🇱🇹 Літоўскія чыноўнікі хочуць працягнуць дзеянне абмежаванняў для беларусаў і расейцаў яшчэ на 1,5 года
Пры гэтым спікер Сейму Літвы Саўлюс Сквярняліс у інтэрв’ю BNS не выключыў і магчымасці узмацнення абмежавальных захадаў.
📍Чытайце падрабязгей па спасылцы
🛑 Блакаванне YouTube у Расеі: ці дапаможа VPN і ці не пяройме гэты прыклад Беларусь?
Спыталі ў эксперта, як такі крок расейскіх уладаў адаб'ецца на соцыуме ды на эканамічных паказчыках.
📍Чытайце матэрыял на нашым сайце
🌟 Адкуль бярэ пачатак беларуская батлейка і да чаго тут балаган?
🌟 Чаму батлейку забаранялі ў Польшчы?
🌟 Які крыважэрны момант батлейкі больш за ўсё палюбіўся дзецям?
💫 😻 Глядзіце ў вельмі цёплым калядным выпуску нашай праграмы «Вусы Скарыны»
🎶 Падсумоўваем музычныя вынікі 2024-га разам з экспертамі
Хто стаў адкрыццём года, хто стварыў найлепшую кампазіцыю, найлепшы кліп і найлепшы альбом?
☝️Пра ўсё гэта даведаецеся ПА СПАСЫЛЦЫ
🫣 ЦВК дазволіла беларусам замежжа прыняць удзел у «прэзідэнцкіх выбарах». Але на тэрыторыі Беларусі
На выбар «беглым» даюць любы абласны цэнтр! Хочаш – Горадня, а хочаш – Гомель.
📍Хуценька бранюйце білеты на радзіму (пакуль не разабралі), а адрасы ўчасткаў правярайце ПА СПАСЫЛЦЫ
🫣 Беларуская малочка – самая лепшая?
А вось і не. Найлепшае малако вывозяць у Расею, а ў нашай краіне прадукты часам трапляюць у крамы ўжо сапсаваныя.
Што адбываецца з беларускай малочкай і як гэтым усім не атруціцца, распавядаем у нашым відэа. Паглядзіце!
💱 Курсы валютаў 23 снежня
Еўра сёння падрос амаль на 2 капейкі. А вось долар здаў пазіцыі амаль на палову капейкі.
Кошт расейскага рубля істотна не змяніўся.
#курсывалютаў
🔍 Змена рыторыкі ў дачыненні Украіны, сапсаваныя адносіны з Арменіяй, намёкі на аднаўленне кантактаў з Захадам
У вялікім матэрыяле на нашым сайце аналізуем, якой была знешняя палітыка Беларусі ў 2024 годзе.
Галоўны трэнд (поўная арыентацыя на РФ) не змяніўся, але ў драбнейшых рэчах адбыліся пэўныя зрухі.
Пачытайце па спасылцы ☝️
🎄 «Збірайце цудоўную кампанію – і хутчэй глядзець!»
Спявачка Lear запрасіла нашых гледачоў далучыцца да навагодняга канцэрту «Белсату».
🤔 Падлетак з Аргентыны планаваў здзейсніць страляніну ў школе і напісаў свой «план»... на беларускай мове
На незвычайную сітуацыю звярнуў увагу reform.news.
17 снежня 12-гадовы вучань школы ў муніцыпалітэце Фларэнсіа Варэла прынёс у навучальную ўстанову пісталет. Зброю заўважыў іншы падлетак і паведаміў пра ўсё настаўніцы.
Калі дзіцёнка, што планаваў страляніну, выклікалі да кіраўніцтва школы, у яго, акрамя пісталету, выявілі яшчэ і спіс з імёнамі планаваных ахвяраў. Ён складаўся з 14 вучняў і настаўніцы.
Аднак найбольш цікавае нават не гэта. Тэкст на аркушах з нейкай прычыны быў напісаны... па-беларуску. Падлетак, відавочна, выкарыстоўваў Google Translate ці нейкі іншы падобны сэрвіс, аднак фразы атрымаліся пісьменнымі і кожны беларус зразумее, пра што там ідзе гаворка:
📍«Я павінен паглядзець, бо я не ведаю, колькі я маю куль…»
📍«А настаўніцу прыродазнаўства заб'ю»
📍«Яны пашкадуюць, што назвалі мяне дзіўным»
📍«У мяне 7 куль. Можа 6,4,5»
Пра далейшы лёс падлетка не паведамляецца. Вядома, што пасля інцыдэнту ў школу ён болей не прыходзіў.
🥂 Новы дзень - новае акенца адвэнт-календара. Сёння – Лёва Бі-2!
Сёння ў акенцы № 23 святочнага календара наш перадапошні герой – беларускі музыка, паэт і адзін з заснавальнікаў гурта «Бі-2» Лёва. За 35 гадоў існавання гурт выпусціў 11 студыйных альбомаў. У 2020-м музыкі падтрымалі пратэсты супраць сфальсіфікаваных вынікаў выбараў у Беларусі. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі ва Украіне гурт «Бі-2» выступіў супраць вайны і адмовіўся праводзіць канцэрты пад мілітарысцкай сімволікай, у выніку чаго Лёва атрымаў у Расеі статус замежнага агента, а гурт – забарону на канцэрты. У студзені 2024 года шэсць удзельнікаў гурта «Бі-2» некалькі дзён правялі ў міграцыйнай турме Тайланду, дзе ім пагражалі дэпартацыяй у Расею.
13 шчырых адказаў Лёвы чытайце ў нашым артыкуле
#адвэнткаляндарбелсату
Добрага панядзелку, дарагія чытачы!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔹«Святло ў акне»
Як адна дзяўчына вельмі кранальна дапамагае беларусам-эмігрантам «вярнуцца» дадому.
🔹«БелАЗ» абыходзіць санкцыі праз продаж сваіх самазвалаў як «польскіх»
«BELPOL», «Белсат» і «Gazeta Wyborcza» выкрылі схему абыходу санкцыяў, уведзеных супраць «БелАЗу» як крыніцы даходаў сям’і Аляксандра Лукашэнкі.
🔹Беларускія і расейскія прапагандысты вольна пачуваюцца ў сацсетках ЕЗ
«Alliance4Europe» і «Science Feedback» прадставілі справаздачу, прысвечаную няздольнасці буйных тэхналагічных платформаў выконваць санкцыі ЕЗ у дачыненні расейскіх і беларускіх прапагандыстаў.
#штопачытаць
📷 Фатаграфіі тыдня
Пошук целаў забітых у сірыйскіх турмах, удар балістычнымі ракетамі па Кіеве ды іншыя моманты, якія патрапілі ў камеры фотарэпарцёраў з усяго свету за апошнія 7 дзён.
⚡️Сенсацыйнае расследаванне. Як «БелАЗ» абыходзіць санкцыі праз продаж сваіх самазвалаў як «польскіх»
«Белсат», «BELPOL» і «Gazeta Wyborcza» выкрылі схему абыходу санкцыяў, уведзеных супраць «БелАЗу».
📍Тэкставую версію чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
😔 Пасля трох гадоў працы ў грузінскай сталіцы спыніць працу беларуская прастора
Учора ў «Кропцы» адбылося агульнае развітальнае мерапрыемства, а сёння – апошняе тэматычнае. Плануецца, што з 10 студзеня прастора канчаткова зачыніцца.
☝️Чытайце па спасылцы, у чым прычына спынення дзейнасці «Кропкі»
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 ЦВК назвала зарэгістраваных кандыдатаў у прэзідэнты. Каму колькі подпісаў намалявалі?
🔸Перад святамі на мяжы Польшчы і Беларусі ўтварыліся вялізныя чэргі. Што кажуць у памежным камітэце?
🔸Прадукцыя канцэрну БелАЗ, які з 2021 года знаходзіцца пад санкцыямі ЕЗ, да гэтага часу прадаецца ў Еўропе.
🔸Чырвонаму касцёлу выставілі рахунак у больш за 40 000 долараў.
🔸Заходні Санта-Клаус, савецкі Дзед Мароз, а можа Святы Мікола ці Зюзя: хто бліжэй беларусам?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=JQ77a3OVBx4
🚚 «БелАЗ» працягвае прадаваць і рамантаваць у Еўропе новенькія самазвалы
Як працуюць дзіркі ў заходніх санкцыях ☝️
Цалкам сюжэт глядзіце ў праграме «Тыдзень» на YouTube-канале «Belsat NEWS»!
📍Тэкставую версію чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
😨 На Каляды дадому патрапяць не ўсе. На мяжы Беларусі з Еўразвязам зноў калапс
Звычайна вялізныя чэргі ўзнікаюць на выезд з РБ у ЕЗ, цяпер жа сітуацыя выглядае роўна наадварот.
📍Сочым за тым, што адбываецца, у матэрыяле на нашай старонцы
💁🏻♂️ Трафік YouTube у Расеі ўпаў да рэкордна нізкіх значэнняў
Гэта можа сведчыць пра пачатак поўнага блакавання на тэрыторыі РФ найпапулярнейшага відэахостынгу свету.
Нагадаем, што праблемы з працай YouTube у Расеі назіраюцца з ліпеня.
📍Чытайце болей па спасылцы
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻ЦВК раздала пасведчанні «кандыдатам у прэзідэнты»
🔻Улады шантажуюць вернікаў-каталікоў
🔻Смяротнае ДТЗ у Іванаўскім раёне
🔻70 ударных беспілотнікаў за содні скіравала Расея па Украіне
🔻КНДР збіраецца накіраваць новую партыю сваіх жаўнераў, каб дапамагчы арміі РФ
🔻Еўрапейскі госць у гаспадара Крамля
🔻Санта-Клаўсы на незвычайным транспарце
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
❄️ Набажэнствы на Раство для беларусаў-эмігрантаў: расклад і месцы
Калі ў Беларусі знайсці беларускамоўныя калядныя службы не так складана, за мяжою гэта ўжо цэлы квэст.
☝️«Белсат» паспрабаваў дапамагчы беларускім вернікам. Чытайце па спасылцы
🤔 Армія РФ пойдзе на Херсон?
Некаторыя крыніцы мяркуюць, што шанец гэтага яшчэ вышэй, чым магчымасць атакі на Запарожжа, пра якую кажуць ужо пару месяцаў.
📍Чытайце болей на старонцы
📍На студзеньскіх «выбарах» афіцыйна з'явіліся 5 кандыдатаў: ЦВК зарэгістраваў Лукашэнку і яго «спарынг-партнёраў»
Усе яны пераадолелі парог у 100 тысяч подпісаў. Найбольш сабраў, вядома ж, былы старшыня саўгасу «Гарадзец».
🔍 Больш падрабязна на нашай старонцы
💁🏻♂️ Арт-мэнэджар Аляксандр Чахоўскі цяпер будзе адбываць пакаранне ў выглядзе 7 гадоў няволі. На шчасце, завочна
Берасцейскі абласны суд перагледзеў прысуд у бок сур'ёзнага павелічэння.
🔍 Чытайце падрабязней на старонцы
📍Паўночная Карэя хоча перакінуць дадатковыя сілы для вайны з Украінай
Пра гэта паведамляюць паўднёвакарэйскія вайскоўцы:
«Аналіз шматлікіх разведвальных дадзеных паказвае, што Паўночная Карэя рыхтуецца да ратацыі альбо павелічэння колькасці войскаў, размешчаных у Расеі»,
🎄 Жыхарам Горадні стала нашмат прасцей адчуць святочны настрой
Усё таму, што мост праз Нёман цяпер упрыгожвае вось такая цудоўная ілюмінацыя! 🤩
Як вам?
💥 #галоўнае за 22 снежня
✔️Новая частка расследавання BELPOL: як БелАЗу ўдаецца абыходзіць заходнія санкцыі?
✔️Пасля трох гадоў працы ў Тбілісі спыніць працу беларуская прастора «Кропка»
✔️У Менску проста на катку на Нямізе памёр мужчына
✔️Яшчэ адзін беларус памёр на цэнтральным вакзале ў Варшаве
✔️Meta і Google амаль нічога не робяць, каб абмяжоўваць распаўсюд кантэнту беларускіх і расейскіх прапагандыстаў
✔️Лукашэнка сустрэўся з арабскімі шэйхамі (на іхнай тэрыторыі)
✔️У Грузіі працягваюць кіпець жарсці паміж прэзідэнткаю і кіроўнай партыяй «Грузінская мара»
✔️Дзяўчына з Беларусі кранальна «вяртае дадому» эмігрантаў, якія з'ехалі з Радзімы
✔️Украінскі баксёр Аляксандр Усік другі раз за год нанёс паразу брытанцу Тайсану Ф'юры
#рэпрэсіі:
▫️З зачыненага два гады таму Чырвонага касцёлу патрабуюць амаль $43 тысячы
▫️У Віцебску судзілі за «экстрэмізм» інстаграм-блогера, на якога падпісаныя 50 тысяч чалавек
📍Лукашэнка сустрэўся з арабскімі шэйхамі
На сустрэчы прысутнічаў таксама ягоны сын Віктар. У Эміраты яны прыляцелі яшчэ ў сераду.
🔍 Чытайце па спасылцы, хто размаўляў з прадстаўнікамі клану Лукашэнкаў ды пра што ішла гаворка
☝️На вакзале «Варшава-Цэнтральная» памёр бяздомнік. Высветлілася, што ў яго было грамадзянства Беларусі
Дактары канстатавалі, што смерць 52-гадовага мужчыны наступіла з натуральных прычынаў.
📍Болей падрабязнасцей – на нашай старонцы
💥 СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоу «Тыдзень»
У сённяшнім выданні шмат цікавага:
🔸Як БелАЗ абыходзіць еўрапейскія санкцыі і хто ім дапамагае ў Польшчы? Расследаванне.
🔸Як МТЗ спрабавала зрабіць беспілотны трактар і ці ў іх атрымалася? Даведаемся з дапамогай праслушак ад Кіберпартызанаў.
🔸Беларуская малочка і яе цудоўная якасць – перабольшанне? Пра гэта сведчаць дадзеныя, перахопленыя BELPOL.
🔸Беларускія онлайн-казіно – адкрытыя для непоўнагадовых. Распавядзем пра расследаванне БРЦ, якое пачалося з сюжэтаў, што мы рабілі паўгады таму.
🔸Сірыя працягвае разграбаць спадчыну Асадаўскага рэжыму. Масавыя пахаванні і што адбываецца ў краіне?
🔸Эксплэйнер пра ядравую зброю
Далучайцеся да нашага эфіру! 🔽
https://www.youtube.com/watch?v=XbrLT56feb0