💥 #галоўнае за 27 снежня
✔️Зянон Пазняк выказаўся, хто з беларусаў павінен удзельнічаць у перамовах па Украіне
✔️Новы міністр замежных справаў Літвы сустрэўся са Святланай Ціханоўскай
✔️Замежнікі з міжнароднай абаронай у Польшчы змогуць разлічваць на большы памер выплат
✔️Авіякампанія AZAL прыпыняе палёты ў шэраг расейскіх гарадоў пасля катастрофы, што здарылася ў сераду
✔️Што будзе з адносінамі Азербайджану ды Расеі пасля авіякатастрофы самалёту AZAL?
✔️У Паўднёвай Карэі – чарговы імпічмент
✔️Нямецкі парламент распушчаны. Датэрміновыя выбары пройдуць напрыканцы лютага
✔️Заснавальнік партыі «Грузінская мара» патрапіў пад амерыканскія санкцыі
✔️Склалі наш традыцыйны «Індэкс аліўе». Чытайце, што ён паказаў сёлета
#рэпрэсіі:
▫️У спісе палітвязняў з'явіліся прозвішчы яшчэ 10 асобаў
▫️Дзяржаўная прапаганда патлумачыла, чаму закрылі вядомую моўную школу «Streamline»
▫️Пракуратура прызнала YouTube-канал «экстрэмісцкім» за падрыў «пачуцця патрыятызму»
▫️Стала вядомая дата пачатку судовага працэсу над палітзняволеным японцам Наканісі Масатосі
♻️ У расейцаў цяпер новая праблема – экалагічная
Праз 10 дзён пасля аварыі ў Краснадарскім краі ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі.
Проста паглядзіце, якія наступствы з'явіліся пасля аварыі з нафтатанкерамі👆
🚂 Цягнік Менск-Хогвардс адпраўляецца са станцыі «Кастрычніцкая»
Паглядзіце на святочную фантазію!
🎄 Сустрэнем Новы год разам!
Гурт «Зуі» запрашае вас на навагодні канцэрт «Белсату»
youtube.com/live/mHdGV4apXfk
📖 Гары Потэр, «Валадар пярсцёнкаў» і Стывэн Кінг
Літаратурныя вынікі года ў Беларусі і замежжы
Паглядзіце!
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ МУС: сёлета ў Беларусі затрымалі больш за 10 тысяч нецвярозых кіроўцаў
🔻BELPOL атрымаў спісы чальцоў выбарчых камісіяў. 97% будуць удзельнічаць у фальсіфікацыях паўторна
🔻На кіраўніцтва моўнай школы Streamline завялі крымінальную справу
🔻У Гомель прывезлі яшчэ адну групу дзяцей з акупаваных рэгіёнаў Украіны
🔻Пачалі завочна судзіць Антона Матольку
🔻Азербайджан чакае ад РФ выбачэнняў за збіты самалёт
🔻На загад чыноўнікаў зносяць чарговы гістарычны будынак
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
✈️ Пасля катастрофы ў сераду азербаджанскія авіялініі прыпыняюць палёты ў шэраг расейскіх гарадоў
Прычынаю авіякатастрофы стала атака на цывільны самалёт з боку расейскіх сродкаў супрацьпаветранай абароны, якія адбівалі атаку дронаў на Грозны.
📍Болей інфармацыі на нашым сайце
🇩🇪 Нямецкі парламент распушчаны. Датэрміновыя выбары пройдуць напрыканцы лютага
Раней у лістападзе ў Нямеччыне распалася кіруючая кааліцыя. Пасля гэтага канцлер Олаф Шольц накіраваў прэзідэнту Штайнмаеру запыт на роспуску Бундэстагу.
Новыя выбары ў Бундэстаг прызначаныя на 23 лютага.
🎁 Калядны музычны падарунак ад NaviBand 😍
Узімку шмат каму не хапае цеплыні і святла. Гэтая лагодная песня акурат дадасць іх у вашу душу хаця б на некаторы час!
🎵Паслухайце
Зянон Пазняк выказаўся, хто з беларусаў павінен удзельнічаць у перамовах
Паводле палітыка, гэта ён сам і Павел Усаў (Рух «Вольная Беларусь»). Святлану Ціханоўскую і Паўла Латушку ён назваў нелегітымнымі і выступіў супраць іх удзелу.
«Як і рэжым Лукашэнкі, яны нелегітымныя з прыдуманым значэннем і з прыдуманымі прэтэнзіямі. Фармальная перавага рэжыму Лукашэнкі, аднак, у тым, што ён уяўляе рэальную ўладу ў краіне і фінансава самадастатковы (фінансуецца са свайго дзяржаўнага бюджэту)».
Лукашэнка, на думку Пазняка, будзе прысутнічаць на перамовах, але з адметным статусам. І гэта, па словах Пазняка, лепш за сітуацыю, калі Беларусь не будзе прадстаўленая ўвогуле нікім.
🔹Дзяржаўная прапаганда патлумачыла, чаму закрылі вядомую моўную школу «Streamline»
Яна працавала на беларускім рынку больш за 15 гадоў. На ўласніка разам з жонкай (яны пакінулі Беларусь) завялі крымінальную справу.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
ЗСУ маглі сапраўды ўзяць ў палон жаўнера з КНДР
Гэты сёння пацвердзіла выведка Паўднёвай Карэі. На фота — паранены карэец, які ваяваў на баку Расеі, але быў захоплены ўкраінцамі ў Курскай вобласці.
Падрабязнасці аб стане і статусе салдата пакуль невядомыя.
🎄 Todar Wajciushkewich выпусціў традыцыйны калядны кліп
Песня называецца «Карагодам».
🎧 Паслухаць тут
#штопаслухаць #штопаглядзець
🥹 Цэлы скарб з нашага дзяцінства!
Беларуска, якая пераехала ў Польшчу, атрымала пасылку з дому. Паглядзіце на гэтую распакоўку з пахам пылу і мандарынаў 🎄
А ў вас ёсць такія цацкі?
🇬🇪 Заснавальнік партыі «Грузінская мара» патрапіў пад амерыканскія санкцыі
Іх наклалі на Бідзіну Іванішвілі за «падрыў дэмакратычнай і еўраатлантычнай будучыні Грузіі».
🔍 Болей падрабязнасцей па спасылцы
💰 Замежнікі з міжнароднай абаронай у Польшчы змогуць разлічваць на большы памер выплат
Да таго ж, удзельнікам праграмы кампенсуюць выдаткі на пражыванне і на вывучэнне польскай мовы.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Арганізацыя Belpol раскрыла схему фальсіфікацыі «выбараў»-2025 у Беларусі.
🔸У Лагойску знішчылі гістарычныя стайні.
🔸Публічная сварка паміж Лукашэнкам і Пашыньянам.
🔸Пуцін здзіўлены просьбай Лукашэнкі даць яму дзясятак ракетаў «Арэшнік».
🔸Якую ялінку лепш выбраць дадому?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=iXpmYQpI_c4
🇰🇷 Здаецца, пазбегнуць імпічменту ў Паўднёвай Карэі – сапраўдная ўдача
Менш як праз два тыдні пасля абвяшчэння імпічменту прэзідэнту Юн Сок Ёль (таму, які ўводзіў ваеннае становішча) Нацыянальны сход краіны прагаласаваў за такую ж самую працэдуру ў дачыненні да выканаўцы абавязкаў прэзідэнта Хан Ток Су.
🔍 Разбіраемся на старонцы, што там адбываецца
🇱🇹 Новы міністр замежных справаў Літвы сустрэўся са Святланай Ціханоўскай
Кястуціс Будрыс заступіў на пасаду ўсяго два тыдні таму. Ён змяніў на гэтай пасадзе Габрыэлюса Ландсбергіса.
📍Вось што абмеркаваў Будрыс са Святланай Ціханоўскай
☝️Што будзе з адносінамі Азербайджану ды Расеі пасля авіякатастрофы самалёту AZAL?
На найвышэйшым узроўні і публічна Азербайджан яшчэ не ўскладваў адказнасці на Расею. Але азербайджанскі дэпутат ужо запатрабаваў ад Расеі кампенсацыі і выбачэнняў за збіты самалёт.
🔍 Сабралі ўсё, што вядома па тэме на гэты момант
🤬 «Каштоўнасці не мае – усё па праекце»
У былым палацы Тышкевічаў у Лагойску пачалі дэмантаж баракаў на месцы графскіх стайняў
💱 Курсы валютаў 27 снежня
Долар падрос больш як на 2 капейкі, а еўра пайшоў у ніз амаль на тыя ж 2 капейкі. Курс расейскага рубля змяніўся нязначна.
#курсывалютаў
🤔 Паўночнакарэйскі жаўнер упершыню патрапіў у палон да ЗСУ?
Сцвярджаецца, што гэта адбылося на Курскім напрамку. Здымак мужчыны азіяцкай знешнасці апублікавалі ў закрытым тэлеграм-канале.
🔍 Падрабязней чытайце на нашым сайце
📍Беларускую мову не будуць прыбіраць з украінскага пераліку моваў, якім патрэбныя абарона і падтрымка
Расейскую мову адтуль, падобна, прыбяруць.
🔍 Чытайце болей па спасылцы
🥗 У нас ёсць свая навагодняя традыцыя: штогод у снежні мы складаем «Індэкс аліўе»...
З дапамогай гэтага мы ацэньваем тое, як змяняюцца выдаткі беларусаў на прыгатаванне навагодняга салату і наколькі гэтыя змены параўнальныя з тымі лічбамі інфляцыі, якія агучваюць улады краіны.
☝️Чытайце на нашай старонцы, якія вынікі атрымаліся ў гэтым годзе
У Азербайджане заклікаюць Расею выбачыцца за самалёт
Дэпутат парламенту Азербайджана Расім Мусабекаў заявіў, што Расея цяпер спрабуе схаваць сляды, замест таго каб прынесці прабачэнні за збіццё грамадзянскага самалёта AZAL, які 25 снежня выконваў рэйс Баку-Грозны.
«Тыя, хто здзейсніў гэта, павінны быць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці. Неабходна выплаціць кампенсацыю за гібель людзей і пацярпелым. Калі гэтага не адбудзецца, то адносіны, вядома, перайдуць у іншую плоскасць», — заявіў Мусабекаў.
Нагадаем, учора з'явіліся чуткі пра тое, што самалёт быў збіты расейцамі з зенітна-ракетнага комплексу падчас знішчэння дронаў, што атакавалі Грозны.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Збор на дзяцей палітвязняў атрымаўся
Беларусы сабралі неабходную суму на калядныя падарункі дзецям палітвязняў. Колькі з гэтых грошай атрымае кожнае дзіцяці, чытайце на сайце праз VPN.
🔺Гамельчукоў палохаюць петардамі ад ЗСУ
Трывогу ўзнялі настаўнікі, якія праз бацькоўскія чаты пужаюць пра выбухоўкі з Украіны. Самі паведамленні выглядаюць вельмі дзіўна. Прачытайце, як, паводле іх, нібыта дзейнічаюць петарды ад ЗСУ.
🔺Італія на чвэрць павялічыла выдачу віз беларусам
Добрая навіна: беларусы атрымалі 50 тысяч італьянскіх віз у 2024 годзе. Як гэта каментуе амбасада Італіі, чытайце на старонцы праз VPN.
💥 #галоўнае за 26 снежня
✔️ Італія павялічыла колькасць выданых беларусам візаў
✔️ У Беларусь зноў прывезлі дзяцей з акупаваных раёнаў Украіны
✔️ NASA апублікавала здымак «каляднай елкі» у космасе
✔️ З'явілася расшыфроўка перамоваў экіпажа рэйса Баку – Грозны з дыспетчарам
✔️ Серыйная даносчыца Карабкова, якая напісала данос на «Белсат», аказалася расейскім журналістам
✔️ BELPOL апублікаваў сваю справаздачу па выбарах 2025
✔️ Беларусы сабралі больш за € 25 000 на калядныя падарункі дзецям палітвязняў
#рэпрэсіі:
▪️Бацькоў гомельскіх школьнікаў палохаюць петардамі ад УСУ
▪️Спроба затрымаць берасцейца, падазраванага ў «экстрэмізме», скончылася стралянінай
▪️ У 2024 годзе спецыяльнае вядзенне распачалі ў дачыненні 110 беларусаў
▪️ Дальнабойніка з Менску пачалі судзіць за «тысячу каментароў» пра Лукашэнку, суддзяў і сілавікоў
▪️ Траіх жыхароў Жодзіна змясцілі ў СІЗА. Па версіі КДБ, яны маюць дачыненне да ініцыятывы «письмо.бeл»
👩🏼✈️ 🇮🇷 У Іране ўпершыню здзейсніў рэйс самалёт, якім кіраваў цалкам жаночы экіпаж
Кіравала самалётам Шахрзад Шамс - першая жанчына-пілот у Іране. Борт, на якім акрамя экіпажа знаходзіліся 110 пасажыраў-жанчын, прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Шахід Хашэмі Неджад.
👉 Рэйс атрымаў назву «Іран Бану», што ў перакладзе з персідскага азначае «Спадарыня Іран».