❗️Урад Польшчы выключыў прапанову выдаваць дазвол на працу толькі пры «umowa o pracę» з праекту новага закона аб доступе замежнікаў да рынку працы
Ініцыятарам такой меры выступіла Міністэрства працы Польшчы, якое лічыць, што бізнэс злоўжывае грамадзянска-прававымі дамовамі, каб не плаціць лішнія падаткі.
Бізнэс выступаў супраць працы толькі па «umowa o pracę», таму што гэта прывядзе да пашырэння шэрых схемаў найму і браць замежнікаў на працу шмат хто будзе ўвогуле без афармлення. Пры гэтым для легальнага бізнэсу толькі павялічацца выдаткі на персанал.
У выніку Міністэрства развіцця заблакавала новаўвядзення.
😡 Беларус, які больш за год чакае прытулку ў Грузіі, будзе чакаць яшчэ даўжэй
Праваабаронца Раман Кісляк, які не можа вярнуцца ў Беларусь, сутыкнуўся з адмовай у міжнароднай абароне і адтэрміноўкамі суда па разглядзе скаргі. Пасля грузінскіх выбараў і прыняцця закона аб «міжагентах» сітуацыя для нашых землякоў там пагоршылася.
Прачытайце, як суд Грузіі абгрунтоўвае такія рашэнні, і ці ёсць там цяпер дыскрымінацыя беларусаў, ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 У Расеі зноў згарэў беларускі МАЗ
Яшчэ адзін «гігант беларускай прамысловасці» загарэўся — на гэты раз у Санкт-Пецярбурзе. Што адбылося ў горадзе праз гэта, чытайце на старонцы (праз VPN).
🔺 Двухмоўе ці адзіная дзяржаўная мова?
У Варшаве адбыўся экспертны форум, дзе абмяркоўвалі моўную палітыку, якую варта выбудаваць у дэмакратычнай Беларусі. Што прапанавалі спікеры — чытайце на сайце (праз VPN).
🔺 Добраахвотнік Кусь зладзіў пікет перад Дэпартаментам міграцыі Літвы
Аляксандр Клачко ваяваў пад пазыўным «Кусь», але быў камісаваны па стане здароўя. Пасля вяртання з фронту беларус нават стаў дэлегатам Каардынацыйнай рады, але ўжо 11 месяцаў не можа легалізавацца ў Літве. Пачытайце, як ён гэта каментуе (праз VPN).
🎥 Прапануем занурыцца ў беларускае кіно разам з намі
Кожны тыдзень мы будзем публікаваць па пяць беларускіх фільмаў — прапануем вам глядзець іх усе.
Не забывайце цікавіцца сваім і захоўвайце сабе падборку.
#штопаглядзець
🙈 Цукеркі «Спартак» цяпер прадаюцца разам з казкамі … пра падаткі
Казкі на цукерках расказваюць пра Трыдзявятае царства з пазалочанымі купаламі і лісіцу, якая не хацела плаціць падаткаў за казу і яе семярых казлянятаў.
👉 Прачытаць казку можна, атсканаваўшы QR-коды на ўпакоўцы.
😳 Больш за 1830 замежнікаў былі пазбаўленыя карты паляка
У чатырох выпадках гэта адбылося праз абразлівыя паводзіны ў дачыненні палякаў.
👉 Распавядаем, што з астатнімі.
😮 Беларуская школьніца прыдумала рабіць экаскуру з... чайнага грыба
Гэты матэрыял можа выкарыстоўвацца для вытворчасці рамянёў і гаманцоў.
☝️ Распрацоўнікі ўжо знайшлі спосаб, як зрабіць высушаны чайны грыб, які практычна цалкам складаецца з цэлюлозы, устойлівым да вільгаці. Адзначаецца, што такая «скура» не рвецца, выглядае эстэтычна, ёй можна надаць любую тэкстуру і колер.
Ідэя належыць 11-класніцы Марыі Петуховой. Яна заняла трэцяе месца ў намінацыі «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект» 15-га Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў.
🤬 «Гэта не чыноўнік. Гэта вайсковы злачынца»
Хто стаіць за падрывам ресейскага генерала Кірылава?
Паглядзіце!
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Лукашэнка скіраваўся ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты
✔️Былы ахоўнік Лукашэнкі валодае ўчасткам у Сочы
✔️У выніку непагадзі ў Беларусі пацярпелі шэсць паселішчаў
✔️Яшчэ адзін аўтобус МАЗ згарэў у Санкт-Пецярбурзе
✔️Сілавікі выявілі ў жыхара Кыргызстану ў Берасці 1,5 кг клефэдрону
✔️Міліцыя Горадні знайшла выкрадальніка Санты
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🔻 «Я не прашу дайце мне ўцякацтва. Я прашу, прыміце па мне рашэнне»
Аляксандр Клачко, былы добраахвотнік ПКК, зладзіў адзіночны пікет каля дэпартамента міграцыі ў Вільні ☝️
🚚 Амаль 4 тысячы фураў з боку Беларусі чакаюць уезду ў Еўразвяз
Самым загружаным застаецца маршрут у Польшчу праз пункт пропуску «Кукурыкі» («Казловічы») – 2050 цяжкавікоў.
На другім месцы – маршрут праз латышскі пункт пропуску «Патэрніекі» («Грыгораўшчына») – 730 цяжкавікоў.
👉 Падрабязней пра сітуацыю на мяжы
💱 Курсы валютаў 18 снежня
Долар і расейскі рубель крыху падраслі. Еўра страціў больш за капейку.
#курсывалютаў
🤔 Павел Гаўлічак: Люстрацыя дапамагае вызначыць, што нармальна, а што не, што дапушчальна, а што не ў грамадстве
Дыктатары не кіруюць у адзіночку. Што рабіць з тысячамі функцыянераў, якія дапамагаюць аўтарытарным кіраўнікам пераследваць сваіх грамадзян і весці войны супраць чужых?
Люстрацыя – так гучыць адказ многіх краін.
👉 Што гэта такое і як правільна яе правесці? Пра гэта мы паразмаўлялі з чэшскім палітолагам, супрацоўнікам даследчага цэнтру Асацыяцыі па міжнародных пытаннях Паўлам Гаўлічкам.
🕯 Пайшоў з жыцця «дэпутат незалежнасці» Мікалай Крыжаноўскі
Ён быў дэпутатам апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 1990 – 1995 гадоў. Уваходзіў у камітэт па барацьбе з карупцыяй.
«Мне пашчаслівілася спатыкаць у жыцці шмат чэсных, разумных, сумленных і справядлівых людзей у вышэйшым сэнсе гэтых слоў. Мікалай Кірылавіч быў адным з іх. Найвыдатнейшы чалавек», – адгукаецца пра яго Зянон Пазняк.
🎄 «Глядзіце навагодні канцэрт на «Белсаце»
Лявон Вольскі запрашае нашых гледачоў далучыцца да нашага святочнага канцэрту 31 снежня.
Паглядзіце!
💥 Сёння ў адвэнт-календары «Белсату» – Дзяніс Дудзінскі
Шоўмэн і былы вядучы «Добрай раніцы, Беларусь» і «Славянскага базару» у 2021-м годзе праз палітычны пераслед з’ехаў ва Украіну, дзе ў пачатку вайны працаваў карэспандэнтам. Цяпер ён жыве ў Польшчы і вядзе перадачу «Хай так» на Белсаце.
Мы спыталі Дзяніса, які быў яго самы шчаслівы дзень у 2024-м, з кім з беларусаў хацеў бы пазнаёміцца і што за песня гучала ў яго часцей за ўсё? Адказы чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
На Расею ноччу масава напалі дроны
Быў атакованы нафтазавод у Растоўскай вобласці, што прывяло да вялікага пажару. Паводле Міністэрства абароны РФ, над гэтым рэгіёнам былі збітыя 36 беспілотнікаў.
Усяго за ноч былі знішчаны 84 БПЛА над сямю абласцямі Расеі. Некаторыя тг-каналы сцвярджаюць, што Украіна таксама выкарыстоўвала ракеты, але афіцыйна гэта пакуль не пацверджана.
💥 #галоўнае за 18 снежня
✔️ Адвэнт-календар. Аляксандр Багданаў
✔️ Бязвізавы транзіт для беларусаў у Кітаі падоўжылі да 10 содняў
✔️ МУС Польшчы: «Службы РБ падкінулі да памежнага плота памерлага мігранта»
✔️ Былы ваяр-каліновец зладзіў пікет перад Дэпартаментам міграцыі Літвы. Ён чакае легалізацыйных дакумэнтаў ужо амаль год
✔️ Гомель і Магадан абмеркавалі новыя перспектывы супрацы
✔️ Як выглядаюць наступствы разліву нафтапрадуктаў з расейскіх танкераў
✔️ Беларуская школьніца прыдумала рабіць экаскуру з чайнага грыба
✔️ У Варшаве адбыўся экспертны форум, дзе абмяркоўвалася моўная палітыка, якую належыць выбудаваць у дэмакратычнай Беларусі
#рэпрэсіі:
▪️Ад 11 да 25 гадоў зняволення прысудзілі ўкраінцу і беларусам затрыманым у справе аб «рыхтаванні тэрактаў»
▪️ У Міорах па «экстрэмісцкім» артыкуле будуць судзіць, верагодна, супрацоўніцу мясцовага райвыканкама
▪️ На польскі бок з Беларусі быў падкінуты труп мігранта
▪️ Беларус зладзіў адзіночны пікет перад офісам Дэпартаменту міграцыі Літвы
🎄 Гэта - самы незвычайны адвэнт-каляндар, які вы калі-небудзь бачылі
У Стакгольме прыдумалі жывы адвэнт-каляндар, звязаны з культурай і жыхарамі гораду.
Паказваем, як ён выглядае.
«Знаходзілі дзяцей проста выкінутых на двор»
Пасля пачатку вайны больш за 13 тысяч украінскіх дзяцей сталі сіротамі ці пазбавіліся апекі.
Як яны жывуць у рэаліях вайны і як знаходзяць новы дом, глядзіце ў нашым відэа 🔼
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Заскрэчаную ўладамі статыстыку рассакрэчваюць Кіберпартызаны. Раскажам, што стала вядома
🔸Былы ахоўнік Лукашэнкі валодае ўчасткам у Сочы. Расследванне БРЦ
🔸Пасля падзення рэжыму Асада Сірыя упершыню сутыкнулася з расследаваннем злачынстваў, здзейсненых у час яго кіравання. Па ўсёй краіне праваабаронцы знаходзяць таемныя турмы і масавыя пахаванні
🔸Міжнародны дзень мігранта
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/h4YYx2HN_sQ
🔺Дзясяткі кіламетраў, забруджаныя мазутам і пагроза для экасістэмы Чорнага мора
Як выглядаюць наступствы разліву нафтапрадуктаў з расейскіх танкераў?
Глядзіце ў нашым відэа!
📌 «Я вораг Беларусі, я вораг Расеі, хто я для Літвы?»
Аляксандр Клачко пад пазыўным Кусь зладзіў адзіночны пікет перад офісам Дэпартаменту міграцыі Літвы. На грудзях – украінскі знак ветэрана вайны і адзнака Галоўнага ўпраўлення выведкі Украіны.
👉 «Белсат» распытаў Аляксандра пра гэты пікет.
📌 Рэжым працягвае «гібрыдную вайну». На польскі бок быў падкінуты труп мігранта
Пра гэта ў інтэрв'ю PAP расказаў намеснік міністра ўнутраных справаў Польшчы Мацей Душчык:
«Вядома, гэта быў элемент гібрыднай вайны і праверка нашай рэакцыі. Мы прынялі цела, каб апазнаць яго і пахаваць, як абвяшчаюць нашы каштоўнасці. Беларусы адмовіліся прыняць яго назад. Гэта іх гульня»
🔻 У Міорах па «экстрэмісцкім» артыкуле будуць судзіць, верагодна, супрацоўніцу мясцовага райвыканкама
На лаве падсудных апынулася Святлана Георгіеўна Чарняўская. Тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю» заўважыў, што гэта поўная цёзка галоўнага спецыяліста аддзела эканомікі райвыканкама.
Суд над жанчынай павінен прайсці 19 снежня.
#рэпрэсіі
🤔 «Камінтерн» едзе ў Магадан. Гомель і Магадан абмеркавалі новыя перспектывы супрацы
Сярод перспектыўных напрамкаў - пастаўкі ў Магадан тавараў такіх марак, як «Мілкавіта», «Спартак», Гомельскага мясакамбіната і Гомельскага жыравога камбіната, лікёра-водачнага завода «Радамір», а таксама «Камінтерн» і «8 сакавіка».
Гомель і Магадан падпісалі пагадненне аб пабрацімскіх адносінах 19 верасня 2024 года.
😳 Гарадзенец спакусіўся на філейную частку Дзеда Мароза
У ноч на панядзелак 16 снежня ў цэнтры Горадні малады чалавек забраў навагоднюю дэкарацыю – ніжнюю палову Дзеда Мароза, які нібыта лезе ў акно, каб пакласці падарункі, якая вісела на ўваходзе аднаго з бараў.
25-гадовага мужчыну знайшлі праз два дні, дзякуючы запісам з вулічных відэакамер. Выявілася, што ён дзейнічаў у нецвярозым стане.
Паведамляецца, што бліжэйшым часам дэкарацыю вярнуць уладальнікам.
🤝 АПК: «Падтрымка дэмакратычных памкненняў беларусаў» - адзін з галоўных прыярытэтаў ЕЗ
17 снежня намесніца міністра замежных справаў Польшчы Хенрыка Масціцка-Дэнды на сустрэчы з кіраўніком НАУ Паўлам Латушкам заявіла, што Беларусь стане адным з прыярытэтаў падчас старшынства Польшчы ў Еўразвязе.
Сярод іншага на сустрэчы абмяркоўваліся пытанні прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі і «яго памагатых за злачынствы супраць чалавечнасці» і «ваенныя злачынствы супраць украінскага народа».
🇨🇳 Бязвізавы транзіт для беларусаў у Кітаі падоўжылі да 10 содняў
Раней было толькі 6.
Для такога падарожжа замежніку трэба мець пры сабе дакумент, які дае права на міжнародную паездку і мае тэрмін дзеяння не меньшы за тры месяцы, а таксама квіткі ці іншае пацверджанне вандроўкі праз Кітай.
☝️ Таксама пашыраны спіс пунктаў перасячэння мяжы з правам бязвізавага транзіту.
«У Пакроўску кажуць, што там дроны лятаюць, як вароны»
Украіна можа страціць Пакроўск? Гукі баёў у горадзе не сціхаюць, а эвакуяваць мірных жыхароў усё цяжэй.
Чаму гэты горад настолькі важны і для Украіны, і для Пуціна, чытайце ў нашым матэрыяле.