📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?
У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
😮 Два расейскія танкеры ў Керчанскім праліве проста разламала хвалямі
«Волгонефть-212» і" Волгонефть-239′ пацярпелі ад моцнага шторму. Першы з іх разламаўся напалову і сеў на мель, другі — атрымаў пашкоджанні і лёг у дрэйф.
На борце кожнага судна магло знаходзіцца да 15 членаў экіпажа і больш за чатыры тысячы тон нафтапрадуктаў — у прыватнасці, мазуту. МНС Расеі ўжо пацвердзіў гібель аднаго марака, 13 былі выратаваныя.
Танкер «Волгонефть-212» належаў расійскай кампаніі «Кама Шиппинг» з шматмільённымі абавязкамі. Раней яе штрафавалі за адсутнасць на борце неабходных выратавальных сродкаў.
Мазут, які знаходзіўся ў трумах разламанага напалову судна «Волгонефть-212», здольны знішчыць марскія экасістэмы — рыб і птушак. Тысячы тон, якія могуць трапіць у ваду, здольныя прывесці да бедства, ліквідацыя наступстваў якога зойме месяцы.
👽 Нашай планетай ужо зацікавіліся іншапланетнікі?
Проста паглядзіце, што ўжо лётае ў небе над ЗША
🤬 Расея не спыняе начныя атакі на Украіну
Мінулай ноччу расейскія войскі запусцілі па Украіне 108 «шагэдаў» і адну зенітную ракету С-300. 56 беспілотнікаў былі збітыя, 49 – «лакацыйна страчаныя».
56 дронаў збітыя. Іх знішчалі ў Чарнігаўскай, Сумскай, Кіеўскай, Палтаўскай, Чаркаскай, Хмяльніцкай, Мікалаеўскай, Харкаўскай і Днепрапятроўскай вобласцях:
«Праз падзенне збітых беспілотнікаў пашкоджаны аб'ект інфраструктуры, шматкватэрныя і прыватныя будынкі, аўты і маёмасць грамадзянаў у некалькіх рэгіёнах Украіны. Пацярпелым надаюць дапамогу».Читать полностью…
Беспілотнікі зноў напалі на рэгіён Кадырава
У сталіцы Чачэніі чуюцца выбухі. Дроны атакавалі базу АМАПу, 2-гі полк МУС і ваенную базу, адкуль накіроўваюць на вайну ва Украіну.
Гэта ўжо другі напад БПЛА на Грозны за гэты тыдзень. 12 снежня Кадыраў паведаміў пра збіццё ўкраінскага беспілотніка, абломкі якога ўпалі на тэрыторыю палка паліцыі і паранілі чатырох чалавек.
Першы напад дронаў на Чачэнію адбыўся 29 кастрычніка, калі пад удар трапіў універсітэт спецназу імя Пуціна.
Давераная асоба Ціханоўскай выйшла на свабоду
Палітзняволеная Антаніна Канавалава вызвалілася датэрмінова па памілаванні. Пра гэта напісала ейная маці ў сацсетках.
Антаніну затрымалі ў верасні 2020-га і прысудзілі ёй 40 базавых велічынь за ўдзел у мірных пратэстах. Пасля суда жанчыну не адпусцілі, а распачалі крымінальную справу за дзейнасць у тг-канале «Армія з народам». Пазней быў затрыманы і ейны муж.
Беларуску асудзілі ў 2021 годзе на пяць з паловай гадоў калоніі. Яе таксама ўключылі ў спіс асоб, датычных да «экстрэмісцкай» і «тэрарыстычнай» дзейнасці. Мужу Антаніны спачатку прызначылі такое ж пакаранне, але пазней дадалі яшчэ 9 месяцаў. На волі іх чакалі двое дзяцей.
Падчас зняволення беларуска атрымала інваліднасць 3-й групы па зроку.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Расея, імаверна, пачала выводзіць войскі з Сірыі
Эксперты прааналізавалі спадарожнікавыя здымкі і прыйшлі да высновы, што Расея распачала падрыхтоўку да вываду сваіх войскаў з Сірыі. Што менавіта было зафіксавана на здымках — чытайце на нашым сайце (доступ праз VPN).
🔺 У Грузіі абралі прэзідэнта – былога футбаліста без вышэйшай адукацыі
53-гадовы Міхаіл Кавэлашвілі стаў абраным прэзідэнтам Грузіі. Яго падтрымлівае кіруючая партыя, супраць якой у краіне ладзяцца пратэсты. Сам палітык мае антызаходнія погляды. Больш падрабязна пра яго чытайце на нашай старонцы (доступ праз VPN).
🔺 У Сірыі збіраюцца судзіць прапагандыстаў Асада
Журналісты, якія займаліся прапагандай рэжыму Башара Асада, цяпер могуць панесці адказнасць. Што іх чакае пры новай уладзе — даведайцеся па спасылцы (доступ праз VPN).
✨ Непаўторнага падляшскага вайбу на ноч!
Лавіце новы EP «Zubraniatka» ад зоркі беларускага соўла KOOB і беластоцкага прадзюсара SW@DA створаны ў арт-рэзідэнцыі на Падляшшы.
З дапамогаю фундацыі Tutaka ў партнёрстве з Goethe-Institut im Exil, музыкі працавалі з архівам аўдыязапісаў традыцыйных песень беларусаў Падляшша, сабраным вядомым фалькларыстам Сцяпанам Копам. Яны даследавалі, пераасэнсоўвалі, перастваралі і ... атрымалі штосьці, што варта пачуць кожнаму!
🎧 «Zubraniatka» на ўсіх стрымінгавых платформах. #штопаслухаць
📸 Ад класічных да ялінак са смецця ад моднага дома «Bulgari»
Мы сабралі для вас падборку святочных дрэваў з галоўных плошчаў па ўсім свеце.
Якая ялінка вам больш спадабалася? Далучайцеся да абмеркавання ў каментарах 🎄
📌 «Масква ўцягнула ў гэтую вайну яшчэ адну дзяржаву, прычым уцягнула максімальна»
Уладзімір Зяленскі заявіў, што расейскае камандаванне пачало выкарыстоўваць у баявых дзеяннях падчас штурмаў паўночнакарэйскіх салдат.
👉 Маюцца звесткі пра першыя страты сярод салдат Паўночнай Карэі.
Якія песні пелі нашыя продкі за півам у карчмах?
У Вільні як раз адраджаюцца такія беларускія традыцыі. Паглядзіце!
📌 «Ніхто нікога не абіраў»
Прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі пракаментавала вынікі выбараў.
«Нічога няма. Ніхто нікога не абіраў. Нічога не адбылося»
😏 Прэзідэнт Аргентыны Хавіер Мілей нечакана стаў уладальнікам італьянскага грамадзянства
Дакумент быў уручаны яму падчас візіту ў Рым прэм'ер-міністаркай Італіі Джорджай Мэлёні, паведамляе ilPost.
Падставай сталі італьянскія карані сям'і прэзідэнта. Яго дзядуля і бабуля эмігравалі ў Аргентыну на пачатку мінулага стагоддзя. Сам Мілей раней заяўляў, што ён на 75% італьянец.
☝️ Аднак італьянскія левыя партыі абвінавацілі Мэлёні ў выбарчым падыходзе да гэтага пытання. Бо калі грамадзянства атрымаў Мілей, то чаму дзецям мігрантаў, якія нарадзіліся на тэрыторыі Італіі, амаўляецца ў такім праве.
📌 Расея распачала падрыхтоўку да вываду сваіх войскаў з Сірыі
Такую выснову на падставе аналізу спадарожнікавых фотаздымкаў зрабіла онлайн-выданне «Важные истории».
На фота бачна, што на авіябазу Хмяймім прыбылі грузавыя і транспартныя самалёты, у якіх, як пішп Washington Post, адкрытыя насавыя адсекі для прыёму цяжкага абсталявання.
👉 Падрабязней
🫤 Міхаіла Кавелашвілі, кандыдата ад кіруючай партыі «Грузінская мара», абралі прэзідэнтам Грузіі
За яго прагаласавалі 224 дэпутаты з 300.
❗️ Прэзідэнт Украіны ўзнагародзіў беларускіх ваяроў
Байцы палка Каліноўскага атрымалі ўзнагароды за абарону Украіны.
🤔 У Вільні з’явіцца помнік Барбары Радзівіл і Жыгімонту Аўгусту
Помнік мае паўстаць у дворыку бібліятэкі Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук у Вільні. Бібліятэка праводзіла конкурс на лепшы помнік і сярод 25 ідэяў выбралі ідэю скульптара Гедымінаса Пяркунаса.
— Здаецца, ён трансфармуе Шэкспіраўскі міф пра Рамэа і Джульету, нагадваючы лёс Барбары і Жыгімонта, каханне, смерць і жыццё паміж імі <…>. Твор мае ў роўнай меры як нацыянальныя, так і касмапалітычныя рысы. На першы погляд ён правакуе, задае шмат пытанняў, таму, не сумняюся, выкліча цікаўнасць і заінтрыгуе як віленчукоў, так і гасцей сталіцы, але ў той жа час гэты твор будзе зразумелы літоўцу, французу, бразільцу, японцу — і гэта ўжо вечная каштоўнасць твора мастацтва, яго ўстойлівасць да часу і гістарычнасці, — пракаментаваў працу пераможцы член экспертна-спецыялісцкай камісіі, журналіст Валдас Пуцейкіс.
☝️ «Дзякуючы яму Беларусь зрабілася незалежнаю»: Ціханоўская – да 90-годдзя з дня нараджэння Шушкевіча
«Першы кіраўнік незалежнай Беларусі, навуковец, палітык – ён стварыў падмурак незалежнасці нашае Радзімы і ўсё жыццё працаваў, каб пераўтварыць Беларусь у свабодную і дэмакратычную краіну», – адзначаецца ў заяве Святланы Ціханоўскай з нагоды 90-годдзя з дня нараджэння Станіслава Шушкевіча.
«Ён заўсёды ставіў інтарэсы краіны і народу вышэй за ўласныя – і да апошніх дзён жыцця змагаўся, каб Беларусь рухалася дэмакратычным шляхам. Для Шушкевіча было крытычна важна захаваць для рэспублікі яе непаўторную культуру, гісторыю і спыніць бясконцы ціск русіфікацыі».Читать полностью…
☝️ Сёння першаму кіраўніку незалежнай Беларусі Станіславу Шушкевічу магло б споўніцца 90 гадоў
Менавіта ён быў адным з тых, хто падпісаў Белавежскія пагадненні, дзякуючы якім спыніў сваё існаванне СССР. А яшчэ пры ім Беларусь была краінаю з рынкавай эканомікай і свабодай слова.
Станіслаў Шушкевіч меў званне прафесара, уваходзіў у склад камісіі, што расследавала чарнобыльскую катастрофу.
Сярод цікавых фактаў пра палітыка яшчэ і тое, што Лукашэнка настолькі яго не любіў, што загадаў прызначыць Шушкевічу пенсію ў 1 долар.
✅ А вось тут можна пачытаць успаміны ягонай унучкі Станіславы Гліннік пра выбітнага дзеда.
🌶 А вы заўважылі, што чылі стаў губляць вастрыню?
Ён стаў больш мяккім на смак праз экстрэмальную змену клімату ў асноўных рэгіёнах, дзе яго вырошчваюць, піша агенцтва Bloomberg.
Вастрыня перцу чылі залежыць ад алкалоідаў, якія выклікаюць пачуццё спякоты, пры гэтым больш гарачыя і сухія ўмовы звычайна ўзмацняюць вастрыню. Дык вось, высветлілася, што ідэальныя ўмовы для вырошчвання становіцца ўсё цяжэй знайсці з-за такіх экстрэмальных з’яў надвор’я, як засуха, паводкі і ліўні.
«Калі ўраджай паглынае шмат лішняй вільгаці, ён аддае яе ў мякаць плоду перцу чылі. Раптам вастрыня становіцца разбаўленаю»,
❤️ Сёння ў адвэнт-календары «Белсату» – Алена і Міхась Зуі
Выканаўца знакамітай «Шчучыншчыны» разам з акторам канала «ЧынЧынЧэнэл» распавядаюць пра тое, што самае шчаслівае адбылося з імі ў 2024 годзе, які ў іх быў галоўны правал і што б яны параілі сабе 15 гадоў таму.
Шчырыя адказы гэтага цудоўнага дуэту чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
💥 #галоўнае за 14 снежня
✔️ Адвэнт-календар «Белсату» – Сяргей Пукст
✔️ Дроны ўдарылі па расейскай нафтабазе
✔️ У Сірыі збіраюцца судзіць прапагандыстаў Асада. А Расея распачала рыхтаванне да вываду сваіх войскаў з краіны
✔️ Парламент Паўднёвай Карэі падтрымаў імпічмент прэзідэнту
✔️ У Грузіі парламент абраў новага прэзідэнта
✔️ Аўстралійка выявіла смяротна небяспечную змяю ў сваім аўто проста падчас руху
✔️ Прэзідэнт Аргентыны нечакана атрымаў італьянскае грамадзянства
✔️ У адноўлены пасля пажару Нотр-Дам вярнулі цярновы вянок Хрыста
✔️ Шведскі парламент абмеркаваў змены міграцыйнага заканадаўства ў дачыненні да беларусаў
#рэпрэсіі:
▪️ Паліна Шарэнда-Панасюк правядзе яшчэ год за кратамі
▪️ Завочны суд над блогерам Антонам Матолькам пачнецца 27 снежня
▪️ За «распаўсюд экстрэмізму» асудзілі жыхарку Лепеля, срэбнае вяселле якой год таму выкарыстоўвалі ў якасці прапаганды
У Сірыі збіраюцца судзіць прапагандыстаў Асада
Міністэрства інфармацыі краіны адзначыла, што журналісты, задзейнічаныя ў прапагандзе рэжыму Башара Асада былі часткай «ваеннай і прапагандысцкай машыны» былой улады.
Іх чакае судовае разбіральніцтва ў рамках пераходнага правасуддзя, каб аднавіць справядлівасць і пакараць вінаватых у злачынствах супраць сірыйскага народу.
👉 Падрабязней
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Лукашэнка паляцеў да султана Амана. Што гэта за дзяржава і чым можа быць цікавая
🔸Яшчэ 10 дзяцей з акупаванага Данецка наведалі Беларусь па запрашэнні Талая
🔸Упершыню кіраўніка Грузіі абіраў не народ, а Калегія з 300 выбаршчыкаў, 75% з якіх – прадстаўнікі кіруючай партыі. Дзейная прэзідэнтка адмаўляецца пакідаць свой пост
🔸Іранская спявачка дала онлайн-канцэрт без хіджабу, цяпер ёй пагражае турэмнае зняволенне
🔸У Берасці забараняюць Санта-Клаўса, сані, аленяў і папулярныя хіты, якія «шкодзяць традыцыйным каштоўнасцям»
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/m48Yy3b3ZKg
👑 У адноўлены пасля пажару касцёл Парыжскай Божай Маці ўрачыста вярнулі адну з галоўных хрысціянскіх рэліквіяў – цярновы вянок
Лічыцца, што менавіта гэты вянок быў на галаве Хрыста, калі яго распялі на Галгофе.
Рэліквія будзе захоўвацца ў новым крыштальным футарале з арнаментам з золата.
Вянок захоўваўся ў Нотр-Даме з 1806 года да пажару ў 2019-м. Цяпер рэліквія зноў вярнулася ў галоўны французскі касцёл.
☝️ А яшчэ падчас рэстаўрацыі Нотр-Даму выявілі ўнікальныя артэфакты, сярод якіх – калекцыя з 1035 фрагментаў гістарычных твораў, фрагменты алтарнай перагародкі XIII стагоддзя і некалькі скульптурных галоваў і торсаў XIII стагоддзя, сярод якіх – падрабязная выява Хрыста.
Вынікі археалагічнага аналізу паказалі, што першапачаткова скульптуры былі размаляваныя ў яркія колеры.
Падчас раскопак таксама былі знойдзеныя два свінцовыя саркафагі. У адным з іх, як мяркуюць, – парэшткі французскага паэта эпохі Адраджэння Жаашэна Дзю Бэле.
😏 Калі вандалізм, то толькі такі!
Паглядзіце, што робяць са скульптурамі ў амерыканскім Арэгоне.
🔶 Арандатарам са згарэлага ГЦ «Беларусь» у Віцебску абяцаюць месцы ў іншых цэнтрах
З нагоды пажару ў віцебскім гандлёвым цэнтры «Беларусь» заведзеная крымінальная справа, вакол будынка ўсталяваны кругласутачны нагляд, а арандатарам абяцаюць часовыя месцы ў іншых ТЦ.
👉 Сабралі, што вядома на цяперашні час аб пажары.
😱 🐍 Звычайныя навіны з Аўстраліі. Жанчына выявіла смяротна небяспечную змяю ў сваім аўто проста падчас руху
Аўстралійка ехала па трасе ў сваім аўто і нечакана адчула, што па назе нешта паўзе. Апынулася, што гэта адна з самых ядавітых змеяў у свеце (якая нечаканасць для Аўстраліі) - тыгровая змяя.
🫣 Жанчына, мала таго што пры хуткасці 80 км/ч здолела адбіцца ад гада, дык яшчэ і правілы ПДР не парушыла - з'ехала на абочыну ў паложаным месцы і толькі тады выскачыла з машыны...
А вы кажаце нашыя жанчыны ого-го. Во з аўстралійскімі мы б таксама не звязваліся!
❗️Спісы экстрэмісцкіх матэрыялаў ад уладаў змяшчаюць у сабе траянскія праграмы
Нашыя чытачы паведамляюць, што сілавікі змяшчаюць у афіцыйныя файлы спісаў «экстрэмісцкіх» матэрыялаў траянскія праграмы, якія могуць збіраць вашыя дадзеныя.
Ужо некалькі чытачоў знайшлі такіх «шпіёнаў» на сваіх камп'ютарах.
🙏🏻 Калі ласка спраўдзьце свае камп'ютары на наяўнасць такіх файлаў і выдаліце іх. Дбайце пра сваю бяспечнасць.
💥 «Белсат» па-беларуску - у Google News
🙌 Калі для вас гэта бяспечна, далучайцеся падпісвайцеся, гэта дапаможа ў тым ліку і прасоўванню беларускай мовы ў Google.
Чым больш падпісчыкаў і падпісчыц, тым больш бачны наш кантэнт
✅ Падпісацца тут