🔻 «Я не прашу дайце мне ўцякацтва. Я прашу, прыміце па мне рашэнне»
Аляксандр Клачко, былы добраахвотнік ПКК, зладзіў адзіночны пікет каля дэпартамента міграцыі ў Вільні ☝️
🚚 Амаль 4 тысячы фураў з боку Беларусі чакаюць уезду ў Еўразвяз
Самым загружаным застаецца маршрут у Польшчу праз пункт пропуску «Кукурыкі» («Казловічы») – 2050 цяжкавікоў.
На другім месцы – маршрут праз латышскі пункт пропуску «Патэрніекі» («Грыгораўшчына») – 730 цяжкавікоў.
👉 Падрабязней пра сітуацыю на мяжы
💱 Курсы валютаў 18 снежня
Долар і расейскі рубель крыху падраслі. Еўра страціў больш за капейку.
#курсывалютаў
🤔 Павел Гаўлічак: Люстрацыя дапамагае вызначыць, што нармальна, а што не, што дапушчальна, а што не ў грамадстве
Дыктатары не кіруюць у адзіночку. Што рабіць з тысячамі функцыянераў, якія дапамагаюць аўтарытарным кіраўнікам пераследваць сваіх грамадзян і весці войны супраць чужых?
Люстрацыя – так гучыць адказ многіх краін.
👉 Што гэта такое і як правільна яе правесці? Пра гэта мы паразмаўлялі з чэшскім палітолагам, супрацоўнікам даследчага цэнтру Асацыяцыі па міжнародных пытаннях Паўлам Гаўлічкам.
🕯 Пайшоў з жыцця «дэпутат незалежнасці» Мікалай Крыжаноўскі
Ён быў дэпутатам апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 1990 – 1995 гадоў. Уваходзіў у камітэт па барацьбе з карупцыяй.
«Мне пашчаслівілася спатыкаць у жыцці шмат чэсных, разумных, сумленных і справядлівых людзей у вышэйшым сэнсе гэтых слоў. Мікалай Кірылавіч быў адным з іх. Найвыдатнейшы чалавек», – адгукаецца пра яго Зянон Пазняк.
🎄 «Глядзіце навагодні канцэрт на «Белсаце»
Лявон Вольскі запрашае нашых гледачоў далучыцца да нашага святочнага канцэрту 31 снежня.
Паглядзіце!
🥂 Адкрываем яшчэ адно акенца нашага адвэнт-календара. Сёння дыджэй Аляксандр Багданаў
Аляксандр Багданаў вядомы як дыджэй Papa Bo Selektah, арт-менеджар, культурны актывіст і адзін з сузаснавальнікаў культурнага цэнтру «Корпус» у Менску. За ўдзел у пратэстах супраць фальсіфікацыі выбараў у Беларусі атрымаў тры гады калоніі, але ў 2022 годзе ўцёк у Грузію. Цяпер жыве ў Варшаве, дзе ў 2024 годзе выдаў вініл «Belarus Outside Sound System» з кампіляцыяй трэкаў беларускіх электронных артыстаў.
13 адказаў Аляксандра чытайце на нашай старонцы.
#адвэнткаляндарбелсату
💥 #галоўнае за 16 снежня
✔️ У Маскве на выхадзе з дому ўзарвалі расейскага генерала – начальніка хімічных войскаў
✔️ МЗС Украіны адрэагаваў на словы беларускіх чыноўнікаў пра месца Беларусі за сталом мірных перамоваў
✔️ На перыяд выбараў уладальнікам замежных банкаўскіх картак абмяжуюць зняццё гатоўкі
✔️ У Беларусі не хапае інжынераў
✔️ Лукашэнкаўскі МУС прызнаў «Люстэрка» «экстрэмісцкім фармаваннем»
✔️ Беларусі больш за 70 % атракцыёнаў адпрацавалі свой тэрмін службы
✔️ Фільмы «Белсату» трапілі ў топ-50 беларускамоўных стужак
✔️ Рост ВУП у Беларусі запавольваецца чатыры месяцы запар
✔️ Беларус з налепкаю СССР на машыне спрабаваў трапіць у Літву. Не ўдалося
🤔У Беларусі заўважалі незвычайную жывёліну
У Баранавіцкім раёне жанчына на рыбалцы ўбачыла норку-альбіноса. Як адзначаюць эксперты, у прыродзе такіх норак не сустрэнеш.
Але адкуль яна ўзялася? Адказ глядзіце ў відэа 👆
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸За 11 месяцаў года галоўны эканамічны паказнік Беларусі вырас на 3,9 адсотка. Пра эканоміку зразумелаю моваю.
🔸Пакуль Лукашэнка працягвае візіт у Аман, ЦВК прыняла дакументы для ягонай рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты.
🔸Роля прапаганды ў беларускім і міжнародным кантэксце.
🔸Польшча з 1 студзеня 2025 года стане старшынёй у Еўрапейскім звязе. А якія планы адносна Беларусі будуць у афіцыйнай Варшавы пасля атрымання такіх паўнамоцтваў?
🔸Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень беларускага кіно. Як развіваецца беларускае кіно ў нашай краіне і за яе межамі?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=XIXTL-JNCvY
🤔 МНС: У Беларусі больш за 70 % атракцыёнаў адпрацавалі свой тэрмін службы
Міністэрства надзвычайных сітуацыяў Беларусі вынесла на абмеркаванне на Прававым форуме праект пастановы аб змяненні правілаў гарантавання бяспекі атракцыёнаў. Выказаць свае думкі наконт гэтага пытання можна да 27 снежня.
МНС зазначае, што больш за 70 % атракцыёнаў у Беларусі ўжо адпрацавалі свой тэрмін эксплуатацыі, які складае 7 — 10 гадоў. Ёсць і тыя, што адпрацавалі ўжо два і больш тэрмінаў службы.
Міністэрства зазначае, што атракцыёны ў Беларусі штогод праходзяць тэхагляд, а пасля сканчэння тэрміну службы — тэхнічнае дыягнаставанне.
«Аднак правесці агляд 100 % зварных злучэнняў у перыяд эксплуатацыі атракцыёну не заўсёды магчыма праз недасяжнасць месцаў, дзе яны ёсць. Разам з тым актамі заканадаўства ў сферы прамысловай бяспекі не прадугледжанае патрабаванне разбірання (частковага разбірання) крытычных кампанентаў, вузлоў і механізмаў атракцыёнаў для выяўлення ў іх схаваных дэфектаў», — гаворыцца ў праекце пастановы.Читать полностью…
❗️Лукашэнкаўскі МУС прызнаў «Люстэрка» «экстрэмісцкім фармаваннем»
Адпаведнае рашэнне было прынятае сёння.
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Лукашэнкаўскі чыноўнік паведаміў, што амаль 3, 5 мільёны беларусаў жывуць за мяжой
✔️ У Менску арыштавалі хірурга Лілію Качан
✔️ ЦВК прыняў дакументы прэтэндэнта на прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі
✔️ Украіна пракаментавала жаданне Беларусі ўдзельнічаць у мірных перамовах
✔️ У Маскве падарвалі генерал-лейтэнанта Ігара Кірылава
✔️ Наступствы непагадзі ў Беларусі: перабоі з электрычнасцю, паваленыя ялінкі і пашкоджаныя дамы
✔️ Больш за 70 адсоткаў атракцыёнаў у Беларусі — небяспечныя
✔️ Ужо ў гэтыя выходныя ў Беларусь даставяць Віфліемскі агонь
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🙄 Інжынераў, як той казаў, засталося на тры дні…
Той — гэта Раман Галоўчанка. Прэм’ер-міністр Беларусі на нарадзе ў пытанні падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў 17 снежня заявіў пра праблемы, звязаныя з якасцю і колькасцю маладых інжынераў.
«Аб’ём падрыхтоўкі інжынерных кадраў не адпавядае пакуль патрэбам эканомікі. Набор на тэхнічныя спецыяльнасці ніжэйшы за заказ арганізацыяў на падрыхтоўку такіх кадраў. У 2023 годзе на інжынерныя спецыяльнасці залічана 16 з невялікім тысяч абітурыентаў, а ў год іх выпуску з ВНУ, у 2027 годзе, заказ ужо складае 21, 5 тысячы чалавек. Гэта значыць рэальны сектар можа недаатрымаць каля пяці тысяч маладых інжынераў», — сказаў прэм’ер.
💱 Курсы валютаў 16 снежня
На сённяшніх таргах долар патаннеў, а расейскі рубель вырас. Еўра не гандляваўся наогул.
#курсывалютаў
🔻 У Міорах па «экстрэмісцкім» артыкуле будуць судзіць, верагодна, супрацоўніцу мясцовага райвыканкама
На лаве падсудных апынулася Святлана Георгіеўна Чарняўская. Тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю» заўважыў, што гэта поўная цёзка галоўнага спецыяліста аддзела эканомікі райвыканкама.
Суд над жанчынай павінен прайсці 19 снежня.
#рэпрэсіі
🤔 «Камінтерн» едзе ў Магадан. Гомель і Магадан абмеркавалі новыя перспектывы супрацы
Сярод перспектыўных напрамкаў - пастаўкі ў Магадан тавараў такіх марак, як «Мілкавіта», «Спартак», Гомельскага мясакамбіната і Гомельскага жыравога камбіната, лікёра-водачнага завода «Радамір», а таксама «Камінтерн» і «8 сакавіка».
Гомель і Магадан падпісалі пагадненне аб пабрацімскіх адносінах 19 верасня 2024 года.
😳 Гарадзенец спакусіўся на філейную частку Дзеда Мароза
У ноч на панядзелак 16 снежня ў цэнтры Горадні малады чалавек забраў навагоднюю дэкарацыю – ніжнюю палову Дзеда Мароза, які нібыта лезе ў акно, каб пакласці падарункі, якая вісела на ўваходзе аднаго з бараў.
25-гадовага мужчыну знайшлі праз два дні, дзякуючы запісам з вулічных відэакамер. Выявілася, што ён дзейнічаў у нецвярозым стане.
Паведамляецца, што бліжэйшым часам дэкарацыю вярнуць уладальнікам.
🤝 АПК: «Падтрымка дэмакратычных памкненняў беларусаў» - адзін з галоўных прыярытэтаў ЕЗ
17 снежня намесніца міністра замежных справаў Польшчы Хенрыка Масціцка-Дэнды на сустрэчы з кіраўніком НАУ Паўлам Латушкам заявіла, што Беларусь стане адным з прыярытэтаў падчас старшынства Польшчы ў Еўразвязе.
Сярод іншага на сустрэчы абмяркоўваліся пытанні прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі і «яго памагатых за злачынствы супраць чалавечнасці» і «ваенныя злачынствы супраць украінскага народа».
🇨🇳 Бязвізавы транзіт для беларусаў у Кітаі падоўжылі да 10 содняў
Раней было толькі 6.
Для такога падарожжа замежніку трэба мець пры сабе дакумент, які дае права на міжнародную паездку і мае тэрмін дзеяння не меньшы за тры месяцы, а таксама квіткі ці іншае пацверджанне вандроўкі праз Кітай.
☝️ Таксама пашыраны спіс пунктаў перасячэння мяжы з правам бязвізавага транзіту.
«У Пакроўску кажуць, што там дроны лятаюць, як вароны»
Украіна можа страціць Пакроўск? Гукі баёў у горадзе не сціхаюць, а эвакуяваць мірных жыхароў усё цяжэй.
Чаму гэты горад настолькі важны і для Украіны, і для Пуціна, чытайце ў нашым матэрыяле.
Дабрыдзень, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
⭕️ У Сірыі свет убачыў слабасць Расеі
Уладам Ірану падрыхтавацца?
⭕️ З’явіўся спіс найлепшых беларускіх фільмаў
Ён уключае стужкі, знятыя пры падтрымцы «Белсату».
⭕️ Расея як маршрут дастаўкі грошай?
«BELPOL» – пра абмежаванне на зняцце гатоўкі.
#штопачытаць
🤔Мітусня пасля пажару ў Віцебску — жаданне ўладаў паказаць перад выбарамі, што «ўсё пад кантролем»?
Пра гэта сказаў аналітык Арцём Брухан у размове з намі.
Падрабязней чытайце на нашай старонцы (праз VPN)
🎄Рыхтуецеся да блізкіх святаў?
Каб усё патрэбнае напісаць па-беларуску правільна, нашыя моўніцы падрыхтавалі для вас зручныя памяткі👆
Захавайце сабе, каб не згубіць! З вас ❤️
📺 З’явіўся спіс лепшых беларускіх фільмаў. У яго трапілі і стужкі, знятыя пры падтрымцы «Белсату»
З нагоды 100-годдзя беларускага кінематографу, якое адзначаецца 17 снежня, у гадавіну стварэння кінастудыі «Белдзяржкіно», Беларуская незалежная кінаакадэмія прэзентавала спіс з 50 лепшых фільмаў, знятых у Беларусі і/ці беларусамі.
⏯️ Якія фільмы цяпер можна лічыць беларускім мастхэвам для прагляду — глядзіце ў нашым матэрыяле па спасылцы ✅ (праз VPN).
☝️ У Менску на некалькі хвілінаў спынялі метро
Малады мужчына спусціўся на рэйкі і сядзеў, паклаўшы на іх ногі на станцыі метро «Спартыўная». Чым скончыўся «інцыдэнт з пасажырам» — пакуль невядома, але рух цягнікоў адноўлены.
😔 «Не дзіва, народ з запаланеннем расейскай мовы паўсюль пачаў забываць родную мову!»
У нашай краіне ліквідаваныя арганізацыі, што займаліся папулярызацыяй беларускай мовы. У школах сітуацыя таксама жахлівая: напрыклад, у Верхнядзвінскім раёне толькі 1,5 % беларускамоўных вучняў.
Распавядаем пра небяспечны стан нашай мовы ды пра тое, як можна яе ратаваць. Паглядзіце!
🇷🇴 Сінімі пальцамі не ўтрымаўся і быў зрынуты народам
35 гадоў таму пачалася рэвалюцыя, што вызваліла Румынію ад тыраніі Нікалае Чаўшэску
Паглядзіце!