😱 Менская пенсіянерка выкінула з балкона пакет з 10 тысячамі долараў на патрабаванне махляра
Жанчына стала ахвярай распаўсюджанай махлярскай схемы, якую называюць «Алё, мама». Ад страты вялікай сумы грошай 91-гадовую жанчыну ўратавалі камунальнікі, якія схапілі злачынцу.
👉 Падрабязней
😃 Знакаміты дубайскі шакалад, але з… дранікам
Паглядзіце, што зрабіў беларускі блогер!
🎄 «Глядзім разам!»
Уладімір Пугач запрашае сустрэць Новы год разам з «Белсатам»!
🥂 Глядіце наш святочны канцэрт 31 снежня.
❗️ У Варшаве напалі на дырэктара праграмы Каліноўскага
На прафесара Яна Маліцкага напалі ў цэнтры Варшавы. Цяпер ён у шпіталі.
Пра напад паведаміла дырэктарка Школы ўсходніх моваў пры Цэнтры Усходняй Еўропы Інга Катаньска паведаміла журналістам праз электронную пошту.
👉 Падрабязнасці
📌 З Сірыі эвакуявалі яшчэ 22 беларуса
Усе яны працавалі на Тышрынскай цеплаэлектрастанцыі.
Паводле telegram-канала «Глас МИДа», беларусы ўжо едуць у Беларусь па тэрыторыі «саюзнай дзяржавы». За эвакуацыю падзякавалі замежным партнёрам і консулу ў Ліване.
🤔 Бюджэт 2025 — што з ім не так?
Дэфіцыт у мильярды рублёў, расейскія траншы і выдаткі, ад якіх яшчэ больш пытанняў — пачытайце, як улады хочуць размеркаваць грошы ў наступным годзе ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Прэзідэнтка Грузіі заявіла, што не хоча долі Ціханоўскай
Урад Зурабішвілі цяпер называюць нелегітымным, бо вынікі выбараў у Грузіі ў гэтым годзе былі сфальсіфікаваныя. Падчас сваёй прамовы да грузінаў яна раптоўна закранула беларускую лідарку. Прачытайце, што яна сказала (праз VPN).
🔺 Беларускі блогер Улад Бумага прыйшоў з пытаннем да Пуціна
На прэс-канферэнцыі Пуціна мікрафон узяў беларус, які вельмі папулярны сярод дзяцей на YouTube. Пра што расейскі прэзідэнт пагаварыў з беларускай «зоркай», чытайце па спасылцы праз VPN.
🔺 БелАЭС ужо два тыдні не працуе, а ўлады маўчаць
Што там здарылася і ці ёсць рызыкі для радыяцыйнай бяспекі — чытайце па спасылцы праз VPN.
#рэпрэсіі Асноўнае за 12 снежня
🔻 У Беларусі 23 новыя палітвязні
🔻 На таргі другі раз выставілі арыштаваны дом Цапкалаў
🔻 У Гомлі за атрыманне замежнай дапамогі будуць судзіць маму палітвязня Сяргея Дацюка
🔻 Асудзілі пінскага журналіста Яўгена Нікалаевіча, які на пачатку 2024 года вярнуўся ў Беларусь
🔻 Інфармацыйнае агенцтва «Позірк» прызнанае «экстрэмісцкім фармаваннем»
🔻 ЕЗ заклікае вызваліць затрыманага ў Беларусі супрацоўніка
🎥 ЗША патрабуюць вызваліць усіх палітвязняў, відэа з гэткім заклікам публкуюць у сацсетках амбасады ЗША ў Менску
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Паранойя перад «выбарамі»: банкаўскія абмежаванні, пераносы спартовых імпрэзаў і вучэнні з «добраахвотнікамі»
🔸Абмяркуем ваяж Лукашэнкі ў арабскія краіны і што ён там шукае
🔸Аглгяд падзеяў замежжа: Польшча ўвяла санкцыі супраць пастаўшчыкоў беларускіх угнаенняў. Чэхія больш не будзе даваць грамадзянства расейцам. Францыя падрыхтуе яшчэ адну брыгаду для ЗСУ. Растоўскую вобласць атакавалі 30 дронаў і тры ракеты
🔸Як жывуць украінскія дзеці-сіроты ў рэаліях вайны – у рэпартажы нашых карэспандэнтаў
🔸Гадавіна Плошчы-2010
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/-b235Tl6UNU
❗️ «Мы не бачылі нічога падобнага з часоў нацыстаў».
Целы сотняў тысяч праціўнікаў Башара Асада знойдзены пад Дамаскам
Жыхары Кутаіфы і Наджхі распавялі агенцтву Reuters, што назіралі, як грузавікі рэгулярна дастаўлялі целы і ссыпалі іх у траншэі, выкапаныя бульдозерамі. Паводле спадарожнікавых здымкаў, маштабныя земляныя працы ў Кутаіфе вяліся з 2012 па 2022 год.
Масавыя пахаванні таксама былі выяўленыя ў Тадамуне, дзе ў 2013 годзе адбылася жудасная расправа – больш за 40 чалавек былі расстраляныя.
Спецыяльны пасол ЗША Стывен Рапп назваў рэжым Асада «сістэмай дзяржаўнага тэрору, якая ператварылася ў машыну смерці».
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Супрацоўнік місіі ЕЗ – у палоне рэжыму Лукашэнкі
✔️Польшча ўвяла санкцыі супраць падстаўных кампаніяў-гандляроў угнаеннямі з РБ
✔️Менск: кіроўца не прапусціў «хуткую», што ехала на выклік
✔️Расейскія НПЗ зноў у агні пасля ўдару дронаў
✔️Новыя ўлады Сірыі просяць зняць санкцыі
✔️Штучны інтэлект на службе Санты
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤔 Абодва энергаблокі Беларускай атамнай электрастанцыі не працуюць два тыдні запар
Першы знаходзіцца на планавым рамонце, а другі адключаны з-за няспраўнасці носьбіта радыёактыўнай асяроддзя, піша «Люстэрка».
👉 Што адбываецца?
🪖 Беларусам, расейцам і кітайцам забароняць служыць у войску і знаходзіцца ў літоўскім Саюзе стралкоў
Сейм прыняў папраўкі да адпаведных законаў, піша LRT.lt
☝️ Згодна з імі, асобы, якія маюць грамадзянства «недружалюбных» краін, не будуць прымацца на прафесійную ваенную службу, на службу ў добраахвотніцкіх сілах або іншую добраахвотную непастаянную ваенную службу, а таксама на абавязковую ваенную службу.
Калі чалвек, які ўжо служыць у ВС, атрымае грамадзянства гэтых краін, яго звольняць са службы.
🎄 «У навагоднюю ноч я б з табою быў не проч…»
Хлопцы з гурта РСП запрашаюць вас сустрэць Новы год разам з «Белсатам»!
🥂 Глядіце наш святочны канцэрт 31 снежня.
❤️🩹 Плошча-2010: як гэта было
19 снежня 2010 году адбылася Плошча-2010, адна з самых маштабных акцый пратэсту ў Беларусі на той час.
У гэты дзень дзясяткі тысяч беларусаў выйшлі на вуліцы, каб выказаць нязгоду з фальсіфікацыяй выбараў.
Давайце ўзгадаем, што было ў той дзень.
💱 Курсы валютаў 20 снежня
Еўра страціў аж 6,5 капеек. Долар - 2,5. Расейскі рубель працягвае расці.
#курсывалютаў
🤔 «Выконваць правілы этыкету, размаўляць ветліва». Міліцыя паказала, якой яна павінна быць… І выдаліла відэа
Выданне «Наша ніва» пераказала відэа, якое выпадкова апублікавалі і выдалілі 11 снежня гарадзенскія міліцыянты.
На відэа, напрыклад, для зніжэння агрэсіўнасці раяць усталяваць кантакт вачыма, мець добразычлівы выраз твару, звяртацца па імені і імені па бацьку, не парушаць у размове асабістых межаў грамадзянаў.
👉 Падрабязней
🔹 Галоўная праблема – грошы
З якімі вынікамі і выклікамі беларуская культура развітваецца з 2024 годам і сустракае 2025 год? Гэтым пытанням былі прысвечаныя Круглы стол «Вынікі 2024 года ў беларускай культуры: тэндэнцыі, адкрыцці, чаканні», які прайшоў у Вільні 18 снежня, а таксама грунтоўнае даследаванне Рады культуры «Поле незалежнай беларускай культуры 2024: актары, выклікі, будучыня».
👉 Распавядаем пра галоўныя тэзісы.
Памёр былы намеснік начальніка міліцыі Салігорска па ідэалогіі і кадравай рабоце Павел Гавін
Яму было 49 гадоў. У жніўні 2023 года Гівін выйшаў у адстаўку ў званні падпалкоўніка.
На паведамленне пра яго смерць у ведамаснай газеце «На страже» звярнула ўвагу «Наша Ніва» .
У Кіеве прагучалі выбухі з-за ракетнага ўдару
Загінула жанчына, некалькі чалавек пацярпелі. Таксама пашкоджаны цеплатраса, офісны будынак і дарожнае пакрыццё.
Паводле мясцовай адміністрацыі, Расея атакавала сталіцу Украіны васьмю ракетамі, уключаючы «Кінжалы» і «Іскандэр/KN-23».
❤️ Сёння ў адвэнт-календары «Белсату» – Мара Тамковіч
Нашая новая гераіня – беларуска-польская рэжысёрка, сцэнарыстка і аўтарка шэрагу фільмаў, у тым ліку стужцы «Пад шэрым небам» пра асуджаную журналістку Кацярыну Андрэеву.
Як яна апісвае гэты год, якім быў яе галоўны фэйл і што хоча пажадаць беларусам у 2025-м? Чытайце шчырыя адказы Мары ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
💥 #галоўнае за 19 снежня
✔️ На Расею ноччу масава напалі дроны
✔️ Адвэнт-календар – Дзяніс Дудзінскі
✔️ Польшча выключыла прапанову выдаваць дазвол на працу замежнікам толькі пры «umowa o pracę» з праекту новага закона
✔️ Беларусь уводзіць электронная віза
✔️ 23 беларусы не могуць з'ехаць з Сірыі пасля звяржэння рэжыму Башара Асада
✔️ Грузы з акупаваных украінскіх тэрыторый ідуць на БелАЗ, МАЗ і «Керамін»
✔️ Вынеслі першыя выракі ў справе Жызэль Пэліко
✔️ Беларусам, расейцам і кітайцам забароняць служыць у літоўскім войску
✔️ Абодва энергаблокі Беларускай атамнай электрастанцыі не працуюць два тыдні запар
✔️ Целы сотняў тысяч праціўнікаў Башара Асада знойдзены пад Дамаскам
✔️ Гадавіна Плошчы-2010
Збярог Расею, адвёў ад краю прорвы. Што казаў Пуцін на «прамой лініі»
Уладзімір Пуцін адказваў на пытанні чатыры з паловай гадзіны. Беражэм ваш час і нервы і каротка пераказваем па спасылцы што ён заявіў пра вайну ва Украіне.
🎥 Гэтак глядзелі трансляцыю ў Расеі. Справаздачу дзіцячага садку №17 у Буйнакску заўважылі нашыя калегі з @vottaktv
🤔 Сяргей Бульба: штаб Ціханоўскай заблакаваў «Робім разам» магчымасць атрымання замежных грантаў
Спрэчкі вакол памяшкання на Варшаўскім пляцы Канстытуцыі не сканчаюцца. Дамова арэнды з хабам «Робім разам» скончылася, новую не заключаюць, а кіраўнік хабу Сяргей Бульба хоча дамагчыся сустрэчы з уладамі Варшавы.
👉 Бульба сабраў 19 снежня прэс-канферэнцыю, на якой расказаў пра сваю працу і пра лёс колішняга памяшкання Беларускага моладзевага хабу на пляцы Канстытуцыі.
📌 На таргі другі раз выставілі арыштаваны дом Цапкалаў. Кошт знізілі ў 1,3 разы
У склад лота таксама ўваходзіць разнастайная маёмасць, мэбля, бытавая тэхніка і прадметы інтэр’еру, відэадамафон, альтанка з мангальнай зонай, абсталяванне сістэмы паліву і іншыя прадметы.
Будынак ужо спрабавалі прадаць у лістападзе. Тады за яго хацелі 2 104 000 рублёў. Але ахвочых не знайшлося.
Цяпер жа кошт дому знізілі да 1 683 200 рублёў.
У нерухомасці прапісаныя двое непаўнагадовых дзяцей.
🐕 І музыку паслухаў і паваляўся
Каментатары ўжо назвалі гэтага сабаку «роквейлер» 😁
Паглядзіце!
🥰 Паглядзіце на гісторыю сяброўства свінкі і сабакаў з Маладзечна
І памятайце, дабрыня ўратуе гэты свет ☝️
🤦♀️ «Движуха, но не ужас-ужас-ужас»
Пуцін падчас прэс-канферэнцыі назваў вайну ва Украіне, якую ён вядзе больш за 1000 дзён – «движухой», але не жахам. Проста паслухайце гэта!
🤔 «Вялікае адхіленне ад рэчаіснасці»
Ухвалены бюджэт краіны чыноўнікі наўзахваткі называюць сацыяльнаарыентаваным і падкрэсліваюць рост выдаткаў на ахову здароўя, адукацыю і пенсіі, але маўчаць пра тое, што больш грошай атрымаюць і сілавікі ды фонд Лукашэнкі.
Пры гэтым з планаў уладаў вынікае, што, напрыклад, запаволіцца рост заробкаў лекараў.
👉 Эканаміст Дзмітрый Крук на просьбу «Белсату» прааналізаваў дакумент
💱 Курсы валютаў 19 снежня
Долар і расейскі рубель яшчэ трошкі падраслі. Еўра працягвае падаць.
#курсывалютаў