✨Святочныя фота з усяго свету. Сабралі яркія імгненні рыхтаванняў да Раства
Каталікі і пратэстанты па ўсім свеце рыхтуюцца святкаваць Божае Нараджэнне. Паглядзіце, як рыхтаваліся да свята ў розных краінах.
🎁 Калядныя святы - гэта час цудаў, надзеяў і веры
Паглядзіце неверагодную батлеечную калядную казку з Аляксандрам Ждановічам.
І няхай калядны цуд не абміне і ваш дом 😊
🔥 Пра гісторыю Беларусі можна будзе пачытаць на трох мовах
Ініцыятыва «Новая Беларусь» пры падтрымцы фонду «Tutaka» і сэрвісу «FaniMani» запусціла «Гістарычны партал» – старонку, на якой кароткі аповед пра гісторыю Беларусі можна будзе пачытаць на беларускай, польскай і англійскай мовах.
👉 Падрабязней пра «Гістарычны партал» тут
🧑🎄 Дзед Мароз, Святы Мікалай, а можа Зюзя?
Каго ж з персанажаў абраць і хто бліжэй беларусам
Высвятляем у відэа!
📱У Расеі абмяркоўваюць магчымасць увядзення абмежаванняў на званкі праз мэсэнджары ў сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў махлярства
Разглядаюцца два сцэнары: блакаванне званкоў толькі з-за мяжы або поўная забарона на галасавыя выклікі праз мэсэнджары.
☝️ Паводле дадзеных кампаніі «МегаФон», каля 40% махлярскіх званкоў у Расеі прыпадае на мэсэнджары, хоць тры гады таму гэты паказчык быў менш за 1%. Аператары сувязі не маюць тэхнічнай магчымасці аналізаваць званкі ў мэсэнджарах і вызначаць краіну іх паходжання.
❤️ Любоў - вось што ёсць мая мова
Ёсць у душы кожнага беларуса асаблівы закаморак, дзе жыве старажытныя мова, песні і паданні бабулі. Іхная магічная сіла падмацоўвае і натхняе.
📽 Паглядзіце чароўны кароткаметражны фільм «Замова» фільм пра беларуса з Палесся.
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Беларусь атрымае «міжнародную тэхнічную дапамогу» на барацьбу з нелегальнымі мігрантамі на мяжы з ЕЗ
✔️Пачаўся завочны працэс над стэндап-комікам Славам Камісаранкам
✔️На ўкраінскай мяжы зноў з'явіліся банеры са зваротамі байцоў ЗСУ да войска Лукашэнкі
✔️Пад атакаю беспілотнікаў апынуўся расейскі вайсковы аэрадром
✔️Пацярпеў крушэнне расейскі сухагруз, што, магчыма, забяспечваў расейскае войска ў Сірыі
✔️Санта-Клаус выправіўся ў кругасветную вандроўку
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤔 «Мянты мяне прынялі, давай прэсаваць. Падпісвай, тыпу, кантракт на вайну»
Беларус Артур Яфрэмаў, які ваяваў у складзе расійскай арміі, трапіў ва ўкраінскі палон. На відэа, апублікаваным 77-й асобнай аэрамабільнай брыгадай, кажа, што яго прымусілі падпісаць кантракт, паведамляе «Наша Ніва»:
«Мянты мяне прынялі, давай прэсаваць. Падпісвай, тыпу, кантракт на вайну. Я першы раз, другі раз адмовіўся, трэці. Потым я зноў напіўся і мяне прэсавалі, зноў узялі. І я п'яны ўзяў і падпісаў. А потым, калі працверазеў, ужо позна было, я ўжо быў у Варонежы. Мяне туды завезлі п'янага»
🤔 Афган перамог Зубра. «Белпошта» абрала лепшую марку 2024 года
Лепшым паштовым выпускам прызнаны блок «35-годдзе вываду савецкіх войскаў з Афганістана»
А вось марка «Еўрапейскі зубр» заняла толькі другое месца. На трэцім — «Птушкі Беларусі. Крумкачовыя».
☝️ Нагадаем, пазалетась конкурс скончыўся скандалам. Бо выявілася, што марка-пераможца была створаная «эктрэмістамі» — арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
🫤 Амбасада Беларусі адкрыецца ў Ватыкане ў наступным годзе
Як вынікае з пастановы Савету міністраў №988 ад 20 снежня 2024 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, фінансаванне працэсу адкрыцця амбасады пры Святым Пасадзе (у Ватыкане) даручана Міністэрству фінансаў Беларусі.
Амбасада павінна адкрыцца да 1 верасня 2025 года.
У Беларусі пасля пратэстаў 2020 года распачаліся рэпрэсіі ў тым ліку супраць вернікаў і святароў Каталіцкага Касцёлу.
◾️ Згодна са справаздачай Папскага дабрачыннага фонду «Дапамога Касцёлу ў патрэбе», Беларусь на другім месцы ў спісе краінаў, дзе арыштоўваюць і забіваюць каталіцкіх святароў. На першым месцы – Нікарагуа.
💱 Курсы валютаў 24 снежня
Еўра «святочна» страціў амаль 8 капеек, а долар 2.
А вось расейскі рубель падрос амаль на 2 капейкі.
#курсывалютаў
🏀 «Я ў добрай чалавечай форме, але гэтая форма не баскетбольная»
Баскетбалістка Каця Сныціна завяршыла сваю прафесійную кар'еру і «зуб давала», што не вернецца ў прафесійны баскетбол у ролі гульца.
👉 Паразмаўлялі з Кацяй пра тое, што яна практычна стрымала слова, але пры гэтым вярнулася ў баскетбол трэнерам у сваю былую лонданскую каманду London Lions.
🚢 У Міжземным моры паміж Іспаніяй і Алжырам патануў расейскі гандлёвы карабель Ursa Major
На судне адбыўся выбух у машынным аддзяленні, пасля чаго яно пачало тануць.
Двое чальцоў экіпажу зніклі без вестак, 14 чалавек уратавалі і даставілі ў іспанскі горад Картахена.
👉 Сухагруз Ursa Major належыць расейскай кампаніі «Оборонлогистика». Карабель шмат гадоў перавозіў грузы для расейскай арміі ў Сірыі. Капітан судна заявіў, што гэтым разам на момант аварыі на барту былі пустыя кантэйнеры.
📌 «Гэта здрада саюзнікам і Славаччыне»
Упершыню за восем гадоў адбылася сустрэча прэм'ер-міністра Славаччыны Робэрта Фіца з Уладзімірам Пуціным.
Асноўнай тэмай сустрэчы быў транзіт газу.
Паводле Фіца, гэтая сустрэча стала ягоным адказам прэзідэнту Украіны, які выступае супраць любога транзіту газу праз Украіну ў Славаччыну.
👉 На што разлічваў Фіца, паціскаючы руку Пуціну, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
🙈 Здагадайцеся, які айчынны завод робіць сякеры, рапсавы алей і «збалансаваны корм для жывёлы»?
Менскі трактарны завод!
«Кіберпартызаны» злілі размову чыноўнікаў пра стан прадпрыемства ☝️
👀 Цалкам сюжэт глядзіце ў праграме «Тыдзень» на YouTube-канале «Belsat NEWS»!
🐶 Гэты сабака добра ведае, што такое сапраўднае адчуванне свята
Паглядзіце на гэтую мілату ☝️
🎄 А таксама, прапануем паглядзець нашую падборку калядных фільмаў па-беларуску ТУТ
🫤 Беларускую мову ва Украіне могуць выключыць са спісу тых, якія падлягаюць абароне і падтрымцы
Адпаведны законапраект прыняў урад, зараз яго мае зацвердзіць Вярхоўная Рада Украіны.
У праекце прапануецца абнавіць пералік моваў, якія будуць карыстацца падтрыманнем і асаблівай абаронай згодна з палажэннямі Хартыі. Да іх аднесены балгарская, венгерская, гагаузская, крымска-татарская, навагрэчаская, нямецкая, польская, румынская, славацкая, чэшская і іўрыт.
🤷♀️ Аднак расейская і беларуская мовы, якія раней таксама былі ўключаны ў гэты спіс, у новым праекце закона не згадваюцца.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Якія змены прапануюць у законе па правах дзяцей
🔸Урад гатовы і надалей цягнуць на сабе цэментныя прадпрыемствы
🔸Талай плануе адкрыць рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны
🔸Якія тавары цяпер вязуць беларусы з-за мяжы. Ды якія абмежаванні на тавары двайнога прызначэння ўводзіць Літва
🔸Пра традыцыі беларускага святочнага стала распавядзе Марыя Грыц
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/CUNlt2ajPYU
🫣 У Віцебску з’явілася елка з алкаголем «Вясёлачка»
Навошта ў Магілёве правядуць конкурс касплэя… міліцыі?
Што будзе, калі пакінуць бабулі свайго папугая?
Як адсвяткаваць Каляды?
Пра ўсё гэта ў новым выпуску праграмы «Хай-так». Глядзіце проста цяпер 👇
🧸 «На дзіцячым беларускім тэлебачанні не магчыма было працаваць дзеля грошай»
Маляваныч прайшоў паліграф.
Ці прыемна, калі пазнаюць на вуліцы? Ці сумуе па «Калаханцы»? І чаму расейская культура была больш блізкаю?
👉 На ўсе гэтыя пытанні адказваў у новым выпуску праграмы «Шчыра кажучы» Аляксандр Ждановіч
🎄Што пакажам у Калядны вечар на Белсаце
Падрыхтавалі для вас адмысловую праграму, каб прынесці ў вашыя дамы яшчэ больш цяпла, святла і святочнай атмасферы.
Далучайцеся да нашага эфіру! Няхай гэты вечар будзе напоўнены шчасцем, надзеяй і цудамі! 🤗
😧 У Парыжы на Эйфелевай вежы адбыўся пажар, з-за якога давялося эвакуяваць больш за тысячу чалавек
Пажар узнік у шахце ліфта паміж першым і другім паверхамі. Пажарныя мяркуюць, што прычынай узгарання стала пераграванне прыстасавання каля кабеля аднаго з ліфтаў.
На дадзены момант агонь лакалізаваны і патушаны. Мясцовыя СМІ паведамляюць, што з вежы было эвакуявана каля 1200 чалавек.
Цяпер сімвал Парыжу зачынены для наведвальнікаў.
📌 Што за бот «Сумленных людзей», які раптоўна зладзіў рассылку беларусам, і як такога пазбавіцца
Сілавікі пагражаюць беларусам за любы кантакт з палітычнымі актывістамі. Ініцыятыва «Сумленныя людзі» зрабіла рассылку пра выбары-2025 праз Telegram-бота, ГУБАЗіК заявіў пра затрыманні.
👉 Што кажа ініцыятыва і што рабіць, каб не атрымаць такую рассылку?
🏆 Гісторыя, аналітыка ці забаўляльны кантэнт? Абіраюць лепшы youtube-праект 2024 года
Telegram-канал «YouTube Беларусi» зладзіў галасаванку, каб абраць найлепшы youtube-праект 2024 года.
На лісце адразу тры праекты «Белсату» - «Шухер-шоу», «Вусы Скарыны» і «Атма$фера».
Выбярыце свой улюбёны праект 2024 году 😊
☃️ Беларускія дыяспары ў розных краінах свету ладзяць святкаванне Калядаў і Новага года на роднай мове і паводле нашых традыцыяў
👉 Зрабілі падборку імпрэзаў, якія адбудуцца ўжо ў найбліжэйшыя дні
❤️ Спачуваў прастытуткам і любіў джаз...Сёння дзень народзінаў геніяльнага паэта і бунтара Алеся Дудара
Ягоныя вершы часта гучаць на вечарах акцыі «Ноч расстраляных паэтаў». Дудар меў псеўданім Тодар Глыбоцкі. Але ягонае сапраўднае імя – Аляксандр Дайлідовіч.
Сабралі цікавыя факты пра Алеся Дудара ☝️
🎄 Не ведаеце, што паглядзець у навагоднюю ноч? А вось і прапанова
Аляксандр Памідораў запрасіў нашых гледачоў на навагодні канцэрт «Белсату».
😱 На Гавайях пачалося вывяржэнне аднаго з самых магутных ў свеце вулканаў - Кілаўэа
Гейзеры лавы перавышаюць 80 метраў у вышыню. Аднак, непасрэднай небяспекі для насельніцтва выспаў няма.
☝️ Цяперашняе вывяржэнне – шостае за апошнія чатыры гады. Папярэднім разам вулкан вывяргаўся ў чэрвені 2023 года.
👆Ніякіх крэмаў ад Nivea і аўтамабіляў Škoda: у Беларусі працягнулі забарону на продаж тавараў гэтых брэндаў
Беларускі ўрад выдаў пастанову аб працягу забароны на ўвоз і продаж у краіне тавараў кампаніяў Liqui Moly, Škoda Auto і Beiersdorf (Nivea) да канца 2025 года.
Гэтую забарону ўпершыню ўвялі 5 траўня 2021 года пасля таго, як гэтыя брэнды адмовіліся спансаваць чэмпіянат свету па хакеі ў выпадку, калі ён адбудзецца ў Менску. З таго часу забарону некалькі разоў працягвалі, апошняя сканчаецца 31 снежня 2024 года.
🥂 Адчыняем апошняе акенца нашага адвэнт-календара. Сёння – Святлана Ціханоўская
У 2020 годзе Святлана пайшла на прэзідэнцкія выбары замест арыштаванага мужа Сяргея Ціханоўскага. У тым жа годзе Святлана Ціханоўская ў выніку пераследу была вымушаная з’ехаць з Беларусі і дагэтуль працягвае змагаецца за дэмакратыю ў нашай краіне ў якасці кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі. Лукашэнкаўскі рэжым завочна пакараў яе 15 гадамі пазбаўлення волі.
Шчырыя адказы Святланы Ціханоўскай чытайце па спасылцы