйскія ўлады мяркуюць, што загінулых боль - 179 асобаў. Выратаваць удалося толькі 2-х чалавек: пасажыра і сцюардэсу.
Прычына трагедыі не вядомая. Паводле адной з версіяў, гэта магло адбыцца праз сутыкненне самалёту з птушкамі.
💥 #галоўнае за 28 снежня
✔️Памілаваная чарговая група палітвязняў: дзяржСМІ пішуць, што на волю выпушчаныя 20 чалавек
✔️Пуцін выбачыўся перад Аліевым за збіты пасажырскі самалёт
✔️Малады беларускі шахматыст перамог знакамітага Магнуса Карлсэна
✔️Берасцейскія і гарадзенскія чыноўнікі часова адмянілі збор за выезд з Беларусі
✔️Ветэрынары ўцякаюць з дзяржаўных установаў у прыватныя клінікі. Чым на гэта адказвае дзяржава?
✔️У польскім МЗС расказалі, колькі беларусаў у гэтым годзе сталі ўладальнікамі «карты паляка»
✔️Telegram заблакаваў каналы расейскіх прапагандысцкіх рэсурсаў на тэрыторыі Еўразвязу
#рэпрэсіі:
▫️Чарговы год рэпрэсіяў: аналізуем, якім чынам яны адбываліся ў 2024-м
▫️Сярод тых, каго сёлета судзілі за «незаконнае выкарыстанне беспілотніка», аказаліся супрацоўнікі дзяржаўнага СМІ
☝️Пуцін выбачыўся перад Аліевым за выпадкова збіты азербайджанскі пасажырскі лайнер
Паводле прэс-службы Крамля, ініцыяваў тэлефонную размову менавіта расейскі бок.
📍Пазней стала вядома, што Аліеў паразмаўляў па тэлефоне таксама з Зяленскім.
🌲Сабралі для вас галоўныя ялінкі беларускіх гарадоў і паглядзелі, што там у суседзяў
Як сімвал Новага года ў Беларусі выглядае на фоне суседніх краінаў?
Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ ✅ (праз VPN)
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Палітычныя вынікі 2024 году.
🔸20 палітвязняў выйдуць на свабоду. Як сёлета вызвалялі палітвязняў?
🔸У Нацыянальным гістарычным архіве у Гародні новы дырэктар — былы вайсковец.
🔸Беларускі калядны фэст у Беластоку.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=JF1gasgltY0
❌ Рэйсы ў РФ прыпыняе яшчэ і «Turkmenistan Airlines»
Раней у расейскія гарады перасталі лётаць казахстанская авіякампанія «Qazaq Air», арабская «Flydubai», ізраільская «El Al» і ўласна азербайджанская «AZAL», чый самалёт быў падбіты 25 снежня над Чачэніяй.
📍Падрабязней па спасылцы
💥 «Белсат» па-беларуску – у Google News
🙌 Падпісвайцеся на нас (калі гэта бяспечна) і будзем разам прасоўваць беларускую мову ў Google!
Наша старонка ў Google News
🎄Вечнае пытанне: жывая ці штучная?
Новы Год ужо недалёка, а вы дагэтуль не ведаеце, якую ялінку паставіць? Разбіраемся, якая лепей з пункту гледжання экалогіі ☝️
♟ Малады беларускі шахматыст перамог знакамітага Магнуса Карлсэна на чэмпіянаце свету па рапідзе ды бліцы
18-гадовы Дзяніс Лазавік атрымаў перамогу над нарвежцам у 5-м туры.
Цікава, што пазней Карлсэн быў адхілены ад удзелу ў турніры праз парушэнне дрэс-коду – ён прыйшоў на матч у сетцы рапіду ў джынсах. Са спаборніцтваў па бліцы Карлсэн зняўся сам.
📍Дзяніс Лазавік мае 6,5 пунктаў пасля 9 тураў і цяпер уваходіць у вялікую групу шахматыстаў, якая пераследуе чацвярых лідараў (яны маюць па 7 пунктаў).
🎄 Што беларускага паслухаць на Каляды?
Калі ў святочны плэй-ліст хочацца дадаць нечага роднага, а не толькі «Last Christmas» i «All I want for Christmas is You», то во глядзіце колькі ёсць варыянтаў!
Нашая падборка беларускай каляднай музыкі для вашага плэй-ліста пад яліначку:
Vinsent − Не заўжды
Ігар Варашкевіч ("Крама") і Apple Tea − З Новым Годам
Зьміцер Вайцюшкевіч − На Каляды
Зміцер Вайцюшкевіч & РСП − Валёначак святога Мікалая
Зміцер Вайцюшкевіч − Калядка
В. Круглова, З. Вайцюшкевіч, А. Памідораў − Шчодры вечар, святы вечар
☝️А калі гэтага будзе мала, то вось вам топ-10 беларускіх калядных спеваў🎤
🤔 «БелАЗ» пад санкцыямі, аднак усё роўна прадае сваю прадукцыю ў Еўразвяз. Як так?
Дзякуючы сенсацыйнаму сумеснаму расследаванню «Белсату», ініцыятывы «BELPOL» і польскага выдання «Gazeta Wyborcza» была выкрытая схема абыходу санкцыяў.
👀 Глядзіце, як яна працавала
🔍 У польскім МЗС расказалі, колькі беларусаў у гэтым годзе сталі ўладальнікамі «карты паляка»
Сумарна гэты дакумент цяпер маюць не меней за 160 тысяч грамадзян Беларусі.
📍Чытайце падрабязней на старонцы
🎞 7 небанальных калядных фільмаў (для тых, хто не хоча ў соты раз пераглядаць «Адзін дома»)
У падборцы вы знойдзеце стужкі як для аматараў рамантычных камедыяў, так і для сумных філосафаў і сапраўдных летуценнікаў. А нават для тых, хто не любіць усёй гэтай каляднай віхуры.
📍Пераходзьце па спасылцы і глядзіце, што мы там сабралі
🫠 «Прыняць захады ў «замацаванні» маладых спецыялістаў, актывізаваць працу дзяржаўных ветэрынарных клінік»
Ветэрынары ўцякаюць з дзяржаўных установаў у прыватныя клінікі. Што рабіць? Замест паляпшэнняў умоваў працы ў дзяржаўных, улады вырашылі «навесці парадак» прывычным спосабам: пачаць змагацца з прыватнымі.
Што адбываецца, чытайце на нашай старонцы
🇬🇪 «Я сыходжу адсюль і нясу з сабою легітымнасць»
Прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі пакінула прэзідэнцкі палац. Тэрмін дзеяння ейных паўнамоцтваў сканчваецца сёння. Пасля гэтага яна выступіла перад сваімі прыхільнікамі.
Ад сённяшняга дня на пасаду прэзідэнта заступіў Міхаіл Кавелашвілі, які быў абраны кіруючай партыяй «Грузінская мара».
Раней Зурабішвілі заяўляла, што не пакіне сваю пасаду, а ў «Грузінскай мары» ў такім выпадку пагражалі ёй крымінальным пераследам.
📹 Відэа: «Эхо Кавказа»
Добрай нядзелі, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй кавай? Прапануем нашыя найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы ммагліпрапусціць:
🔸«Год масавай атакі на салідарнасць»
Як сёлета змяняліся рэпрэсіі ў Беларусі?
🔸Эксперты пра авіякатастрофу пад Актаў: «Яна ўплывае на палітыку, Маскве давядзецца адказаць»
«Белсат» паразмаўляў з экспертамі і паспрабаваў высветліць, што ж адбылося з самалётам і як авіякатастрофа можа паўплываць адносіны паміж Расеяй, Казахстанам і Азербайджанам і міжнародныя стасункі агулам.
🔸Flightradar24 аднавіў маршрут самалёту, што ўпаў у Актаў
Праблемы з кіраваннем узніклі перад Грозным.
#штопачытаць
🇦🇲 Адкліканы ў чэрвені амбасадар Арменіі ў Менску найбліжэйшым часам не вернецца ў Беларусь
Напружанне паміж афіцыйнымі Менскам ды Ерэванам па-ранейшаму застаецца высокім. Днямі Лукашэнка і Пашыньян абмяняліся «ўколамі» падчас пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.
📍Чытайце болей на старонцы
💁🏻♂️ Сярод тых, каго сёлета судзілі за «незаконнае выкарыстанне беспілотніка», аказаліся супрацоўнікі дзяржаўнага СМІ
Агулам жа судовых працэсаў паводле такога артыкулу ў 2024-м было 7, прычым тройчы людзей судзілі яшчэ да таго, як новая забарона набыла моц.
📍Падрабязней чытайце на нашай старонцы
🎄 Святкуйма Новы год разам з Белсатам!
У гэтым годзе мы падрыхтавалі для вас неверагодна цёплую і душэўную праграму Навагодняга вечару 🤗
🎆 Абавязкова далучайцеся да нашага эфіру вечарам 31 снежня!
🥂 Глядіце наш святочны канцэрт у навагоднюю ноч!
📱 Telegram заблакаваў каналы расейскіх прапагандысцкіх рэсурсаў на тэрыторыі краінаў Еўразвязу
Так, напрыклад, пры спробе адкрыць канал агенцыі «РИА Новости» высвечваецца паведамленне пра тое, што ён «парушае мясцовае заканадаўства» і «не можа быць прадэманстраваны».
Акрамя «РИА Новости», заблакаванымі ў Еўропе апынуліся ТГ-каналы НТВ, «России 1», «Известий», «Russia Today» ды іншых медыяў, датычных да прапаганды Крамля.
Пінгвіняняты ўпершыню сустрэлі котку
Яны вельмі міла адрэагавалі на жывёліну 😍
Паглядзіце!
☝️«Самалёт не мог вытрымліваць пастаянную вышыню і хуткасць на працягу як мінімум 75 хвілінаў»
Папулярны сэрвіс Flightradar аднавіў поўны маршрут азербайджанскага самалёту, які ў сераду ўпаў у Казахстане пасля таго, як быў падбіты расейскай сістэмай СПА.
📍Вось якія новыя дэталі ўсплылі
📍Берасцейскія і гарадзенскія чыноўнікі часова адмянілі збор за выезд з Беларусі
З новага года межы РБ праз гэтыя вобласці можна будзе пакінуць на сваім аўтамабілі бясплатна. Праўда, у выканкамах адразу кажуць, што праз нейкі час збор будзе вернуты.
📍Больш падрабязнасцей па спасылцы
💬 «І зноў, здавалася, заснуў народ... Нібы тое абуджэнне было толькі сном. Але калі прыгледзецца – відаць: гэты сон неглыбокі...»
Зміцер Лупач у пераднавагоднім выданні сваіх «Фельетонаў» пераказвае святочную гісторыю, пачутую ад дэкарацыяў на калядным кірмашы ў Катавіцах 🎅🏼
👀 Глядзіце новы выпуск на канале «Белсат LIFE»
🔹Украіне не хапае ракетаў ATACMS, удары імі наносяцца ўсё радзей
Раней дазвол на выкарыстанне гэтай дальнабойнай зброі Украіна атрымала ад ЗША. Аднак саміх ракетаў цяпер бракуе.
📍Чытайце болей на нашым сайце
📍Чарговы год рэпрэсіяў: аналізуем, якім чынам яны адбываліся ў 2024-м
Рэпрэсіўны апарат рэжыму Лукашэнкі дзейнічае на поўных абаротах ужо пяты год. Пакуль няясна, што можа яго спыніць, але мы, прынамсі, спрабуем адсочваць тэндэнцыі і змены ў практыцы рэпрэсіяў.
🔍 Чытайце па спасылцы, як лукашэнкаўцы ціснулі на грамадзян Беларусі сёлета
💁🏻♂️ Гарадзенскі гістарычны архіў ачоліў адстаўны вайсковец
У свой час ён быў начальнікам кірунку прызыву на ваенную службу абласнога Гарадзенскага ваенкамату.
📍Па спасылцы прыгадваем, якія яшчэ кіруючыя пасады ў розных архівах Беларусі занялі былыя сілавікі
❗️Яшчэ 20 палітвязняў памілаваныя
Імёнаў, як звычайна, няма. Аднак вядома, што 11 з іх – жанчыны, 10 маюць дзяцей (адна жанчына – чацвярых дзяцей), 14 памілаваных пакутуюць на хранічныя захворванні.
📍«Цяпер мы з'яўляемся сведкамі абвастрэння крызісу на лініі Масква – Баку»
Сутыкненне з птушкамі ці пашкоджанне расейскай сістэмай СПА - што адбылося з самалётам, які разбіўся каля Актаў 25 снежня, і як гэта паўплывае на стасункі паміж Азербайджанам, Расеяй і Казахстанам?
Спыталі экспертаў. Што яны адказалі, чытайце на нашай старонцы.