🫤 Аўтар фотаздымкаў з месца крушэння самалёта ў Актау, якімі цяпер карыстаюцца ўсе сусветныя СМІ, арыштаваны на 10 содняў
Пра гэта блогер Азамат Сансербаеў сам паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.
Афіцыйная версія затрымання - «за парушэнне грамадскага парадку»
Ён ажыццяўляў запуск робата на месцы здарэння, ствараючы перашкоды для працы выратавальных службаў і следчых дзеянняў, а таксама не падпарадкаваўся законным патрабаванням супрацоўнікаў паліцыі.Читать полностью…
🏖 Даражэй чым у Італіі і ААЭ. Адпачываць у Беларусі расейцам стала даражэй
Паводле выдання «Ведомости», у 2024 годзе самымі папулярнымі кірункамі для навагодняга адпачынку сярод расейцаў сталі Турцыя і Тайланд. На трэцім месцы - Беларусь.
☝️ Аднак рост коштаў на адпачынак у Беларусі аказаўся самым істотным - у сярэднім ён склаў 22%. Тады як Турцыя на 4%, а Тайланд на 7%.
Ноч у гасцініцах Італіі падаражэла для расейцаў на 17%, а ў Эміратах і зусім патаннела на 9%.
🎄 Нават Сусвет святкуе Каляды
NASA апублікавала здымак «каляднай елкі» у космасе.
Зорнае скопішча з кластара NGC 2264 ўяўляе сабой воблака пылу і газу, якое знаходзіцца на адлегласці каля 2500 светлавых гадоў ад зямлі ў сузор'і Адзінарога. Шматлікія зоркі, якія ўваходзяць у склад NGC 2264, па памерах і масе як менш, так і больш за Сонца.
❤️ Беларусы атрымалі 50 тысяч італьянскіх візаў у 2024-м
Гэта на дзесяць тысяч больш, чым за мінулы год. Амбасада Італіі назвала такія лічбы «выдатным паказчыкам».
Дарэчы, год таму Італія выдала 40 тысяч візаў, што таксама было рэкордам. Амбасада тады заявіла, што ў 2024-м будзе яшчэ больш. Дыпламаты адзначылі, што такі вынік быў дасягнуты дзякуючы бесперапыннай працы візавага аддзела.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 ЦВК апублікавала даходы кандыдатаў на прэзідэнцтва
Стала вядома, колькі складаюць даходы кандыдатаў на прэзідэнцтва ў 2025 годзе. Лідара па даходах мы усе ўжо ведаем, але хто займае другое месца па заробках — чытайце на сайце праз VPN.
🔺 МЗС Польшчы пракаментавала кошт візаў для беларусаў
Раней віза каштавала 35 еўра, а цяпер будзе 60. Як Польшча растлумачыла павелічэнне кошту візаў і колькі яны маглі ягчэ каштаваць — чытайце на старонцы праз VPN.
🔺 Папа Францішак заклікаў да перамоваў ва Украіне
«Няхай змоўкне зброя», — заявіў Ватыкан учора ў дзень Божага Нараджэння. Падрабязней пра тое, як Папа Рымскі прапануе спыніць вайну, чытайце праз VPN.
Снежная баба вышынёй з сяміпавярховік 😳
Такіх кожны год лепяць у Кітайскім Харбіне. Паглядзіце, як яны выглядаюць ☝🏻
🤔 Каляды на пляжы ці ў беларускай зіме?
Санта-Клаусы зрабілі свой выбар: ужо 16-й год яны збіраюцца ў Флорыдзе і робяць сапраўды крутую імпрэзу. Паглядзіце!
А што бы выбралі вы?
🧐 У індыйскім храме абвясцілі «уласнасцю бажаства» iPhone, які выпадкова зваліўся ў скрыню для ахвяраванняў
Калі адзін з вернікаў рабіў паднашэнні ў храме, ягоны тэлефон выпадкова ўпаў у скрыню для ахвяраванняў.
🫠 Аднак, храм адхіліў просьбу мужчыны вярнуць прыладу, заявіўшы, што цяпер гэта «уласнасць бажаства».
📌 Папа Рымскі заклікаў «адчыніць дзверы для перамоваў» па Украіне
Пад час свайго традыцыйнага каляднага паслання «Граду і міруру» Папа Францішак заклікаў, у тым ліку, да спынення баявых дзеянняў ва Украіне:
Няхай сціхне зброя ў шматпакутнай Украіне! Хай з'явіцца смеласць адкрыць дзверы для перамоваў, жэстаў дыялогу і сустрэчы, каб дасягнуць справядлівага і трывалага міру.
📌 Абавязковым пунктам выбарчай праграмы Ганны Канапацкай будзе вызваленне палітвязняў
Пра гэта ў сваім Facebook напісала яе давераная асоба - Сяргей Вазняк:
Яшчэ ў перыяд збору подпісаў за вылучэнне Ганны Канапацкай кандыдатам у прэзідэнты мы абгаварылі дзве галоўныя ўмовы майго ўдзелу ў яе кампаніі: 1) яна пазіцыянуе сябе як альтэрнатыва дзейнай уладзе і выступае за дэмакратычныя перамены; 2) яна кажа, што на свабоду павінны выйсці людзі, прыцягнутыя да адказнасці за падзеі 2020 года.
Сёння Ганна пацвердзіла прыхільнасць двум гэтым прынцыпам.
❤️ У Беларусі можа з'явіцца музей выцінанкі
Пра гэта распавёў міністр культуры Руслан Чарнецкі на мерапрыемстве, прысвечаным уключэнню беларускай выцінанкі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКО, якое адбылося ў Нацыянальным мастацкім музеі.
🎄 Сустрэнем Новы год разам!
Гурт «Kriwi» запрашае вас на навагодні канцэрт «Белсату».
🤡 Лукашэнка жыве на адну зарплату. Цэнтрвыбаркам паказаў звесткі аб маёмасці і даходах кандыдатаў у прэзідэнты
Згодна з гэтымі звесткамі, Лукашэнка ў 2023 годзе зарабіў 203 590,16 рубля. Пазначана, што гэта толькі яго заробак. Афіцыйна нерухомасці і машын у Лукашэнкі няма.
👉 Афіцыйныя заробкі іншых кандыдатаў ПА СПАСЫЛЦЫ
🏆 «Вусы Скарыны» стаў лепшым праектам 2024-га года
Telegram-канал «YouTube Беларусi» абвесціў вынікі галасаванкі «Праект года 2024».
Першае месца — «Вусы Скарыны». Віншуем Цімоха Акудовіча з перамогай! 🥳
💱 Курсы валютаў 26 снежня
Долар страціў амаль 1,5 капейкі. Еўра і расейскі рубель трошкі падраслі.
#курсывалютаў
📌 З'явілася расшыфроўка перамоваў экіпажа рэйса Баку – Грозны з дыспетчарам. Усё паказвае на тое, што самалёт падбілі зенітнай ракетай
Тэлеграм-канал ВЧК-ОГПУ сцвярджае, што яму ўдалося азнаёміцца з поўнай расшыфроўкай перамоў экіпажа ўказанага рэйсу з дыспетчарам у Грозным.
Як паведамляе «Наша Ніва», з дыялогаў вынікае, што першапачаткова судна стала ахвярай глушылак для БПЛА, якія тады працавалі з-за атакі беспілотнікаў.
❤️ Збор на дзяцей палітвязняў цалкам сабраны!
Пра гэта напісаў кіраўнік «Байсола» Андрэй Стрыжак:
«Цуд на Каляды адбыўся! Збор на дзяцей палітвязняў цалкам сабраны! Дзякуй усім, хто данаціў, рэпосціў і падтрымліваў!»
📌 Настаўнікі Гомельшчыны праз бацькоўскія чаты запалохваюць бацькоў выбухоўкай з Украіны, якую нібыта дастаўляюць перад навагоднімі святамі пад выглядам піратэхнікі
Тэкст уваўсіх адзін і той жа, напісаны па-расейску і, дарэчы, пра Расею:
«Сіламі спецыяльных службаў Украіны праз розныя крыніцы, па паветры, наземным і іншым шляхам ажыццяўляецца дастаўка па ўсёй тэрыторыі Расеі петард тыпу «Карсар-1000», «Карсар-10 000» і да т.п., якія маюць выбухованебяспечнае рэчыва і дэтануючае рэчыва імгненнага дзеяння…»
Джо Байдэн збіраецца паскорыць пастаўкі зброі ва Украіну
Прэзідэнт ЗША даручыў Пентагону зрабіць гэта пасля ўчорашняга масавага абстрэлу Украіны:
«Раніцай на Каляды Расея нанесла серыю удараў па ўкраінскіх гарадах і крытычна важнай энергетычнай інфраструктуры. Мэта гэтай абуральнай атакі — пазбавіць украінскі народ цяпла і электрычнасці зімой і паставіць пад пагрозу бяспеку энергасістэмы».
Я даручыў Мінабароны працягваць паскораныя пастаўкі ўзбраенняў Украіне, і ЗША будуць нястомна працаваць над умацаваннем пазіцый Украіны ў яе абароне супраць расейскіх войскаў», — гаворыцца ў заяве.
Байдэн дадаў, што ЗША і міжнародная супольнасць павінны працягваць падтрымліваць Украіну, пакуль яна не пераможа расейскую агрэсію.
💥 #галоўнае за 25 снежня
✔️ Расея масава атакавала Украіну на Каляды
✔️ Пашынян не прыедзе на нефармальны саміт СНД
✔️ Заканчэнне паліцыяльнай школы прапануюць прыбраць з закона як альтэрнатыву іспыту па польскай мове
✔️ У Казахстане разбіўся пасажырскі самалёт
✔️ «Вусы Скарыны» стаў лепшым праектам 2024-га года
✔️ У Іране вырашылі разблакаваць WhatsApp і Google Play
✔️ У Беларусі можа з'явіцца музей выцінанкі
✔️ Цэны – угару, грошай – меней: прагноз налета ад BEROC
✔️ Дзеля захавання рэдкай птушкі, у Белавежскай пушчы скосяць больш за тысячу гектараў балота
#рэпрэсіі:
▪️Беларусаў, якія кампенсавалі данаты, зноў пачалі выклікаць у пракуратуру
▪️ Дзмітрыя Кучука, лідара ліквідаванай партыі «Зялёныя» асудзілі на 6 гадоў калоніі
▪️ Ганенні на вернікаў у Беларусі
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Крушэнне пасажырскага самалёту ў Казахстане
🔸ЦВК публікуе даходы кандыдатаў на прэзідэнцтва
🔸Беларускую мову больш не будуць абараняць ва Украіне?
🔸Як сустрэлі раство ў Беларусі, свеце ды нават космасе
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/fdgsahZsVjc
🐦 Дзеля захавання рэдкай птушкі, у Белавежскай пушчы скосяць больш за тысячу гектараў балота
У Белавежскай пушчы назіраецца імклівае зніжэнне папуляцыі вяртлявай чарацянкі - самай рэдкай пеўчай птушкі ў Еўропе, паведамляецца на сайце нацыянальнага парку.
Гэта звязваюць з актыўным зарастаннем балота Дзікае драўняна-хмызняковай расліннасцю.
☝️ Каб не дапусціць знікнення рэдкай птушкі, балота пачалі выкошваць. За 10 гадоў неабходна прывесці ў парадак тэрыторыю ў 1000 гектараў. Работы можна выконваць з 1 верасня па 1 сакавіка. У астатні час дзейнічае забарона на любую гаспадарчую дзейнасць у перыяд гнездавання птушак.
🎅 У Расеі Леніна апранулі ў Дзеда Мароза
У горадзе Ірбіт Свярдлоўскай вобласці мясцовыя ўлады крэатыўна падышлі да святкавання Калядаў і Новага года.
🙈 Каб «стварыць святочны настрой» яны апранулі помнікі Леніну і Кацярыне II ў касцюмы Дзеда Мароза і Снягуркі
🍎 Яблычны сыр – чулі пра такі калядны прысмак?
Разам са знаўцай беларускай кухні Марыяй Грыц гатуем старадаўнюю беларускую страву 😋
Паглядзіце ☝️
🤔 Беларусь становіцца сучасным Бэтлеемам
Ксёндз Франц Рудзь, пробашч парафіі Святых Сымона і Алены ў Менску, распавёў пра глыбінны сэнс Раства Хрыстова, а таксама пра тое, чаму на яго думку, нашая краіна становіцца новым Бэтлеем:
Хрыстос нарадзіўся ў Бэтлееме, назва якога ў перакладзе азначае «Дом хлеба»... На вялікі жаль, у сённяшнім Бэтлееме - у месцы, дзе нарадзілася немаўля Езус, праходзяць баявыя дзеянні. Там вакол людзі з аўтаматамі. А нашая краіна як раз становіцца сучасным Бэтлеемам, Домам хлеба, прымірэння, дружбы, любові і згоды. Беларусь падкрэслівае сваю адкрытасць і імкненне да таго, каб прымірыць тых, хто пасварыўся. І мы старанна молімся аб міры і згодзе.Читать полностью…
🇮🇷 У Іране вырашылі разблакаваць WhatsApp і Google Play
Рашэнне ўхвалілі большасцю галасоў на Вышэйшым савеце па інфармацыйнай бяспецы. А новы кіраўнік краіны Масуд Пезэшкіян абяцаў аслабіць інтэрнэт-цэнзуру.
👉 WhatsApp, Google Play і Instagram былі заблакаваныя ў Іране пасля пратэстаў восенню 2022 года. Яны пачаліся пасля гібелі 22-гадовай Махсы Аміні, затрыманай за «няправільнае» нашэнне хіджаба.
😡 Дзмітрыя Кучука, лідара ліквідаванай партыі «Зялёныя» асудзілі на 6 гадоў калоніі і 500 базавых штрафу
Яго затрымалі ў лютым, калі ён ускладаў кветкі да расейскай амбасады пасля смерці Навальнага.
Палітыка абвінавацілі ў «грубым парушэнні парадку» і «прычыненні шкоды нацбяспецы»
#рэпрэсіі
😡 Беларусаў, якія кампенсавалі данаты, зноў пачалі выклікаць у пракуратуру
Праваабаронцы паведамляюць, што тыя, хто кампенсаваў свае данаты і атрымалі паперы аб прыпыненні крымінальнай справы, пачалі атрымоўваць позвы ў пракуратуру. Там ім кажуць падпісаць паперы з папярэджаннем перад выбарамі.
☝️ Такія позвы атрымліваюць, як беларусы, якія жывуць у краіне так і тыя, хто цяпер жыве за мяжой.
#рэпрэсіі
❗️Разбіўся самалёт, на борце якога было 67 чалавек
Вядома пра ацалелых 25 чалавек, але шмат хто знаходзіцца ў цяжкім стане. Тыя, хто сядзеў у хваставой частцы, пацярпелі менш.
Самалёт ляцеў з Баку ў Грозны, але разбіўся ў Казахстане, у Актаў. Адной з прычын падзення называюць сутыкненне з птушкамі.
Прэзідэнт Азербайджана тэрмінова пакінуў саміт СНД і паляцеў у Баку.