🥂 А мы адчыняем яшчэ адно акенца нашага адвэнт-календара. Сёння - рэжысёрка Дар’я Жук
У 2018 годзе Дар’я выпусціла фільм «Крышталь», які атрымаў шэраг узнагародаў, у тым ліку намінацыю на прэмію «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове. У 2024 годзе Дар’я абвясціла пра здымку новага фільму-антыўтопіі «Менавіта тое, чым здаецца».
13 шчырых адказаў Дар’і чытайце на нашай старонцы
#адвэнткаляндарбелсату
💥 #галоўнае за 21 снежня
✔️Аляксей Лявончык абвяргае, што спецслужбы Лукашэнкі ўзламалі базу людзей, датычных да фондаў салідарнасці
✔️Свята-Елісавецінскі манастыр зноў «гастралюе» ў Еўропе. Гэтым разам манашак заўважылі ў Швейцарыі
✔️У беларускім небе пабачылі верталёт Мі-26, які буксіраваў такі ж самы лятальны апарат
✔️«Камунарка» выпусціла шакалад з... салатам аліўе
✔️ Казань раніцай атакавалі беспілотнікі
✔️«Беларусы не былі "зайчыкамі" і не былі "савецкімі людзьмі"». Зміцер Бартосік расказвае пра сваю кнігу, што атрымала прэмію Гедройця
✔️ Калядныя падарункі з беларускім прысмакам – што выбраць?
#рэпрэсіі:
▫️Уладальніка майстэрні рамонту тэлефонаў з пацярпелага падчас пажару ГЦ «Беларусь» у Віцебску змяшчалі ў ізалятар на пару дзён
▫️У Беларусі болей нельга адкрыць без VPN сайт выдання «Беларусы і рынак»
▫️Каталіцкага святара з Шуміліна Анджэя Юхневіча пачнуць судзіць 27 снежня
👍 Вядомы ўсім актор з «Адзін дома» вырашыў ствараць скульптуры
І ў яго выдатна атрымліваецца! Паглядзіце 🤩
☝️У Беларусі болей нельга адкрыць без VPN сайт выдання «Беларусы і рынак»
Рэгістрацыю друкаванай версіі самаабвешчаныя ўлады анулявалі яшчэ два гады таму.
🔍 Чытайце на нашым сайце
😊 Як стварыць калядны цуд сваімі рукамі?
Паглядзіце сакрэт вельмі добрага італьянца 🤌
💥 «Белсат» па-беларуску – у Google News
🙌 Падпісвайцеся на нас (калі гэта бяспечна) і будзем разам прасоўваць беларускую мову ў Google.
Наша старонка ў Google News
▶️ Тэлеграм-канал «YouTube Беларусі» праводзіць апытанне на найлепшую блогерку 2024 года!
Сярод намінантак – наша Кацярына Ваданосава!
Нагадаем, што ў гэтым тэлесезоне Кацярына робіць праграму пра беларускую моду, якая называецца «Нітка Зорка».
☝️Чым не нагода паглядзець яе выпускі ў нашым плэй-лісце?
💬 «Базу нашу ніхто не ўзломваў. Таму што мы не захоўваем дадзеныя ў адной базе, у нас іх некалькі»
Аляксей Лявончык адрэагаваў на зроблены дзяржаўнай прапагандаю фільм, у якім расказваецца пра выкрыццё сеткі людзей, якія, магчыма, супрацоўнічалі з фондамі салідарнасці і дапамогі палітвязням.
🔍 Пачытайце, што ён расказаў у каментары «Белсату»
😮 Праз 100 гадоў беларусаў можа застацца каля трох мільёнаў...
... калі працягнуцца актуальныя дэмаграфічныя трэнды.
Што рабіць, каб беларусы не вымерлі?
Калі беларусаў было больш за ўсё і ў які момант рост колькасці насельніцтва спыніўся?
👀 Глядзіце ў фельетоне ад нашага журналіста Змітра Лупача.
💬 «Распавядаю ў гэтай кнізе пра тое, што жыхары Беларусі не былі ніякімі "зайчыкамі". І не былі ні сталіністамі, ні "савецкімі людзьмі"»
У снежні кніга Змітра Бартосіка «Забіць упалмінзага» атрымала трэцюю прэмію імя Гедройця і мелася стаць бомбай, якая б магла, «можа, цэламу народу змяніць уяўленне пра самога сябе». Але ці так сталася?
🔍 Вялікую размову з аўтарам чытайце на нашай старонцы
Украінскі дрон урэзаўся ў «хмарачос» у Расеі
Пацярпеў 37-павярховы жылы будынак у Казані. Пасля выбуху там пачаўся пажар. Пацярпелых няма.
Таксама расейскія тг-каналы паведамляюць пра іншыя выбухі ў Казані. Другі беспілотнік мог пашкодзіць яшчэ адзін шматпавярховік у горадзе.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 30 гадоў улада змагаецца з карупцыяй. Якія вынікі?
Беларусь апусцілася на тры пазіцыі ў рэйтынгу ўзроўню хабарніцтва ў параўнанні з мінулым годам і заняла 173-е месца сярод 194 краін. Чаму за столькі часу так і не ўдалося перамагчы карупцыю? Прачытайце меркаванні экспертаў (праз VPN).
🔺 У Беларусі цяпер больш прафесій, на якія можна браць замежнікаў без дазволу
Разабраліся, якія пасады могуць займаць замежнікі ў нашай краіне ў спрошчаным парадку. Сярод іх ёсць тыя, з якімі вы можаце сутыкацца штодня. Чытайце на сайце (праз VPN).
🔺 На правядзенне выбараў-2025 выдаткуюць у паўтара раза больш, чым на выбары-2020
Падлічылі, колькі сродкаў рэжым плануе выдаткаваць на так званыя выбары. Лічбы проста велізарныя. Падрабязнасці — на старонцы (праз VPN).
🗺 Здымак з Google Maps дапамог іспанскай паліцыі раскрыць справу аб забойстве
Аўтамабіль Google быў у горадзе Тахуэка ўпершыню за 15 гадоў, калі зрабіў выяву, як чалавек загружае вялікі белы поліэтыленавы пакет у багажнік сваёй машыны. Яшчэ адна серыя фатаграфій паказвае размыты сілуэт чалавека, які перавозіць вялікі белы пачак у тачцы.
Расследаванне пачалося пасля таго, як сваяк зніклага кубінца, які жыў у Іспаніі, западозрыў падробку паведамленняў з яго тэлефона. У іх гаварылася, што ён пазнаёміўся з іншай жанчынай, з'язджае з Іспаніі і збіраецца пазбавіцца ад тэлефона.
Кубінец знік у кастрычніку 2023 года, а некалькі тыдняў таму на могілках было знойдзена цела, якое, як мяркуецца, належыць знікламу. Паліцыя арыштавала былую партнёрку ахвяры і яе каханка. А здымкі з Google Maps дапамаглі раскрыць справу.
🔥 «Кіберпартызаны» атрымалі доступ да базаў з інфармацыяй пра памерлых у Беларусі і даведаліся пра афіцыйныя прычыны смерці Ашурка, Макея і іншых вядомых асобаў
Напрыклад афіцыйная прычына смерці Уладзіміра Макея, які памёр у лістападзе 2022 года, указаныя «іншыя недакладна вызначаныя і неўдакладненыя прычыны смерці».
А Генадзь Шутаў, у якога стралялі сілавікі, афіцыйна памёр ад «ачаговай траўмы галаўных мазгоў».
👉 Падрабязней
😮 Украіна масава ўдарыла па Курскай вобласці
Пад ракетны абстрэл трапіў горад Рыльск. Колькасць загінулых павялічваецца — ўжо мінімум сем чалавек.
Расейскія тг-каналы кажуць, што гэта былі шэсць ракетаў ATACMS, якія ўпалі на Дом культуры, аўтастанцыю і навучальныя ўстановы.
Вітаем, дарагія чытачы!
Добрыя навіны для тых, хто стаміўся ад зімовай цемры: ад сённяшняга дня светлавы дзень пачне паволі расці! А мы вам прынеслі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔸Што пакласці пад ялінку?
Шукаем падарункі з беларускім вайбам.
🔸«Забіць упалмінзага». Упалмінзаг – жывы!
Зміцер Бартосік пра сваю кнігу, якая не сталася бомбай, але можа яшчэ рвануць.
🔸«Задача "госаў" падарваць давер і разарваць плыню салідарнасці з палітвязнямі не дасягнутая»
Аляксей Лявончык пра фільм на АНТ: Базы нашай ніхто не ўзломваў.
#штопачытаць
⏰Астранамічная зіма прыйшла ў Беларусь
Мінулая ноч была самай доўгай у годзе, а сённяшні дзень — самым кароткім.
Пра тое, як нашыя продкі адзначалі дзень зімовага сонцастаяння і як іхныя традыцыі працягваюць сучасныя беларусы — у нашым матэрыяле👆
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Эксклюзіў. Атрымалі ад «Белполу» звесткі аб смерцях з паталагаанатамічнага бюро ў Менску.
🔸Кіраўнікі «Байсол» і «Байхэлп» абверглі інфармацыю пра ўзлом іх базаў.
🔸Пракуратура Ляйпцыга не знайшла складу злачынства ў дзеяннях нямецкага дэпутата Ёргу Дорнау.
🔸Падводзім вынікі працы дэмакратычных сілаў у 2024 годзе.
🔸Дзень зімовага сонцастаяння. Як традыцыйна яго адзначалі ў Беларусі?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=lNCrXmf99ns
🚁 У беларускім небе заўважылі верталёт, які цягнуў свайго «хворага сябра»
Відэа (меркавана, знятае сёння) з'явілася ў канале @motolkohelp.
На ім відаць, як верталёт Мі-26 буксіруе такі ж самы лятальны апарат (праўда, у часткова разабраным выглядзе). Паводле звестак @motolkohelp, транспартаванне адбывалася з Мачулішчаў у Воршу, дзе месціцца авіярамонтны завод.
💁🏻♂️ Наступны прыпынак – Швейцарыя. Свята-Елісавецінскі манастыр зноў «гастралюе» ў Еўропе
Раней сёлета менскіх манашак, якія падтрымліваюць расейскую армію, выгналі з дзвюх кірмашоў у Польшчы – у Торуні і Шчэціне.
📍Чытайце падрабязней у нас на старонцы
🥊 Гэты бой чакаюць мільёны ва ўсім свеце!
Паядынак паміж Аляксандрам Усікам і Тайсанам Ф'юры стаў адным з самых чаканых спартыўных падзей года. Што пра яго вядома?
🔸Агульная сума ганарараў баксёраў перавысіла $190 млн — рэкорд у гісторыі боксу. Незалежна ад выніку, 60% ($114 млн) прыбыткаў атрымае ўкраінец, а Ф’юры — $76 млн.
🔸Частку сваіх сродкаў Усік накіруе на падтрымку ЗСУ, а Ф'юры перадасць украінцам $1,25 млн.
🔸На фінальнай прэс-канферэнцыі перад боем баксёры правялі напружаную дуэль поглядаў, якая працягвалася аж 11 хвілін і 20 секунд.
🔸Упершыню за паядынкам будзе сачыць суддзя на базе штучнага інтэлекту, які пазбаўлены прадузятасці і чалавечых памылак.
🔸Ф'юры значна большы за свайго суперніка: ён вышэйшы на 20 см і цяжэйшы на 30 кг. На ўзважванні 20 снежня вага Усіка склала 102,5 кг, у той час як Тайсан паказаў 127,4 кг.
🔸Напярэдадні бою Зяленскі патэлефанаваў Усіку і ў жартаўлівай форме папрасіў «не моцна біць Ф'юры», каб брытанцы не перадумалі пастаўляць ракеты Storm Shadow.
🤢 Такога дубайскага шакаладу вы яшчэ не бачылі!
Беларускае прадпрыемства паказала незвычайную навінку.
😨 І яна можа паказацца жахлівай. Паглядзіце!
😎 Не толькі дронамі багатыя!
Паглядзіце, якая машынка цяпер адбівае атакі расейцаў ва Украіне! Пехатынцы пахваліліся першай наземнай аперацыяй, якая адбылася без удзелу людзей!
📹 Відэа: ХАРТІЯ
🎁 Падарункі з беларускім прысмакам – што выбраць?
Хочаце знайсці для блізкіх падарунак, які падкрэслівае нацыянальную ідэнтычнасць?
Мы вам з гэтым дапаможам! Акрамя таго, што гэта проста цудоўныя рэчы, дык яны яшчэ і дазволяць падтрымаць беларускіх творцаў у эміграцыі!
🔍 Глядзіце па спасылцы
😨 Трагедыя на калядным кірмашы ў Нямеччыне: больш за 60 чалавек атрымалі раненні ў выніку наезду аўтамабіля. Ёсць загінулыя
Падазраваны – 50-гадовы доктар з Саудаўскай Аравіі, які легальна пражываў у Нямеччыне з 2006 года – быў затрыманы. Прэм'ер-міністр зямлі Саксонія-Ангальт Райнэр Хазелаф адзначыў, што пакуль занадта рана сцвярджаць, ці быў гэты інцыдэнт тэрарыстычнай атакай, «хаця ёсць пэўныя элементы, якія паказваюць на гэта».
Вядома, што мужчына працаваў лекарам і псіхатэрапеўтам.
🎁 Сёння ў адвэнт-календары «Белсату» – Павел Латушка
Кіраўнік НАУ, а таксама намеснік кіраўніцы АПК Беларусі, у 2020-м падтрымаў страйк Купалаўцаў і ўдзельнічаў у пратэстах супраць сфальсіфікаваных выбараў. Цяпер ён – адзін з самых вядомых палітыкаў дэмакратычных сілаў.
Прачытайце, які быў яго галоўны фэйл, як ён любіць адпачываць і хто з беларусаў стаў для яго адкрыццём года? Адказы – ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
💥 #галоўнае за 20 снежня
✔️ Адвэнт-календар – Мара Тамковіч
✔️ Расея атакавала Кіеў. Для ўдару была выкарыстана паветраная прастора Беларусі
✔️ У Варшаве напалі на дырэктара праграмы Каліноўскага
✔️ Беларуская Рада культуры падвяла вынікі 2024 года
✔️ Нарадзілася першае ў свеце дзіця, зачатае па-за жаночым арганізмам
✔️ Ва Украіне ўзнагародзілі беларускага добраахвотніка
✔️ Прадстаўнікі Каардынацыйнай рады ўпершыню паўдзельнічаюць у працы ПАРЕ
✔️ Мінпрацы пашырыла пералік прафесіяў, якія не патрабуюць дадатковых дазволаў для замежнікаў
✔️ Пракуратура Лейпцыга вырашыла не праводзіць расследаванне ў дачыненні да Ёрга Дорнау
✔️ Украіна масава ўдарыла па Курскай вобласці
✔️ Памерла ўдава Рыгора Барадуліна Валянціна Барадуліна
✔️ Эканамічныя вынікі года: усё выратаваў спажывецкі бум беларусаў
#рэпрэсіі:
▪️ КДБ дадаў заснавальніка клінік «Новы зрок» у «cпіс тэрарыстаў»
▪️ «Кіберпартызаны» даведаліся пра афіцыйныя прычыны смерці Ашурка, Макея і іншых вядомых асобаў
▪️ Затрымалі стэндапера і радыёвядучага Сцяпана Манкевіча
😼🎄Коцікі і ялінкі — паміж імі ніколі не будзе мір
А ваш пухнацік таксама палюе на калядны сімвал?
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Беларусь наперадзе Еўропы паводле рэйтынгу хабарніцтва. Тлумачым чаму не ўдалося перамагчы карупцыю
🔸Якой па выніках года будзе інфляцыя, якім будзе ВУП? Эксперты Beroc падводзяць эканамічныя вынікі году
🔸І яшчэ адныя вынікі — спартовыя. Чым 2024 стаў адметным для беларускага спорту. Спойлер: усё кепска
🔸Што адбываецца з БелАЭС
🔸Агляд падзеяў замежжа і вайны ва Украіне
🔸Калядная гісторыя італьянца, які рамантуе цацкі і дорыць дзецям
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/3zUHBhUwTLg
🫤 Пракуратура Лейпцыга вырашыла не праводзіць расследаванне ў дачыненні да Ёрга Дорнау
Праваахоўнікі не знайшлі падстаў падазраваць яго ва ўчыненні злачынстваў, за якія ён можа быць прыцягнуты да адказнасці ў Нямеччыне, паведамляе агенцтва AFP
Бізнесовец і дэпутат парламента Саксоніі ад ультраправай партыі «Альтэрнатыва для Германіі» Ёрг Дорнаў падазраваўся ў пастаўках у Беларусь тэхнікі паводле фальшывых дакументаў. Таксама яго абвінавачвалі ў выкарыстанні працы беларускіх палітвязняў на сваіх плантацыях цыбулі.