🎅 У Расеі Леніна апранулі ў Дзеда Мароза
У горадзе Ірбіт Свярдлоўскай вобласці мясцовыя ўлады крэатыўна падышлі да святкавання Калядаў і Новага года.
🙈 Каб «стварыць святочны настрой» яны апранулі помнікі Леніну і Кацярыне II ў касцюмы Дзеда Мароза і Снягуркі
🍎 Яблычны сыр – чулі пра такі калядны прысмак?
Разам са знаўцай беларускай кухні Марыяй Грыц гатуем старадаўнюю беларускую страву 😋
Паглядзіце ☝️
🤔 Беларусь становіцца сучасным Бэтлеемам
Ксёндз Франц Рудзь, пробашч парафіі Святых Сымона і Алены ў Менску, распавёў пра глыбінны сэнс Раства Хрыстова, а таксама пра тое, чаму на яго думку, нашая краіна становіцца новым Бэтлеем:
Хрыстос нарадзіўся ў Бэтлееме, назва якога ў перакладзе азначае «Дом хлеба»... На вялікі жаль, у сённяшнім Бэтлееме - у месцы, дзе нарадзілася немаўля Езус, праходзяць баявыя дзеянні. Там вакол людзі з аўтаматамі. А нашая краіна як раз становіцца сучасным Бэтлеемам, Домам хлеба, прымірэння, дружбы, любові і згоды. Беларусь падкрэслівае сваю адкрытасць і імкненне да таго, каб прымірыць тых, хто пасварыўся. І мы старанна молімся аб міры і згодзе.Читать полностью…
🇮🇷 У Іране вырашылі разблакаваць WhatsApp і Google Play
Рашэнне ўхвалілі большасцю галасоў на Вышэйшым савеце па інфармацыйнай бяспецы. А новы кіраўнік краіны Масуд Пезэшкіян абяцаў аслабіць інтэрнэт-цэнзуру.
👉 WhatsApp, Google Play і Instagram былі заблакаваныя ў Іране пасля пратэстаў восенню 2022 года. Яны пачаліся пасля гібелі 22-гадовай Махсы Аміні, затрыманай за «няправільнае» нашэнне хіджаба.
😡 Дзмітрыя Кучука, лідара ліквідаванай партыі «Зялёныя» асудзілі на 6 гадоў калоніі і 500 базавых штрафу
Яго затрымалі ў лютым, калі ён ускладаў кветкі да расейскай амбасады пасля смерці Навальнага.
Палітыка абвінавацілі ў «грубым парушэнні парадку» і «прычыненні шкоды нацбяспецы»
#рэпрэсіі
😡 Беларусаў, якія кампенсавалі данаты, зноў пачалі выклікаць у пракуратуру
Праваабаронцы паведамляюць, што тыя, хто кампенсаваў свае данаты і атрымалі паперы аб прыпыненні крымінальнай справы, пачалі атрымоўваць позвы ў пракуратуру. Там ім кажуць падпісаць паперы з папярэджаннем перад выбарамі.
☝️ Такія позвы атрымліваюць, як беларусы, якія жывуць у краіне так і тыя, хто цяпер жыве за мяжой.
#рэпрэсіі
❗️Разбіўся самалёт, на борце якога было 67 чалавек
Вядома пра ацалелых 25 чалавек, але шмат хто знаходзіцца ў цяжкім стане. Тыя, хто сядзеў у хваставой частцы, пацярпелі менш.
Самалёт ляцеў з Баку ў Грозны, але разбіўся ў Казахстане, у Актаў. Адной з прычын падзення называюць сутыкненне з птушкамі.
Прэзідэнт Азербайджана тэрмінова пакінуў саміт СНД і паляцеў у Баку.
🤔 Расея запусціла чуткі пра планаваны на студзень прадэмакратычны пераварот у Беларусі
Учыніць жа сапраўдны пераварот і нават скінуць Лукашэнку могуць прарасейскія генералы, калі атрымаюць такі загад з Крамлю, лічыць кіраўнік НАУ Павел Латушка.
👉 Падрабязней
Жанчына загінула пры выбуху ва Уладзікаўказе
Інцыдэнт адбыўся сёння раніцай у гандлёвым цэнтры «Аланія Мол». Прычына выбуху не ўдакладняецца, адна з версій — уцечка газу.
Паведамляецца пра дзевяць пацярпелых. На відэа відаць вялікі пажар на трэцім паверсе, плошча якога склала 800 кв. м.
Расея масава атакуе Украіну на Каляды
Мэр Харкава паведаміў, што горад быў атакованы балістычнымі ракетамі. Пацярпелі тры чалавекі, двое з іх у цяжкім стане.
Паветраная трывога была абвешчана таксама па ўсёй краіне. Выбухі былі чутныя ў Дняпры і іншых гарадах вобласці, у прыватнасці, у Крывым Рогу.
Паводле міністра энергетыкі, расейскія войскі нацэліліся на ўкраінскую інфраструктуру. Былі ўведзеныя экстранныя адключэнні.
💥 #галоўнае за 24 снежня
✔️ Апошняе акенца нашага адвэнт-календара – Святлана Ціханоўская
✔️ Прэм'ер-міністр Славаччыны Робэрт Фіц сустрэўся з Пуціным
✔️ На Гавайях пачалося вывяржэнне аднаго з самых магутных ў свеце вулканаў
✔️ У Міжземным моры патануў расейскі гандлёвы карабель Ursa Major
✔️ Сёння дзень народзінаў геніяльнага паэта і бунтара Алеся Дудара
✔️ Дзе за мяжой адсвяткаваць Новы год і Каляды па беларуску
✔️ Беларусь адкрые амбасаду ў Ватыкане
✔️ «Белпошта» абрала лепшую марку 2024 года
✔️ У Парыжы на Эйфелевай вежы адбыўся пажар
✔️ У Расеі хочуць забараніць тэлефанаваць праз мэсэнджары
✨Святочныя фота з усяго свету. Сабралі яркія імгненні рыхтаванняў да Раства
Каталікі і пратэстанты па ўсім свеце рыхтуюцца святкаваць Божае Нараджэнне. Паглядзіце, як рыхтаваліся да свята ў розных краінах.
🎁 Калядныя святы - гэта час цудаў, надзеяў і веры
Паглядзіце неверагодную батлеечную калядную казку з Аляксандрам Ждановічам.
І няхай калядны цуд не абміне і ваш дом 😊
🔥 Пра гісторыю Беларусі можна будзе пачытаць на трох мовах
Ініцыятыва «Новая Беларусь» пры падтрымцы фонду «Tutaka» і сэрвісу «FaniMani» запусціла «Гістарычны партал» – старонку, на якой кароткі аповед пра гісторыю Беларусі можна будзе пачытаць на беларускай, польскай і англійскай мовах.
👉 Падрабязней пра «Гістарычны партал» тут
🧑🎄 Дзед Мароз, Святы Мікалай, а можа Зюзя?
Каго ж з персанажаў абраць і хто бліжэй беларусам
Высвятляем у відэа!
📌 Папа Рымскі заклікаў «адчыніць дзверы для перамоваў» па Украіне
Пад час свайго традыцыйнага каляднага паслання «Граду і міруру» Папа Францішак заклікаў, у тым ліку, да спынення баявых дзеянняў ва Украіне:
Няхай сціхне зброя ў шматпакутнай Украіне! Хай з'явіцца смеласць адкрыць дзверы для перамоваў, жэстаў дыялогу і сустрэчы, каб дасягнуць справядлівага і трывалага міру.
📌 Абавязковым пунктам выбарчай праграмы Ганны Канапацкай будзе вызваленне палітвязняў
Пра гэта ў сваім Facebook напісала яе давераная асоба - Сяргей Вазняк:
Яшчэ ў перыяд збору подпісаў за вылучэнне Ганны Канапацкай кандыдатам у прэзідэнты мы абгаварылі дзве галоўныя ўмовы майго ўдзелу ў яе кампаніі: 1) яна пазіцыянуе сябе як альтэрнатыва дзейнай уладзе і выступае за дэмакратычныя перамены; 2) яна кажа, што на свабоду павінны выйсці людзі, прыцягнутыя да адказнасці за падзеі 2020 года.
Сёння Ганна пацвердзіла прыхільнасць двум гэтым прынцыпам.
❤️ У Беларусі можа з'явіцца музей выцінанкі
Пра гэта распавёў міністр культуры Руслан Чарнецкі на мерапрыемстве, прысвечаным уключэнню беларускай выцінанкі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКО, якое адбылося ў Нацыянальным мастацкім музеі.
🎄 Сустрэнем Новы год разам!
Гурт «Kriwi» запрашае вас на навагодні канцэрт «Белсату».
🤡 Лукашэнка жыве на адну зарплату. Цэнтрвыбаркам паказаў звесткі аб маёмасці і даходах кандыдатаў у прэзідэнты
Згодна з гэтымі звесткамі, Лукашэнка ў 2023 годзе зарабіў 203 590,16 рубля. Пазначана, што гэта толькі яго заробак. Афіцыйна нерухомасці і машын у Лукашэнкі няма.
👉 Афіцыйныя заробкі іншых кандыдатаў ПА СПАСЫЛЦЫ
🏆 «Вусы Скарыны» стаў лепшым праектам 2024-га года
Telegram-канал «YouTube Беларусi» абвесціў вынікі галасаванкі «Праект года 2024».
Першае месца — «Вусы Скарыны». Віншуем Цімоха Акудовіча з перамогай! 🥳
🤬 Рэжым сцвярджае, што ў Беларусі цяпер таксама ёсць ядравая зброя
Пры гэтым замоўчвае, што калі Расея вырашыць яе выкарыстаць, то мішэнню для адказу таксама стане нашая краіна.
Што рабіць у гэтым выпадку глядзіце ў нашым відэа ☝️
📌 Заканчэнне паліцыяльнай школы прапануюць прыбраць з закона як альтэрнатыву іспыту па польскай мове
Раней пацвердзіць веданне польскай мовы можна было як адмысловым сертыфікатам пасля здачы моўнага дзяржаўнага іспыту, так і дыпломам аб заканчэнні паліцыяльнай школы («Szkoły policealnej») у Польшчы.
👉 Навошта гэта трэба, чым не дагадзілі ўладам паліцыяльныя школы і што рабіць, калі вы ўжо падаліся на грамадзянства пасля «паліцыялкі», – чытайце ў нашым артыкуле.
Кіраўнік Арменіі не прыедзе на нефармальны саміт СНД
Пашынян паведаміў, што ў панядзелак у яго быў станоўчы тэст на COVID-19, з-за чаго 23–24 снежня ён працаваў з дому. Нягледзячы на тое, што сёння ён ужо здаровы, прэм’ер вырашыў адмовіцца ад паездкі на штогадовы саміт, гасцей якога будзе прымаць Пуцін.
«Я вырашыў, што не буду ўдзельнічаць у нефармальным саміце лідараў краін СНД... Да канца дня прыму рашэнне аб тым, ці ўдзельнічаць у заўтрашнім пасяджэнні ЕАЭС», — напісаў Пашынян.
Дарэчы, кіраўнік Арменіі ўжо не першы раз імкнецца пазбягаць самітаў з удзелам Расеі.
💫 Са святам дарагія сябры!
Сёння каталікі Беларусі і ўсяго свету адзначаюць цудоўнае свята — Раство Хрыстова. Шчыра віншуем вас з гэтым светлым днём і зычым, каб у вашых сэрцах заўсёды былі вера, надзея і радасць.
А пакуль прапануем пачытаць тры матэрыялы Белсату, якія вы маглі прапусціць:
🔺 Дзе за мяжой адсвяткаваць Каляды і Новы год па-беларуску?
Мы падрыхтавалі падборку імпрэзаў, якія адбудуцца ўжо ў найбліжэйшыя дні ў розных гарадах. Шукайце інфармацыю на нашым сайце праз VPN.
🔺 Пачаў працу партал пра гісторыю Беларусі
Файны праект ад ініцыятывы «Новая Беларусь» выйшаў адразу на беларускай, польскай і ангельскай мовах. Падрабязней пра яго чытайце на старонцы (праз VPN).
🔺 Байдэн на развітанне збіраецца ўвесці санкцыі супраць РФ
Гэтыя санкцыі могуць стаць інструментам, каб узмацніць ціск на Расею і атрымаць больш рычагоў уплыву ў перамовах па Украіне. Падрабязней чытайце па спасылцы (праз VPN).
#рэпрэсіі Асноўнае за 24 снежня
🔻 У Беларусі працягнулі забарону на продаж тавараў кампаніяў Liqui Moly, Škoda Auto і Beiersdorf (Nivea)
🔻 Што за бот «Сумленных людзей», які раптоўна зладзіў рассылку беларусам, і як такога пазбавіцца
🔻 У Беларусі +13 новых палітвязняў
🔻 У Менску пачалі завочна судзіць коміка Славу Камісаранку
🔻 За «экстрэмізм» асудзілі хлопца, які 11 гадоў таму запусціў кампанію па віншаванні ветэранаў
🔻 На 1,5 года калоніі асудзілі беларуса, які нібыта абразіў Лукашэнку пад час збору подпісаў
🔻 Забарону на фота і відэаздымку пад час «выбараў» у Беларусі прапісалі проста ў бюлетэні
🐶 Гэты сабака добра ведае, што такое сапраўднае адчуванне свята
Паглядзіце на гэтую мілату ☝️
🎄 А таксама, прапануем паглядзець нашую падборку калядных фільмаў па-беларуску ТУТ
🫤 Беларускую мову ва Украіне могуць выключыць са спісу тых, якія падлягаюць абароне і падтрымцы
Адпаведны законапраект прыняў урад, зараз яго мае зацвердзіць Вярхоўная Рада Украіны.
У праекце прапануецца абнавіць пералік моваў, якія будуць карыстацца падтрыманнем і асаблівай абаронай згодна з палажэннямі Хартыі. Да іх аднесены балгарская, венгерская, гагаузская, крымска-татарская, навагрэчаская, нямецкая, польская, румынская, славацкая, чэшская і іўрыт.
🤷♀️ Аднак расейская і беларуская мовы, якія раней таксама былі ўключаны ў гэты спіс, у новым праекце закона не згадваюцца.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Якія змены прапануюць у законе па правах дзяцей
🔸Урад гатовы і надалей цягнуць на сабе цэментныя прадпрыемствы
🔸Талай плануе адкрыць рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны
🔸Якія тавары цяпер вязуць беларусы з-за мяжы. Ды якія абмежаванні на тавары двайнога прызначэння ўводзіць Літва
🔸Пра традыцыі беларускага святочнага стала распавядзе Марыя Грыц
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/CUNlt2ajPYU
🫣 У Віцебску з’явілася елка з алкаголем «Вясёлачка»
Навошта ў Магілёве правядуць конкурс касплэя… міліцыі?
Што будзе, калі пакінуць бабулі свайго папугая?
Як адсвяткаваць Каляды?
Пра ўсё гэта ў новым выпуску праграмы «Хай-так». Глядзіце проста цяпер 👇