👆Ніякіх крэмаў ад Nivea і аўтамабіляў Škoda: у Беларусі працягнулі забарону на продаж тавараў гэтых брэндаў
Беларускі ўрад выдаў пастанову аб працягу забароны на ўвоз і продаж у краіне тавараў кампаніяў Liqui Moly, Škoda Auto і Beiersdorf (Nivea) да канца 2025 года.
Гэтую забарону ўпершыню ўвялі 5 траўня 2021 года пасля таго, як гэтыя брэнды адмовіліся спансаваць чэмпіянат свету па хакеі ў выпадку, калі ён адбудзецца ў Менску. З таго часу забарону некалькі разоў працягвалі, апошняя сканчаецца 31 снежня 2024 года.
🥂 Адчыняем апошняе акенца нашага адвэнт-календара. Сёння – Святлана Ціханоўская
У 2020 годзе Святлана пайшла на прэзідэнцкія выбары замест арыштаванага мужа Сяргея Ціханоўскага. У тым жа годзе Святлана Ціханоўская ў выніку пераследу была вымушаная з’ехаць з Беларусі і дагэтуль працягвае змагаецца за дэмакратыю ў нашай краіне ў якасці кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі. Лукашэнкаўскі рэжым завочна пакараў яе 15 гадамі пазбаўлення волі.
Шчырыя адказы Святланы Ціханоўскай чытайце па спасылцы
💥 #галоўнае за 23 снежня
✔️ЦВК дазволіла беларусам замежжа прыняць удзел у «прэзідэнцкіх выбарах». Але на тэрыторыі Беларусі
✔️Дарэчы, на «выбарах» афіцыйна з'явіліся 5 кандыдатаў: ЦВК зарэгістраваў Лукашэнку і яго «спарынг-партнёраў»
✔️Зноў калапс на мяжы: гэтым разам на выезд з Еўразвязу ў Беларусь
✔️Падсумоўваем музычныя вынікі года для беларускіх выканаўцаў
✔️Літоўскія чыноўнікі хочуць працягнуць дзеянне абмежаванняў для беларусаў і расейцаў яшчэ на 1,5 года
✔️Трафік YouTube у Расеі ўпаў да рэкордна нізкіх значэнняў. Эксперт тлумачыць, якія могуць быць наступствы
✔️Працягваем тэму БелАЗу і абыходу еўрапейскіх санкцыяў: чаму за «фірмамі-пракладкамі» так цяжка ўсачыць еўрапейскім мытнікам?
✔️Якой была знешняя палітыка Беларусі ў 2024-м? Вялікі аналітычны матэрыял
✔️Набажэнствы на Раство для беларусаў-эмігрантаў: расклад і месцы
✔️Выдавецтва «Кнігаўка» анансавала выхад чацвёртай кнігі пра Гары Потэр па-беларуску
#рэпрэсіі:
▫️Старонку кіраўніцы «Белсату» у Facebook прызналі экстрэмісцкай
▫️Арт-мэнэджар Аляксандр Чахоўскі замест 3 месяцаў зняволення атрымаў 7 гадоў. На шчасце, завочна, бо ён не ў Беларусі
▫️У Воршы судзілі за «экстрэмізм» дэпутата Бараньскага гарадскога савету
▫️За «здзек з дзяржаўных сімвалаў» судзяць 41-гадовага жыхара Віцебшчыны
▫️У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» ўсе іконы ў стылі анімэ
💚Грынч дапамог затрымаць наркагандляроў
Паглядзіце, як паліцыянт з Перу, апрануты ў гарнітур галоўнага героя з фільма «Грынч – выкрадальнік Калядаў», правёў аперацыю для затрымання злачынцаў👆
🎼Вядомы выканаўца Стынг заспяваў свой хіт «Shape of My Heart» пад украінскую бандуру
Акампанаваў яму украінскі ваяр Тарас Столяр.
Вось што атрымалася!
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 ЦВК назвала зарэгістраваных кандыдатаў у прэзідэнты. Каму колькі подпісаў намалявалі?
🔸Перад святамі на мяжы Польшчы і Беларусі ўтварыліся вялізныя чэргі. Што кажуць у памежным камітэце?
🔸Прадукцыя канцэрну БелАЗ, які з 2021 года знаходзіцца пад санкцыямі ЕЗ, да гэтага часу прадаецца ў Еўропе.
🔸Чырвонаму касцёлу выставілі рахунак у больш за 40 000 долараў.
🔸Заходні Санта-Клаус, савецкі Дзед Мароз, а можа Святы Мікола ці Зюзя: хто бліжэй беларусам?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=JQ77a3OVBx4
🚚 «БелАЗ» працягвае прадаваць і рамантаваць у Еўропе новенькія самазвалы
Як працуюць дзіркі ў заходніх санкцыях ☝️
Цалкам сюжэт глядзіце ў праграме «Тыдзень» на YouTube-канале «Belsat NEWS»!
📍Тэкставую версію чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
😨 На Каляды дадому патрапяць не ўсе. На мяжы Беларусі з Еўразвязам зноў калапс
Звычайна вялізныя чэргі ўзнікаюць на выезд з РБ у ЕЗ, цяпер жа сітуацыя выглядае роўна наадварот.
📍Сочым за тым, што адбываецца, у матэрыяле на нашай старонцы
💁🏻♂️ Трафік YouTube у Расеі ўпаў да рэкордна нізкіх значэнняў
Гэта можа сведчыць пра пачатак поўнага блакавання на тэрыторыі РФ найпапулярнейшага відэахостынгу свету.
Нагадаем, што праблемы з працай YouTube у Расеі назіраюцца з ліпеня.
📍Чытайце болей па спасылцы
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻ЦВК раздала пасведчанні «кандыдатам у прэзідэнты»
🔻Улады шантажуюць вернікаў-каталікоў
🔻Смяротнае ДТЗ у Іванаўскім раёне
🔻70 ударных беспілотнікаў за содні скіравала Расея па Украіне
🔻КНДР збіраецца накіраваць новую партыю сваіх жаўнераў, каб дапамагчы арміі РФ
🔻Еўрапейскі госць у гаспадара Крамля
🔻Санта-Клаўсы на незвычайным транспарце
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
❄️ Набажэнствы на Раство для беларусаў-эмігрантаў: расклад і месцы
Калі ў Беларусі знайсці беларускамоўныя калядныя службы не так складана, за мяжою гэта ўжо цэлы квэст.
☝️«Белсат» паспрабаваў дапамагчы беларускім вернікам. Чытайце па спасылцы
🤔 Армія РФ пойдзе на Херсон?
Некаторыя крыніцы мяркуюць, што шанец гэтага яшчэ вышэй, чым магчымасць атакі на Запарожжа, пра якую кажуць ужо пару месяцаў.
📍Чытайце болей на старонцы
📍На студзеньскіх «выбарах» афіцыйна з'явіліся 5 кандыдатаў: ЦВК зарэгістраваў Лукашэнку і яго «спарынг-партнёраў»
Усе яны пераадолелі парог у 100 тысяч подпісаў. Найбольш сабраў, вядома ж, былы старшыня саўгасу «Гарадзец».
🔍 Больш падрабязна на нашай старонцы
💁🏻♂️ Арт-мэнэджар Аляксандр Чахоўскі цяпер будзе адбываць пакаранне ў выглядзе 7 гадоў няволі. На шчасце, завочна
Берасцейскі абласны суд перагледзеў прысуд у бок сур'ёзнага павелічэння.
🔍 Чытайце падрабязней на старонцы
📍Паўночная Карэя хоча перакінуць дадатковыя сілы для вайны з Украінай
Пра гэта паведамляюць паўднёвакарэйскія вайскоўцы:
«Аналіз шматлікіх разведвальных дадзеных паказвае, што Паўночная Карэя рыхтуецца да ратацыі альбо павелічэння колькасці войскаў, размешчаных у Расеі»,
🙈 Здагадайцеся, які айчынны завод робіць сякеры, рапсавы алей і «збалансаваны корм для жывёлы»?
Менскі трактарны завод!
«Кіберпартызаны» злілі размову чыноўнікаў пра стан прадпрыемства ☝️
👀 Цалкам сюжэт глядзіце ў праграме «Тыдзень» на YouTube-канале «Belsat NEWS»!
Дабрыдзень, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Прынеслі вам самыя цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
⭕️ Змена рыторыкі ў дачыненні да Украіны, сапсаваныя адносіны з Арменіяй ды змены ў характары міграцыйнага крызісу
Якой была знешняя палітыка Беларусі ў 2024 годзе і куды яна прывяла.
⭕️ Найлепшыя беларускія гурт, альбом, песня, кліп і адкрыццё 2024 года
На заканчэнне 2024 года «Белсат» вырашыў падвесці і музычныя вынікі.
⭕️ Чаму Еўразвяз пускае падсанкцыйныя БелАЗы?
Тлумачыць расследавальнік «Бюро Медыя».
#штопачытаць
🔍 Лукашэнка правёў тыдзень на Блізкім Усходзе. Што ён там рабіў?
Самаабвешчаны кіраўнік Беларусі наведаў не толькі «традыцыйныя» для сябе Эміраты, але і Аман. Прычым мінулы раз ён быў у гэтай краіне ажно ў 2007-м.
📍Што рабіў Лукашэнка ў сваіх арабскіх «сяброў», чытайце па спасылцы
💬 «Нельга казаць, што Еўразвяз проста "дазваляе" абыходзіць санкцыі. "БелАЗу" спатрэбілася каля года, каб прыдумаць схему»
Журналіст «Бюро Медыя» Аляксандр Ярашэвіч патлумачыў, чаму за «фірмамі-пракладкамі» бывае так складана ўсачыць еўрапейскім мытнікам.
🔍 Чытайце на старонцы
🇱🇹 Літоўскія чыноўнікі хочуць працягнуць дзеянне абмежаванняў для беларусаў і расейцаў яшчэ на 1,5 года
Пры гэтым спікер Сейму Літвы Саўлюс Сквярняліс у інтэрв’ю BNS не выключыў і магчымасці узмацнення абмежавальных захадаў.
📍Чытайце падрабязгей па спасылцы
🛑 Блакаванне YouTube у Расеі: ці дапаможа VPN і ці не пяройме гэты прыклад Беларусь?
Спыталі ў эксперта, як такі крок расейскіх уладаў адаб'ецца на соцыуме ды на эканамічных паказчыках.
📍Чытайце матэрыял на нашым сайце
🌟 Адкуль бярэ пачатак беларуская батлейка і да чаго тут балаган?
🌟 Чаму батлейку забаранялі ў Польшчы?
🌟 Які крыважэрны момант батлейкі больш за ўсё палюбіўся дзецям?
💫 😻 Глядзіце ў вельмі цёплым калядным выпуску нашай праграмы «Вусы Скарыны»
🎶 Падсумоўваем музычныя вынікі 2024-га разам з экспертамі
Хто стаў адкрыццём года, хто стварыў найлепшую кампазіцыю, найлепшы кліп і найлепшы альбом?
☝️Пра ўсё гэта даведаецеся ПА СПАСЫЛЦЫ
🫣 ЦВК дазволіла беларусам замежжа прыняць удзел у «прэзідэнцкіх выбарах». Але на тэрыторыі Беларусі
На выбар «беглым» даюць любы абласны цэнтр! Хочаш – Горадня, а хочаш – Гомель.
📍Хуценька бранюйце білеты на радзіму (пакуль не разабралі), а адрасы ўчасткаў правярайце ПА СПАСЫЛЦЫ
🫣 Беларуская малочка – самая лепшая?
А вось і не. Найлепшае малако вывозяць у Расею, а ў нашай краіне прадукты часам трапляюць у крамы ўжо сапсаваныя.
Што адбываецца з беларускай малочкай і як гэтым усім не атруціцца, распавядаем у нашым відэа. Паглядзіце!
💱 Курсы валютаў 23 снежня
Еўра сёння падрос амаль на 2 капейкі. А вось долар здаў пазіцыі амаль на палову капейкі.
Кошт расейскага рубля істотна не змяніўся.
#курсывалютаў
🔍 Змена рыторыкі ў дачыненні Украіны, сапсаваныя адносіны з Арменіяй, намёкі на аднаўленне кантактаў з Захадам
У вялікім матэрыяле на нашым сайце аналізуем, якой была знешняя палітыка Беларусі ў 2024 годзе.
Галоўны трэнд (поўная арыентацыя на РФ) не змяніўся, але ў драбнейшых рэчах адбыліся пэўныя зрухі.
Пачытайце па спасылцы ☝️
🎄 «Збірайце цудоўную кампанію – і хутчэй глядзець!»
Спявачка Lear запрасіла нашых гледачоў далучыцца да навагодняга канцэрту «Белсату».
🤔 Падлетак з Аргентыны планаваў здзейсніць страляніну ў школе і напісаў свой «план»... на беларускай мове
На незвычайную сітуацыю звярнуў увагу reform.news.
17 снежня 12-гадовы вучань школы ў муніцыпалітэце Фларэнсіа Варэла прынёс у навучальную ўстанову пісталет. Зброю заўважыў іншы падлетак і паведаміў пра ўсё настаўніцы.
Калі дзіцёнка, што планаваў страляніну, выклікалі да кіраўніцтва школы, у яго, акрамя пісталету, выявілі яшчэ і спіс з імёнамі планаваных ахвяраў. Ён складаўся з 14 вучняў і настаўніцы.
Аднак найбольш цікавае нават не гэта. Тэкст на аркушах з нейкай прычыны быў напісаны... па-беларуску. Падлетак, відавочна, выкарыстоўваў Google Translate ці нейкі іншы падобны сэрвіс, аднак фразы атрымаліся пісьменнымі і кожны беларус зразумее, пра што там ідзе гаворка:
📍«Я павінен паглядзець, бо я не ведаю, колькі я маю куль…»
📍«А настаўніцу прыродазнаўства заб'ю»
📍«Яны пашкадуюць, што назвалі мяне дзіўным»
📍«У мяне 7 куль. Можа 6,4,5»
Пра далейшы лёс падлетка не паведамляецца. Вядома, што пасля інцыдэнту ў школу ён болей не прыходзіў.
🥂 Новы дзень - новае акенца адвэнт-календара. Сёння – Лёва Бі-2!
Сёння ў акенцы № 23 святочнага календара наш перадапошні герой – беларускі музыка, паэт і адзін з заснавальнікаў гурта «Бі-2» Лёва. За 35 гадоў існавання гурт выпусціў 11 студыйных альбомаў. У 2020-м музыкі падтрымалі пратэсты супраць сфальсіфікаваных вынікаў выбараў у Беларусі. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі ва Украіне гурт «Бі-2» выступіў супраць вайны і адмовіўся праводзіць канцэрты пад мілітарысцкай сімволікай, у выніку чаго Лёва атрымаў у Расеі статус замежнага агента, а гурт – забарону на канцэрты. У студзені 2024 года шэсць удзельнікаў гурта «Бі-2» некалькі дзён правялі ў міграцыйнай турме Тайланду, дзе ім пагражалі дэпартацыяй у Расею.
13 шчырых адказаў Лёвы чытайце ў нашым артыкуле
#адвэнткаляндарбелсату