🍾 Новы дзень - новае акенца адвэнт-календара. Сёння - акторка Святлана Зелянкоўская
У акенцы № 17 нашага святочнага календара — акторка беларускага тэатра і кіно Святлана Зелянкоўская. Былая прыма тэатра імя Янкі Купалы, а зараз акторка «свабодных купалаўцаў». Пасля пераезду ў Варшаву адкрыла сваю тэатр-студыю «Зялёнае святло». У лістападзе грала адную з вядучых роляў у спектаклі «Ордэн белай мышы» па творы Уладзіміра Арлова.
Чытайце шчырыя адказы Святланы на нашай старонцы
#адвэнткаляндарбелсату
💥 #галоўнае за 16 снежня
✔️ Беларускія дыпламаты пакінулі амбасаду ў Сірыі
✔️ У Валожынскім раёне маршрутка трапіла ў ДТЗ. Пацярпелі 8 чалавек
✔️ У Варшаве працягваецца суд над забойцам беларускі Лізы
✔️ Еўразвяз увёў новыя санкцыі супраць Расеі, Кітаю і КНДР
✔️ КДБ зноў палюе на сем’і палітвязняў і былых зняволеных
✔️ Польшча абвесціла ў вышук беларуса па падазрэнні ў падрыхтоўцы дыверсіяў
✔️ Квіткі на канцэрт Макса Каржа на самым вялікім стадыёне Польшчы раскупілі за 5 дзён
✔️ Еўразвяз дадаў у санкцыйны спіс 11 беларускіх суддзяў
😮 Серыял паводле раману нарадзінкі Беларусі выйшаў у беларускай агучцы
Размова пра польскі серыял пра паўстанне 1863–1864 гадоў «Дзявайціс», створаны паводле матываў раману нарадзінкі Беларусі Марыі Радзевіч. Ён складаецца з сямі серыяў, а некаторыя падзеі ў ім адбываюцца ў Беларусі.
Аўтарка раману, паводле якога знялі серыял, пісьменніца Марыі Радзевіч, паходзіла з вёскі Пянюга (сёння – Зэльвенскі раён). Сям’я Радзевіч была сасланая ў Сібір за ўдзел у паўстанні 1863–1864 гадоў, а іхны маёнтак канфіскаваны. Па вяртанні на радзіму яны атрымалі ў спадчыну іншы маёнтак у Беларусі – Грушава на Палессі. Тут рос дуб Дзявайціс, які і даў назву аднайменнаму раману. Але Радзевіч перанесла падзеі, якія адбываліся ў часе паўстання 1863–1864 гадоў у сённяшнім Кобрынскім раёне і побач з рэчкаю Мухавец, на тэрыторыю Жмудзі-Літвы.
📺 Паглядзець серыял у беларускай агучцы цяпер магчыма дзякуючы супрацы «Белсату» з TVP. Акрамя «Дзявайцісу» на платформе «TVP VOD» можна паглядзець і іншыя цікавыя серыялы па-беларуску.
«Пажыццёвае зняволенне – найлепш падыходзіць для злачынства, у якім вінавацяць Дор’яна С.»
Пра гэта нам распавяла адвакатка Эвэліна Здунэк, якая прадстаўляе брата загінулай беларускі Лізы.
Яна лічыць, што вырак мусіць паўплываць на будучыню і «паказаць напрамак» у судах па справах аб злачынствах сексуальнага характару.
«Пакаранне мусіць уплываць не толькі на абвінавачанага, але і на грамадства. Бяром пад увагу тое, што відавочна ёсць чаканне з боку грамадства, з боку жанчын ёсць чаканне, што зможам выдыхнуць і адчуваць сябе ў бяспецы».
😲Думаеце, чырвоная ікра дарагая? А вы цэны на абрыкосы бачылі?
Колькі цяпер каштуюць абрыкосы і ці вартыя яны такой цаны, распавяла карыстальніца сацсетак.
💬«Нашая агульная гісторыя паказвае, што гадамі мы былі зусім побач, як адна сям’я»
Эксклюзіўнае інтэрв'ю з нядаўна прызначаным старшынём парламенцкай групы «За вольную Беларусь» Гжэгажам Схэтынам.
Мы паразмаўлялі пра Беларусь, санкцыі, мандат Святланы Ціханоўскай і шмат іншага.
📍Чытайце па спасылцы (праз VPN)
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Адсправаздачыцца Лукашэнку да пятніцы: Крутой загадаў знайсці вінаватых у пажары ў віцебскім ГЦ «Беларусь»
✔️ Амбасада Беларусі ў Сірыі прыпыніла працу, дыпламатаў адклікалі ў Менск
✔️ Восем чалавек пацярпелі ў выніку дарожна-транспартавага здарэння ў Валожынскім раёне
✔️ Скарга на ўмовы перавозкі пасажыраў у маршрутцы скончылася пратаколам для самой пасажыркі
✔️ Усіх 14 чалавек экіпажу другога танкера ў Керчанскім праліве выратавалі
✔️ У Маёце разбіраюць завалы пасля таго, як архіпелаг у Індыйскім моры зазнаў наступства цыклону Шыдо
✔️ Навагодняя аздоба ледзь не каштавала жыхарцы Беразіна жыцця. У кватэры адбыўся пажар праз кароткае замыканне гірлянды
✔️ Сярод водарасцяў і рыбаў Сіетлаўскага акварыуму можна пабачыць незвычайнага жыхара — Санта-Клауса
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
😉 Санкцыі, санкцыі – ад Еўразвязу прывет... Санкцыі, санкцыі... 15 пакет!
Еўразвяз прыняў чарговы пакет санкцыяў, у які ўключаныя 54 асобы і 30 кампаніяў з Расеі, Кітаю і КНДР.
Гэты пакет дапаўняе ўжо існы спіс новымі фізічнымі і юрыдычнымі асобамі ды накіраваны супраць арганізацыяў у Расеі і ў іншых краінах за яе межамі, якія ўскосна спрыяюць вайсковаму і тэхналагічнаму ўзмацненню Расеі шляхам абыходу экспартных абмежаванняў.
Згодна з гэтым пакетам, больш як 50 танкерам расейскага «ценявога флоту» будзе забаронена ўваходзіць у парты ЕЗ і карыстацца паслугамі еўрапейскіх кампаніяў.
😱Вецер, які спрабуе скрасці Каляды
Моцны вецер паваліў ялінкі ў некалькіх гарадах.
Што адбываецца, глядзіце ў нашым відэа.
🥂 Святкуем Новы Год разам!
Чаму варта далучыцца да Навагодняга вечару на «Белсаце» і што вас чакае, распавёў вядоўца Дзяніс Дудзінскі.
Паслухайце!
🚐 У Валожынскім раёне маршрутка трапіла ў ДТЗ. Пацярпелі 8 чалавек
Здарэнне адбылося сёння каля 9-й раніцы на 27-м кіламетры дарогі Пяршаі – Івянец – Нясвіж, якая пралягае ў Валожынскім раёне, паведамляе МУС Беларусі.
66-гадовы кіроўца маршрутнага таксі не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет. У выніку аварыі мікрааўтобус перакуліўся.
У выніку восем чалавек з рознымі траўмамі былі дастаўленыя ў лякарню.
Як паведамляецца ў тэлеграм-канале МУС, на задняй восі маршруткі былі ўсталяваныя шыны, вышыня пратэктара якіх была ніжэйшай за дапушчальны.
📍Ізраіль наносіць ракетныя ўдары па былых расейскіх базах у Сірыі
У ноч з 15 на 16 снежня ізраільская армія нанесла некалькі ўдараў па складах ракет і зброі ў сірыйскім партовым горадзе Тартус, у якім раней размяшчалася ваенна-марская база Расеі, паведамляе The Jerusalem Post.
Акрамя таго, моцныя выбухі фіксуюцца ў Латакіі, а таксама ў правінцыях Хама і Хомс. Для выкарыстання для ўдараў Ізраіль выкарыстаў баявую авіяцыю.
Добрага панядзелку, сябры!
Мы вам прынеслі ранішнюю прэсу: сабралі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔸Новая ўлада, расейцы сыходзяць, не прымаюць грошы з Асадам
Журналістка распавяла «Белсату» пра падзеі ў Сірыі.
🔸Унучка Шушкевіча: Сказала б сёння дзядулю, што ён заўсёды меў рацыю
Якім Шушкевіч быў у стасунках з найбольш блізкімі людзьмі, пра што размаўляў з імі, чаму вучыў. Менавіта пра гэта «Белсат» спытаў ва ўнучкі вядомага палітыка Станіславы Гліннік.
🔸«Кампенсацыя за паразу ў Сірыі»
Мядзведзеў намякнуў на анексію Расеяй «новых рэгіёнаў».
#штопачытаць
«Я асабіста наведвала турму „Седная“ – адну з найбуйнейшых і найбольш жорсткіх турмаў для сірыйцаў»
Што цяпер адбываецца ў Сірыі? Пра гэта нам распавяла журналістка вайсковая карэспандэнтка RAI Адзура Мэрынголё👆
🔍 Чытайце на старонцы
💥 СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоу «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸Як растуць даўгі сяльгаспрадпрыемстваў на Гомельшчыне.
🔸Як выглядае Cірыя ў першыя дні пасля падзення рэжыму? Як выходзіць праўда пра масавыя забойствы і катаванні.
🔸Паразмаўлялі з нядаўна прызначаным старшынём парламенцкай групы «За вольную Беларусь» - Гжэгожам Схетына.
🔸Чарговае самагубства рэпрэсіраванай асобы.
🔸Падсумуем беларускі тыдзень у Брусэлі.
🔸Што Беларусь шукае ў Кітаі?
Далучайцеся да нашага эфіру! 🔽
https://www.youtube.com/watch?v=ir0aWJ95aV0
Добрага аўторку, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць?
🔹Адвакатка: Прысуд забойцу Лізы мае стаць сігналам для ахвяраў згвалтаванняў, што змагацца варта
Справа аб забойстве беларускі Лізы ў Варшаве важная як сігнал жанчынам, якія выжылі пасля падобных нападаў, бо раней да гвалтаўнікоў не раз ставіліся паблажліва.
🔹«Мы павінны адкрыць Еўропу для стасункаў з Беларуссю»
Вялікая размова з Гжэгажам Схэтынам.
🔹Пасада дырэктара вакантная, галоўны бухгалтар таксама адсутнічае
Хто і як ратуе сельгаспрадпрыемствы?
#штопачытаць
🔥Квіткі на канцэрт Каржа раскупілі за 5 дзён
Макс Корж абвесціў на сваёй старонцы ў Інстаграме пра солдаўт – квіткі на ягоны канцэрт на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве, запланаваны на 9 жніўня 2025 года, цалкам распраданыя.
Нацыянальны стадыён у Варшаве – самы вялікі ў Польшчы.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸КДБ праводзіць хвалю затрыманняў.
🔸Лукашэнка лезе ў украінскія справы.
🔸У Віцебску зладзілі паседжанне штабу па пажары у ГЦ «Беларусь».
🔸У Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці толькі 1,44% школьнікаў навучаецца па-беларуску. Як ратаваць мову ў такіх умовах?
🔸Працяг суда ў справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы ў Варшаве.
🔸16 снежня 1989 года — пачатак рэвалюцыі ў Румыніі, у выніку якой быў зрынуты рэжым Чаўшэску.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=fZmvpPk91eo
🔻 «За свае дзеянні мы мусім несці адказнасць»
Наста Базар, праваабаронца і феміністка, пра працэс у справе забойства беларускі Лізы ў Варшаве ☝️
Тэкставую версію чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
🫣 Чыноўніца шантажуе дырэктара Пінскага мясакамбінату
Разбіраем зліў размовы чыноўнікаў ад «Кіберпартызанаў»
Паглядзіце!
❗️КДБ зноў палюе на сем’і палітвязняў і былых зняволеных
Праваабаронцы паведамляюць, што ўжо некалькі дзён запар атрымліваюць паведамленні пра затрыманні і вобшукі ад такіх сем’яў. Таксама людзі атрымліваюць пагрозы і сутыкаюцца з канфіскацыяй тэхнікі.
Апошні «рэйд» па сем’ях палітзняволеных быў у мінулым месяцы і скончыўся шматлікімі крымінальнымі справамі за «Здраду дзяржаве» і «Сайдзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
🤔Як кавалачак тканіны стаў сімвалам Радзімы?
«Перажыўшы эміграцыю, змяніўшы тры краіны і пабачыўшы вайну, я папрасіла перадаць мне з Радзімы гэты маленькі кавалачак тканіны»
💱 Курсы валютаў 16 снежня
Долар і еўра зноў патаннелі, а расейскі рубель працягнуў рост.
#курсывалютаў
❗️У судзе над забойцам беларускі ў Варшаве выступяць псіхіятры, сексолаг і таксіколаг
Сёння ў Акруговым судзе Варшавы адбудзецца другое пасяджэнне ў справе Дор’яна С., абвінавачванага ў згвалтаванні і забойстве беларускі Лізы.
Як паведамілі «Белсату» ў прэс-службе Акруговага суда Варшавы, частка працэсу пройдзе ў закрытым рэжыме:
«Суд закрыў пасяджэнне для публікі для заслухоўвання экспертаў: таксіколага, псіхіятраў і сексолага, а таксама найбліжэйшых сваякоў абвінавачванага Дор’яна С.».Читать полностью…
Беларускія дыпламаты пакінулі амбасаду ў Сірыі
У МЗС вываз амбасадараў у Менск патлумачылі сітуацыяй, якая склалася ў краіне іх знаходжання.
«Амбасадар у Сірыі Юрый Слука некаторы час будзе ў сталіцы на кансультацыях, па выніках якіх плануецца правесці паглыбленую ацэнку сітуацыі», – паведамляе тэлеграм-канал прэс-службы беларускага МЗС.Читать полностью…
🍾 А мы працягваем адкрываць наш святочны адвэнт-каляндар! Сёння – Андрэй Стрыжак
У акенцы № 16 нашага святочнага календара — Андрэй Стрыжак, праваабаронца, сузаснавальнік і кіраўнік фонду салідарнасці «BYSOL», які дагэтуль дапамагае пільна вывозіць з Беларусі людзей, што трапілі пад пераслед. За сваю дзейнасць атрымаў ад уладаў Беларусі рэкордную колькасць крымінальных артыкулаў – 17.
13 шчырых адказаў спадара Андрэя чытайце на нашай старонцы
💥 #галоўнае за 15 снежня
✔️ Давераная асоба Ціханоўскай Антаніна Канавалава выйшла на свабоду
✔️ Беспілотнікі зноў напалі на рэгіён Кадырава
✔️ 90 гадоў магло б споўніцца сёння Станіславу Шушкевічу
✔️ У Вільні з’явіцца помнік Барбары Радзівіл і Жыгімонту Аўгусту
✔️ Прэзідэнт Украіны ўзнагародзіў беларускіх ваяроў
✔️ Літва і Эстонія ўвялі санкцыі супраць прэм'ера і іншых чыноўнікаў Грузіі
✔️ Праз пажар у ГЦ «Беларусь» пацярпелі 20 чалавек, адна жанчына ў цяжкім стане
#рэпрэсіі:
▪️Адміністратара Telegram-чата «Propovednik» будуць судзіць за «экстрэмізм»
▪️Палітвязня Акіхіру Гаеўскага-Ханаду перавялі на турэмны рэжым
⬜️🟥⬜️ Сёння нарадзіўся Станіслаў Шушкевіч — першы кіраўнік незалежнай Беларусі
Ён быў адным з тых, хто падпісаў Белавежскае пагадненне, якое спыніла існаванне СССР. Пасля яго да ўлады прыйшоў Лукашэнка, які дагэтуль утрымлівае ўладу з выкарыстаннем рэпрэсій, фальсіфікацый і падтрымкай Расіі.
Узгадваем Станіслава Шушкевіча ў нашым відэа👆
🤭 Блогер Андрэй Павук вырашыў дапамагчы звольненаму прапагандысту з Рагачова знайсці працу
Паглядзіце, што адказалі яму чыноўнікі.