📍Берасцейскія і гарадзенскія чыноўнікі часова адмянілі збор за выезд з Беларусі
З новага года межы РБ праз гэтыя вобласці можна будзе пакінуць на сваім аўтамабілі бясплатна. Праўда, у выканкамах адразу кажуць, што праз нейкі час збор будзе вернуты.
📍Больш падрабязнасцей па спасылцы
💬 «І зноў, здавалася, заснуў народ... Нібы тое абуджэнне было толькі сном. Але калі прыгледзецца – відаць: гэты сон неглыбокі...»
Зміцер Лупач у пераднавагоднім выданні сваіх «Фельетонаў» пераказвае святочную гісторыю, пачутую ад дэкарацыяў на калядным кірмашы ў Катавіцах 🎅🏼
👀 Глядзіце новы выпуск на канале «Белсат LIFE»
🔹Украіне не хапае ракетаў ATACMS, удары імі наносяцца ўсё радзей
Раней дазвол на выкарыстанне гэтай дальнабойнай зброі Украіна атрымала ад ЗША. Аднак саміх ракетаў цяпер бракуе.
📍Чытайце болей на нашым сайце
📍Чарговы год рэпрэсіяў: аналізуем, якім чынам яны адбываліся ў 2024-м
Рэпрэсіўны апарат рэжыму Лукашэнкі дзейнічае на поўных абаротах ужо пяты год. Пакуль няясна, што можа яго спыніць, але мы, прынамсі, спрабуем адсочваць тэндэнцыі і змены ў практыцы рэпрэсіяў.
🔍 Чытайце па спасылцы, як лукашэнкаўцы ціснулі на грамадзян Беларусі сёлета
💁🏻♂️ Гарадзенскі гістарычны архіў ачоліў адстаўны вайсковец
У свой час ён быў начальнікам кірунку прызыву на ваенную службу абласнога Гарадзенскага ваенкамату.
📍Па спасылцы прыгадваем, якія яшчэ кіруючыя пасады ў розных архівах Беларусі занялі былыя сілавікі
❗️Яшчэ 20 палітвязняў памілаваныя
Імёнаў, як звычайна, няма. Аднак вядома, што 11 з іх – жанчыны, 10 маюць дзяцей (адна жанчына – чацвярых дзяцей), 14 памілаваных пакутуюць на хранічныя захворванні.
📍«Цяпер мы з'яўляемся сведкамі абвастрэння крызісу на лініі Масква – Баку»
Сутыкненне з птушкамі ці пашкоджанне расейскай сістэмай СПА - што адбылося з самалётам, які разбіўся каля Актаў 25 снежня, і як гэта паўплывае на стасункі паміж Азербайджанам, Расеяй і Казахстанам?
Спыталі экспертаў. Што яны адказалі, чытайце на нашай старонцы.
💥 #галоўнае за 27 снежня
✔️Зянон Пазняк выказаўся, хто з беларусаў павінен удзельнічаць у перамовах па Украіне
✔️Новы міністр замежных справаў Літвы сустрэўся са Святланай Ціханоўскай
✔️Замежнікі з міжнароднай абаронай у Польшчы змогуць разлічваць на большы памер выплат
✔️Авіякампанія AZAL прыпыняе палёты ў шэраг расейскіх гарадоў пасля катастрофы, што здарылася ў сераду
✔️Што будзе з адносінамі Азербайджану ды Расеі пасля авіякатастрофы самалёту AZAL?
✔️У Паўднёвай Карэі – чарговы імпічмент
✔️Нямецкі парламент распушчаны. Датэрміновыя выбары пройдуць напрыканцы лютага
✔️Заснавальнік партыі «Грузінская мара» патрапіў пад амерыканскія санкцыі
✔️Склалі наш традыцыйны «Індэкс аліўе». Чытайце, што ён паказаў сёлета
#рэпрэсіі:
▫️У спісе палітвязняў з'явіліся прозвішчы яшчэ 10 асобаў
▫️Дзяржаўная прапаганда патлумачыла, чаму закрылі вядомую моўную школу «Streamline»
▫️Пракуратура прызнала YouTube-канал «экстрэмісцкім» за падрыў «пачуцця патрыятызму»
▫️Стала вядомая дата пачатку судовага працэсу над палітзняволеным японцам Наканісі Масатосі
♻️ У расейцаў цяпер новая праблема – экалагічная
Праз 10 дзён пасля аварыі ў Краснадарскім краі ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі.
Проста паглядзіце, якія наступствы з'явіліся пасля аварыі з нафтатанкерамі👆
🚂 Цягнік Менск-Хогвардс адпраўляецца са станцыі «Кастрычніцкая»
Паглядзіце на святочную фантазію!
🎄 Сустрэнем Новы год разам!
Гурт «Зуі» запрашае вас на навагодні канцэрт «Белсату»
youtube.com/live/mHdGV4apXfk
📖 Гары Потэр, «Валадар пярсцёнкаў» і Стывэн Кінг
Літаратурныя вынікі года ў Беларусі і замежжы
Паглядзіце!
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ МУС: сёлета ў Беларусі затрымалі больш за 10 тысяч нецвярозых кіроўцаў
🔻BELPOL атрымаў спісы чальцоў выбарчых камісіяў. 97% будуць удзельнічаць у фальсіфікацыях паўторна
🔻На кіраўніцтва моўнай школы Streamline завялі крымінальную справу
🔻У Гомель прывезлі яшчэ адну групу дзяцей з акупаваных рэгіёнаў Украіны
🔻Пачалі завочна судзіць Антона Матольку
🔻Азербайджан чакае ад РФ выбачэнняў за збіты самалёт
🔻На загад чыноўнікаў зносяць чарговы гістарычны будынак
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
✈️ Пасля катастрофы ў сераду азербаджанскія авіялініі прыпыняюць палёты ў шэраг расейскіх гарадоў
Прычынаю авіякатастрофы стала атака на цывільны самалёт з боку расейскіх сродкаў супрацьпаветранай абароны, якія адбівалі атаку дронаў на Грозны.
📍Болей інфармацыі на нашым сайце
♟ Малады беларускі шахматыст перамог знакамітага Магнуса Карлсэна на чэмпіянаце свету па рапідзе ды бліцы
18-гадовы Дзяніс Лазавік атрымаў перамогу над нарвежцам у 5-м туры.
Цікава, што пазней Карлсэн быў адхілены ад удзелу ў турніры праз парушэнне дрэс-коду – ён прыйшоў на матч у сетцы рапіду ў джынсах. Са спаборніцтваў па бліцы Карлсэн зняўся сам.
📍Дзяніс Лазавік мае 6,5 пунктаў пасля 9 тураў і цяпер уваходіць у вялікую групу шахматыстаў, якая пераследуе чацвярых лідараў (яны маюць па 7 пунктаў).
🎄 Што беларускага паслухаць на Каляды?
Калі ў святочны плэй-ліст хочацца дадаць нечага роднага, а не толькі «Last Christmas» i «All I want for Christmas is You», то во глядзіце колькі ёсць варыянтаў!
Нашая падборка беларускай каляднай музыкі для вашага плэй-ліста пад яліначку:
Vinsent − Не заўжды
Ігар Варашкевіч ("Крама") і Apple Tea − З Новым Годам
Зьміцер Вайцюшкевіч − На Каляды
Зміцер Вайцюшкевіч & РСП − Валёначак святога Мікалая
Зміцер Вайцюшкевіч − Калядка
В. Круглова, З. Вайцюшкевіч, А. Памідораў − Шчодры вечар, святы вечар
☝️А калі гэтага будзе мала, то вось вам топ-10 беларускіх калядных спеваў🎤
🤔 «БелАЗ» пад санкцыямі, аднак усё роўна прадае сваю прадукцыю ў Еўразвяз. Як так?
Дзякуючы сенсацыйнаму сумеснаму расследаванню «Белсату», ініцыятывы «BELPOL» і польскага выдання «Gazeta Wyborcza» была выкрытая схема абыходу санкцыяў.
👀 Глядзіце, як яна працавала
🔍 У польскім МЗС расказалі, колькі беларусаў у гэтым годзе сталі ўладальнікамі «карты паляка»
Сумарна гэты дакумент цяпер маюць не меней за 160 тысяч грамадзян Беларусі.
📍Чытайце падрабязней на старонцы
🎞 7 небанальных калядных фільмаў (для тых, хто не хоча ў соты раз пераглядаць «Адзін дома»)
У падборцы вы знойдзеце стужкі як для аматараў рамантычных камедыяў, так і для сумных філосафаў і сапраўдных летуценнікаў. А нават для тых, хто не любіць усёй гэтай каляднай віхуры.
📍Пераходзьце па спасылцы і глядзіце, што мы там сабралі
🫠 «Прыняць захады ў «замацаванні» маладых спецыялістаў, актывізаваць працу дзяржаўных ветэрынарных клінік»
Ветэрынары ўцякаюць з дзяржаўных установаў у прыватныя клінікі. Што рабіць? Замест паляпшэнняў умоваў працы ў дзяржаўных, улады вырашылі «навесці парадак» прывычным спосабам: пачаць змагацца з прыватнымі.
Што адбываецца, чытайце на нашай старонцы
Добрай суботы, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
⭕️ Азербайджан запатрабаваў кампенсацыі за збіты самалёт, Расея апраўдваецца атакай беспілотнікаў
Што будзе з адносінамі Азербайджану ды Расеі пасля авіякатастрофы самалёту AZAL?
⭕️ Індэкс аліўе ад «Белсату» другі год запар моцна абганяе афіцыйную інфляцыю ў Беларусі
Нягледзячы на ручное стрымліванне росту цэнаў, кошт самага папулярнага салату ў краіне другі год запар даволі моцна апярэджвае афіцыйныя паказнікі.
⭕️ «Выбараў няма. Усё, што адбываецца, – гэта бутафорыя, гэта спроба перагарнуць так званую старонку»
Як Лукашэнка фальсіфікуе выбары? Справаздача BELPOL.
#штопачытаць
🇬🇪 Заснавальнік партыі «Грузінская мара» патрапіў пад амерыканскія санкцыі
Іх наклалі на Бідзіну Іванішвілі за «падрыў дэмакратычнай і еўраатлантычнай будучыні Грузіі».
🔍 Болей падрабязнасцей па спасылцы
💰 Замежнікі з міжнароднай абаронай у Польшчы змогуць разлічваць на большы памер выплат
Да таго ж, удзельнікам праграмы кампенсуюць выдаткі на пражыванне і на вывучэнне польскай мовы.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Арганізацыя Belpol раскрыла схему фальсіфікацыі «выбараў»-2025 у Беларусі.
🔸У Лагойску знішчылі гістарычныя стайні.
🔸Публічная сварка паміж Лукашэнкам і Пашыньянам.
🔸Пуцін здзіўлены просьбай Лукашэнкі даць яму дзясятак ракетаў «Арэшнік».
🔸Якую ялінку лепш выбраць дадому?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=iXpmYQpI_c4
🇰🇷 Здаецца, пазбегнуць імпічменту ў Паўднёвай Карэі – сапраўдная ўдача
Менш як праз два тыдні пасля абвяшчэння імпічменту прэзідэнту Юн Сок Ёль (таму, які ўводзіў ваеннае становішча) Нацыянальны сход краіны прагаласаваў за такую ж самую працэдуру ў дачыненні да выканаўцы абавязкаў прэзідэнта Хан Ток Су.
🔍 Разбіраемся на старонцы, што там адбываецца
🇱🇹 Новы міністр замежных справаў Літвы сустрэўся са Святланай Ціханоўскай
Кястуціс Будрыс заступіў на пасаду ўсяго два тыдні таму. Ён змяніў на гэтай пасадзе Габрыэлюса Ландсбергіса.
📍Вось што абмеркаваў Будрыс са Святланай Ціханоўскай
☝️Што будзе з адносінамі Азербайджану ды Расеі пасля авіякатастрофы самалёту AZAL?
На найвышэйшым узроўні і публічна Азербайджан яшчэ не ўскладваў адказнасці на Расею. Але азербайджанскі дэпутат ужо запатрабаваў ад Расеі кампенсацыі і выбачэнняў за збіты самалёт.
🔍 Сабралі ўсё, што вядома па тэме на гэты момант
🤬 «Каштоўнасці не мае – усё па праекце»
У былым палацы Тышкевічаў у Лагойску пачалі дэмантаж баракаў на месцы графскіх стайняў
💱 Курсы валютаў 27 снежня
Долар падрос больш як на 2 капейкі, а еўра пайшоў у ніз амаль на тыя ж 2 капейкі. Курс расейскага рубля змяніўся нязначна.
#курсывалютаў