💁🏻♂️ Трафік YouTube у Расеі ўпаў да рэкордна нізкіх значэнняў
Гэта можа сведчыць пра пачатак поўнага блакавання на тэрыторыі РФ найпапулярнейшага відэахостынгу свету.
Нагадаем, што праблемы з працай YouTube у Расеі назіраюцца з ліпеня.
📍Чытайце болей па спасылцы
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻ЦВК раздала пасведчанні «кандыдатам у прэзідэнты»
🔻Улады шантажуюць вернікаў-каталікоў
🔻Смяротнае ДТЗ у Іванаўскім раёне
🔻70 ударных беспілотнікаў за содні скіравала Расея па Украіне
🔻КНДР збіраецца накіраваць новую партыю сваіх жаўнераў, каб дапамагчы арміі РФ
🔻Еўрапейскі госць у гаспадара Крамля
🔻Санта-Клаўсы на незвычайным транспарце
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
❄️ Набажэнствы на Раство для беларусаў-эмігрантаў: расклад і месцы
Калі ў Беларусі знайсці беларускамоўныя калядныя службы не так складана, за мяжою гэта ўжо цэлы квэст.
☝️«Белсат» паспрабаваў дапамагчы беларускім вернікам. Чытайце па спасылцы
🤔 Армія РФ пойдзе на Херсон?
Некаторыя крыніцы мяркуюць, што шанец гэтага яшчэ вышэй, чым магчымасць атакі на Запарожжа, пра якую кажуць ужо пару месяцаў.
📍Чытайце болей на старонцы
📍На студзеньскіх «выбарах» афіцыйна з'явіліся 5 кандыдатаў: ЦВК зарэгістраваў Лукашэнку і яго «спарынг-партнёраў»
Усе яны пераадолелі парог у 100 тысяч подпісаў. Найбольш сабраў, вядома ж, былы старшыня саўгасу «Гарадзец».
🔍 Больш падрабязна на нашай старонцы
💁🏻♂️ Арт-мэнэджар Аляксандр Чахоўскі цяпер будзе адбываць пакаранне ў выглядзе 7 гадоў няволі. На шчасце, завочна
Берасцейскі абласны суд перагледзеў прысуд у бок сур'ёзнага павелічэння.
🔍 Чытайце падрабязней на старонцы
📍Паўночная Карэя хоча перакінуць дадатковыя сілы для вайны з Украінай
Пра гэта паведамляюць паўднёвакарэйскія вайскоўцы:
«Аналіз шматлікіх разведвальных дадзеных паказвае, што Паўночная Карэя рыхтуецца да ратацыі альбо павелічэння колькасці войскаў, размешчаных у Расеі»,
🎄 Жыхарам Горадні стала нашмат прасцей адчуць святочны настрой
Усё таму, што мост праз Нёман цяпер упрыгожвае вось такая цудоўная ілюмінацыя! 🤩
Як вам?
💥 #галоўнае за 22 снежня
✔️Новая частка расследавання BELPOL: як БелАЗу ўдаецца абыходзіць заходнія санкцыі?
✔️Пасля трох гадоў працы ў Тбілісі спыніць працу беларуская прастора «Кропка»
✔️У Менску проста на катку на Нямізе памёр мужчына
✔️Яшчэ адзін беларус памёр на цэнтральным вакзале ў Варшаве
✔️Meta і Google амаль нічога не робяць, каб абмяжоўваць распаўсюд кантэнту беларускіх і расейскіх прапагандыстаў
✔️Лукашэнка сустрэўся з арабскімі шэйхамі (на іхнай тэрыторыі)
✔️У Грузіі працягваюць кіпець жарсці паміж прэзідэнткаю і кіроўнай партыяй «Грузінская мара»
✔️Дзяўчына з Беларусі кранальна «вяртае дадому» эмігрантаў, якія з'ехалі з Радзімы
✔️Украінскі баксёр Аляксандр Усік другі раз за год нанёс паразу брытанцу Тайсану Ф'юры
#рэпрэсіі:
▫️З зачыненага два гады таму Чырвонага касцёлу патрабуюць амаль $43 тысячы
▫️У Віцебску судзілі за «экстрэмізм» інстаграм-блогера, на якога падпісаныя 50 тысяч чалавек
📍Лукашэнка сустрэўся з арабскімі шэйхамі
На сустрэчы прысутнічаў таксама ягоны сын Віктар. У Эміраты яны прыляцелі яшчэ ў сераду.
🔍 Чытайце па спасылцы, хто размаўляў з прадстаўнікамі клану Лукашэнкаў ды пра што ішла гаворка
☝️На вакзале «Варшава-Цэнтральная» памёр бяздомнік. Высветлілася, што ў яго было грамадзянства Беларусі
Дактары канстатавалі, што смерць 52-гадовага мужчыны наступіла з натуральных прычынаў.
📍Болей падрабязнасцей – на нашай старонцы
💥 СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоу «Тыдзень»
У сённяшнім выданні шмат цікавага:
🔸Як БелАЗ абыходзіць еўрапейскія санкцыі і хто ім дапамагае ў Польшчы? Расследаванне.
🔸Як МТЗ спрабавала зрабіць беспілотны трактар і ці ў іх атрымалася? Даведаемся з дапамогай праслушак ад Кіберпартызанаў.
🔸Беларуская малочка і яе цудоўная якасць – перабольшанне? Пра гэта сведчаць дадзеныя, перахопленыя BELPOL.
🔸Беларускія онлайн-казіно – адкрытыя для непоўнагадовых. Распавядзем пра расследаванне БРЦ, якое пачалося з сюжэтаў, што мы рабілі паўгады таму.
🔸Сірыя працягвае разграбаць спадчыну Асадаўскага рэжыму. Масавыя пахаванні і што адбываецца ў краіне?
🔸Эксплэйнер пра ядравую зброю
Далучайцеся да нашага эфіру! 🔽
https://www.youtube.com/watch?v=XbrLT56feb0
📍Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады ў правах чалавека заявіў пра чарговы выпадак расстрэлу расейцамі палонных украінцаў
Ён сцвярджае, што сёлета колькасць выпадкаў расстрэлаў украінскіх байцоў расейцамі амаль удвая большая, чым за два папярэднія гады вайны разам.
Падрабязней на нашым сайце
🇬🇪 У Грузіі працягваюць кіпець жарсці паміж прэзідэнткаю і кіроўнай партыяй «Грузінская мара»
Прэм'ер-міністр Іраклій Кабахідзэ намякнуў, што для Саламэ Зурабішвілі існуе пагроза апынуцца за кратамі, калі яна не сыдзе з пасады.
📍Больш інфармацыі ў нас на старонцы
📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?
У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
🫣 ЦВК дазволіла беларусам замежжа прыняць удзел у «прэзідэнцкіх выбарах». Але на тэрыторыі Беларусі
На выбар «беглым» даюць любы абласны цэнтр! Хочаш – Горадня, а хочаш – Гомель.
📍Хуценька бранюйце білеты на радзіму (пакуль не разабралі), а адрасы ўчасткаў правярайце ПА СПАСЫЛЦЫ
🫣 Беларуская малочка – самая лепшая?
А вось і не. Найлепшае малако вывозяць у Расею, а ў нашай краіне прадукты часам трапляюць у крамы ўжо сапсаваныя.
Што адбываецца з беларускай малочкай і як гэтым усім не атруціцца, распавядаем у нашым відэа. Паглядзіце!
💱 Курсы валютаў 23 снежня
Еўра сёння падрос амаль на 2 капейкі. А вось долар здаў пазіцыі амаль на палову капейкі.
Кошт расейскага рубля істотна не змяніўся.
#курсывалютаў
🔍 Змена рыторыкі ў дачыненні Украіны, сапсаваныя адносіны з Арменіяй, намёкі на аднаўленне кантактаў з Захадам
У вялікім матэрыяле на нашым сайце аналізуем, якой была знешняя палітыка Беларусі ў 2024 годзе.
Галоўны трэнд (поўная арыентацыя на РФ) не змяніўся, але ў драбнейшых рэчах адбыліся пэўныя зрухі.
Пачытайце па спасылцы ☝️
🎄 «Збірайце цудоўную кампанію – і хутчэй глядзець!»
Спявачка Lear запрасіла нашых гледачоў далучыцца да навагодняга канцэрту «Белсату».
🤔 Падлетак з Аргентыны планаваў здзейсніць страляніну ў школе і напісаў свой «план»... на беларускай мове
На незвычайную сітуацыю звярнуў увагу reform.news.
17 снежня 12-гадовы вучань школы ў муніцыпалітэце Фларэнсіа Варэла прынёс у навучальную ўстанову пісталет. Зброю заўважыў іншы падлетак і паведаміў пра ўсё настаўніцы.
Калі дзіцёнка, што планаваў страляніну, выклікалі да кіраўніцтва школы, у яго, акрамя пісталету, выявілі яшчэ і спіс з імёнамі планаваных ахвяраў. Ён складаўся з 14 вучняў і настаўніцы.
Аднак найбольш цікавае нават не гэта. Тэкст на аркушах з нейкай прычыны быў напісаны... па-беларуску. Падлетак, відавочна, выкарыстоўваў Google Translate ці нейкі іншы падобны сэрвіс, аднак фразы атрымаліся пісьменнымі і кожны беларус зразумее, пра што там ідзе гаворка:
📍«Я павінен паглядзець, бо я не ведаю, колькі я маю куль…»
📍«А настаўніцу прыродазнаўства заб'ю»
📍«Яны пашкадуюць, што назвалі мяне дзіўным»
📍«У мяне 7 куль. Можа 6,4,5»
Пра далейшы лёс падлетка не паведамляецца. Вядома, што пасля інцыдэнту ў школу ён болей не прыходзіў.
🥂 Новы дзень - новае акенца адвэнт-календара. Сёння – Лёва Бі-2!
Сёння ў акенцы № 23 святочнага календара наш перадапошні герой – беларускі музыка, паэт і адзін з заснавальнікаў гурта «Бі-2» Лёва. За 35 гадоў існавання гурт выпусціў 11 студыйных альбомаў. У 2020-м музыкі падтрымалі пратэсты супраць сфальсіфікаваных вынікаў выбараў у Беларусі. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі ва Украіне гурт «Бі-2» выступіў супраць вайны і адмовіўся праводзіць канцэрты пад мілітарысцкай сімволікай, у выніку чаго Лёва атрымаў у Расеі статус замежнага агента, а гурт – забарону на канцэрты. У студзені 2024 года шэсць удзельнікаў гурта «Бі-2» некалькі дзён правялі ў міграцыйнай турме Тайланду, дзе ім пагражалі дэпартацыяй у Расею.
13 шчырых адказаў Лёвы чытайце ў нашым артыкуле
#адвэнткаляндарбелсату
Добрага панядзелку, дарагія чытачы!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔹«Святло ў акне»
Як адна дзяўчына вельмі кранальна дапамагае беларусам-эмігрантам «вярнуцца» дадому.
🔹«БелАЗ» абыходзіць санкцыі праз продаж сваіх самазвалаў як «польскіх»
«BELPOL», «Белсат» і «Gazeta Wyborcza» выкрылі схему абыходу санкцыяў, уведзеных супраць «БелАЗу» як крыніцы даходаў сям’і Аляксандра Лукашэнкі.
🔹Беларускія і расейскія прапагандысты вольна пачуваюцца ў сацсетках ЕЗ
«Alliance4Europe» і «Science Feedback» прадставілі справаздачу, прысвечаную няздольнасці буйных тэхналагічных платформаў выконваць санкцыі ЕЗ у дачыненні расейскіх і беларускіх прапагандыстаў.
#штопачытаць
📷 Фатаграфіі тыдня
Пошук целаў забітых у сірыйскіх турмах, удар балістычнымі ракетамі па Кіеве ды іншыя моманты, якія патрапілі ў камеры фотарэпарцёраў з усяго свету за апошнія 7 дзён.
⚡️Сенсацыйнае расследаванне. Як «БелАЗ» абыходзіць санкцыі праз продаж сваіх самазвалаў як «польскіх»
«Белсат», «BELPOL» і «Gazeta Wyborcza» выкрылі схему абыходу санкцыяў, уведзеных супраць «БелАЗу».
📍Тэкставую версію чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
😔 Пасля трох гадоў працы ў грузінскай сталіцы спыніць працу беларуская прастора
Учора ў «Кропцы» адбылося агульнае развітальнае мерапрыемства, а сёння – апошняе тэматычнае. Плануецца, што з 10 студзеня прастора канчаткова зачыніцца.
☝️Чытайце па спасылцы, у чым прычына спынення дзейнасці «Кропкі»
💁🏻♂️ З зачыненага два гады таму Чырвонага касцёлу патрабуюць амаль $43 тысячы
Яго пробашч Франц Рудзь паведаміў пра гэта падчас сённяшняй імшы.
📍Болей падрабязнасцей пра сітуацыю чытайце на нашым сайце
🦠 «Якая вялізная колькасць людзей памірала ад таго, што рэжым змагаўся з БЧБ-шкарпэткамі, а не з каронавірусам»
Як бы рэжым не імкнуўся прыхаваць статыстыкі смяротнасці беларусаў ад ковіду, праўда ўсё адно становіцца вядомая. Так, «BELPOL» атрымаў звесткі з гарадскога патолагаанатамічнага бюро Менску.
🔍 Як выглядала сітуацыя са смяротнасцю ад ковіду ў першыя 1,5 года пандэміі, распавядаем у нашым відэа!
💁🏻♂️ Meta і Google амаль нічога не робяць, каб абмяжоўваць распаўсюд кантэнту беларускіх і расейскіх прапагандыстаў
Гэта вынікае са справаздачы Alliance4Europe і Science Feedback.
📍Чытайце на старонцы, якія яшчэ сусветныя інтэрнэт-платформы ігнаруюць санкцыі ў дачыненні да дзяржпрапаганды РБ і РФ (спойлер – амаль усе).
😨 У Менску проста на катку на Нямізе памёр мужчына
Гэта здарылася ўчора каля 17-й гадзіны. Спачатку пра здарэнне паведамілі відавочцы ў сацсетках (яны ж знялі відэа, праўда інфарматыўнасць гэтых ролікаў досыць нізкая).
Паводле іншых наведнікаў катку, памерлы падчас катання «на поўнай хуткасці ўехаў у борт». Спачатку яму спрабаваў дапамагчы персанал, пазней дактары з брыгады хуткай дапамогі.
Адміністрацыя катка сёння паведаміла, што рэанімацыйныя дзеянні доўжыліся каля 50 хвілін, аднак выратаваць мужчыну не атрымалася. Яму было 38 гадоў.
Сеанс катання, падчас якога ўсё здарылася, быў перарваны. Іншым наведнікам вярнулі грошы за білеты.