✈️ Пасля катастрофы ў сераду азербаджанскія авіялініі прыпыняюць палёты ў шэраг расейскіх гарадоў
Прычынаю авіякатастрофы стала атака на цывільны самалёт з боку расейскіх сродкаў супрацьпаветранай абароны, якія адбівалі атаку дронаў на Грозны.
📍Болей інфармацыі на нашым сайце
🇩🇪 Нямецкі парламент распушчаны. Датэрміновыя выбары пройдуць напрыканцы лютага
Раней у лістападзе ў Нямеччыне распалася кіруючая кааліцыя. Пасля гэтага канцлер Олаф Шольц накіраваў прэзідэнту Штайнмаеру запыт на роспуску Бундэстагу.
Новыя выбары ў Бундэстаг прызначаныя на 23 лютага.
🎁 Калядны музычны падарунак ад NaviBand 😍
Узімку шмат каму не хапае цеплыні і святла. Гэтая лагодная песня акурат дадасць іх у вашу душу хаця б на некаторы час!
🎵Паслухайце
Зянон Пазняк выказаўся, хто з беларусаў павінен удзельнічаць у перамовах
Паводле палітыка, гэта ён сам і Павел Усаў (Рух «Вольная Беларусь»). Святлану Ціханоўскую і Паўла Латушку ён назваў нелегітымнымі і выступіў супраць іх удзелу.
«Як і рэжым Лукашэнкі, яны нелегітымныя з прыдуманым значэннем і з прыдуманымі прэтэнзіямі. Фармальная перавага рэжыму Лукашэнкі, аднак, у тым, што ён уяўляе рэальную ўладу ў краіне і фінансава самадастатковы (фінансуецца са свайго дзяржаўнага бюджэту)».
Лукашэнка, на думку Пазняка, будзе прысутнічаць на перамовах, але з адметным статусам. І гэта, па словах Пазняка, лепш за сітуацыю, калі Беларусь не будзе прадстаўленая ўвогуле нікім.
🔹Дзяржаўная прапаганда патлумачыла, чаму закрылі вядомую моўную школу «Streamline»
Яна працавала на беларускім рынку больш за 15 гадоў. На ўласніка разам з жонкай (яны пакінулі Беларусь) завялі крымінальную справу.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
ЗСУ маглі сапраўды ўзяць ў палон жаўнера з КНДР
Гэты сёння пацвердзіла выведка Паўднёвай Карэі. На фота — паранены карэец, які ваяваў на баку Расеі, але быў захоплены ўкраінцамі ў Курскай вобласці.
Падрабязнасці аб стане і статусе салдата пакуль невядомыя.
🎄 Todar Wajciushkewich выпусціў традыцыйны калядны кліп
Песня называецца «Карагодам».
🎧 Паслухаць тут
#штопаслухаць #штопаглядзець
🥹 Цэлы скарб з нашага дзяцінства!
Беларуска, якая пераехала ў Польшчу, атрымала пасылку з дому. Паглядзіце на гэтую распакоўку з пахам пылу і мандарынаў 🎄
А ў вас ёсць такія цацкі?
😍 Гэты дом — сапраўдная мара для кожнага дзіцяці!
Паглядзіце, якую прыгажосць стварыў беларус на Каляды:
😡 У Беларусь зноў прывезлі дзяцей з акупаваных раёнаў Украіны
33 дзіцяці адправяцца ў санаторый «Дубровенка» пад Магілёвам, паведамляе «Гомельская праўда». Яшчэ 40 дзяцей - ў Віцебскую вобласць.
☝️ Праграма арганізаваная фондам прарэжымнага актывіста Аляксея Талая, які да таго ж прывёз у Менск сем'і з Данецка і Макееўкі, якія страцілі блізкіх. Яны пройдуць праграму псіхалагічнай рэабілітацыі і атрымаюць «духоўную дапамогу ва ўмовах асаблівага тэрапеўтычнага асяроддзя Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра».
Праваабаронцы адзначаюць, што вывезеныя ў Беларусь украінскія дзеці падвяргаюцца перавыхаванню і мілітарызацыі.
🤯 У Беларусі выявілі шышкі і жалуды, якія выкарыстоўваліся зусім не для дзіцячых вырабаў
37-гадовы мужчына і 39-гадовая жанчына з Берасця ў сваёй кватэры фасавалі наркотыкі на дробныя партыі ў гузы, каштаны і жалуды, якія пасля фасоўкі склейвалі, надаючы ім першапачатковы выгляд. Злачынцы арыштаваныя, следчыя распачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту.
🍽 А ў пункце пропуску «Казловічы» памежнікі выявілі залаты італьянскі посуд ручной працы, які незаконна спрабавалі ўвезці з Нямеччыны ў Беларусь.
«Сапраўдны кошт 140 талерак, крэманак, куфляў, чараў і падносаў, як высветлілі мытнікі пры праверцы, склаў каля 75 тысяч рублёў. А ў дакументах, прадстаўленых польскім перавозчыкам, ён быў заніжаны ў 3,5 разы»
😳 Спроба затрымаць берасцейца, падазраванага ў «экстрэмізме», скончылася стралянінай
Сілавікі сцвярджаюць, што спынілі аўтамабіль 46-гадовага мужчыны, які меў датычнасць да «дэструктыўнай дзейнасці».
Аднак берасцеец замкнуўся ў машыне, на патрабаванне выйці не рэагаваў, а потым спрабаваў уцячы, «здзейсніўшы наезд на аднаго з праваахоўнікаў»,
Каб спыніць аўтамабіль, сілавікі прымянілі агнястрэльную зброю. Мужчына атрымаў «нязначныя траўмы», яму аказаная медычная дапамога.
Пры ператрусе ў яго дома знайшлі светлашумавыя гранаты і рэчыва, падобнае на порах.
#рэпрэсіі
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Днямі ў Беларусі чакаецца наплыў расейцаў. У чым прычына?
✔️У Беларусі павялічаць колькасць платных дарог
✔️Байдэн даручыў Пентагону павялічыць пастаўкі ўзбраення Украіне
✔️Рэжым узмацніў ціск на беларусаў, якія выехалі з краіны пасля 2020 года
✔️ДАІ правядзе маштабныя рэйды на навагоднія святы
✔️У Вілейцы з'явіўся «ветлівы ліхтар»
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📌 Ігар Кізім зняпраўджвае навіну пра беларускую мову
Пасол Украіны па асаблівых даручэннях па Беларусі Ігар Кізім зняпраўдзіў навіну пра тое, што беларускую мову выкрэслілі са спісу тых, што знаходзяцца ва Украіне пад асаблівай абаронай:
«Слухайце, ну паглядзіце праект на афіцыйным сайце, ён у адкрытым доступе. Там беларуская мова стаіць наперадзе ўсіх перарахованых у пабліках мовах (па алфавіце). Так што супакойцеся, крывадушнікі.»
😑 Серыйная даносчыца Карабкова, якая напісала данос на «Белсат», аказалася расейскім журналістам
Сацыяльны антраполаг Аляксандра Архіпава і лінгвіст Данііл Скарынкін зрабілі сваё расследаванне і сцвярджаюць, што пад імем серыйнай даносчыцы Ганны Карабковай хаваецца екацерынбургскі журналіст, вікіпедыст Іван Абатураў.
Сярод шматлікіх даносаў Карабковай ёсць і данос на тэлебачанне «Белсат», і на рэдакцыю «Радыё Свабода».
👉 Падрабязней
💱 Курсы валютаў 27 снежня
Долар падрос больш як на 2 капейкі, а еўра пайшоў у ніз амаль на тыя ж 2 капейкі. Курс расейскага рубля змяніўся нязначна.
#курсывалютаў
🤔 Паўночнакарэйскі жаўнер упершыню патрапіў у палон да ЗСУ?
Сцвярджаецца, што гэта адбылося на Курскім напрамку. Здымак мужчыны азіяцкай знешнасці апублікавалі ў закрытым тэлеграм-канале.
🔍 Падрабязней чытайце на нашым сайце
📍Беларускую мову не будуць прыбіраць з украінскага пераліку моваў, якім патрэбныя абарона і падтрымка
Расейскую мову адтуль, падобна, прыбяруць.
🔍 Чытайце болей па спасылцы
🥗 У нас ёсць свая навагодняя традыцыя: штогод у снежні мы складаем «Індэкс аліўе»...
З дапамогай гэтага мы ацэньваем тое, як змяняюцца выдаткі беларусаў на прыгатаванне навагодняга салату і наколькі гэтыя змены параўнальныя з тымі лічбамі інфляцыі, якія агучваюць улады краіны.
☝️Чытайце на нашай старонцы, якія вынікі атрымаліся ў гэтым годзе
У Азербайджане заклікаюць Расею выбачыцца за самалёт
Дэпутат парламенту Азербайджана Расім Мусабекаў заявіў, што Расея цяпер спрабуе схаваць сляды, замест таго каб прынесці прабачэнні за збіццё грамадзянскага самалёта AZAL, які 25 снежня выконваў рэйс Баку-Грозны.
«Тыя, хто здзейсніў гэта, павінны быць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці. Неабходна выплаціць кампенсацыю за гібель людзей і пацярпелым. Калі гэтага не адбудзецца, то адносіны, вядома, перайдуць у іншую плоскасць», — заявіў Мусабекаў.
Нагадаем, учора з'явіліся чуткі пра тое, што самалёт быў збіты расейцамі з зенітна-ракетнага комплексу падчас знішчэння дронаў, што атакавалі Грозны.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Збор на дзяцей палітвязняў атрымаўся
Беларусы сабралі неабходную суму на калядныя падарункі дзецям палітвязняў. Колькі з гэтых грошай атрымае кожнае дзіцяці, чытайце на сайце праз VPN.
🔺Гамельчукоў палохаюць петардамі ад ЗСУ
Трывогу ўзнялі настаўнікі, якія праз бацькоўскія чаты пужаюць пра выбухоўкі з Украіны. Самі паведамленні выглядаюць вельмі дзіўна. Прачытайце, як, паводле іх, нібыта дзейнічаюць петарды ад ЗСУ.
🔺Італія на чвэрць павялічыла выдачу віз беларусам
Добрая навіна: беларусы атрымалі 50 тысяч італьянскіх віз у 2024 годзе. Як гэта каментуе амбасада Італіі, чытайце на старонцы праз VPN.
💥 #галоўнае за 26 снежня
✔️ Італія павялічыла колькасць выданых беларусам візаў
✔️ У Беларусь зноў прывезлі дзяцей з акупаваных раёнаў Украіны
✔️ NASA апублікавала здымак «каляднай елкі» у космасе
✔️ З'явілася расшыфроўка перамоваў экіпажа рэйса Баку – Грозны з дыспетчарам
✔️ Серыйная даносчыца Карабкова, якая напісала данос на «Белсат», аказалася расейскім журналістам
✔️ BELPOL апублікаваў сваю справаздачу па выбарах 2025
✔️ Беларусы сабралі больш за € 25 000 на калядныя падарункі дзецям палітвязняў
#рэпрэсіі:
▪️Бацькоў гомельскіх школьнікаў палохаюць петардамі ад УСУ
▪️Спроба затрымаць берасцейца, падазраванага ў «экстрэмізме», скончылася стралянінай
▪️ У 2024 годзе спецыяльнае вядзенне распачалі ў дачыненні 110 беларусаў
▪️ Дальнабойніка з Менску пачалі судзіць за «тысячу каментароў» пра Лукашэнку, суддзяў і сілавікоў
▪️ Траіх жыхароў Жодзіна змясцілі ў СІЗА. Па версіі КДБ, яны маюць дачыненне да ініцыятывы «письмо.бeл»
👩🏼✈️ 🇮🇷 У Іране ўпершыню здзейсніў рэйс самалёт, якім кіраваў цалкам жаночы экіпаж
Кіравала самалётам Шахрзад Шамс - першая жанчына-пілот у Іране. Борт, на якім акрамя экіпажа знаходзіліся 110 пасажыраў-жанчын, прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Шахід Хашэмі Неджад.
👉 Рэйс атрымаў назву «Іран Бану», што ў перакладзе з персідскага азначае «Спадарыня Іран».
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Што абмяркоўваюць на саміце ЕАЭС
🔸Новыя версіі і падрабязнасці авіякатастрофы ў Казахстане
🔸Расейскія турысты зноў едуць у Беларусь. Што яны глядзяць ды колькі грошай пакідаюць
🔸Наступствы экалагічнай катастрофы ў Анапе
🔸Літаратурныя вынікі году
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/JwBNyvNjSCU
🤡 Лукашэнка пра размову з Пуціным: «Калі старэйшы брат з малодшым сустракаюцца, тэматыка занадта шырокая»
Сустрэча кіраўнікоў краінаў СНД, паводле прэс-службы Лукашэнкі, трывала 9 з паловай гадзінаў.
Потым кіраўнікі Беларусі і Расеі правялі яшчэ паўтары гадзіны за размовамі сам насам, на наступны дзень бачыліся на паседжанні ЕАЭС… А пра што размаўлялі, вядома вельмі мала.
👉 А што вядома пра сустрэчу на нефармальным саміце Садружнасці незалежных дзяржаваў
🔻 «Паглядзіце на Прыгожына. Тая ж самая сітуацыя можа быць і з Лукашэнкам»
Палітолаг Дзмітрый Балкунец пра дзяржпераварот і выбары ў Беларусі ☝️
⚡️ BELPOL апублікаваў сваю справаздачу па выбарах 2025
BELPOL прадставіў даклад пра гатоўнасць сістэмы фальсіфікацыі так званых выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2025 года.
З дакладу вы даведаецеся,:
▪️ як уладкаваны механізм ўтрымання ўлады і фальсіфікацый выбарчых кампаній у Беларусі
▪️якія парушэнні заканадаўства падчас бягучай «прэзідэнцкай гонкі» ўжо выяўлены BELPOL і шмат іншага.
👉 Чытаць падрабязней
😡 Гэта проста жах!
Паглядзіце якую садавіну і гародніну прадаюць ў адной з менскіх крамаў!
Цікава, а дырэктар гэтай крамы таксама частуецца такім смакоццем?
🎄 «Щедрик» – украінская песня-калядка – гучыць у Харкаве
Артысты Харкаўскага тэатра оперы і балета выканалі калядную мелодыю ў гандлёвым цэнтры
Паглядзіце!